Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Сярод нямых таксама знайшліся разумныя людзі, да іх спакваля далучыліся некаторыя са звольненых за розныя правінкі з палацу. Была складзена таемная да ўлады апазі-
цыя. Яна нарадзіла падполыіы навукова-моўны гурток, які заняўся вывучэньнем магчымасьцяў знакамітага праклёну, — вядома ж, у мэтах зыіішчэньня дэмагагічнага рэжыму на высьпе. Было ўстаноўлена, што той, хто здолыіы з гібелыіым для ўладаў паступствам выкрыкнуць тыя словы, сам абавязкова гінуў. Ці, можа, тыя словы прыходзілі да яго ў прадчуваньні пагібелі? У тым палягала галоўная для гуртка праблема. Ахвяраваць сабою гатовы быў шмат хто, алс ніхто пе хацеў ахвяраваць марна. Справа была дужа складапая, і гурткоўцы вырашылі ўдасканаліцца структурна. Найперш яны перайменавалі гурток у Калегіюм. Былі абраныя Генеральны Лідэр (ГЛ), пяць Віцэлідэраў (ВЛ) і адзінаццаць галоўных сьпецыялістаў (гс). Астатнія сталі проста сьпецыялістамі (пс). Праўда, усе працавалі на заморскай мове, уласпая знаходзілася ў стане распрацоўкі. Справа ўскладнялася тым, што распрацоўшчыкі належалі да розных дыялектна-нямых групаў, і кожная з іх пастойвала на ўласным пямым дыялекце ў выглядзе пэўнага набору гукаў і жэстаў. Доўга спрачаліся. Была нават прапапова замест віртуальнай праблемы мовы заняцца рэальнай распрацоўкай новага гатунку copra. У выніку Калегіюм раскалоўся па соргаўцаў і моўшчыкаў. Моўшчыкі, дзякаваць Богу, на той час заставаліся ў балыныні.
Мспавіта з прапановы апошніх на трэці год было вырашана дзеля хутчэйшага посьпеху трохі зьмяніць парадак словаў у знакамітым праклёне, бо вымаўленае глуханямым ня надта пасавала нацыянальнай традыцыі маўчапьня. Наадварот, яно разбурала тую традыцыю, што было надта непатрыятычна. Пасьля доўгага абмеркаваньня фраза загучала так: «Можа б, вы надумаліся крыху здохнуць?». Знайшоўся й ахвярнік, які, не марудзячы, выгукнуў яе перад гіалацам у твар самага лютага й ненавіснага афіцэра-паліцыянта. Але чамусьці афіцэр ня ўпаў долу, а дастаў найноўшай мадыфікацыі пісталет і застрэліў ахвярніка. У Калегіюме лсдзьвс перажылі расчараваньне і зноў вырашылі зьмяніць парадак словаў. Важна было калі не панішчыць паліцыянта, дык хоць бы зьберагчы жыцьцё чалавека — усё ж у Калегіюме былі гумапісты. Магічны праклён пабудавалі такім чынам:
«Будзьце ласкавы калі-небудзь памерці». Натуральна, форма праклёну зьмянілася, але сэнс застаўся ранейшы — гэта было важна. На фразу ўскладалася вялікая надзея, і яна была хутка вымаўлена самым разумным і адукаваным чальцом Калегіюму. Але зноў сталася неспадзеўка — ніводзін з прыгняталыіікаў ня ўпаў і ахвярнік ня быў забіты. Нават не атрымаў тіалкі. Увогуле ў Калегіюме тое спадабалася, бо чалавек уцалсў. Першы раз аперацыя абышлася бяз стратаў і давала надзею. Яна была абвсшчапая першай перамогай Калегіюму.
Як ні дзіўна, у палацы на тое піяк не адрэагавалі. Паводле чутак, што рэдчас вынікалі адтуль, з прычыны нямогласьці Вялікага Дэмагога, у якога ад перанапругі спаралізавала язык, чакаўся прыезд Новага, Самага Вялікага Дэмагога (НСВД), палітыка яго ў моўнай праблемс пакуль заставалася псвядомай. Як ён у хуткім часс прыехаў, дык найперш зьмяніў статус Калегіюму — той набыў легітымнасьць і пераймяноўваўся ў Акадэміюм пры Новым Самым Вялікім Дэмагогу (АНСВД) з новай задачай: стварыць сапраўды народную мову — нямую па форме і дэмагагічную па зьмесьце. Узрушаныя нечаканым клопатам чальцы Акадэміюму паслалі НСВД пашырапы факс і пакляліся пе шкадаваць сілы для стварэныія мовы нямых. У хуткім часе быў выдадзены канчатковы варыянт праклёну глуханямога, які гучаў так: «Няхай здохне той, хто выступае супраць мовы народу». Права вызначыць злыдпя, якому наканавана здохнуць, карэктна дэлегавалася Новаму Самаму Вялікаму Дэмагогу.
3	нагоды гістарычнай даты ўвсчары над палацам, паліцэйскай казармай і турмой нямога рэжыму быў лаладжаны сьвяточпы фейерверк.
Зьбядпслы, апапуравы, зыіявсралы ларод ла высьпе памалу забыўся пра свайго глухалямога апостала і тры ягоныя словы. I згюў стаў нямы.
Той раз — лазаўжды.
Сонца ў ваконцы?
У краіне заўжды шмат чаго не хапала — ад ботаў да хлеба, але разумпых галоваў пе бракавала ніколі. Хутчэй наадварот: кожпы быў разумнейшы за іншага і тым ганарыўся. Дык вось самыя разумныя з іх даўмеліся, што, каб зажыць багата, трэба справядліва падзяліць тое, што мелі. Дасюль падзел існаваў дужа няправільны — дзе густа, а дзе пуста. Адны елі ад пуза і хадзілі ў золаце, а другія ня мелі чым павячэраць і абувалі лапці. Самыя разумныя, што студыявалі навукі ў багатым замежжы, вычыталі ў тамтэйшых кніжках, што калі бядняцкі набытак абагульніць і падзяліць пароўну, дык жыцьцё невсрагодна зьменіцца. Стане багатым і шчасьлівым. Тым была запачаткаваная галоўная ідэя веку — роўны і справядлівы падзел.
Так і зрабілі.
Праўда, вялікая дзяльба, як, зрэшты, і кожная дзяльба — хоць бы і малая — выдалася дужа складанай. Пакуль дамагліся вынікаў, пралілі нямала крыві, былі панішчаны цэлыя класы і пямала саслоўяў. Ды ўрэшце ўсё падзялілі, а галоўнае — адабралі ў тых, хто меў. Набытак атрымаўся трохі не такі, як меркавалася, знайшліся пакрыўджаныя. Ды і як не знайсьціся? Хіба можпа было прыраўняць «сазнацельнага» барацьбіта за ідэю да таго, хто за гэтую ідэю змагаўся «несазнацельна»? Прыярытэт быў аддадзены тым, хто меў маленькую чырвоную кніжачку. Хутка ці ня ўсё грамадства пастала ў чаргу за тымі магічнымі кніжачкамі, ад якіх моцпа залежаў дабрабыт. (Некаторыя ня надта адукаваныя звалі іх хлебпымі карткамі, але тое было няправільна, бо «карткі» забясьпечвалі ня толькі хлебам, але і пасадамі, кватэрамі, адукацыяй). Каб як стрымаць той жывы напор, была вылу-
чана новая ідэя — працоўных дыпастый. Сутнасьць яс палягала ў тым, каб дзеці вуглякопа, падросшы, ішлі ў вуглякопы, а дзеці калгасыііка — у калгас. Адпаведна дзеці дыпламата ня йшлі рабіць на палеткі, а паступалі ў МПМО і ехалі працаваць у варожае кола — Гішпапію, Швсйцарыю або Францыю. Таксама належала дзеяць дзецюкам ды дзсўкам вучоных, чэкістых, адказных партыйцаў. Дужа дыфсрэнцыяванымі сталі і заробкі, што было абсалютна правільна. Бо нсльга ж было прыраўняць працу на калгасных палетках пад сьпеў жаўрука з псбясыісчнай аперацыяй зьнешняга выведніка дзе-нсбудзь у лонданскім гатэлі з мэтаю вярбоўкі тамтэйшага транссэксуала. Стомленага вывсдніка магла застукаць бязьлітасная МІ5 ды засадзіць у камсру, — хоць з тэлевізарам і кандыцыянерам, але ж наводдаль ад роднай Лубянкі і падмаскоўнага бсразьнячку. Або ўзяць пісакаў — паэтаў-празаікаў! Як параўнаць іхнюю блытаную пісаніну з напружанай працай вучоных-атамнікаў? Першыя толькі і ўмелі пісаць пра пяўдалас каханыіе ды няўклюдны камсамольскі сэкс, у той час як другія ўдзень і ўначы мацавалі атамны шчыт радзімы і ад ператомы маглі ў чымсь памыліцца. А чаго вартая адна іх драбніца-памылачка — засьведчыў пракляты Чарнобыль, на які і дасюль не пабярэшся грошай. А калі б тых памылак здарылася болей, пра вынікі пават страшна падумаць. Таму ніякай роўнасьці тут шукаць не выпадас. Усё астатняе, здаецца, было правілыіа. Тым больш у тэорыі.
На практыцы ж сталася трохі інакш — дабротаў зноў стала не хапаць. Сьпярша прывілеяў, грошай, валюты, пасьля — усяго астатняга, аж да хлеба, сыру і яек уключна. Першымі трывожна загаласілі тыя, што мелі болеіі за астатніх. Мусіць, гэтак заўссды: хто болей мае, таму і больш хочацца.
Галоўная ідэя веку апынулася перад пагрозай банкруцтва. Стала відавочна, што яна ня можа пракарміць людзсй, хаця па-ранейшаму гарантавала ўладу тых, хто ёй валодаў. Мабыць, у тым была яс непераацэнная каштоўнасьць, якою неразумна было б не пакарыстацца. Нават царква пасьля працяглага і жорсткага вышкаленьня ў КДБ зразумсла нарэшцс галоўную ісьціну веку і верай ды праўдай пачала
всрпую службу ўладам. Запаветы Хрыста былі пакладзеныя па верхіпою паліцу, а для карыстаньня на кожны дзснь узятыя сакрэтныя дэкрэты аб супрацоўніцтве і прывілеях. Агулам было вырашана ня даць загінуць вартай старадаўняй ідэі з тае прычыпы, іпто дасюль яна ажыцьцяўлялася няправільна. Належала тую ідэю мадэрпізаваць, адаптаваць да новага часу. Роўнасьць — так! Алс роўнасьць пс ў багацьці, да якога пнецца піілос грамадства Захаду, алепей роўнасьць у беднасьці, як найноўшая дактрына іювазнойдзепага рыйкавага сацыялізму. Ужо гэтую ажыцьцявіць будзе куды лягчэй, электарат ад беднасьці нс адвыкаў ніколі. Ніхто ня будзе пакрыўджапы, усе адразу ўціхамірацца і ахвотпа прагаласуюць на выбарах за роўных сабе — дэпутата ці нават прэзідэнта — п’янога або цьвярозага, разумнага ці дурнога, што ў новых умовах па-сутнасьці ня будзе мець ніякага значэньня. Зьліквідоўвалася падстава для зайздрасьці, усс разам рабіліся бедпыя, няшчаспыя і дурныя. Або багатыя, шчасьлівыя і разумныя — гэта як патлумачыць. Быў тэрмінова вынайдзепы эфектыўны сродак, як тую парадыгму зрабіць цалкам бясьпечнай для ўлады — перакруціць сэнс спрадвечных людскіх паняцьцяў: зло пераназваць дабром, хлусьню — праўдай, паразу — перамогай, сацыялізм — шчасьцем. Бсднасыіь палічыць багацьцем! Дарма што старажытпыя казалі: калі шматкроць мовіць «халва, халва», у роцс саладзей ня стане. Стане! Калі пра тос штодзень чуць з дзяржаўнае скрынкі, звапаю тэлевізарам, дык сапраўды тое пачне быццам бы існаваць. Хоць бы ў новазнойдзепай на Захадзе так званай віртуальнай рэальнасьці, якая дужа прыдалася і на Усходзе. Спатрэбілася ня дужа шмат часу, каб людзі шчыра паверылі, што мяса ёсьць, нават калі яго не было пі ў хлявах, ні ў крамах, што вайна — зусім сгіравядлівая рэч, нават калі з Поўдня самалёты замест фруктаў-персікаў везьлі славуты груз-200, што эканоміка краіны на ўздыме, калі кошт даляра на Камароўцы ўзьляцеў да мільёну «зайцоў». А кожны самы вар’яцкі кіраўнік зьяўляецца і самым гепіяльным адначасна. Розьніца між тым ды гэтым зыіікала.
Пры тым важна, што ўвесь той несумненны эфект дасягаўся нс затратай матэрыяльных сродкаў, не выдаткавань-
іісм замежных крэдытаў ці дэфіцытных энерганосьбітаў, a выключна дармовымі сродкамі мовы, пэўным чынам удасканаленай і адаптаванай. Гэтаю мовай сталася зусім не старадаўняя родная мова, а мова старэйшага брата; свая ж трасянка змушана была заткнуцца. (Некаторыя ня надта адукаваныя і разумныя казалі, што і слава Богу.) Стала відавочна, што толькі тая адзіная мае здолыіасьць прарвацца праз заслону апрыклай рэчаіснасьці ў ружовую прастору віртуальнасьці з яе нечувана прывіднымі магчымасьцямі, стаць рухавіком прагрэсу, зачынальніцай новай цывілізацыі наадварот. Для людзей зьявілася магчымасьць ня дужа пачувацца галоднымі, нават ня маючы хлеба, шчасьліва жыць пры бандыцкай дыктатуры, адцурацца нацыянальнай культуры, лічыцца багатымі пры нечуванай галечы. Для тых, хто выказваў нязгоду з гэткаю адаптацыяй — апантанай радасьцю са сьлязьмі на вачох, у дзяржавы былі прыгатаваны даўгія гумовыя дручкі і сухотныя камеры з кратамі.