Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
хацеў прыкідвацца мёртвым. Калі над бочкай паявіўся ненавісны твар Вусатага, ад якога дужа сьмярдзела цыгарэтамі «Мальбара», што штабялём ляжалі пад вакном секцыі, ён ашчэрыў зубы і пагрозьліва засіпеў. На болей гучны кліч у яго ўжо не хапіла сілы.
— Ну як там? — пачуўся голас здаля. Гэта пытаўся Белабрысы.
— Парадак! — задаволепа адказаў Вусаты. — Твая праўда.
— Хто-небудзь застаўся?
— А вунь сядзіць Хвастаты...
— Во і добра. Выпускаем.
Бочка раптам нахілілася, Хвастатага лсдзьве не заваліла мёртвымі целамі пацукоў, але ён адскочыў і апынуўся на самым краі бочкі. Зусім побач быў ненавісны твар Вусатага, але ён ня меў на сабе ні пагрозы, ні злосьці. Бочка нахілілася і яшчэ ніжэй.
— Ну, матай адсюль! — зусім незласьліва сказаў Вусаты.
Здаецца, той яго выпускаў. Хвастаты нарэшце сьцяміў гэта і хуценька нырнуў з бочкі пад скрынкі. Ягоныя адносіны да Вусатага разам зьмяніліся — ён перастаў ненавідзець чалавека. Аказваецца, той зусім ня кепскі — той добры. Той яго паратуе. Гэта ягоныя суродзічы-пацукі спрабавалі яго забіць, а чалавек яму дорыць жыцьцё. Які ж ён быў дасюль дурань, што ненавідзеў людзей!
3-пад скрынак ён удала перабраўся да сваёй нары і схаваўся ў яе выратоўчай цемры. Ён толькі пасьпеў пачуць, як ззаду ў чымсьці засумняваўся Вусаты, і Белабрысы яму адказаў:
— Нічога, усё будзе о’кей! Трэніроўку меў, што трэба. Праз месяц ніводнага не застанецца...
Затаіўшыся ў нары, Хвастаты марудна ачуньваў ад начных перажыванак і думаў, што цяпср яго галоўныя ворагі — яго ж суродзічы. Ён будзе іх бязьлітасна нішчыць ужо хоць бы таму, што ён самы дужы. А ў каго сіла, у таго і праўда. Хаця ніякая праўда яму не была патрэбная. Няхай праўду шукаюць слабакі. А над ім ёсьць Вусаты. Ён яго бог і праўда.
Вусаты ж, мабыць адчуўшы перамену ў настроі пацука, a
можа з свае дабрыні, паклаў каля ягонай нары той самы кавалак духмянага сыру, які ноччу пацуку не дастаўся. Але Хвастаты на яго не рэагаваў — цяпер яго хваляваў толькі пах крыві.
Праз месяц на складзе сапраўды не засталося ніводнага пацука. Апроч Хвастатага, зразумела...
Хутаранцы
Пад лесам жыла сямейка. He багата і ня бедна, дзень і ноч працавала, бяз хлеба ня ела. Зя.млі было няшмат, але клопату сямейцы хапала. Сьпярша поле апрацоўвалі бацькі з дзедам, пасьля, як памёр дзед, — бацька з маткай. Пакрысе падрасьлі сыны — Янка і Васіль, упраўляцца стала лягчэй, і хутаранцы былі задаволеныя.
Неяк на пачатку восені, калі, павячэраўшы, сямейка зьбіралася класьціся спаць, у дзьверы пастукалі. Госьцяў у хаце не чакалі, але бацька мусіў адамкнуць дзьверы, — ці мала каму выпала пільніца па начы. Увайшоў сьціпла, хоць і прыстойна апрануты чалавск, сеў на лаве, закурыў гарадскую папяросу. I пачаў гаманіць. Аказаўся на дзіва гаманкі, дасюль у тутэйшых мясьціпах такіх не трапляла. Увесь сэнс ягонай гаманы палягаў у тым, што хутарале жывуць незаможна, бадай, кепска, адстала, і трэба інтэгравацца. Гэта значыць, далучыцца да недалёкай вёскі. Гаспадары недаўменна ўтаропіліся ў чалавека — ужо яны ведалі, як жывуць у суседняй вёсцы. Кожнай вясны адтуль прыбягалі на хутар то па кошык бульбы, меру збажыны, a то пазычыць капейчыну ці ўзяць каня прывезьці дровы. Яны так і сказалі захожаму. А той — сваё. Трэба інтэгравацца, бо іначай не выпадае, увесь сьвет інтэгруецца, трэба сіла, каб супрацьстаяць таму сьвету. Хутарапцы маўчалі, япы не разумелі, чаму трэба супрацьстаяць сьвету? Калі тая бязглуздая гутарка добра надакучыла, гаспадар сказаў, што сям’і трэба класьціся спаць, заўтра шмат працы ў полі, хай бы чалавек ішоў, адкуль прыйшоў. Чалавск устаў з лавы, але доўга яшчэ балбатаў у парозе, яны ледзьве выбавіліся ад яго. Як ён пайшоў, матка перахрысьцілася і кажа: «Гэта ж д’ябал! Яй
Богу! У яго ж хвосьцік ззаду...» Гаспадар і хлопцы падзівіліся з тых матчыных словаў — яны пе прыкмецілі ніякага хвосьціка. Алс ўсё магло быць...
Наступпы всчар усё ў той жа час у дзьверы зпоў загрукалі — ды ўжо мацней, нават нібы абурана. Бацька пе хацеў адчыпяць, але хлопцы сказалі: хай! Зпоў увайшоў той самы, рапейшы захожы і зноў пачаў тос самае. Трэба інтэгравацца, бо будзе кепска, а аб’яднаўшыся, будзе лепш. Яны ўсе неўпрыкмст узіраліся пад ягоную апратку — ці ня высунецца дзе хвосьцік. Алс не, нічога підзе ня высунулася. Недзе блізка ля поўначы лсдзьве выбавіліся ад яго, і маці заплакала — зпоў яна бачыла хвосьцік. Мужчыны ня ведалі, што і думаць.
Дачакаўшыся ранку, гаспадар узяў у сьвіране чорнае хварбы і на ўсіх дзьвярох намаляваў нсвялікія крыжыкі. Маці сулакоілася: калі то д’ябал, дык пад крыжыкі ён пя ўвойдзе. Са страхам і надзеяй пачалі чакаць наступнай начы.
Вечар мілуў спакойна, ніхто ня стукаў. Трохі яшчэ счакаўшы, сямейка паклалася спаць. Ды яіпчэ ля ўсе заснулі, як у падваконыіі штось грукнула. Бацька зьлез з палацяў, засьвяціў лямпу. На покуце ўжо сядзеў той самы чалавек. Вакпо за ім было выстаўлена зладворку, і ў хату дзьмуў вецер.
— Я наконт іптэграцыі, — спакойна пачаў знаёмую песьлю захожы.
— Прэч! — крыкнуў бацька.
Тут ускочылі сыны, сталі поплеч з бацькам. Матка воддаль заплакала. Захожы цепнуў плечуком і нібыта з затоелай крыўдай вылез праз вакно назад.
Рэшту тас начы хутарапцы ня спалі, а як настаў ранак, пачалі мацаваць засаўкі на дзьвярох, мацней прыбівалі вокны. Бацька сказаў, што трэба будзе ў горадзе замовіць акаліцы. Вядома, дорага, але бсз аканіц нс абысьціся.
Наступная ноч прамінула спакойна, ніхто ня стукаў, ня лсз у хату. I сямейка патроху супакоілася. Па аканіцы ў горад гаспадар вырашыў паехаць пасьля, як зьвязе з поля снапы.
Алс яшчэ праз дзён пару іюччу раптам спалохана крыклула матка — абодва сыны разам ускочылі, Васіль уключыў электрычны ліхтарык, які надоечы купіў у сельмагу. Матка,
плачучы, паказвала ў печ. Сапраўды, там штось адбывалася, чуўся невыразны шорах. У печы на тую пару не палілі, ежу гатавалі ў двары пад павсткай. Але нейкі дзіўны шум-шоргат мкнуў з чалесьніку, і хутаранцы напалохана чакалі. Аж псўзабаве бразнула заслапка, з грукатам звалілася на падлогу, і з псчы выкараскаўся ўсё той жа, перапэцкапы сажай, чалавек. Вылезшы, моцна чыхнуў два разы, працёр вочы.
— Я наконт інтэграцыі...
— Заб’ю! — з лютасьцю мовіў гаспадар і схапіў з-пад лаўкі сякеру.
Але ў яго за кашулю ўчапілася матка, сыны схапілі ў качарэжніку вілы. Незнаёмы прыгладзіў вусы і ціхенька захіхікаў.
— Нікуды вам ня дзецца, то гістарычны працэс...
Бацька вырваўся з рук маткі, замахнуўся сякерай. Але ў той момант чалавечая істота зыіікла, бы шмыганула пад печ, дзе ўзімку сядзелі куры. Калі Васіль пасьвяціў туды ліхтарыкам, дык там ня ўбачыў нікога. Чалавек зьнік. Тады ўсе паверылі маці, што то быў не чалавек. Мабыць, сапраўды д’ябал. Але ўсс всдалі, што д’ябла ні ўпрасіць, ні напалохаць нсмагчыма.
Рэшту тае начы сямейка ня клалася спаць, чакала. I ня ведала, што рабіць. Было зразумела, што хрысьціянскі крыжык ла дзьвярох іх не ўратуе.
Ажпо на золку старэйпіы з сыноў Япка сказаў, што ён ведас аптыд’ябальскі сродак. Надзеў шапку і пайшоў у горад.
У паўдзён ён вярнуўся з аршынам каляровае матэрыі. На дрывотні змайстраваў спрытпую дзяржаўку. Атрымаўся прыгожы сьцяг, які тры мужчыны прыбілі да вугла. Вецер адразу падхапіў яго і разгарнуў ва ўсю даўжышо — сьцяг узрадавана затрапятаўся.
— Цяпср хай прыйдзе! — сказаў Янка.
I праўда, з таго часу прывязьлівы незнаёмец ні разу не завітаў на хутар, аздоблены бел-чырвопа-бслым сьцягам.
7 студзеня 1999 г.
Аб’яднаньне
У старажытным замку з магутнымі, таўшчэзнымі сьценамі, змураванымі з гранітных камянёў, было шмат камераў, сярод якіх самыя вялікія былі Кутняя і Даўгая. Кутняя займала вугал будыніны, ля всжы; Даўгая была паверхам піжэй і трохі ўбаку ад вежы. I там, і там сядзела па некалькі дзясяткаў вязыіяў, збольшага, аднак, аднае нацыяналыіасьці. Мусіць, таму, што туды саджалі мясцовых, тубыльцаў. Тое было ўвогулс зручна — і для вязьняў, і ддя паглядчыкаў. Асабліва калі ўлічыць, што большасьць сядзела за ўдзел у пяўдалым паўстаныіі, якое было жорстка здушанас рэжымам. Усс разумелі адзіп аднаго.
У ііііпых жа камерах сядзслі розныя людзі — розных злачыпстваў і пацыяў. Тым было значна горш — ні пагутарыць, пі паразумецца. Адпо маўчалі дзснь пры іючы.
Але, як вядома, чалавек уладкаваны гэткім чынам, што калі добра, дык хочацца, каб і яшчэ лепш. Тое, мабыць, зразумелі і вязыіі абсдзьвюх камсраў, у якіх пачаўся спантанны рух за аб’яднаныіе. Яно і сапраўды: вавошта пасаджаных па адной справс трымаюць у розных месцах, калі можпа сабраць у адпым. Зручнасьці відавочныя — і для зьняволспых, і для начальства. I пагаманіць, агулам зразумець памылкі і хібы барацьбы, дамагчыся выкрыцьця здрайцаў. Зіюў жа, калі ўсс разам, дык можа ўсіх не пакараюць сьмерцю, можа агулам дамогуцца волі?
Найперш сваю думку вязыіі ўвялі ў вушы наглядчыкаў, затым у выглядзе скаргі напісалі адміністрацыі: што і меншыя будуць затраты па ахову, і на ацяплсньпе зімой, і стане лацьвей наглядчыкам. Быў і яшчэ адзін момант таго аб’ядпапыія, хоць і трохі рызыкоўны для вязыіяў. Рэч у тым, што
наглядчыкам у Кутняй камеры быў увогуле неблагі чалавек, нават сімпатычны з выгляду, прыгожы і ўсьмешысты, які ніколі нікога ня біў. Затое наглядчыкам Даўгоіі быў сапраўдны зьвяруга — і ў паводзінах, і ў паставе, трапіць пад яго ўладу было б жахліва. Праўда, у адносінах да вязьняў тыя іх якасьці ня надта выяўляліся — усім у турме кіравалі зацьверджаныя наверсе правілы турэмнага рэжыму, якія строга выконваліся. I ўсё ж вязьні дужа спадзяваліся, што аб’яднаюцца яны ў Кутнюю, так прынамсі хацелася. А дзс хаценьне, там і спадзяваньне.
Большасьць прыхільнікаў таго была ў абедзьвюх камерах, хоць і там і там знаходзіліся і песімісты. Ныцікі і недавяркі. Ныцікаў і недавяркаў, канешне, не любілі на волі, пагарджалі імі і ў турме.
Такім недавяркам у Кутняй быў стары авечы стрыгаль. На ўсе гарачыя захады энтузіястаў аб’ядпаньня ён толькі скептычна чмыхаў і кідаў скупое «Усё ядна». Іншыя даказвалі, што Стрыгаль глыбока памыляецца, бо зусім відавочна, як гэта здорава сабрацца ў адно ўсім небаракам, згуртавацца, каб хоць раз памаліцца разам свайму Богу. Ці ж гэта добра, гібець разьяднанымі ў розных куткох, нават на розных паверхах, пад розным начальствам, адзін з якіх зьвер, а другі быццам і нічога. Ці справядліва тое? Стрыгаль, усё моўчкі выслухаўшы, нязьменна кідаў сваё: «Усё ядна» і спыняў размову.