Першацвет адраджэння

Першацвет адраджэння


Выдавец: Народная асвета
Памер: 511с.
Мінск 1995
120.3 МБ
Гістарычна пісьменнік быў праўдзівы, у сваіх творах быў шчыры, як і ў жыцці. Беларуская літаратура набірала паступова вышыню з дапамогай некаторых твораў Сымона Баранавых, і за гэта яму будуць яшчэ доўга ўдзячны чытачы і маладыя пісьменнікі.
хлопчык ПЕТРУЧОК
— Уставай, мой сынок, уставай, Петручок. Умыешся, дык і сон пройдзе. Я табе паснедаць дам, і ў торбачку возьмеш... Уставай, маё дзіцятка, ды сходзіш...
I Петручок, дзесяцігадовы хлопчык, падняўся і сеў на ложку. Ен пачухаў каля вуха, потым пад пахаю, а калі Хрысціна, яго маці, трымала над цабэркам конаўку халоднай вады, саскочыў з ложка ды пачаў умывацца.
Вялікае гора было ў Хрысціны: яе сямігадовая дзяўчынка Настуля ляжала пры смерці.
— Вось нічога ані ў рот, акрамя калі жыжачкі з круп-
ніку паспрабуе, ды і тую вырве, вытузае зразу ж,— плакала Хрысціна, жалілася суседцы Макрыне, якая прыходзіла даведацца яе дзіцяці.
— Спалохана. Пярэпалахі трэба выкачаць,— вырашыла тая.
Але Хрысціна казала, што яна ўжо заклікала Паладзю, два разы нават, дык горай яшчэ: паліць пачало.
— Ну, дык не сядзець жа злажыўшы рукі,— бедавала Макрына далей,—• а трэба шукаць якога-небудзь ратунку,— казала яна.— Да Воўка трэба наведацца, вады прынесці: і калі на смерць — памрэ зразу: кавэнчыцца не будзе, а не — папраўляцца пачне.
Хрысціна і сама ведала гэта, але што значыла для яе матчынага пачуцця «кавэнчыцца не будзе, памрэ spaay». I яна, тоячы ў сваім сэрцы вялікі жаль, адкладвала страшэнную думку на заўтра.
— Хоць хворая пабудзе ў маім позірку,-— разважала Хрысціна,— бо гэты смутны, маўклівы, вечна без смеху, стары дзед абавязкова вырашыць лёс маёй дачушкі.
Але цяпер у такі цяжкі час, калі зусім была малая надзея на дзяўчынку, Хрысціна канчаткова вырашыла паслаць Петручка за вадою. Вось за гэтым і ўспарола яна яго так рана.
— На ж табе рубель грошай,— казала Хрысціна, калі Петручок надзяваў шапку,— а калі будзе мала — скажаш, аддадзім... Бутэльку я разам з хлебам у торбачку ўлажыла,— дадала яна, і Петручок выйшаў з хаты.
Сонца толькі што паднялося. Раніца была маўклівая, росная. I толькі пастухі парушалі гэтую маўклівасць, бо кожны хацеў паказаць сваю здольнасць іграць у трубу. А Петручок ішоў са сваімі дзіцячымі развагамі, ішоў за тым, за чым паслала матка.
Ен ужо мінуў поле, выйшаў на луг і пайшоў нацянькі, каля рэчкі.
Дарога яму добра была вядома: лугам каля рэчкі, цераз лес, а за лесам дзевяць вёрст да Амшарнікаў, дзе і жыў Воўк, вядомы на ўсю ваколіцу знахар.
— Хто ж сходзіць?.. Трэба схадзіць...— разважаў Петручок ідучы.— А яна, бедненькая, так стогне... Усю ноч я не спаў. Цяжка стагнала... Мне нават хацелася плакаць... Я думаў, што яна канае. Бедненькая... Хто ж сходзіць?..
I Петручок ад цяжкіх разваг пераходзіў з сваімі думкамі да шклавіднае люстранае рэчкі.
Ен ішоў, углядаўся ў празрыстую ваду, якую злёгку карбаваў маленькі, нячутны для твару ветрык. A то і кружочкамі разбягалася вада, і тады была думка ў Петручка: «Ваду, мусіць, п’е рыбка».
Ен агібаў адзін за другім крывыя павароты рэчкі.
Бацькі ў Петручка не было: ён не вярнуўся з расчыненага жорала вайны, якая праглынула яго, як глытае полымя камара, што кружыцца ў цёплым дыме запаленага лому.
— Без вестак прапаў,— плакала часта Хрысціна і гэтак жыла, гадавала дзяцей, ускладала на іх свае надзеі.— Вырастуць — да смерці дахаваюць, прыгорнуць костачкі,— цешыла сябе думкаю...
Сонца ўжо сходзіла з паўдня, як Петручок збіраўся пакінуць рэчку. Яно цяпер прыпякала ў яго загарэлую шыю і трамаціла яго зірк. Паветра было застылае, густое.
— Сяду,— вырашыла дзіцянё,— адпачну.
I ён сеў на сакавігую, мяккую траву каля ракітавага куста.
Навакол шалясцела лісце ракіты ды беленькі матылёк непадалёку рабіў кругі — лукаціў паветра, а потым сеў на лісток.
Петручок дастаў свой полудзень.
За кустом ціха булькала рэчка, нібы іграла яна нейкую песню.
Петручок папалуднаваў, напіўся з рэчкі і прылёг — на хвіліну прылёг. Ен ляжаў дагары як пласт, глядзеў у блакітнае неба. Доўга ў адзін пункт глядзеў.
Але вось пункт ператварыўся ў шэрую пляму, вочы гублялі яго, знаходзілі і зноў гублялі...
Па целе распаўзалася прыемная асалода, якая абхінала яго спакойнымі марамі.
Было прыемна, хораша, мякка і ціха.
Яшчэ і яшчэ паказалася ўваччу шэрая пляма і поты.м замітусілася і знікла.
Ен заснуў і спаў моцным дзіцячым сном, падлажыўшы пад галаву ручку, локаць якой прасвечваўся праз прадраную зрэбную кашулю.
Ен спаў, а дома маці чакала вады — чароўнай сілы чакала, якая павінна адратаваць яе дарагое сэрцу дзіця. Але хіба ён вінаваты ў гэтым? Хіба ён не імкнуўся выратаваць маладое жыццё?..
I ён спаў, а сонца не чакала — плыло да невядомага кругавіду.
— Прачніся... Устань...— бубнілі ў вуха невядомыя шэпты.
— Ты ж старэйшы... Ніхто ж не паможа... Устань...— зноў не адставалі абрыдлыя шэпты, і ён адкрыў вочы.
— Што я скажу дома! — вырваўся дзіцячы плач, калі Петручок глянуў на сонца.— Яна памірае. Яна мо памерла... Што я зрабіў...— застагнаў ён ізноў.
А сонца павісала над лесам. Астатняя пазалота хутка збіралася пагаснуць. I тады кінуўся бегчы, каб да поўнага змроку да дому дабегчы.
— Што?.. Што?.. Што я скажу? — бег Петручок з гнятучаю думкаю.— Дома не было,— скажу, мільганула ў яго галаве, і ён зажмурыў вочы.— Ой, не,— застагнаў Петручок.— Ой, не. Гэты стары дзед — Воўк — ніколі не вылазіць з сваёй пакрыўленай набок хаты. Колькі хадзіў, заўсёды заставаў... 3 мамкаю хадзіў да Воўка, як мне балела горла... Адзін хадзіў мамцы вады, як спалохалася пры адступленні... Колькі хадзіў, заставаў.— А Воўк усё ж не памог матцы... Памерла б, каб дзядзька Цімох не прывёз таго чалавека ў акулярах... ГІастукаў нейкаю трубкаю, паслухаў праз худыя грудзі ды даў у гэтакай маленькай бутэльцы нейкай горкай вады... He гэтулькі, як Воўк... А памагло...— А як моцна спужалася тады!.. У ногі цалавала тоўстаму паляку з рыжымі вусамі, каб не запальваў нашай хаты... А ён нібы дурны: думаў, што ў нас ёсць конь... Дзядзька ж Цімох засяваў нам поле. Цяпер дык вось купілі... Бедная матка, як яна спужалася... Добры быў чалавек у акулярах.
Ен бег, разважаў, ставіў пытанні і не знаходзіў выйсця з свайго слёзнага становішча.
Сонца ўжо зайшло. Яго празрыстая ружавізна густа асядала на вострыя верхавіны лесу. Ад рэчкі ўсплываў туман, які пластам распаўзаўся па-над маўкліваю, вечна задумёнаю вадою. I тады яго дробныя капелькі асядалі на траву, рабілі яе больш сакавітаю, крохкаю.
А вось і зорачка вынырнула з бяздоння густога блакіту ды пачала моргаць сваімі рожкамі. Жукі прарэзвалі паветра. А там недзе пасярод лугу квактуха закумкала. Яе падхапіла другая, трэцяя... і безупынныя песні жыхароў балота рассыпаліся па ваколічных абшарах.
I тады музыка прыроды глушыла дзяціную журбу, якая вылівалася буйнымі, як боб, слязьмі.
— Што я скажу?.. Што... Што...
I Петручок супыніўся — пайшоў крокам. Да дому заставалася вярсты паўтары. Ен цяпер увайшоў у добра
знаёмыя месцы, ад чаго баязлівасць з надыходам ночы знікла.
Ен ішоў каля рэчкі, тою самаю сцежкаю, і глядзеў, як цягнецца туман, адчуваў, як сціскаецца, б’ецца сэрца.
— Набяру...— мімавольна, незразумела для яго нават, ці можа ён выказаць гэтае слова, прамчалася думка ў дзіцячым розуме.
— Набяры...— нібы шапнуў на вуха нейчы голас, і ён астанавіўся — дастаў бутэльку.
— Буль-буль-буль...— бегла вада праз вузкае рыла, і ён набраў. Адліў трошкі назад — гэтулькі набраў, колькі даваў стары Воўк.
А тады... ашчупаўшы за пазухаю грошы, пайшоў памаленьку з сталаю адвагаю дахаты.
Сырызна, праз якую хварэла Хрысцініна дзяўчынка Настуля, амаль не давяла яе да смерці. Дзяўчынка хварэла халярынаю.
Пасля крызісу Настуля хутка пачала папраўляцца. Цераз тыдзень, у адну з раніц, Настуля нават сама ўстала з ложка ды папрасіла есці.
I тады:
— Вялікі чалавек!..
— Усемагутная сіла!..
А Макрына з гуртка сабраўшыхся ў Хрысціны баб нават крыкнула:
— Мёртвых васкрашае...
I ўся гэтая хвала старому Воўку, нібы на хвалях шырокавяшчальнае радыёстанцыі, разляталася па абшарах.
А Петручок?
А Петручок слухаў тады сваім маладым дзіцячым розумам бабскі гоман.
Слухаў ды ўсміхаўся...
РАНІЦАЮ
Раніца. Росна. Ярка.
Вёска толькі што прачнулася.
Вёску сваім галёканнем абудзілі пастухі, якія каля кожнага акна цягнуць сваё абрыдлае і непакойнае для гультаяватых баб: «Вы-га-ня-й!»
Гэтыя бабы вельмі ўжо не любяць гэтага «выганяй», бо ў такую раніцу так соладка спіцца!
Агапа, больш рухавая жанчына, устае заўсёды раней. Яна ніколі не чакае, пакуль будзе будзіць пастух. Яна і
сёння ўстала рана і, падаіўшы загадзя кароў, пачакала і выгнала іх да пастуха.
Цяпер паветра ў вёсцы зразу напоўнілася шумам, крыкам. Там рыкалі каровы, бляялі авечкі, а там яшчэ стары Пракоп цягнуў сваё «выганяй» — і ўсё гэта, прабіўшыся на прасторныя абшары поля, за вёску, рассыпала ся на гэтых абшарах, і далёка, аж у алехавым гаі, адбівалася густым рэхам і прападала.
Агапіны дзеці ўжо паўставалі і гулялі цяпер на вуліцы. Лаўрэн, яе мужык, пайшоў на поле араць папар, бо днём за аваднямі ды мухамі і носа нават нельга выткнуць: да таго ўжо вельмі стаіць гарачыня. I цяпер, астаўшыся адна дома, Агапа падпаліла ў печы, і пакуль угараліся дровы, узяла вёдры і пайшла за вадою.
— А мая ты сястрыца!.. А мая ты міленькая! — сыпала нібы шротам Іваніха, спатыкнуўшыся з Агапаю каля студні,— Ды гэта ж на людскі смех, ды гэта ж каб на мяне, дык я яе з хаты вон бы, каб і нага яе не была!.. Гэткая валацуга,— казала яна, размахваючы рукамі ва ўсе бакі,— гэта ж трэба! А ён цярпіць, а ён слухае, як дурань, ды яшчэ і не абзавіся, маўчы, a то, дальбо, у морду нават хлыснуць не баіцца — вось што!
Апошняе яна сказала так цвёрда, што Агапа аж паставіла вёдры, у якія яна ўжо набрала вады, ды хацела адыходзіць.
— Ды што ты кажаш, мая Іваніха? Няўжо такі ў морду? — зацікаўлена паківала галавою Агапа.
— У Мікалаіхі запытайся, яна бачыла, дальбо, бачыла! Вось каб мне з месца не сысці, каб мне тут праваліцца, што бачыла,— зноў, яшчэ шпарчэй, засыпала Іваніха. Але на гэтую гутарку з-за плота якраз выйшла і сама Мікалаіха. Іваніха, убачыўшы Мікалаіху, яшчэ лепш пачала бажыцца і клясціся, каб даказаць аб тым, што яна аб усіх і аб усім ведае, як ніхто.