Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Цяпер ён не саступіў выхад з нары, бо адтуль маглі паявіцца суродзічы, — гэтыя дурныя, галодныя пацукі розных узростаў, якіх цяпер нямала распладзілася ў падгюльлі. Каб нс выклікаць нейкіх захадаў Вусатага ды ягонай кампаніі, пацукоў належала затрымаць ці вярнуць назад. Аднойчы ўжо здарылася такос, што ў адказ на пацучыныя свавольствы
сюды прыйшлі людзі ў гумовых фартухах і ў масках, з нейкімі прыладамі ў руках, яны напусьцілі ў норы сьмяротнай атруты. Тады шмат якія з пацукоў загінулі, але Хвастаты і яшчэ колькі самых разумных засталіся і адказалі інтэнсіўным размнажэньнем; пад весну іхняя калонія павялічылася больш чым удвая. Ён чуў, як людзі казалі, што засталіся з носам. Вельмі магчыма, думаў пацук, — іхпія насы накуль пацукоў не цікавілі.
Хвастаты ўжо ведаў, што трэба пільна сачыць за людзьмі, ня даць ім захапіць пацукоў зьнянацку. I без патрэбы не высоўвацца з нары, не паддавацца на правакацыі. I нікому пя верыць. Нават калі які-нсбудзь першагодак прывалачэцца са складу і скажа, што пад’еў сыру. Гэта можа быць хлусьпя, а можа і правакацыя. Хвастаты быў пацук разумпы, хітры і спрактыкаваны.
Той ночы яму нічога, адпак, не абламілася. Пасьля таго, як Вусаты пайшоў, ён старанна абнюхаў усе закуткі пярэдпяй секцыі складу. Алс жалезныя дзьверы ў галоўнае памяшканьне заставаліся зачыненыя, а ў пярэднім нічым прыстойным нават ня пахла. 3 повых рэчываў там паявілася нсйкая жалезная бочка ў куце, ад якой сьмярдзела жалсзам. Жалсза пацука таксама не цікавіла.
Пад рапак ён вярнуўся ў сваю нару. Сядзеў там, аднак жа, пядоўга — ягоны спакой парушыла мітусьня, якую ўсчалі ягопыя суродзічы, — ён кінуўся да выхаду з нары і хутка зразумеў, што здарылася звонку. Гэтыя дурні-пацукі, мабыць, пе стрывалі голаду і, як толькі адчыніўся склад, спрабавалі праскочыць у галоўную секцыю. Але хіба гэта можпа было рабіць удзень, пры людзях? Людзі, канешне, узьнялі трывогу, застукалі, забегалі, кагосьці з пацукоў прыбілі, астатпія разьбегліся па кутках і пахаваліся ў норах. Зрэшты, так ім, дурням, і трэба, — ня лезьце раней часу, думаў Хвастаты. Стаіўшыся ў нары за паўметры ад выхаду, ён ня мог бачыць, што адбывалася наверсе, затое добра чуў тупат ног, скрыгат чагосьці цяжкога, што цягнулі побач, лаянку рабочых. Але гэта былі ня хімікі з санстанцыі — тыя працавалі моўчкі, іхніою хітрасьць цяжка было адгадаць, і толькі Хвастаты быў здолыіы па тое. Гэтыя ж размаўлялі гучна, мабыць, лаяліся
і няспынна курылі. Сярод іншых ён пазнаў малады голас грузчыка Белабрысага, які адпойчы ледзьвс не наступіў яму на хвост і надта спалохаўся. 3 таго часу Хвастаты Белабрысага баяўся. Вусатага ж там не было чуваць, але пацук адчуваў, што той дзесь паблізу. Ён ужо ведаў, што маўклівыя заўжды самыя небясьпечныя, — сваім крыкам, як і сваёй злосыцо, яны ўпіваюцца самі, мала што пакідаючы іншым. Вусаты ж, адчуваў пацук, быў, можа, і ня надта злосны, але надзвычай небясьпечны.
Але Хвастаты быў пацук цярплівы і ўмеў чакаць. Ён ня еў ужо пяць ночаў запар. Увечары на кароткі час вылязаў з нары, уздоўж плінтуса прабіраўся да запавстных дзьвярэй і, пераканаўшыся, што тыя запёртыя, вяртаўся назад. На шляху яму сустракаліся некаторыя з ягоных суродзічаў, якія, як заўжды, мітусіліся, шукалі ўсюды, куды толькі можна было пралезьці, але, мабыць, дарэмна. Іхнія дурныя спробы заканчваліся ранішнім крыкам ды лаянкай людзей. Аднойчы там брахаў сабака, магчыма, прыведзены на склад для таго, каб напалохаць пацукоў. Алс пацукі сабакаў не баяліся, як не баяліся і катоў. Каты даўпо бьглі напалоханыя пацукамі і не маглі ім прычыніць ніякае шкоды. Найбольшы пацуковы вораг быў чалавек.
Нарэшце Хвастаты свайго дачакаўся.
Як толькі ў канторцы патухла сьвятло і сьціхлі цяжкія крокі Вусатага, ён выбраўся з нары. Шлях уздоўж плінтуса быў яму добра знаёмы, жалезныя дзьверы былі поруч. Яшчэ ў нары ён адчуў, што сёныія штосьці павінна здарыцца — штось доўгачаканае і радаснае. Так яно і атрымалася: жалсзныя дзьверы былі не зачыненыя. Мабыць, сьпяшаючыся, Вусаты толькі прычыніў іх, пакінуўшы нешырокую шчыліну, у якую лёгка прашчаміўся Хвастаты.
У прасторнай сскцыі складу стала і яшчэ болей прасторна, шмат якія скрынкі і штабялі адсюль вывезьлі. Хвастаты хутка праскочыў па вузкім праходзе ў дальні куток, дзс яго, аднак, чакала вялікае расчараваньне — кардонных каробак на ранейшым мссцы не аказалася. На іх месцы стаяў шэраг шкляных бутляў, ад якіх ішоў агідны ядавіты смурод. Хвастаты кінуўся сюды-туды па праходах, і ў адпым мссцы,
бліжэй да выхаду адчуў, як запахла знаёмым. Слабы пах сьвежага сыру ішоў аднскуль зьвсрху. У секцыі папаваў паўзмрок, слаба сьвяціла цьмяная лямпачка, што-кольвечы згледзець было нельга. Але Хвастаты быў разумны пацук і хутка зразумеў, што гэта пахла з вялізнай, пастаўленай на папа, мэталічнай бочкі. Але як узьлезьці туды? Па металу пацукі лсзьці не маглі, пя мог лазіць па ім і Хвастаты. Але ёп быў таксама пацук выпаходлівы і хутка сьцяміў, што залезьці можна па скрынках, якія бязладна грувасьціліся ля самай бочкі. Драўляныя гэтыя скрынкі былі пустыя, некаторыя паламаныя, і пацук хутка ўзьлез па іх на самы іх всрх. Побач была бочка, і з яе ішоў яшчэ болып, чым унізе, павабны пах сыру. Ну ведама, вялікі кавалак сыру бялсў у змроку па канцы недаўгой дошчачкі, якая ляжала над бочкай. Другі яе капец апынуўся якраз пад пацучынымі лапамі. Дошчачка была здатнай шырыні, каб з яе не зваліцца, і Хвастаты ня надта таропка, але і пе марудзячы, падаўся да сыру.
I тут здарылася штось незразумелае — дошчачка раптам перакулілася, і Хвастаты ўніз галавой паляцеў у бочку. Дошчачка адразу ж вярнулася ў ранейшы стан, забраўіпы з сабою сыр.
Нсйкі час Хвастаты быў у шоку — такога ён не чакаў. Заўжды ён умеў абмінаць самыя хітрыя пасткі, ніколі не дакранаўся да самых апетытных прынадаў, засьцярогся ад хіміі мінулай восеньню. А тут так па-дурпому папаўся, пібы самы апошпі першагодак. Ён ужо зразумеў, што гэтую пастку збудаваў усё той жа Вусаты.
Дрыжучы ад страху і злосьці, Хвастаты нават не спрабаваў выбрацца з жалезнай пасткі. Пачуцьцё голаду, якое дапякала яму некалькі дзён, раптам прапала; замест яго зьявілася пачуцьцё гневу — ён гатовы быў грызьці жалезныя сьцелы бочкі, калі б тое было магчыма. Ен ужо всдаў, што да раніцы адсюль ня выбрацца, а раніцай сюды прыйдзе Вусаты і панішчыць яго. Яго — самага дужага, самага сьмелага пацука на складзе. Зрэшты, яно і зразумела: у барацьбе за існаваньне ў пацучыным грамадстве першымі гінуць самыя вартыя і самыя годныя. У той жа час астатнія, дурныя
і баязьлівыя, будуць жыць і сьмяяцца з яго. Але, мабыць, такая ўжо іх, пацучыная, прырода.
Хвастаты яшчэ не адышоў ад шоку, як наверсе пачуўся асьцярожны стук пацучыных лапак па дошчачцы, і тут жа ў бочку зваліўся новы пацук. Канец дошчачкі разам з сырам зноў задраўся ўгору. Новы пацук спалохана замітусіўся на дне бочкі. Хвастаты на тос ніяк не адрэагаваў, ён меркаваў, што рабіць? Адчуўшы прысутнасьць Хвастатага, малады пацук, дробна калоцячыся, сьцяўся насупроць пад сьцяной бочкі. Хвастаты яму ня стаў спачуваць, толькі падумаў: сам вінаваты, ня лезь, куды ня трэба. Ён нерухома сядзеў, марудна адыходзячы ад шоку.
Пацукі падалі ў бочку амаль праз роўныя прамежкі часу, — усіх моцна вабіў дужа смачны пах сыру. Пад раніцу ў бочцы іх аказалася восем штук, у тым ліку два буйныя самцы з восепьскага памёту пацукоў. Амаль у поўнай цемры ён нюхам пазнаў бы іх, бо ўжо ня раз з імі біўся і цяпер падумаў, што іхняя сустрэча дабром ня скончыцца. У падпольлі дагэтуль яны стараліся пазьбягаць адзін аднаго, але тут такая магчымасьць мінулася. Зараз тут прыйдзецца вырашыць, каму з іх жыць. Мабыць, аднак, разумным сябе лічыў не адзін Хвастаты, а і яшчэ некаторыя з тых, што трапілі ў гэтую пастку. Сьпярша ўсе яны нерухома сядзелі, павольна ачуньвалі ад шоку падзеньня. Затым у цемры раздаўся быццам бы беспрычынны прарэзьлівы піск, і пачалася бойка. Пачуцьцё жаху ахапіла пацукоў, хтось, не стрымаўшыся, першы кінуўся на суседа. Магчыма, гэта быў адзін з двух братоў, — ягоны кліч стаў сігналам да пачатку сьмяротнай схваткі ўсіх з усімі. Хвастаты ведаў і памятаў яшчэ з часу ўласнай маладосьці, што марудзіць у такіх выпадках не выпадае — тос можа каштаваць жыцьця. Перамагае самы рашучы і самы спрытны. Хвастаты ў адказ таксама прарэзьліва праверашчэў і накінуўся ў цемры на суседа, — можа, таго самага, што сьледам за ім трапіў у бочку. Ён даволі лёгка забіў яго, разарваўшы таму горла. Але тут і сам ледзьве пасьпеў выкруціцца з-пад нейчых вострых зубоў, перавярнуўся цераз галаву і ўпіўся зубамі ў чыйсьці цёплы і мяккі жывот. У цеснай бочцы ўтварыўся вірлівы клубок з целаў ахопленых
жахам пацукоў, якія рвалі, грызьлі, тапталі адзіп аднаго, — нападалі і абараняліся адпачасна. У бочцы надта патыхала пацучыпай крывёй, і ў яе паху зусім патануў нядаўпа яшчэ жадапы пах сыру.
Гэта быў жорсткі і даўгі боіі не на жыцьцё — на сьмерць, з якога да ранку ўцалела двое — Хвастаты і малады пацук восеньскага памёту. Усе астатнія, сьцякаючы крывёю, валяліся на дне бочкі; некаторыя ўжо страцілі ўсе адзпакі жыцьця. Самсц быў моцна паранены нейчымі зубамі, але, пачуўшы ўцалслага Хвастатага, намогся па слабы баявы кліч і аскаліў зубы. Зьнясілены ў боііцы Хвастаты, зрабіўшы спрытны кароткі выпад, бсз усялякага сіпіалу ўхапіў зубамі за ўжо скрываўлепае горла і дабіў самца.
Крывавая бойка скопчылася — у бочцы Хвастаты застаўся адзін. Адзінота гарантавала яму нейкую магчымасьць жыцьця — хоць бы да раніцы. Вядома, гэтага было мала, але інстынкт падказваў пацуку, што часам з самых малых магчымасьцяў складваецца даўгое жыцьцё. Асабліва калі мець волю змагацца за яго да канца і надта нс сьцерагчыся прынцыпаў. Хвастаты са страхам чакаў ранку, калі прыйдзе Вусаты і прыкончыць яго ў бочцы. Гінуць ён па-ранейшаму пе хацсў. Праўда, ягонае самалюбства падагравала ўсьведамлсныіс таго, піто ўсё ж ён псрамог усіх уласных суродзічаў. Што ж да чалавека, дык вядома, што яго перамагчы немагчыма.
I ёп прыйшоў, той страшны Вусаты. Сьпярша загрукалі ягоныя боты каля канторкі, пасьля ўспыхнула элсктрычпас сьвятло, якос адразу разагнала паўзмрок у сскцыі. Здаецца, Вусаты быў не адзіп. Хвіліну Хвастаты слухаў, як япы там размаўлялі, пасьля прагучэў чыйсьці бесклапотны сьмсх — здаецца, гэта быў малады грузчык Белабрысы. 1 вось ярка пыхнула лямпачка пад стольлю ў секцыі — у бочцы стала амаль відпа. Хвастаты акінуў задаволеным позіркам перухомыя целы сваіх ахвяр і нарыхтаваўся да сустрэчы з Вусатым. Калі той працягне руку, пацук адразу ўчэпіцца ў яс і загінс — як і належыць пацуку-псраможцу, пацуку-лідэру. Ёп быў пацук ганарысты і пе хацеў хавацца сярод трупаў іпшых, што кучкаіі ляжалі на дне бочкі, не