• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першацвет адраджэння

    Першацвет адраджэння


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 511с.
    Мінск 1995
    120.3 МБ
    ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ
    Ой! Скажэце, скажэце, Як жыць трэба на свеце? Хмары скрылі нам сонца, Вецер вые над нівай, У каторай старонцы Шукаць долі праўдзівай? Той улева, той управа Хочуць весці нас радай, Трэці надта цікавы, Куды пойдзем грамадай. Hi адзін жа не скажа, Куды будзе дарога...
    Што нам братне, што ўражжа Пытай праўды у бога.
    Папытайся сумлення
    Дый розум мей ўлаены, Як наскочуць здарэнпя Ці прыпадак няшчасны, A то думай на сходзе Ці пытайся у Іцка.
    ПІто ж, каго там абходзе Наша доля мужыцка.
    СТАРАСЦЬ HE РАДАСЦЬ...
    П і л і п
    Старасць не радасць, куме! He раўнуючы як той конь, быў ды з’ездзіўся, так і я...
    Г р ы г о р
    Яшчэ ж не саўсім з’ездзіўся. Па том адначэ на вас, куме, старога трэба са двое маладых сягонняшняга гатунку каб падужалі
    П і л і п
    Ой не! He тое яно’.. Бывала, па паўбочкі жыта, ускінуўшы на плечы, нясу, а цяперака і самога сябе часамі панесці цяжка. Ну! на тое — век мой вялікі... Лічыце ж, што мой старшы сынок Ян пад Севастопалем галоўку палажыў 3 другое дачкі Уляны, што за Прахорам, унучку, ужо гады чатыры, як замуж аддавалі. Другіх дзетак Бог забраў, а гэтыя два мае блазны... дык гэта ж саўсім смуроды проціў братоў, а і яны ўжо на лес гледзячы павырасталі А ці мала на вяку ўсякага ліха перабылося?
    Г р ы г о р
    А ёй'
    П і л і п
    Тое ж то яно! Вось і цяпер і маю тую думку, што не жыць мне другога веку. Малады можа, а стары дык мусіць. Прызнацца, куме, не хацелася бы сякі-такі лад, што ў хаце пазаводзілі, пабачыць на старасці лет маіх папсованым Што ж? падзяліўшы на двое і поле, і сенажатку, і хатку і ўсякую худобу і таму і другому — не быць гаспадаром як мае быць... He папнешся, калі няма на чым... От я, значыцца, і пастанавіў сабе так дзяліць маіх дзетак: аднаму здам гаспадарку, другому грашмі дам тое, што яна варта Хочаш, купляй зямлю, будуйся, гаспадар, хочаш, за другое што бярыся... як сам ужо знаеш...
    Г р ы г о р
    Ну, а сыны што на гэта?
    П і л і п
    От тут-то і самы клопат! I той бацькаўшчыну хоча і другі... Мы, кажуць, тату, тут параслі, тут і жыць хочам. Каб я, значыцца, аднаго сына відзеў за што лепшае проціў другога, ну сказаў бы, так!.. і канец! —так хачу, так і будзе. Дык што ж тут парадзіць, калі абодва, дзякаваць Богу, мае хлопцы і працавіты, і не лайдакі, і сумленны, і мяне старога і шануюць і слухаюць!..
    Г р ы г о р
    Але ж... гэта і мы відзім...
    П і л і п
    Вось жа, уважайце сабе, куме, які спосаб Бог мне і думцы пасылае... He дзіва, што і Антось і Змітрук у мяне слухмяныя хлапцы, бо я яшчэ і цяпер і за лоб і бізуном задам, абы што... Пабачым, як яныспраўляцца будуць, па сваёй волі жывучы!.. Няхай жа Антось з віцінай* сходзіць аж за граніцу і раз і другі, а Змітрука аддам пану, ён бо, бачыце, пытаўся ў нас хлапца да гаспадаркі, аж кудысь на Украіну, казалі, ці што... Ну, няхай хлопцы свету пабачуць... Вось мы тагды і пабачым... (Уваходзіць Кацярына.)
    Кацярына
    Што? што ты кажаш?.. кабы дзецюкоў нашых немаведама куды пасылаць?.. Ды не, ды што ты гэта!.. Што ты гэта, стары, уздумаў?.. Ці, дзякаваць Богу, у хаце няма^ куды дзецца?.. ІДІ што якое... ці роднаму дзіцяці хлеба шкадуеш?..
    П і л і п
    Ціха!.. не крычы!.. бабскі твой розум, як за грош люлька!.. Што ж, на згубу, ці што, альбо на век сыноў пасылаю. Дзеля іх жа дабра і навукі, вось што! He бойся, і звернуцца і нацешымся імі, і нам з табою скажуць: дзякуем! за гэта самае... Чаго раскудахталася?.
    3 ПАЭМЫ «ГАНУСЯ»
    Заходзіць сонца за горы, Паклалісь цені па лесе, Вяршына старой аборы Пазалацілась на стрэсе
    Вось вецер цёплы ад рэчкі Нясе пах з лесу жывіцы, I польных кветкаў, і грэчкі, I мурматанне крыніцы.
    Як ціха! Там, у патока, Кулік часамі засвішча; Толькі здалёка, здалёка Шуміць з карчомкі ігрышча
    Знаць, там гуляюць і рады, Знаць, весяляцца багата, Гутараць старцы грамады 1 скачуць хлопцы, дзяўчаты.
    Чаму ж па лесе, па полю, Як воўк, адзін я заўсюды? I плачу ціха на долю, Поўны смутку і нўды?
    Чы не такі я, як людзі?. Чаму ж грамады дзічуся? Ой, жаль мне ўеўся у грудзі Па табе, зорка Гануся!
    Дзеля багацтва — старому Ўсе твае красы дзявочы!.
    Дзеля худобы — з сарому He кажу людзям я вочы!
    Толькі між хвоі, бярозы Бягуць па лесе у сваты Мой голас смутны і слёзы Гануся, зорка мая ты!.
    КАНДРАТ ЛЕЙКА (1860—1921)
    Імя гэтага пісьменніка і педагога зусім нядаўна стала шырока вядомым. Нарадзіўся ён у вёсцы Збочна, якая знаходзіцца недалёка ад Слоніма. Чытаць Кандрат навучыўся рана, і хутка яго паслалі ў Азярніцкае вучылішча, дзе ён быў любімым вучнем настаўніка Вікторскага. Акрамя вучобы, хлопчыку трэба было дапамагаць сям'і, і ён працаваў пастушком. Аднойчы прастудзіў ногі, і гэта хвароба давала аб сабе знаць усё жыццё.
    Кандрат скончыў школу, і настаўнік Вікторскі, бачачы вялікія здольнасці хлопчыка, зрабіў усё магчымае, каб К. Лейка вучыўся ў Свіслацкай семінарыі за казённы кошт. Пасля яе заканчэння працаваў настаўнікам. У гэты час Кандрат Лейка пачынае пісаць творы на забароненай тады беларускай мове.
    Ногі пісьменніка не пераставалі балець, і ён вымушаны быў змяніць клімат і пераехаць у Харкаўскую губерню, дзе працаваў настаўнікам у Аснавянскім народным вучылішчы. Праз некаторы час, набыўшы званне настаўніка павятовага вучылішча, Кандрат Лейка пачаў працаваць у вучылішчы для сляпых дзяцей. Гэта, як ён сам пазней казаў, была яго любімая праца. Але хутка ён зноў пераязджае ў Беларусь і пачынае друкавацца ў газеце «Наша ніва». Яго творы вельмі спадабаліся чытачам, і ў 1914 г. Янка Купала пачаў збіраць матэрыялы для выдання асобнага зборніка твораў Кандрата Лейкі. Але ж кніжка не была падрыхтавана. У 1918 г. у пісьменніка адняліся ногі, хвароба прыкавала да пасцелі. Яго перавезлі ў горад Здалбунаў Ровенскай вобласці, дзе жыў яго родны брат і дзе яго маглі даглядаць.
    Да канца сваіх дзён пісьменнік не пераставаў пісаць, хоць гэта і было вельмі цяжка. Увесь час ён хацеў вярнуцца на сваю радзіму, памерці на роднай зямлі. Але гэта яго мара так і не збылася. Ен памёр у Здалбунаве і там жа пахаваны.
    КУЛЬГАВЫ ДЗЯДЗЬКА РАМАН
    (Беларускія тыпы)
    Ці зналі вы майго кульгавага дзядзьку Рамана?
    He, вы яго не зналі... 3 пісьменных яго ніхто не знаў, але простыя, цёмныя людзі ўсе яго добра зналі.
    Ен жыў у канцы сяла Збочнага ў маленькай, запаў
    шай у зямлю па самыя вокны, хатцы. Жыў не адзін, а з сваімі двума стрыечнымі братамі, з іх жонкамі і дзецьмі. Аб тым, каб жаніцца самому і абзавесціся сваім гняздом, Раман ніколі і не думаў Дый якая б дурная кабета за яго пайшла, калі ён зусім не меў ног і не хадзіў па зямлі, як другія людзі, а поўзаў, за што і празвалі яго паўзуном Ногі ў Рамана адняліся яшчэ ў дзецтве ад нейкай ліхой хваробы
    Адняўшы ногі, Бог наградзіў яго тым, што даў яму над та цікавы розум і здатныя да ўсяго рукі. На што, бывала, кульгавы ні гляне сваім вокам — усё сам зробіць, і не маг ло знайсціся ў гаспадарцы такога дзела, каторага б ён не абмысліў як трэба і не справіў.
    Жанкам Раман гастрыў нажы, шыў чаравікі, вязаў бёрды; мужчынам галіў бароды, кляпаў косы, правіў хамуты, падпраўляў старыя боты і рабіў шмат чаго іншага
    Апрыч здольнасці да ўсякага майстэрства, Раман яшчэ і пісьменны быў: ён добра ўмеў чытаць друк па-польску і па-руску, разбіраў скорапіс і мог нават распісацца за няграматнага.
    Усякі будзённы дзень Раман уставаў да свету і з пацерамі прынімаўся за работу: рэзаў на кускі калінавыя кіі, шчапаў іх на драначкі, стругаў трысцё і вязаў бёрды або з старых халяў шыў каму-небудзь башмакі ці падшываў лапці. Вечарамі, дакончыўшы сваю работу, Раман памагаў жонкам братнім у іх рабоце: чысціў бульбу, крышыў капусту, малоў семянё або забаўляў плакаўшых дзяцей, ка торых надта любіў і шкадаваў.
    He даваў сабе Раман спачынку і ў свята. Устаўшы з пасцелі раненька, ён па заведзенаму звычаю перш галіўся, потым умываўся і пачынаў маліцца. Маліўся доўга, набожна і з жалем вымаўляючы кожнае слова; а дакончыўшы маліцца, моцна біў сябе ў грудзі кулаком, кажучы: «Божа вялікі! адпусці мне цяжкія грахі, як вольныя, так і нявольныя... Ці словам, ці дзелам, ці памышленнем саграшыў проціў цябе, Божа з высокасці,— злітуйся нада мною грэшным і адпусці мае цяжкія віны...»
    Слухаючы збоку гэты набожны лямант, здавалася, што Раман на сваёй душы мае нейкі цяжкі грэх, што ён, можа, забіў каго або дапусціў сябе да якой-небудзь вялікай распусты. Але ўсім ведама было, што Раман ні ў чым не прашкапіўся* і не тое, што чалавека,— мухі і тае ніколі не скрыўдзіў, з сваёй убогай хаты нікуды не выпаўзаў і апрыч сухога хлеба з бульбай, ніякіх трункаў* і ў вочы не бачыў
    Дарма што Раман нікому не зрабіў ніякай крыўды, але ён лічыў сябе вялікім грэшнікам перад Богам; маліўся яму, як самы цяжкі праступнік, і стараўся як можна больш рабіць людзям дабра, каб праз тое дагадзіць Богу.
    У кожнае свята, па абедзе, нізенькая і цёмная хатка Рамана напаўнялася простым, бедным людам, што з усіх вёсак прыходзіў да кульгавага дзядзькі на раду аб розных сваіх справах.
    От прыйшоў, апіраючыся на тоўсты сукаваты кій, дзед Якуб і, усеўшыся на лаве, жаліцца Раману, што над ім надта здзекуюцца стараста і старшына, да просіць напісаць на іх жалабу міравому пасрэдніку, каб ён разабраў гэту крыўду.
    — Добра,— кажа кульгавы дзядзька,— напішам.. Крыўду трэба звадзіць, каб і звання яе не асталося паміж людзьмі.
    Прызываюць суседскага хлопчыка, што ходзіць да школкі, і той пад Раманаву дыктоўку піша пасрэдніку жалабу на старшыну і старасту.
    He паспеў дзед Якуб падзякаваць за просьбу і выйсці за парог, як скрыпнулі дзверы, і ў хату ўвалілася тоўстая кабета і, трошкі аддыхаўшыся, затараторыла:
    — Раманка, мой ты саколік, палічы, колькі будзе таму рокаў, як умёр мой гаспадар. Справу гэту трэбуе ад мяне ненашта стараста, але я сама ніяк не магу злічыць...
    ГІадумаўшы, Раман кажа жонцы:
    — Пасля твайго гаспадара праз пяць гадоў і тры месяцы памёр Янка Сянькевіч, а пасля Янкі праз тры рокі і шэсць месяцаў адышоў на той свет Пятрусь Шчарбацюк, а з таго часу, як памёр Пятрусь, прайшоў ужо адзін рок і тры месяцы,— значыцца, ад смерці твайго гаспадара прайшло дзесяць гадоў. Гэтак і скажы старасце.
    — I гэтак праўда, дзядзюхна, будзе?
    — Праўда,— успакайвае яе Раман,— як аман у пацерах!