Планета людзей
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 1984
піто я павінен зрабіць, я ж, вядома, яшчз не дадумаўся да такога:
— Заўтра ж адпраўляецца пошта... Ты схавай Mane ў самалёце на Агадзір...
— Бедны дружа Барк!
Мы жылі на тэрыторыі няскораных арабаў, як мы маглі памагчы яму ўцячы? За гэткі грабеж, за гэткую абразу маўры назаўтра ж адпомсцілі б жорсткай разнёй. Супольна з механікамі аэрадрома Лабэргам, Маршалем і Абгралем я спрабаваў выкупіць Барка, але маўрам не штодня трапляюцца еўрапейцы, якія пагаліліся б на раба. I яны карыстаюцца выпадкам:
— Давайце дваццаць тысяч франкаў.
— Ты смяешся?
— А ты зірні, якія ў яго дужыя рукі...
Гэтак прамінула яшчэ некалькі месяцаў.
Нарэшце дамаганні маўраў паменшыліся, і я, напісаўшы сваім сябрам у Францыю і заручыўшыся іхняй падтрымкай, нарэшце ўбачыў, што здолею выкупіць старога Барка.
Што гэта былі за перагаворы! Яны цягнуліся цэлы тыдзень. Мы вялі іх, пасеўшы ў кружок на пяску, пятнаццаць маўраў і я. Адзін сябар уласніка, які быў і маім сябрам, Зін Ульд Ратары, шэльма, спатайка дапамагаў мне.
— Прадай, ты ўсё роўна страціш яго,— раіў ён гаспадару па маёй падказцы.— Ён хворы. Хвароба па< куль нябачная, але яна ўжо сядзіць унутры. Некалі ён у адначассе распухне і сканае. He марудзь. Прадавай яго французу.
Я паабяцаў узнагароду яшчэ аднаму галаварэзу — Рагі, калі ён дапаможа мне спраўдзіць пакупку, і Рагі таксама спакушаў уласніка:
— За грошы ты накупіш вярблюдаў, ружжаў і патронаў. I зможаш сабраць атрад і пайсці вайной на
французаў. Тады ты прывядзеш з Атара трох-чатырох свежанькіх рабоў. Збаўся ад гэтага старога.
I мне прадалі Барка. Цэлы тыдзень я трымаў яго пад замком у нашым бараку, бо калі б ён у чаканні самалёта блукаў па волі, маўры маглі зноў злавіць яго і ііеранрадаць далей.
Але я вызваліў яго з рабства. Гэта была яшчэ адна ўрачыстая цырымонія. На яе сабраліся марабут, былы ўласнік і Ібрагім, джубійскі каід. Гэтыя трое піратаў, якія толькі дзеля таго, каб пасмяяцца з мяне, з задавальненнем перарэзалі б яму горла за дваццаць метраў ад форта, цёпла абнялі яго і падпісалі афіцыйны дакумент.
— Цяпер ты нам сьгн.
Гэта значыць, і мне, згодна закону.
I Барк перацалаваў усіх сваіх бацькоў.
Да самага адлёту ён жыў у нашым бараку, але гэта было прыемнае зняволенне. Сто разоў на дзень у думках перажываў ён сваё нескладанае падарожжа: як ён выйдзе з самалёта ў Агадзіры, як на тым аэрадроме яму дадуць білет на аўтакар да Маракеша. Барк гуляў у вольнага чалавека, як дзіця гуляе ў даследавальніка: гэтае вяртанне да жыцця, гэты аўтакар, гэтыя натоўпы людзей, гэтыя гарады, якія ён хутка ўбачыць зноў...
Да мяне прыйшоў Лаберг, пасланы Маршалем і Абгралем. Нельга дапусціць, каб Барк паміраў з голаду, прыляцеўшы на радзіму. Яны сабралі для яго тысячу франкаў: каб Барку было на што жыць, пакуль знойдзе сабе работу.
I я міжволі прыгадаў старых пань з сентыментальных раманаў, якія «займаюцца міласэрнасцю», раскашэльваюцца на дваццаць франкаў і патрабуюць удзячнасці. Авіямеханікі Лаберг, Маршаль і Абградь, даючы тысячу, не займаліся міласэрнасцю і яшчэ меней
патрабавалі ўдзячнасці. I не з жалоты, як тыя разлетуцененыя пра шчасце старыя пані, рабілі яны так. Проста яны садзейнічалі таму, каб чалавеку была вернута яго чалавечая годнасць. Бо яны выдатна ведалі, што, як толькі пройдзе ап’яненне ад вяртання на радзіму, найпершай вернай сяброўкай, якая наведае Барка, будзе галеча і што не праміне і трох месяцаў, як ён будзе вымушаны знясільвацца на якой-небудзь чыгунцы, выварочваючы старыя шпалы. Ён будзе ўжо не такі шчаслівы, як цяпер у пустыні побач з намі. Але ён меў права быць самім сабой і жыць сярод сваіх блізкіх.
— Ну, дружа Барк, адпраўляйся і будзь чалавекам.
Самалёт дрыжаў ад вібрацыі, гатовы ўзляцець. Барк апошні раз абвёў вачыма бязмежную пустэльню вакол Кап-Джубі. Каля двухсот маўраў сабралася ля самалёта, каб пабачыць, які выраз твару набывае раб на парозе новага жыцця. Калі б толькі здарылася вымушаная пасадка, яны б адправілі яго куды далей.
На развітанне мы махаем рукамі нашаму пяцідзесяцігадоваму нованароджанаму, трошкі ўсхваляваныя гэтым адпусканнем яго ў свет.
— Бывай, Барк!
— He!
— Як — не?
— He. Я Магамет бен Лаўсін!
Апошнія весткі пра яго мы атрымалі ад араба Абдалы, які па нашай просьбе суправаджаў Барка да Агадзіра.
Аўтакар адпраўляўся толькі вечарам, Барк, такім чынам, меў у сваім распараджэпні цэлы дзень. Спярша ён так доўга і моўчкі блукаў па маленькім гарадку, што Абдала заўважыў ягоную ўстрьівожанасць і здзівіўся:
— Што з табой?
— Нічога...
Барк разгубіўся ад гэтай раптоўнай, бязмежнай волі і яшчэ не адчуваў, што ўваскрэс. Яго перапаўняла глухое шчасце, але за гэтым шчасцем ён не выяўляў у сабе ніякіх перамен, сёння ён — усё той жа Барк, што і ўчора. Аднак цяпер ён нароўні з іншымі людзьмі дзяліў і гэтае сонца, і права сесці тут, пад гэтай павеццю арабскага кафэ. Ён сеў. Ён заказаў чаю Абдале і сабе. Гэта быў яго першы ўчынак валадара, a не раба, і гэтая ўлада павінна была пераўтварыць яго. Але афіцыянт наліў яму чаю без усялякага здзіўлення, нібыта гэта быў самы звычайны ўчынак. Ён не адчуваў, што, наліваючы чай, ганаруе вольнага чалавека.
— Пойдзем адсюль,— сказаў Барк.
Яны падняліся да Касбе — квартал гэты пануе над Агадзірам.
Да іх падышлі зграбненькія берберскія танцоўшчыцы. Яны выказвалі столькі прыручанай лагоды, што Барк адразу акрыяў, яму здалося — самі таго не ведаючы, яны віталі яго вяртанне да жыцця. Яны ўзялі яго за руку і прапанавалі чаю — але гэтак жа ветла і сардэчна прынялі б яны і любога іншага. Барку захацелася расказаць ім пра сваё адраджэнне. Яны слухалі і пяшчотна ўсміхаліся. Яны радаваліся таму, што быў рады ён. Каб канчаткова заваражыць іх, ён дадаў: «Я Магамет бен Лаўсін». Але гэта іх не ўразіла. У кожнага чалавека ёсць імя, і шмат хто вяртаецца богведама адкуль...
Ён зноў пацягнуў Абдалу ў горад. Ён сноўдаўся каля яўрэйскіх крамак, і глядзеў на мора, і думаў, што вось ён можа пайсці ў любым накірунку, іпто ён вольны... Але гэтая воля прыносіла яму горыч: яна выявіла, у якой ступені не хапала яму повязяў са светам.
Міма праходзіла дзіця. Барк ласкава пагладзіў яго
па шчацэ. Дзіця ўсміхнулася. Гэта быў не гаспадарскі сынок, перад якім трэба ліслівіць. Гэта быў нечы заморак, якому Барк аддаваў сваю шчырую ласку. I хлапчанятка ўсміхнулася. Менавіта гэтае хлапчанятка абудзіла Барка да жыцця, яно ўсміхнулася — і вось Барк адчуў, што пачынае нешта значыць у гэтым свеце. Нешта стала праясняцца, і ён закрочыў упэўнена і хутка.
— Што ты шукаеш? — пытаўся Абдала.
— Нічога,— адказваў Барк.
Але калі на рагу адной з вуліц ён натыкнуўся на чародку дзятвы, занятай гульнёй, ён спыніўся. Вось яно. Ён моўчкі паглядзеў на іх. Потым кінуўся да яўрэйскіх крамак і вярнуўся з бярэмем пакункаў. Абдала ўзлаваўся:
— Дурню, паберажы грошы!
Але Барк ужо нічога не чуў. Ён урачыста, па аднаму, падзываў да сябе дзяцей, і маленькія ручаняты пацягнуліся да цацак, бранзалетак і вышываных золатам пантофлікаў. I кожнае дзіця, завалодаўшы сваім скарбам, адразу ж дзікавата ўцякала.
Але на змену ім набеглі іншыя агадзірскія дзеці: Барк апрануў і іх у залатыя пантофлікі. Вестка пра гэта маланкава разнеслася па ўскраінах Агадзіра, і вось ужо ўся чыста дзятва ўсхапілася на ногі і з воклічамі рынулася да чорнага бога і, тузаючы яго бедную апратку раба, запатрабавала сваю долю. Барк абанкручваўся. На думку Абдалы, Барк «ад радасці звар’яцеў». Але, па-мойму, справа не ў тым, што Барк хацеў падзяліцца лішкам уласнай радасці.
Ён быў вольны і таму валодаў самым галоўным, самым дарагім — правам быць любімым, правам ісці ў любым накірунку і зарабляць свой хлеб сваёй працай. Навошта яму гэтыя грошы... калі яго, як жорсткі голад, мучыла патрэба быць чалавекам сярод людзей, патрэба адчуваць сваю цесную повязь з людзьмі. Агадзірскія танцоўшчыцы выказвалі ласку да старога
Барка, але ён развітаўся з імі гэтак жа лёгка, як і сустрэўся; яны не мелі патрэбы ў ім. Гэты афіцыянт арабскай кавярні, гэтыя прахожыя на вуліцах — усе паважалі ў ім вольнага чалавека, усе нароўні з ім дзялілі сонечнае святло, але, тым не іченей, ніводзін з іх не выказваў патрэбы ў ім. Ён быў вольны, але бясконца вольны, настолькі вольны, што ўжо не адчуваў сваёй вагі на зямлі. Яму не хапала грузу чалавечых адносін, якія часам нават замінаюць у дарозе наперад, не хапала слёз, разлук, папрокаў, радасцей — усяго, што чалавек песціць альбо штораз кожным сваім новым учьінкам безаглядна шкуматае,— не хапала той процьмы повязяў, якія лучаць чалавека з іншымі людзьмі і надаюць яму вагу. А вось цяпер Барка абцяжвала безліч дзіцячых надзей...
Так у раскошы адвячорка над Агадзірам, у час вячэрняй прахалоды, якая так доўга была для яго адзінай чаканай ласкай і адзіным прытулкам, пачалося цараванне Барка. Набліжаўся час ад’езду,— і ён ішоў, амыты прылівам дзятвы, як амывала яго некалі даверлівая атара, і пракладваў у занава набытым свеце сваю першую баразну. Заўтра ён вернецца ў галечу сваёй радні, прыме адказнасць за столькі жыццяў, колькі, магчыма, і не змогуць пракарміць яго старыя рукі, але ён ужо адчуваў уласную вагу. Як легкакрылы архангел, якому, каб жыць жыццём людзей, давялося б пайсці на хітрыкі — зашыць у пояс кавалак свінцу,— гэтак і Барк з цяжкасцю рабіў першыя крокі, прыцягнены да зямлі натоўпам дзяцей, якім так неабходны вышываныя золатам пантофлікі.
7
Такая яна, пустыня. Каран — а ён усяго толькі пэўны звод правілаў гульні — ператварае яе пяскі ў незвычайнае царства. He будзь гэтых правілаў, Саха-
ра была б пустэльняй, між тым у яе нетрах разьігрываецца таемны спектакль, бурляць людскія страсці. Сапраўднае жыццё пустыні не ў масавым бадзянні плямён у поіпуках пашы для вярблюдаў, а ў гэтай гульні, што вядзецца і па сённяшні дзень. Якая вялізная розніца паміж скоранымі няскамі і няскоранымі! А хіба не гэтак яно і сярод людзей? Перад воблікам пераўтворанай пустыні мне прыгадваюцца гульні ыайго маленства, цёмны, і ў пазалоце, парк, які мы насялялі багамі, бязмежнае царства, якое мы стварылі з гэтага квадратнага кіламетра, так дарэшты і не зведанага, так дарэшты і не абгледжанага. У нас быў свой свет, са сваімі асновамі, дзе крокі мелі такое гучанне, дзе рэчы мелі такі сэнс, якія былі немагчымы ў ніякіх іншых краях. Што застаецца ад запоўненага магічным, ледзяным, пякельным ценем маленства парку, калі, даўно дарослы, даўно падначалены іншым законам жыцця, ты аднойчы вяртаешся сюды, і з пачуццём нейкай роспачы ідзеш уздоўж ягонай агароджы — нізенькай сцяны з шэрага каменю, і дзівуешся, як такая невялічкая тэрыторыя ўмяшчала ў сабе цэлы бязмежны свет, і горка разумееш, што ў тое бязмежжа не вернешся ўжо аніколі, бо для гэтага не ў парк — у гульню ўвайсці трэба.