Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Спаць — ведаў з часоў даўняй салдатчыны — было заўсёды найлепшым выйсьцем. Як у вайну, так і ў міры.
Прачпуўся, мусіць, зарапа, вылсз з-пад каўпака, сеў у крэсла і сядзеў. Чакаў. Скрозь было ціха, чуваць толькі, як за акном у гольлі дрэваў шугалі птушкі, акурат як у садку за качагаркай — сіпіцы. Тады ём пайшоў шукаць месца, дзе можна б справіць сваю патрэбу. Тыцнуўся ў адііы дзьверы — зачыненыя, у другія — таксама. Тады знайшоў трэція, адразу, як адчыніў іх, навакол пыхнула сьвятлом, ярка высьвеціла ўсё, і Бог ты мой, што ён згледзеў! Думаў — туалет, а тут аказалася адмысловая туалетная зала, усе сьцены і столь — бялюткія і люстраныя, як і ванны ды розныя ракавіны і ўнітазы. Шмат што павакол аздоблспа золатам, невядомага начыныія — бы ў кабінеце зубіюга доктара. Ён дакрануўся да аднае кнопкі, ды аднізу як плясьне ў твар — аж вылаяўся, падумаўшы, аднак, што, мабыць, гэтак нягожа. Напалохаўшыся, адразу падаўся да выхаду. Падумаў, можа, дзс знойдзецца болей звыклае месца, тут пэцкаць што ў яго не хапіла адвагі.
Як ён вярнуўся да свайго каўпака, зноў расчыніліся нейкія дзьверы і ў пакой увайшла мажная белая жанчына — зпоў з маленькім падносікам у руках. Штось буркнуўшы, яна паставіла падносік на месца ўчарашняга, які ўзяла з сабой. Наважыўшыся, Памазок пастукаў па баку каўпака — навошта гэта? Думаў, не зразумее, аж зразумела і сказала: пук-пук поу. I ўсьміхнулася. Надзіва і Памазок зразумеў: то ад куляў, а ён думаў... Але што з таго вынікае?
Трохі азадачаны, падышоў да свайго сняданку — зноў высокая шклянка соку, нешта цёплае ў малюпасенькім чайнічку, скрылёчкі сыру і маленькая булачка. Выпіць жа зноў нс было ні кроплі.
He пасьпеў ён падумаць, што зьесьці, як расчыніліся дзьверы і ў пакой шпарка ўвайшлі яго ўчарашнія маладыя канваіры. Адзін з іх моўчкі, але выразна кіўнуў на дзьверы. «3 куфрам?» — папытаўся Памазок, паказваючы на свой пакінуты пры ложку багаж. Той крутпуў галавой — значыць, без багажу, зразумеў Памазок і падпяўся.
На гэты раз яны нікуды не паехалі, толькі ішлі доўгімі калідорамі — быццам у другі канец палацу, дзе зііоў апыну-
ліся нібыта ў больніцы — усё тут было гэткае бслае і сьветлае. Наўкола зьзялі нейкія прыборы, крэслы, люстэркі. Людзі, псраважна жапчыны, былі апранутыя ў белыя зграбныя халацікі. Заўважыўшы ягоны зьбянтэжаны выгляд, адна, дужа белазубая, мовіла: імідж, імідж, ды ён не зразумеў — які імідж? Алс яго прымусілі распрануцца ў дужа шыкоўлым і вялікім прылазьніку, і як толькі ён, голы, пераступіў гіарожак, яго тут жа абдало сьцюдзёным струменем зьверху. Скалануўшыся ад нечаканасьці, ён не адразу знайшоў што пакруціць, каб пацепліць ваду. Неяк абмыўся зболыпага, нраклінаючы, аднак, гэты залішні шык. Алс разумеў, канешне, што, мабыць, так трэба, што гэта — ня дома. Ды і ёп не качагар. Усё ж — прэзідэнт.
Як памыўся, распараны, надзеў на сябе белы тоўсты халат, што вісеў па залачопай вешалцы побач, і выйшаў. Тут яго згюў абступілі жанчыны, усе ў чысьценькім белым, нібы даяркі. I, адвёўшы ў надзвычай сьветлы кабінет, пасадзілі ў крэсла. 3 усіх бакоў зьзялі люстэркі, і з іх ашаломлена пазірала ягоная аздаба. Жанчыны пачалі штось абмяркоўваць, як ён здагадаўся, — ягопы выгляд. Ён і сам з цікавасьцю паглядзеў на сябе. Канешне, не маладзён, зашмат зморшчын на цёмным, нібы апечаным твары дый выгляд надта заклапочаны, бы вінаваты. Але што зробіш? Наііпсрш узяліся за яго парэпаныя ў качагарцы рукі, паклалі іх на бялюткія сурвэткі, дзе мазалі, мачылі і цсрлі. Мабыць, кепска, адпак, адціраліся ўедлівыя сьляды торфабрыкету з яго замазалелых рук. Ды майстрыцы стараліся. Асабліва наконт вялікага пальца з крывым заскарузлым кіпцем, які яны і пілавалі, і шліфавалі, — усё роўна той заставаўся крывы і непрыгожы. Далей, ужо ў другім крэсьле яго далікатна стрыглі, галілі шчокі, парфумілі і макіяжылі — наводзілі пезвычайпы шык на яго прэзідэнцкі твар. Пасьля ўсяго наклеілі па лысіну ладны кучаравы хамлак і пад нос — зухавата-бухматую паску вусоў. Усё тое было відаць у люстэрках, і Памазок толькі зьдзіўляўся, як з нядаўняга качагара выходзіць зухаваты фарсісты замежнік. «Імідж, імідж», — усё шчабяталі майстрыхі, і ён спакваля зьмірыўся з сваёй нялёгкаю доляй. Але што ж, мусіць, доля таго вымагала.
I праўда, з аграмаднага крэсла ён устаў зусім іншым, чым нядаўна садзіўся туды, і пачувацца стаў адпаведна. Найперш — прыбыло сілы і нават гонару. А як у паступным пакоі пачалі мсраць яму гарнітуры, дык ён аж спадабаўся сабе — такіх файпых апратак ён ня толькі ніколі ня меў, але і ня бачыў. Хіба ў тэлевізары. Чорны, бы смоль, пінжак з бялюткаю хустачкай у кішэньцы, такая ж белая сарочка і гальштук. Чаравікі замянялі двойчы, пакуль не прынесьлі дужа блішчастыя на высачэзных абцасах, ад чаго ён куды як падвысіўся ростам. 3 насалодай пратупаў па люстраным паркеце — лясь, лясь... Добра стаць прэзідэнтам!
Настрой яго трошкі пагоршаў, калі ў іншым пакоі, куды яго затым прывялі, вялізны паліцай ці вайсковец падаў яму штось няўклюднае і цежаленнае. «Што гэта?» — зьдзівіўся Памазок, і здаравяк адказаў: «Панцірблёк!» Бесцырымонна зьняўшы з яго пінжак, той навесіў на ягоныя плечы дзьве засланкі — сьпераду і ззаду. Памазок аж прысеў. «Але ж цяжкі», — мовіў ён, ды здаравяк толькі выскаліў свае конскія зубы. Як надзеў зьверху пінжак, дык стаў сам ня свой — нейкі камлюкаваты, здаравенны і таўсты. Ад нядаўняе Памазковай шчуплыні не засталося і сьледу.
Затым далі трошкі спачыць у прахалодзе з пальмай над высокай зашклёнай стольлю. На нізенькі, таксама шкляны столік прынесьлі дзьве шклянкі — з сокам і лёдам, да якіх Памазок і не дакрануўся нават. Што яму сок, калі карцела чагось зьесьці і, канешне, глыкнуць з такой ператомы. Дома гэткай парой ужо быў пасьнедаўшы, a то і паправіўшы галоўку, — калі было трэба. Але тут у яго не пыталіся, а ён ня ведаў, што і як сказаць. Ды во прыйшлі ажно тры вайскоўцы, сапраўды, быццам гарылы — усе ў камуфляжы і малінавых бярэтах, з вялізнымі рэвальверамі на баку. Зноў яго павялі. Адзін ішоў наперадзе, два ззаду — зноў нібы канваіры. Але Памазок ужо не баяўся, яго нядаўняя няёмкасьць збольшага мінулася, у новай аздабе ён пачуваўся амаль упэўнена, нават зьявіўся гонар. Ішоў, шырока сігаючы на высокіх абцасах і няўзнак пазіраў на сябе ў люстэркі, якіх багата траплялася па баках, зусім не пазнаючы ў гэтым вусатым таўстуну сябе — ко-
лішпяга калгаснага качагара. Доўгі стракаты гальштук цсляпаўся каля матні.
Урэшце невялічкі канвой спыніўся каля нейкіх зачынепых дзьвярэй, трошкі счакаў, і дзьвсры шырока, на абедзьвс палавіпы расчыніліся. Тут яго прапусьцілі наперад, ГІамазок увайшоў у вялізную залу, ад парогу якой адзін супраць другога стаялі два шчылыіыя шэрагі вайскоўцаў. Усе былі ў аднолькавым камуфляжы, толькі адзін шэраг быў у бярэтах малінавага колеру, а другі — маркоўнага. Шэрагі штось гаркпулі, падобгіа — вітаныіе, на што Памазок паціху кінуў сваё — дабрыдзепь, іншага ён ня ведаў. Наводдаль у канцы залы месьціўся аздоблены золатам стол з адным крэслам, у якое, як зразумеў Памазок, яму належала сесьці. Што ён і зрабіў бсз заміпкі. Тады з шэрагу малінавых бярэтаў выйшаў самы тоўсты вайсковец і пачаў прамаўляць. Прамаўляў гучпа і доўга, аж гуло ў высокім падстольлі, малінавыя прытым зьзялі вачыма, а твары маркоўных наадварот — корчыліся ад злоспых грымасаў. Але ўсе стрымана маўчалі. Пасьля таўступа малінавых таксама грымотным голасам пачаў мовіць яіпчэ болей тоўсты і аграмадны маркоўны. Памазок зьніякавела сядзеў на краі крэсла. Ягоная душа ўпершыню адчула, што гэтае прэзідэнцтва можа дабром ня скопчыцца.
Як тыя два бугаі адкрычэлі свае прамовы, аднекуль збоку вынік непрыкметны малады чалавек з папкай і паклаў псрад прэзідэнтам дзьве старопкі нейкага кароценькага тэксту. Тут жа зьявілася прыгожая асадка з залатым шлячком. Памазок сьцяміў, што трэба падпісаць. Што там надрукавана, было певядома, тэксты былі аднолькавага памеру, a вяршкі — з прыгожа намаляванымі пеўнямі. Але пеўні былі пеаднолькавыя. Памазок ад нараджэньня быў хлопец прыкмстлівы, і цяпер згледзеў, што адзін певень быў нібы ў пер’і, а другі — нібы абскубапы. Які з іх належала падпісаць першым, было певядома.
Між тым, абодва шэрагі зацята чакалі, скіраваўшы на яго пейкія дужа непрыемныя ваўкаватыя позіркі.
Памазок пасунуў да сябе тую паперчыну, дзе быў певень з пер’ем, і адразу адчуў, што памыляецца — левы шэраг малінавых заварушыўся, зласьліва загуў. Тады ёп адсунуў
паперчыну і пацягнуў руку да іншае — з абскубаным пеўнем, і тут жа настырчыўся шэраг маркоўных. Д’ябал іх ведае, як было зрабіць, каб дагадзіць абодвум? Трохі счакаўшы, бы ў роздуме, Памазок зноў падсунуў ранейшы аркуш і нават пасьпеў вывесьці першую літару П...
Падпісваючы, ён адным вокам працягваў сачыць за шэрагамі і адразу згледзеў, як аднекуль ад дзьвярэй паявіўся падобны на д’ябалёнка, невялічкі прыгнуты чалавечак з даўжэзным кулямётам у руках. Кінуўшы асадку, Памазок, бы на фронце, кульнуўся пад стол, як залу аглушыла грымотная кулямётная чарга. Ад стала паляцела ўгару ашмоцьце папераў, трэскі; Памазка, бы кувалдай, выцяла ў грудзі, і ён дагары нагамі сьлізгануў ад стала па паркеце. Адчуваў, што жывы, але ўскочыць ня мог, да яго падбеглі нейкія людзі, паднялі і хуценька павялі праз бакавыя дзьверы з праклятай залы. Дзіўна, але людзі навокал былі нават спакойныя, нібы нічога асаблівага і ня здарылася. Дый ніхто болей не пацярпеў, можа, не спалохаўся нават. Дрыжучы ад страху, Памазок даў садраць з сябе ператвораны ў ашмоцьцс шыкоўны пінжак і з удзячнасьцю падумаў пра свой выратоўчы панцыр.
У гэтых пакоях, куды прывялі Памазка, вайскоўцаў не было ніводнага, вакол тоўпіліся цывільныя — добра апранутыя, усе скрозь вусатыя мужчыны розных узростаў. Памазок пакратаў свой вус — той аказаўся на месцы. А во хамлак з лысіны дарэшты зьмяло чаргой, і прэзідэнт падзівіўся, як блізка яго мінула пагібель. Ён усё яіпчэ ня мог акрыяць ад прыкрага здарэньня, каб усьміхнуцца, тады як усе навокал аж расплываліся ў лагодзе добразычлівасьці. У Памазковай душы другі раз мільганула сумненызе наконт слушнасьці сваёй паездкі. Як тут з ім абышліся! Але, падобна, тое нікога, апроч яго, не клапаціла.