Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Так людзі нічога і ня вырашылі. Зломак-вежа стаіць дагэтуль як сьведка даўніх, камусь мілых часоў, калі быў уздым і парадак.
Байкі жыцьця
Трыпціх
1.	СТРАХ
Самай шаноўнай сьвятыняй у гэтай краіне з часоў векапомнай даўніны быў нсвялічкі, упрыгожаны маляўнічым росьпісам ды інкрустацыяй керамічны гаршчэчак, у якім захоўваўся Страх.
Страху таго з простых сьмяротных ня бачыў ніхто. Дзень і ноч яго ахоўвалі пяць чалавек сьвятароў і пяць ваяроў, і ўсе ведалі пра яго незвычайную страхавітую сілу. Менавіта з тас прычыпы людзі тамтэйшага краю і зваліся страхавітамі. Некалі за керамічны гаршчэчак біліся ў двубоі галоўпы сьвятар плсмя і ягоны супернік — ваяр. Ведама ж, перамог сьвятар, бо ён ужо валодаў Страхам, а ягоны супернік — толькі мячом. Але меч — слабы сродак перад магутным Страхам.
Імя галоўнага сьвятара, які ўзяў на сябе ўсю ўладу ў краіне, было Галабурдахам. Пасьля сваёй перамогі ёп яшчэ больш, чым раней, усталяваў культ Страху. 3 ягонага загаду ў самым цэнтры сталічнага паселішча збудавалі мармуровы палац — для яго самога і для Страху. Была створана адмысловая сотпя з ваяроў, сьвятароў і таемнікаў, якія дбалі пра бясьпску Страху і Валадара заадно. Сярод улады і падуладных на той час запанавалі мір і згода, ніхто не адважваўся выступіць супраць Галабурдахама. Ніхто ня мог пра тое пават падумаць — такая вялікая была пераканаўчая сіла Страху. Калі здараліся якія непарадкі ў правінцыях, напрыклад, недабіралі падаткі, туды скіроўвалі ўзброеную каманду, вядома ж, у суправаджэныіі магутнага Страху, і падаткаў
зьбіралі нават больш, чым было патрэбна. Аднойчы ўзьнік памежны канфлікт з суседняй дзяржавай і пачаліся перамовы, якія трывалі чатырнаццаць тыдняў запар. I ўсё бяз выніку. Тады Валадар Галабурдахам скіраваў туды свайго сілавога міністра са Страхам у вазку. Перамовы хутка скончыліся з посьпехам для страхавітаў.
Правіцелі краіны на чале з мудрым Галабурдахамам вырашылі збудаваць для Страху яшчэ лепшы, надзвычайны архітэктурны ансамбаль побач з ранейшым, які цалкам заняў Валадар. У дзень пераносу Страху ў новую шыкоўную будыніну далі салют з 101 гарматы. Той дзень быў названы Днём Дзяржаўнага Страху — галоўным сьвятам дзяржавы.
3 цягам часу сама сабою склалася адмысловая нацыянальная ідэалогія, заснаваная на дактрыне Страху. Усе зьявы і ўчынкі ўспрымаліся і расцэньваліся цяпер паводле старажытных законаў Страху. У філасофіі запанаваў накірунак страхалогіі, які неўзабаве саступіў месца страхафіліі. Ідэальным грамадзянінам стаў страхавіты грамадзянін, які ўсяго баяўся. Менавіта такі вобраз запанаваў у тэалагічнай літаратуры і мастацтве графіці. Рэлігія страхалюдства стала надзвычай папулярнай сярод вернікаў і займалася адкармленьнем іх у духу бязьмежнага, богададзенага Страху. Пабудавалі безьліч храмаў, малельняў і нават даволі добраўпарадкаваных на маляўнічай прыродзе летнішчаў-скітаў з саўнамі. Гэтыя апошнія былі вельмі папулярныя сярод вернікаў усіх саслоўяў ды асабліва — іерархаў. Казалі, з тае прычыны, што ў найбольшай меры адпавядалі патрабаваньням ідэі Страху.
Між тым, дзяржаўнае бытаваньне доўжылася; адзін за адным мільгалі гады ўладараньня дынастыі Галабурдахама. Прамільгнулі таксама дынастыі Парастурфуджына 1, 2 і 3. Парастурфуджын 4 перайменаваў сябе ў Страхалюда Першага, так было болей звыкла, а краіну — у Страхалюдыю. I слушна зрабіў, бо за шмат гадоў уладараньня пад эгідай страху людзі амаль страцілі ўсе ранейшыя антрапалагічныя рысы і набылі зусім новыя. Найперш у краіне даўно ўжо ніхто не сьмяяўся, нават перасталі ўсьміхацца; весялосьць успрымалася як блюзьнерства. Самым мілым выразам дзя-
вочага твару стаў выраз спалоху. Старыя ж людзі за сваё доўгае жыцьцё выхавалі на тварах такі жахлівы выраз, які выклікаў дрыжыкі. Мснавіта тое і патрабавалася. Самых лепшых у гэтым сэнсе ўзнагароджвалі і шанавалі. Узьнікла і пасьпяхова разьвівалася музычнае і пясыіярскае мастацтва ў стылі страх-мадэрн, — калі ад музыкі са сьпевамі ў слухачоў валасы на галаве станавіліся дыбарам. Гэта вельмі падабалася ўладам і вэтэранам-доўгажыхарам.
Навука таксама не стаяла на месцы, плённа разьвівалася пад узьдзеяньнем жыватворных страхавітых ідэяў. Пісаліся манаграфіі пра сакральную структуру Страху, ягоную метафізічную сутнасьць. Вучоныя ўпарта дасьледавалі таямнічы ўплыў славутага гаршчэчка на стан атмасферы і стратасферы, сувязь яго нябачных выпраменьваньняў з перыядычнасьцю плямаў на сонцы. Аграрыі вельмі дакладна ўстанавілі, як дабратворна ўзьдзейнічае Страх на вегетацыю расьлінаў, асабліва такіх, як кукуруза і бульба. Палітолагі вывслі залежнасьць палітыкі Валадара ад сакральнага ўплыву Страху. Было пераканаўча даказана, што ўсе пераможныя акцыі ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы цесна ўвязваліся ім з інфернальным выпраменьваііыіем Страху. Аднак жа сакрэт палягаў у тым, што сэнс тае інфернальнасьці быў даступны толькі Валадару, у якога меўся на тое маленькі чорны сакваяжык. У краіне знайшлі шырокае разьвіцьцё рознага кшталту навукі — парапсіхалогія, кабалістыка і асабліва — астралогія. Гэтая апошняя першай вывучыла астральную прыроду Страху і пачала рабіць самыя падрабязныя прагнозы ва ўсіх галінах жыцьця. Прагнозы былі заўжды спрыяльныя для краіны і асабліва для яе Валадара, якому наканавана было валадарыць сорак саракоў гадоў. Валадар быў задаволены і прызначыў Астролага прэзідэнтам Акадэміі паранавук, якая ў тоіі год была адчынена. Першым актам Акадэміі стала распрацоўка новай канстытуцыі — Канстытуцыі Вялікага Страху, якую прынялі ў 996 годзе.
Алс каб пачуцьцё страху перамагло ў масах канчаткова, трэба было выкараніць антыпомнае пачуцьцё. I ў краіпе быў прыняты новы крымінальны кодэкс аб адказнасьці грамадзяпаў за ненарматыўныя паводзіны — сьмех, усьмешку, бес-
падстаўныя жарты. А таксама за ганебныя праявы адвагі. За адвагу ў абароне таварыша ад зьвяроў давалі тры гады турмы, ад жонкі — пяць гадоў. Але асаблівая кара прызначалася тым, хто адважваўся бараніць каго б там ні было ад замаху ўлады. Такія падлягалі пажыцьцёваму зьняволеньню. За абразу Яго Вялікасьці Страху, вядома ж, належала сьмяротная кара.
Натуральна, ня ўсё ішло гладка, часам у вялікай краіне ўзьнікалі непаслушэнствы і нават ерасі. У сярэдзіне стагоддзя ледзьве ня стаўся раскол. Гэта калі пэўная частка сьвятароў запрапанавала пашырыць ідэю страху і на адносіны да свойскай жывёлы. Каб шчанюкоў, ягнят, жарабят выхоўваць, жорстка караючы, у атмасферы жывёльнага страху. Але тады аказалася, што ў гэткай атмасферы козы, аслы ды сабакі або здыхаюць, або ўцякаюць у цёмны лес, дзе іх цяжка знайсьці. Мусіць, і праўда, жывёла — не чалавек, яе не перавыхаваеш страхам. Гаспадары і цэлыя гаспадаркі трывалі страты, некаторыя правінцыі нават спазналі голад. Гэта патрабавала ад вярхоўнай улады радыкальных мераў. У правінцыю СтрахПут выехаў валадар Страхалюд XII з вялікім аддзелам войска. Ён жа павёз з сабою і Страх. Страх везьлі на багата ўбранай калясьніцы, у якую было запрэжана 12 чорных коней пад залатымі накідкамі. I пасьля таго, як бунтаўнікі былі абкружаныя войскам і перад імі вынесьлі Страх, тыя капітулявалі. Страхалюд XII вярнуўся ў сталіцу пераможцам і быў урачыста сустрэты ўдзячным народам. Канечне, грамадзяне шанавалі Валадара, яго розум і сілу, але ж разумелі, што сваёй перамогай ён найперш абавязаны Страху.
Яшчэ адну вялікую перамогу здабыла дзяржава ў яе застарэлым канфлікце з суседзямі — дурнымі сьмехавітамі, рэлігіяй якіх была весялосьць. Страхавіты хутка заваявалі гэтую невялікую, кепска арганізаваную краіну. Але неўзабаве было заўважана, што пераможаныя ня надта з таго турбуюцца, бо жывуць нашмат лепш за пераможцаў. I грошай у іх больш, і хлеба, і жывёлы. Яны нават п’юць віно, што было зусім незразумела. I ніхто ў іх нікога не прымушае набываць з дзяцінства спалоханы выраз твару, кожны сьмяецца, колькі захоча. Нават мае права голасна рагатаць.
He заўсёды ў жыцьці ўсё адбываецца, як хочацца, нават Валадару. Каб Страхалюд XII ведаў гэта, ён бы не заваёўваў тую бязладную краіну. Сталася так, што амаральныя ідэі пераможаных сьмехавітаў сталі пранікаць у краіну страхавітаў — сьпярша праз войска, а затым — праз гандлёвыя сувязі. Іх падхапіла найперш няўстойлівая частка грамадства, — недастаткова выхаваная ў страху моладзь. Раптам некаторыя з яе ўпадабалі вясёлыя песыіі суседзяў і нават пачалі іх сьпяваць. А тады ва ўжытак пайшло віно і тытунь, што ўвогуле было жахліва. I хоць на барацьбу з заганамі змабілізавалі ўсе сілы дзяржавы — ад войска да грамадскіх памагатых — сексотаў, стукачоў, таптуноў — карысыді было мала. Нягледзячы на суды, затрыманьні, арышты і суровыя выракі, жахлівыя парушэньні прававернай маралі і этыкі не спыняліся. Патрабавалася яшчэ вышэй падняць ролю Страху, ягоных жыватворных ідэяў. Наблізіць іх да народу.
Тады Валадар краіны за кароткі тэрмін пабудаваў у сталіцы вялізны 50-сажневы ансамбль, які завяршаўся ўгары мармуровым порцікам са зьмешчаным у ім пазалочаным гаршчэчкам Страху. У сонечны пагодны дзень ягоныя выпраменьваньні можна было бачыць далёка за межамі Страхалюдыі. Былі ўстаноўленыя сто прэміяў музыкам, мастакам і пісьменьнікам, якія з найболыпай сілаю ўвасобяць у творах залаты воблік Страху. Ужо праз паўгоду роўна сто творцаў былі ганараваныя прэміямі, іх мармуровыя бюсты выставілі ўздоўж алеі гарадскога парку культуры і страхалюдства. Мяжу з сьмехавітамі абсталявалі дванаццаціметровай жалезнай заслонай. Перасякаць яе мелі права толькі асабліва ўстойлівыя да сьмеху людзі, якім перад паездкай рабілі ін’екцыю сыроваткі суму. I тым ня менш, падрыўная ідэалогія і яе матэрыяльная культура шырока пранікалі ў краіну суму і страху. Праз недагляд цэнзараў у друку зьявілася публікацыя аднаго экапаміста, нібыта вясёлы працаўнік болей прадукцыйны за сумнага, — гэткай ерасі ў краіне не было ўжо амаль два стагоддзі. Аўтара публікацыі, натуральна, выслалі за мяжу, дзе яго хутка забілі ягоныя ж аднадумцы. Некаторыя, праўда, казалі, што забойства было справай рук страхавітых сьпецслужбаў. Алс то быў варожы паклёп.
Валадар краіны Страхалюдыі вельмі ўстрывожыўся і ўсе страхавіцкія сілы кілуў на барацьбу з падрыўной ідэалогіяй. Каб ідэя страху дзейнічала больш эфектыўна, ён увёў сьмяротную кару лават за самы дробны амаральны ўчынак, калі той выклікаў сьмех. Злачынцаў стала звыш усялякай меры. Асабліва калі ў краіне пачаўся эканамічны спад, а затым крыза, і ня стала чаго есьці. Дайшло да таго, што аднойчы ў сьвяточны дзень на галоўнай плошчы сталіцы сабралася дэманстрацыя за права есьці. (Гэтыя нечуваныя раней прэтэнзіі на нейкія там правы таксама былі кантрабандай увезеныя з краіны сьмехавітаў.) Валадар абкружыў войскам плошчу і перад сьвятыняй Страху наладзіў дэманстрантам крывавую лазьню. Былі сотні забітых і яшчэ болей параленых. Улады той лік лерабольшылі ў дзясяткі разоў — у адпаведласьці з сьвятой і лепарушлай ідэяй Страху. I падзейяічала. Усе ўбачылі, піто Страх па-ралейшаму мае сілу і ле абы-якую. Пачаліся размовы, што ля варта супраць яго выступаць, што лерамогі ўсё роўла ля будзе, што трэба піукаць калсэлсус з Валадаром. Страх лепераможлы, бо ў ім ёсьць лейкая леспазлалая саталілская сіла. Гэта ўвогуле было падобла ла праўду. I ўсё адло людзі хацелі есьці, а есьці ле было чаго. Даведзевыя да адчаю, ялы ўжо лікога ў краіле ле баяліся — лі сьпецфармавальляў, лі тайлай паліцыі, лі Валадара, — ялы толькі ле маглі перамагчы ў сабе прыроджалае, геллае пачуцьцё Страху. Гэта, між ілшым, выдатла разумеў і Валадар, які старалла ўдаскалальваў сьвятылю. Група лаўрэатаў-іяжылераў спраектавала ла плошчы цэлы ілжылерва-тэхяіччы комплекс вакол п’едэсталу Страху. Порцік лаверсе пакрылі бралявым каўпаком, лаладзілі лазерлае забесьпячэльле з лябачлым, але дужа эфектыўлым выпрамельвальлем — у ілтарэсах бясьпекі. У космас запусьцілі адмысловы спадарожлік Страху, які дзель і лоч круціўся лад плошчай, адгаляючы ад яе лават вераб’ёў; тыя з іх, што перасякалі па-дурлому мяжу, адразу ж мёртвымі падалі ла брук. У сутарэвьлях ла глыбілі ста і больш метраў сядзелі дзяжурлыя аператары, — утыкнуўшыся ў свае экралы, ялы пільнавалі комплекс ад магчымай дыверсіі.