Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Шлях быў цяжкі — сухі, камяністы і бязводны. Але тая мясьціна, адкуль племя выіішла колькі месяцаў таму, была яшчэ горпіая. To было бясконцае багністае балота, што кішэла агіднымі істотамі, кузуркамі, жабамі і п’яўкамі, і не давала піякога харчу. Да таго ж той край меў дужа нездаровы клімат,
ад якога пачалася між людзей ліхаманка, што папішчыла палову племя. Асабліва паміралі дзеці. А без дзяцей — якая ж будучыня ў племя? Зразумеўшы, што так яны неўзабаве вымруць, людзі рушылі далей ад таго праклятага месца.
Балотны край застаўся далёка ззаду, некаторыя з людзей ужо і забыліся пра яго. Але й тое, што племя дагэтуль напаткала на сваім шляху, было ня лепшае. Hi травы, лі вады, адныя калючкі ды камяні. I невыносная сьпёка. Часам між людзсй чуліся скаргі і нараканьні — маўляў, трэба спачыць, ня йсьці далей, можа нават вярнуцца назад. Некаторыя пачалі гаварыць, піто ззаду было лспш, прынамсі была вада, хоць і балотная, але даволі. Адпойчы ўвечары, як спыніліся на начлег і стала трохі вальнеіі у павстры, так сказаў правадыру аднавокі Кірх, старшыня невялікага роду грубых, што з даўняга часу ўваходзіў у племя. Правадыр, які ўжо ледзьве бачыў удземь, бо з часам усё болей сьлепнуў, сказаў, што як сьцямнее, прарэжуцца зоркі ў небе, ён паглядзіць на іх мільгаценыіе і аб’явіць сваё рашэньне. У поўнач ён абвясьціў, што Кірх трапіў пад уплыў злых духаў і калі хоча пагубіць свой род, дык можа вяртацца. Кірх не хацеў губіць род і далсіі моўчкі пайшоў за ўсімі.
Племя зноў ішло-валаклося напсрад вызначаным маршрутам — на шэсьць пядзяў ад Сірыуса, як і завяшчалі продкі.
Няхутка яшчэ камяністае плато з калючкамі пачало саступаць мссца раўнейшай зямлі — без калючак і кактусаў. Ісьці быццам бы рабілася лягчэй. Але неўзабаве пад нагамі і вакол пачало большаць пяску. Сьпярша ў ім загрузалі ступні, а затым дзе-нідзе наўкола пачаліся пясчаныя гурбы, дзюныбарханы — голыя, без травінкі, без калючак нават. Племя трапіла ў зону пустыні. Вады не было нідзе, сонца паліла ўвссь дзень да захаду. Людзі і жывёла змушаныя былі то караскацца на крутабокія барханы, то каціада з іх, што зыіясільвала дарэшты. Напэўна, можна было б ісьці між барханаў, але тады была псбясьпска згубіць вызначаны ноччу папрамак, і правадыр дужа не хацеў таго. Тут, у пустыні, ён асабліва строга трымаўся вызначанага продкамі маршруту. Некалькі мулаў палі ў дарозе, іх хутка засыпаў пясок. Памсрла таксама нямала людзей, асабліва старых і малых; жывыя нічога ня елі і пакутавалі без вады. Племя чулася
асаоліва пезадаволепым, пачалюя размовы наконт таго, што правадыр зусім асьлеп і вядзс не туды. Калі пра тое з абурэпьпем выказаўся Кірх, набліжаныя да правадыра задушылі яго. Цсла Кірха пакінулі ў пяску пад барханам. Ягоны род, застрашаны і прыціхлы, абраў новага старшьппо, пакорлівага і маўклівага. Пра ранейшага казалі без абурэныія: ну паіпто было гаварыць! Хто ня ведаў, што пе туды ідзем, алс ж іншыя маўчалі. А гэты вылез... Род злачыннага старшыпі паставілі самым апошпім у шляху, і гэта быў першы род-ізгой, са статусам ніжэйшага за іншых.
Шлях, між тым, рабіўся ўсё горшы. Пачаліся пясчаныя буры; вецер і пясок заціналі дыханыіе людзям, мулы пс хацслі ісыді на бархапы, і іх цягнулі некалькі чалавек на вяроўках. Людзі ўвогулс маўчалі, але набліжаныя да правадыра таксама ўжо адчувалі незадаволенасьць. Некаторыя выказваліся адкрыта, што іх шлях памылковы, што гэткім кірункам нікуды ялы ня прыйдуць. Тады правадыр і ягоныя памагатыя пакаралі сьмерцю яшчэ шасьцярых чалавек з ліку незадаволеных. Племя працягвала ўпарта лезьці наперад. Розпага роду сумнсвы і нараканыіі ўважаліся як здрадніцкія і караліся адпаведна. Большасьць племя лічыла, што так і трэба: здраду трэба караць. Правадыр часам да паўночы мерыў па зіхаценыіі зорак пакірунак шляху, і кожны раз выходзіла, што ідуць правілыіа.
I сапраўды, неяк быццам стала вальней, сьпякотны вецер упяўся. Барханы сталі ніжэйшыя, ужо не струменілі ручаямі пяску. Алс неўпрыцям падкацілася новая бяда — рабілася надта сьцюдзёна. Сьцюжа пачалася з начы, а ўдзень ужо не было ад яе куды дзецца. Насустрач падзьмуў ледзяпы всцср, студзіў твары і грудзі. Людзі началі хварэць на прастуду, асабліва малыя. Цёплай апраткі ў іх не было — яны ішлі з поўдня. Старэйшыя меркавалі, што гэта часова, што неўзабаве зіюў пацяплее. Але мінаў час, а не цяплела — паадварот, халадпела ўсё болыіі. 3 любасьцю людзі пачалі ўспаміпаць той час, як было цёпла і нават горача. Гарачыпя цяпср здавалася куды лепшай за сьцюжу. Людзі поўдня, яны ня ведалі, што гэта надыходзіла зіма. Ня ведаў таго і правадыр, які за тое паплаціўся жыцьцём.
Задушаны самым блізкім целаахоўнікам, стары правадыр застаўся ў стэпу, а целаахоўнік, якога звалі Хірт, назваўся правадыром. Назаўтра ён аб’явіў узрушанаму племю, што кірунак мяняецца на адваротны. Племя вяртаецца назад.
Тая вестка была ўспрынятая племем з вялікім энтузіязмам, шмат хто з людзей сталі ўспамінаць, як было добра там, адкуль яны прыйшлі. Хірта, ушаноўваючы за розум і адвагу, вырашылі ўсю дарогу несьці на руках, абы толькі ён правільна паказваў шлях. Накірунак на кожны дзень ён вызначаў не па Сірыюусу, як гэта рабіў яго папярэднік, a паводле новай, рэвалюцыйна-народнай метадалогіі — па накірунку ветру. Выбіраць шлях такім чынам, каб ледзяны вецер на тую пару дзьмуў людзям ззаду. Тое дужа спадабалася спакутаваным ад сьцюжы людзям. Тым болей, што, паколькі сьцюдзёны вецер дзьмуў на той час з поўначы, яны ішлі знаёмым шляхам на поўдзень. Іхнай радасьці не было межаў...
Праўда, хутка высьветлілася, што мясцовасьць трохі адрозьнівалася ад ранейшай, значыцца, племя трохі ўхілілася ўбок. Пачалася тая ж пустыня, пясок, і пакуль што не канала сьцюжа. Хаця людзі ведалі, што дзесьці павінна пачацца цяпло, нават сьпёка. Ды сьпёка не пачыналася. Ісьці рабілася ўсё горш, людзі і жывёла зьнемагалі. Асабліва, як пачаліся барханы. Знайшліся такія, што пачалі наракаць: ня трэ было вяртацца. Лепш бы неяк прыстасавацца да сьцюжы, хоць бы выкапаць норы, як бурундукі. Новы гіравадыр Хірт, мабыць, быў разумнейшы за папярэдняга, ён увёў строгую адказнасьць за недазволеныя размовы. Таму, хто выказваўся няправільна і тым дэстабілізаваў грамаду, адразалі язык. Безязыкіх выганялі з чарады племя ў барханы, дзе яны хутка гінулі ў поўным маўчаньні. Іхніх родных Хірт ставіў у канец чарады, дзе набраўся ладны лік ізгояў. Ніякіх правоў у параўнаньні з іншымі ізгоі ня мелі. А тых, хто ўхваляў палітыку Хірта, ставілі бліжэй да правадыра, яны склалі яго атачэньне, названае элітай. На зайздрасьць астатнім эліта мела нямала розных правоў і прывілеяў.
Племя ішло марудна і доўга. Людзі ў тым шляху нараджаліся і паміралі. А таксама змагаліся за жабрацкую ежу,
глыток вады і за ўладу — унутры родаў, у шчылыіых шэрагах эліты і пават сярод ізгояў. На кожным часе зьяўляліся свас героі, якія звычаііна рабіліся начальнікамі. Іх, як і правадыра, узялі за звычай несьці ў шляху на насілках — каго дзепь, каго тыдзень, каго ад поўні да поўні. Хірт наогул ніколі пя злазіў з аздобленых гірляндамі насілак, з якіх ён аддаваў каманды, рабіў заўвагі, хваліў лепшых са свас шматлікас эліты. Алс ніхто яго нс асуджаў за тое — усс ведалі, што ўгары асабліва дзьмс вецер, кожпы подых якога ловіць слаўпы правадыр Хірт. Дзеля справядлівасьці варта зазначыць, што Хірт удасканаліў сыстэму вызначэньня маршруту і рабіў тос ў залежнасьці ад папрамку і сілы ветру, колеру неба і пават мяркуючы па характары ўласных сіюў. Спасьцігнуць такую складапую сістэму не было дадзена нікому, і плсмя было шчасьлівае, што трапіўся такі разумны гіравадыр.
3 гэтым ягопым розумам, аднак, сталася штось непрадбачанае — плсмя зайшло не туды.
Пасьля доўгага шляху, як япо нарэшце дасягнула зыходнага балота, таго не пазнала, так усё тут зьмянілася. Або гэта было іншае балота, калі палічыць, што Хірт памыліўся. Хаця сьпярша пра тое ніхто нават ня мог падумаць — іхпы лравадыр не памыляўся ніколі. Тым ня мснш цёплая бузяпая вада ў балоцс была непрыдатнай для пітва — лекалькі сасьмяглых дзяцей, што лапіліся з дарогі, адразу ж памерлі. А галоўнае — тут была процьма агідных вадзяных пацукоў, вужакаў і страшных крыважэрпых пачвараў накшталт кракадзілаў. У першую ж ноч на начлезе ля бсрагу тыя схапілі і зжэрлі шасьцёх чалавек з ліку пагарджапых ізгояў, якіх правадыр разьмясьціў ля самага бсрагу. Уранку тыя паднялі бунт з крыкамі: куды нас завялі? Надзіва, іх падтрымалі астатлія роды. Мудрага, растлусьцелага на насілках Хірта, зьвязаўшы, кінулі ў балота, дзе яго адразу ж разьдзерла зграя хвастатых кракадзілаў. Тут жа племя абрала новага кіраўніка, якім стаў, можа, і ня самы разумны (нават трохі дурнаваты), затое самы дужы дзяцюк па прозьвішчы Слон. Слон аб’явіў, што паколькі шляху лаперад няма, трэба вяртацца лазад. Ідэя, запавешчаная продкамі, правілыіая, толькі ў ллсмя не хапіла волі яе зьдзейсьніць, — ягоныя правадыры
былі скрозь злыдні, дурні і здраднікі. Ад сёньняшняга дня ўсё будзе іначай, племя даможацца сваёй мэты. Дружныя крыкі ўхвалы ўзбадзёрылі правадыра Слана, і ён пачаў ладзіць паход. Ягоны, слановы, род паставілі на чале калоны, ранейшы авангард, што складаўся з роду Хірта, запхнулі ў самы зад. Тады ж пасьмяротна рэабілітавалі першага, сьляпога, правадыра, але ягоны род застаўся на ранейшым месцы, недалёка ад заду. Племя выцягнулася ў даўгую няроўную чараду — з дзецьмі і старымі, муламі, козамі і сабакамі. Начальніцкія насілкі ўсе патапілі ў балоце, вырашылі трымацца прынцыпу братэрства і роўнасьці — усім ісьці пехатой. Слон ішоў наперадзе і вызначаў кірунак, які пазнаваў па месцы сонца на краявідзе. Дзе яно было, туды і трэба было кіраваць. Слон сказаў, што сонца не ашукае. Тое было проста і справядліва, кожны і ў любы час мог пракантраляваць напрамак руху. Усе дужа спадзяваліся на ўдачу.
Яны доўга і ўпарта ішлі наперад і праз нейкі час натрапілі на знаёмае камяністае плато з калючым кустоўем, кактусамі і жарствой пад нагамі. Але тое месца пазналі ня ўсе, a толькі самыя старыя. Бо тыя, што нарадзіліся пасьля, тут не былі і нічога не пазнавалі. Яны толькі радаваліся новым уражаньням. Старыя ж адно круцілі галавамі ды маўчалі. Выказваць свае меркаваныіі яны даўно ўжо былі адвучаныя.