Планета людзей
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 1984
Маўры даведаюцца, што ён начуе недзе ў Сахары разам з дзвюма сотнямі сваіх піратаў. I тады моўчкі навядуць на вадапой вярблюдаў. Запасуцца паболей ячменем. Правераць ружжы. Рухомыя сваёй нянавісцю — ці, магчыма, любоўю.
6
— Схавай мяне ў самалёце і адвязі ў Маракеш...
Кожны вечар раб маўраў у Джубі звяртаўся да Mane з гэтай сваёй кароткай просьбаю. I зрабіўшы гэткім чынам усё, што мог, для ўратавання свайго жыцця,
ён сядаў, падкурчыўшы накрыж ногі, і гатаваў мне чай. 3 гэтай хвіліны ён на цэлыя суткі набываў спакой, даверыўшыся, як яму думалася, адзінаму лекару, які мог вылечыць яго, паслаўшы сваю малітву адзінаму богу, які мог выратаваць яго. Цяпер, схіліўшыся над чайнікам, ён мог зноў бясконца перабіраць у намяці няхітрыя малюнкі свайго мінулага — чорныя землі роднага Маракеша, ружовыя дамы, сціплыя радасці, якіх ён быў пазбаўлены. Ён не наракаў ні на маё маўчанне, ні на тое, што я не спяшаюся вяртаць яму жыццё: я для яго не такі ж чалавек, як ён сам, а нейкая сіла, якую трэба выклікаць да дзеяння, нешта накшталт спадарожнага ветру, які некалі ўзвее і над ягоным лёсам.
Але ў мяне, звычайнага лётчыка, што на некалькі месяцаў апынуўся начальнікам аэрапорта ў Кап-Джубі, адзіным багаццем якога быў барак, прылеплены да іспанскага форта, а ў гэтым бараку — тазік, збан мутнай вады і куртаты ложак — у мяне было куды меней ілюзій адносна маёй магутнасці:
— Дружа Барк, будзе відно...
Усіх рабоў завуць тут Баркамі; яго таксама звалі Баркам. Але чатыры гады, праведзеныя ў палоне, усётакі не скарылі яго: ён не мог забыць, што быў некалі царом.
— Чым ты займаўся ў Маракешы, Барк?
У Маракешы, дзе, безумоўна, яшчэ жылі яго жонка і трое дзяцей, ён займаўся дзівоснай справай.
— Я пераганяў статкі, і мяне звалі Магаметам!
Тамашнія каіды-губернатары выклікалі яго да сябе:
— У мяне ёсць быкі на продаж, Магамет! Прыгані іх з гор.
Альбо:
— У мяне ў нізіне тысячы авечак, адвядзі іх на альпійскія лугі!
I Барк, узброены скіпетрам з алівы, кіраваў іх перасяленнем. Адзін у адказе за процьму авечак, у клопаце за яшчэ ненароджаных ягнят, стрымліваючы самых шустрых і падганяючы леных, ён крочыў наперад, акружаны ўсеагульным даверам і паслушэнствам. Адзіны, хто ведаў, да якіх земляў абяцаных яны праставалі, адзіны, хто ўмеў чытаць свой шлях па нябесных свяцілах, ацяжараны ведамі, якія не раздзеліш з атарай, ён сам, як падказвала ягоная мудрасць, выбіраў і час адпачынку, і час вадапою. I ноччу, вартуючы яе сон, ахоплены пяшчотай да такой безлічы несвядомых, безабаронных істот, стоячы па калені ў воўне, Барк — лекар, прарок і цар — маліўся за свой народ.
Аднойчы яго запынілі нейкія арабы:
— Хадзем з намі на поўдзень, памажы нам адшукаць скаціну.
Яны ўгаворвалі яго ісці ўсё далей і далей, а праз трое сутак, калі ён быў заманены на глухую сцяжынку ў гарах на мяжы з землямі няскораных плямёнаў, яму проста паклалі руку на плячо, ахрысцілі Баркам і прадалі.
Я ведаў шмат рабоў. Я штодня хадзіў у шатры піць чай. Там, разуўшыся і ўлёгшыся на мяккім ваўняным дыване — адзінай раскошы качэўнікаў, на якой ненадоўга ўзводзяць яны сваё жыллё,— я любаваўся плаўньім поступам дня. У пустыні вельмі адчувальная плынь часу. Разам са скварным сонцам ты рухаешся ў кірунку да вечара, да прахалоднага ветру, які асвяжыць цела і змые пот. Разам са скварным сонцам і жывёла і людзі няўхільна, як да смерці, крочаць да гэтай вялізнай крыніцы. Бяздзейнасць — і тая набывае сэнс. I кожны дзень набывае хараство, як дарога, што вядзе да мора.
Я ведаў іх, гэтых рабоў. Яны ўваходзяць у шацёр,
калі важак ужо дастаў жароўню, чайнік і шклянкі са свайго каштоўнага куфра, з гэтай скрыні, напакаванай самымі недарэчнымі рэчамі — вісячымі замкамі без ключоў да іх, вазамі для кветак без кветак, люстэркамі за тры су, старымі пісталетамі,— і ўсё гэта, вываленае на пясок, наводзіць на думку пра караблекрушэнне.
Тады маўклівы раб накладвае ў жароўню сухія ламачынкі, разводзіць агонь, налівае вады ў чайнік, змушаны рабіць работу кволай дзяўчынкі, іграе мускуламі, якія вывярнулі б з коранем кедр. Ён спакойны. Ён захоплены гульнёй: гатаваннем чаю, доглядам вярблюдаў, ежай. У спякоце дня — рухам насустрач ночы, а пад золкасцю ледзяных зор — чаканнем спякоты дня. Шчаслівыя краіны Поўначы, там кожная пара года стварае сваю казку: летам — пра снег, зімой — пра сонца; сумныя тропікі, там заўжды адна і тая ж волкая духата; але шчаслівая і Сахара, дзе змена дня і ночы так натуральна вядзе чалавека ад надзеі да надзеі.
Часам чорны раб, седзячы на кукішках ля дзвярэй, цешыцца вечаровай свежасцю. У гэтым цяжкім целе нявольніка ўжо пазасыналі ўсе ўспаміны. Ён ужо ледзьве помніць момант свайго паланення, тыя ўдары, крыкі, мужчынскія рукі, якія паверглі яго ў ягоную цяперашнюю ноч. 3 таго часу ён усё безнадзейней дранцвее ў дзіўным сне, ён як аслеп — бо ён жа не бачыць болей марудных рэк Сенегала ці белых гарадоў паўднёвага Марока, ён як аглух — бо ён жа не чуе болей родных галасоў. Ён не тое што няшчасны, гэты негр,— ён калека. Воляй выпадку змушаны падначаліцца рытму жьіцця качэўнікаў, іх вандраванню з мясціны ў мясціну, навечна прыкуты да іхніх арбіт па пустыні, што агульнага мог ён захаваць са сваім мінулым, з родным ачагом, з жонкай і дзецьмі, якія цяпер для яго мярцвеіі нябожчыкаў?
Людзі, якія доўга жылі ўсепаглынальным каханнем, а потым яго страцілі, часам стамляюцца ад сваёй гордай самоты. Яны прыніжана мірацца з жыццём і знаходзяць сваё шчасце ў самай пасрэднай прывязанасці. Ім прыемна адрачыся ад трона, падпарадкавацца некаму і нічым не парушаць ціхамірную плынь будняў. I раб з гонарам распальвае жароўню гаспадара.
— На, вазьмі,— кажа часам важак вязню.
Зараз гаспадар лагодны з рабом, бо зараз адбываецца адпушчэнне чыста ўсёй стомы, чыста ўсёй спякоты, бо зараз яны абодва, плячо ў плячо, спакваля ўступаюць у прахалоду. I ён дорыць яму шклянку чаю. I вязень у прыліве ўдзячнасці за гэтую шклянку чаю будзе цалаваць ногі гаспадару. Раба ніколі не закоўваюць у ланцугі. Хай не будзе ў іх патрэбы! Хай будзе ён верны сам па сабе! Хай ён, пазбаўлены ўлады, разумна адмовіцца ад свайго каралеўскага трона! Зараз ён — вязень шчаслівы.
Але некалі яму напраўду дадуць волю. Калі ён зусім састарыцца і не зможа апраўдаць выдаткаў на ежу ці апратку, тады яму даюць неабмежаваную свабоду. Тры дні падрад, слабеючы ўсё больш і больш, ён дарэмна будзе сноўдацца ад шатра да шатра і прапаноўваць свае паслугі, а на зыходзе трэціх сутак, як і раней, разумна і пакорна, распластаецца на пяску. Я бачыў у Джубі, як яны, голыя, паміралі гэтак. Маўры падганялі, але без жорсткасці, іх марудную агонію, a дзеці маўраў гулялі вобак гэтых сумных руін і шторанку свавольна правяралі, варушыцца яна ці ўжо не, але без кепікаў над старым слугой. Гэта была звычайная з’ява. Гэта выглядала так, нібыта яму сказалі: «Ты добра папрацаваў, ты заслужыў права на адпачынак, ідзі спаць». Ён ляжаў, яму хацелася есці, і толькі ад гэтага ў яго кружылася галава, а не ад несправядлівасці, бо катуе толькі несправядлівасць. I спаква-
ля перамешваўся з зямлёй. Трыццаць гадоў працы — і вось гэтае права на сон і на зямлю.
Калі я ўпершыню нагабаў такога раба, я не пачуў ад яго ніводнай скаргі: ды яму не было на каго і скардзіцца. У ім чыталася нейкая падсвядомая згода, згода горца, які заблудзіўся і ўжо знясілеў дарэшты і які лягае на снег, зарываецца ў забыццё і ў снягі. He пакута яго перавярнула маё сэрца. Я не бачыў ніякіх пакут. Але са смерцю чалавека памірае нейкі невядомы нам свет, і я ўсё думаў, што пагасла ў ім, якія вобразы? Якія плантацыі Сенегала, якія белыя гарады паўднёвага Марока паволі адыходзілі ў нябыт? He было мне дадзена даведацца, ці ў гэтым чорным тулаве гаслі звычайныя мізэрныя турботы — гатаванне чаю, адвод жывёлы на вадапой..., засынала душа раба ці, уваскрэсены хваляй успамінаў, паміраў чалавек ва ўсёй сваёй велічы. Цвёрдая чарапная каробка нагадвала старадаўні куфэрак з усялякімі скарбамі. Я не ведаў, якім квяцістым шаўкам, якім святочным малюнкам, якім асівелым, выключна бескарысным у гэтай пустыні рэшткам удалося пазбегнуць караблекрушэння. Скарбонка была замкнёная і цяжкая. Я не ведаў, якая частка свету руйнавалася ў чалавеку пры ўпаданні ў беспрабудны валатоўскі сон, што руйнавалася ў гэтай свядомасці і ў гэтай плоці, якая спакваля вярталася ночы і зямлі.
— Я пераганяў статкі, і мяне звалі Магаметам...
Чорны нявольнік Барк быў першы з маіх знаёмых нявольнікаў, які не скарыўся. Нічога, што маўры гвалтам адабралі ў яго свабоду, у адначассе абабралі так, што ён стаў галей немаўляці. Гэтак пасланая богам бура за гадзіну знішчае ўвесь плён гадавой працы селяніна. Але не толькі ў страчаных дабротах была справа, куды сур’ёзней маўры пагражалі яму як асобе. I Барк не мірыўся з гэтым, хоць столькі іншых ня-
вольнікаў так лёгка дазволілі забіць у сабе немаёмнага перагоншчыка статкаў, які круглы год нястомна здабываў свой хлеб!
Барк не прыстасоўваўся да рабства, як, страціўшы надзею на лепшае, прыстасоўваюцца да пасрэднага шчасця. Ён не хацеў ствараць свае радасці раба з паблажлівасці гаспадара рабоў. Ён і ў адсутнасць Магамета бярог той дом, дзе жыў гэты Магамет яго душы. Сумна бачыць пустым гэты дом, але нельга дапусціць, каб нехта іншы пасяліўся ў ім. Барк нагадваў ссівелага вартаўніка, які памірае ад вернасці сярод зеляніны прысадаў і самотнай цішы.
Ён не казаў: «Я — Магамет бен Лаўсін», ён казаў: «Мяне завуць Магаметам» — і марыў пра той дзень, калі гэты забыты персанаж уваскрэсне зноў, адным сваім з’яўленнем адмятаючы прэч воблік раба. Часам сярод начной нематы яго, як незабыўная песня маленства, апаноўвалі ўспаміны. «Сярод ночы,— расказваў нам наш маўрытанскі перакладчык,— сярод ночы ён раптам загаворвае пра Маракеш, гаворыць, а сам плача». Ніхто не ўнікае адзіноты ў такіх выпадках. У ім знянацку ачынаўся той іншы чалавек, ён усяляўся ў ягоную плоць, шукаў жанчыну тут, у гэтай пустыні, дзе ніводная жанчына ніколі не падыдзе да Барка. Тут, дзе не было і заваду крыніцы, да Барка даносілася песня крынічнай вады. Барк заплюшчваў вочы — і тут, дзе людское жыллё зроблена з грубага лямцу, дзе людзі жывуць як перакаці-поле, яму мроіўся яго белы дамок, над якім штоночы гарыць адна і тая ж зорка. Перапоўнены гэтымі былымі, цудадзейна ўваскрэслымі радасцямі, нібыта магніт, ад якога яньі зыходзілі, быў зусім побач, Барк ішоў да мяне. Яму хацелася сказаць мне, што ён наўзгатове, і што ўсе гэтыя радасці наўзгатове, і што, каб раздарыць іх, засталося толькі вярнуцца дадому. I было б дастаткова аднаго майго знаку. I Барк усміхаўся і падказваў,