• Газеты, часопісы і г.д.
  • Планета людзей  Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Планета людзей

    Антуан дэ Сент-Экзюперы

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 1984
    88.45 МБ
    Але болей няма непадлеглых арабскіх земляў. КапДжубі, Сіснерос, Пуэрта-Кансада, Сагіэт-эль-Хамра, Дора, Смара — не таямніца болей. Далягляды, куды мы так імкнуліся, пагаслі адзін за адным, як тыя кузуркі, што, трапіўшы ў сіло цёплых далоняў, трацяць свае фарбы. Але той, хто паляваў на іх, не быў ахвярай самападману. Мы не ашукваем сябе, калі імкнёмся да ўсё новых адкрыццяў. Як не ашукваў сябе і султан з «Тысячы і адной ночы», які прагнуў нейкай выключнай дзівоснасці,— але світала, і красуні наложніцы пагасалі ў ягоных абдымках, ад першага ж
    дотыку страціўшы пазалоту сваіх крылцаў. Нас заварожвалі самі пяскі, а некалі, магчыма, нехта прабуравіць тут нафтавыя свідравіны і разбагацее на гандлі нафтай. Але тыя людзі прыйдуць сюды надта позна. Бо недаступныя пальмавыя гаі ці некрануты пыл ракушніку сваю самую каштоўную долю ўжо ўручылі нам: яны дарылі ўсяго толькі гадзіну захаплення, і перажылі гэтую гадзіну мы.
    Што такое пустыня? Мне было наканавана аднойчы апынуцца ў самым яе сэрцы. У 1935 годзе я ляцеў у Індакітай, а апынуўся ў Егіпце, на мяжы з Лівіяй, у палоне пяскоў, як у смале, і ўжо думаў, што і загіну там. Вось як гэта было.
    VII.	У СЭРЦЫ ПУСТЫНІ
    1
    На падыходзе да Міжземнага мора мяне сустрэла нізкая воблачнасць. Я знізіў вышыню да дваццаці метраў. Лівень хвошча ў ветравое шкло, а мора, здаецца, аж дыміць. Як ні напружваю зрок, нічога ў гэтай каламуці не відно, хоць бы не напароцца на мачту якога судна.
    Мой механік Лндрэ Прэво запальвае мне цыгарэту.
    — Кавы...
    Ён знікае ў хвасце самалёта і вяртаецца з тэрмасам. ІГю. Час ад часу паддаю газу, каб падтрымаць шаг вінтоў у дзве тысячы сто абаротаў. Акідваю вокам цыферблаты: усе прыборы паслухмяныя, кожная стрэлка на сваім месцы. Кідаю хуткі позірк на мора, якое парыць пад дажджом, як агромністы басейн з гарачай вадой. Калі б я быў на гідраплане, я пашкадаваў бы, што яно такое «глухое». Але я на самалёце.
    «Глухое» мора ці не, тут усё роўна не сядзеш. I гэта невядома чаму надае мне недарэчнага адчування бяспекі. Мора належыць свету, які мне чужы. Аварыя ў гэтай мясціне не для мяне, яна нават не страшыць мяне: я зусім не аснашчаны для мора.
    Пасля паўтары гадзіны лёту дождж сціхае. Хмары па-ранейшаму вельмі нізкія, але іх як няўтрымная ўсмешка ўжо працінае святло. Я любуюся гэтым нетаропкім выспяваннем добрай пагоды. Прадчуваю, што ўгары нада мной пласт белай кудзелі стаў зусім тонкі. Бяру трошкі ўбок, каб абысці лівень: ужо няма патрэбы лезці ў самую яго сэрцавіну. I вось першая прагаліна ў небе...
    Я адчуваю яе раней, чым бачу, бо ўперадзе на моры заўважаю доўгую паласу колеру муравы, паляну светлай і густой зеляніны, нібы рунь ячменю на поўдні Марока, якая так дападала да сэрца пасля трох тысяч кіламетраў пяскоў, калі я вяртаўся з Сенегала. Гэткае ж пачуццё ў мяне і тут — як на падыходзе да людскіх селішчаў, і мяне агортвае ўзнёслая радасць. Абарочваюся да Прэво:
    — Выкараскаліся, цяпер парадак!
    — Дзіва што!..
    Туніс. Пакуль самалёт запраўляюць гаручым, я падпісваю паперы. Але ў той момант, калі выходжу з кабінета, да мяне даносіцца нейкі гук — гэтак плюхаецца ў ваду скакун. Глухі, без водгулля, усплёск. Мне імгненна прыгадваецца ўжо чуты падобны гук: выбух у гаражы. Тады ад гэтага хрыплаватага кашлю загінулі два чалавекі. Я абарочваюся да дарогі, што пралягае ўздоўж узлётнай паласы: над ёю курыць лёгкі пыл, там на поўнай хуткасці сутыкнуліся два аўтамабілі і застылі, раптоўна, як ільдамі, акутыя нерухомасцю. Туды бягуць людзі, бягуць і сюды, да канторы:
    — Пазваніце... Доктара... Галава...
    Сэрца маё сціскаецца. У спакойным святле адвячорка лёсу ўдалося нанесці свой удар. Загублена хараство, розум ці, можа, пават само жыццё... Піраты пракраліся па пустыні, і ніхто не пачуў іхніх бястумных крокаў. I вось у лагернай стаянцы — кароткая мітусня нападу. Затым усё зноў акрываецца залатавым спакоем. Ранейшы спакой, ранейшая цішыня... А побач нехта кажа — праламаны чэрап. He, не хачу нічога ведаць пра гэты нерухомы скрываўлены лоб. Адварочваюся ад дарогі і крочу да свайго самалёта. Але ў душы варушыцца нейкае прадчуванне небяспекі. I неўзабаве я зноў пачую яго, гэты ж гук. Калі на хуткасці дзвесце семдзесят кіламетраў у гадзіну я ўзару наканавапае мне чорнае плато, да мяне данясецца той жа хрыплаваты кашаль: тое ж самае грознае «кха» лёсу, які ўсё-такі падсцярог нас.
    У дарогу, на Бенгазі.
    2
    У дарогу. Сцямнее толькі праз дзве гадзіны. Але ўжо на падлёце да Трыпалітаніі я зняў чорныя акуляры. I пясок вызалочваецца. Божа, якая пустынная гэта планета! I мяне зноў апаноўвае думка, што рэкі, шаты дрэў і людскія селішчы сваім узнікненнем абавязаны толькі збегу шчаслівых абставін. Бо наша Зямля — гэта ж такое засілле скалаў і пяску!
    Але ўсё гэта чужое мне, я жыву ў свеце палёту. Я адчуваю, як паволі апускаецца ноч, у якую ўваходзіш, бы ў храм. Праз таінства асноўных рытуалаў уваходзіш у безаглядны, бязрадны роздум. Усё зямное спакваля страчвае свае абрысы і хутка зусім знікне. Увесь гэты краявід унізе яшчэ азораны бледным прызмеркавым святлом, але ўжо расплывісты і цьмяны.
    I я не ведаю нічога, паўтараю, нічога, што было б вартасней гэтай гадзіны. Той, хто спазнаў невытлумачальнае, палкае захапленне палётам, разумее мяне.
    Я спакваля выракаюся сонца. Выракаюся вялізных вызалачаных абшараў, якія далі б мне прытулак у выпадку аварыі... Выракаюся арыенціраў, якія не далі б мне збіцца з дарогі. Выракаюся абрысаў гор на небасхіле, якія дапамаглі б мне не наляцець на іх. Я ўступаю ў ноч. Я плыву ўсляпую, па прыборах. У мяне застаецца толькі адзін саюзнік — зоры...
    Гэтае заміранне свету там, унізе, адбываецца нетаропка. Паступова мне ўсё адчувальней не хапае святла. Зямля і неба паступова перамешваюцца. Дол, здаецца, прыўзнімаецца і разбухае, нібы пара. Першыя нябесныя свяцілы трымцяць, быццам у зялёнай вадзе. Яшчэ не хутка настане час, калі яны ператворацца ў цвёрдыя пярлінкі. Яшчэ не хутка можна будзе паназіраць за маўклівай гульнёй знічак. У пэўныя ночы мне выпадала бачыць такі густы імклівы зарапад, што здавалася, там, у сузор’ях, усхадзіўся моцны вецер.
    Прэво правярае асвятленне і запасньія лямпы. Абгортваем лямпачкі чырвонай паперай.
    — Яшчэ раз...
    Ён дадае яшчэ адну столку, шчоўкае выключальнікам. Але святло яшчэ занадта яркае. Быццам на засветленым здымку, ад яго толькі зблякнуць і без Ta­ro ледзь улоўныя абрысы знешняга свету. Знікне тоненькая мігатлівая плёнка, якою з наступленнем цемнаты падчас яшчэ ахінаюцца ўсе прадметы. Вось і ноч настала. Але гэта яшчэ не сапраўдная ноч. Яшчэ не схаваўся сярпок месяца. Прэво нырае ў хваставое аддзяленне і вяртаецца з сандвічам. Я скубу гронку вінаграду. Мне не хочацца есці. Мне не хочацца ні есці, ні піць. I я зусім не стаміўся, здаецца, магу хоць дзесяць гадоў так ляцець.
    Месяца ўжо няма.
    Бенгазі адзываецца ўжо ў непрагляднай ночы. Бенгазі спачывае на дне такой глыбокай цемрадзі, што нават зарава няма над ім. Я заўважыў горад толькі на самым падлёце да яго. Шукаю пасадачную пляцоўку — ага, вось яна, па краях успыхваюць чырвоныя агні. Выразна акрэсліваецца чорны прамавугольнік. Разварочваюся. Святло пражэктара, скіраванага ў неба, уздымаецца ўгору, як слуп полымя, апісвае дугу і пракладае па аэрадрому залатую дарожку. Я раблю яшчэ адзін круг, каб заўважыць усе магчымыя перашкоды. Начное абсталяванпе гэтага аэрадрома проста цудоўнае. Збаўляю газ і планірую, быццам апускаюся ў чорную ваду.
    Калі я прызямляюся, па мясцоваму часу роўна дваццаць тры гадзіны. Я падрульваю да пражэктара. У тугім святле пражэктара мільгаюць, выбягаючы з цемры і зноў прападаючы ў ёй, надзвычай пачцівыя афіцэры і салдаты. Глядзяць мае паперы, запраўляюць самалёт гаручым. Праз дваццаць хвілін я магу ляцець далей.
    — Зрабіце віраж і прайдзіце над намі, каб мы ведалі, што ў вас усё добра.
    У дарогу.
    Без ніякіх затрымак вырульваю на залатую дарожку, качуся да цёмнай прамоіны ўперадзе. Мой «Сімун» адрываецца ад зямлі куды раней, чым скончылася паласа. Пражэктар следуе за мной, і мне цяжка зрабіць віраж. Нарэшце прамень адводзяць убок — здагадаліся, што мяне слепіць. Раблю разварот з наборам вышыні, у твар нечакана зноў б’е пражэктар, але ён толькі на міг датыкаецца да мяне і слізгае далей, адводзіць убок сваю залатую флейту. Гэтак там, на зямлі, выказваюць мне сваю найшчырэйшую прыязнасць і ўвагу. I вось я зноў бяру курс на пустыню.
    Метэастанцыі Парыжа, Туніса і Бенгазі паабяцалі мне спадарожнага ветру сілай трыццаць — сорак Ki-
    ламетраў у гадзіну. У такім разе, можна разлічваць на ўсе трыста. Бяру курс правей, на сярэдзіну прамой, якая злучае Александрыю з Каірам. Такім чынам я абміну небяспечныя зоны ўзбярэжжа, і хоць буду ляцець невядомыы маршрутам, я абавязкова — ці справа, ці злева — злаўлю агні аднаго з гэтых гарадоў ці хоць бы даліны Ніла. Калі вецер не пераменіцца, мой палёт зойме тры гадзіны дваццаць хвілін. Калі аслабне — тры сорак пяць. I я пачынаю адольванне тысячы пяцідзесяці кіламетраў пустыні.
    Месяца ўжо няма. Вакол адна чорная смала — па самыя зоры. На ўсім шляху я не прыкмечу ні агеньчыка, не ўбачу ніводнага арыенціра, да самага Ніла я адрэзаны ад людзей, таму што і радыё на борце няма. Я нават не спрабую назіраць яшчэ за чым-кольвечы, апрача компаса і альтметра Сперы. Мяне ўжо нішто не цікавіць, апрача размеранага дыхання тонкай зіхоткай крэскі на цёмнай прыборнай дошцы. Калі Прэво перасядае на іншае месца, я звяраюся з прыборам і асцярожна выроўніваю машыну. I падымаюся на вышыню дзве тысячы метраў, туды, дзе, як мне паведамілі, дзьме самы спрыяльны вецер. Зрэдку запальваю лямпачку, каб праверыць работу матора — не ўсе прыборы ў мяне асветлены,— але большую частку часу я праводжу ў змроку, сярод маіх драбнюткіх сузор’яў, якія выпраменьваюць тое ж нежывое, тое ж невычэрпнае і загадкавае святло, што і сапраўдньія зоры, і размаўляюць на той жа мове. I я таксама, як астраном, чытаю кнігу нябеснай механікі. Я таксама засяроджаны і далёкі да ўсяго зямнога. У вонкавым свеце ўсё быццам вымерла. А тут толькі Прэво, які пасля доўгага змагання з сабой нарэшце ўсё-такі здаўся і задрамаў, і цяпер яшчэ паўней я адчуваю адзіноту. Тут толькі роўнае ракатанне матора ды гэтыя спакойныя зоркі на прыборнай дошцы перада мною.