Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Зьвср! — пруцянеючы, крыкнула Ганка. — Зьвер!
I пакуль ён намогся што сказаць жонцы ці, можа, вылаяцца, тая ўхапіла вілы і, не адчуваючы сябе, піто было сілы ўдарыла Выпаўзка ў грудзі. Брудныя ад гноіо вілы надзіва лёгка ўтыркнуліся ў яго хударлявае цела, і парторг, адразу абвяўшы, моўчкі апоўз долу.
— Ой, ой, бабы! Яна ж забіла яго. Ой, божачка, што ж нам рабіць?.. — закрычала нейкая з баб, ды Гапка ня слухала яе. Падхапіўшы малодшую, яна ўзяла за руку старэйшую і пайшла прэч з падворку.
16-я брыгада 142-га лагпупкту сістэмы Галоўпячорлага вярталася з тайгі ў лагер. Пастроспыя ў калону па тры жанчыны ледзьве брылі па ня падта ўтаптанай, добра пры-
сыпанай сьнегам дарозе. Над бязьмежнай сьнегавой прасторай, ахінутай шэрым сутоньнем, вісела сьветлая палярная поч. За кароткі дзень брыгада ня ўправілася з заданыіем на лесапавале, таму начальства дало каманду прыхапіць частку почы. Зэчкі выматаліся як мае быць. Нават канваіры, што дзьвюма групамі ішлі напсрадзе і ззаду калоны, ня надта пакрыквалі — зьнемагліся ад крыку задзень. Жанчыны брылі, бы прывідныя цені — моўчкі, бяз сіл, ішлі, каб толькі не спыніцца, ня ўпасьці. На што іншае сілы ў іх ужо не было. Канваіры ведалі тое і пс дапякалі строгасьцю.
Шляху да баракаў заставалася няшмат, ужо самае цяжкое — і праца, і сыісг, і сьцюжа — на сёньня засталіся ззаду, наперадзе іх чакалі запаветныя пайкі і — сон. На падыходзе да лагсра ўсе міжволі ажылі, канваіры звыкла прыкрыкнулі:
— Падцягніся! He адставаць...
I тады аднекуль з задніх радоў выбрыла на абочыну перахлябістая жапочая постаць, збочыла з дарогі на сьнегавы прасьцяг. Канваір, што ішоў ззаду і назіраў за тым бокам калоны, амаль спалохана крыкнуў: «Стой, страляць буду!» і клацнуў затворам доўгай, са штыхом вінтоўкі. Ды зэчка бы пя чула яго. Правальваючыся па калена ў цаліку, яна кудысьці брыла і брыла, бы сонная, усё далей ад дарогі. Канваір таропка прыклаўся да вінтоўкі і стрэліў.
Стрэліў толькі адзін раз, і зэчка ўпала.
Калона ўраз спынілася, усе павярпуліся тварамі ў той бок, пазіралі, чакалі — зварухнсцца ці не. He, не зварухпулася, ня ўстала. Тады канваір пабег па цаліку да перухомае постаці, спыніўся над ёй і штосьці крыкпуў да афіцэра, началыііка канвою. Той зласьліва, бы на вінаватага, пракрычаў свой загад.
Трохі счакаўшы, канваір узьняў віптоўку, павярнуў яе штыхом уніз і ўдарыў жанчыну — штыхом у грудзі. Пасьля ўдарыў яшчэ. Тая ня крыкмула, мусіць, ёй было ўсё роўііа.
Даўно ўсё роўна.
Труп
Медыцынскае апавяданыіе
Забойства чыняць усе — ад прыватных асобаў да дзяржаўных секурытатэ. Але для ўсіх застаецца праблема трупа. Адным удаецца яе вырашыць, іншым — tie.
Во гэта і зьяўляецца прычынай такой цяжкавылечііай хваробы, як мазаічная псіхапатыя.
К.Юпг, «Bricfcn», с.247.
Забойца ня быў прафесіяналам, ня быў і найманым кілерам. To быў звычайны, затурканы жыцьцём чалавек. Тое ж самае можна сказаць і пра забітага — нічога нсзвычайнага. Зрэшты, і адпосіпы між імі двума зьнешне былі амаль нармальныя, калі не лічыць даўняй, зацятай, чорнай нянавісьці. Нянавісьці забойцы да ягонай ахвяры. Што стала прычынай таго брутальнага пачуцыдя, цяжка сказаць. Пэўна, на тое не адказаў бы і сам забойца. Можа, якія службовыя адносіны, можа, рознасьць характараў, а можа, і жанчына. Тое зусім верагодна — абодва былі халасьцякі і жылі адзінока. Але, можа, таксама праклятыя баксы, якія ў тую пару шмат для каго сталі мэтай жыцьця. Тым ня менш нянавісьць забойцы была лютая, хоць і старанна схаваная. Нават і ад самога забойцы. Але вядома, што ад самога сябе гэткага пачуцьця нікому схаваць не ўдалося.
Сваю справу забойца зрабіў ціха і хутка — забіты нават не западозрыў таго, што яго могуць забіць. Тым болей здаўна зпаёмы чалавек, амаль сябра. Усё ж разам вучыліся, разам працавалі. Рансй нават былі ў сяброўстве. Тады пра забойства і ня думаў. Але во — давялося.
Усё адбылося на лсцішчы. Забойца запрасіў сябра на чарку, яны выпілі, закусілі, чым Бог паслаў. I забойца стрэліў
ахвяры ў патыліцу. Час быў асеньні, блізка на лсціпічы нікога і іс было, ягопага стрэлу з старога невялічкага браўніпга ніхто нс пачуў. Як сьцямнелася, забойца вывсз труіт на тачцы ў какец пасёлка, куды скідвалі розны друз, і закідаў яго сьмецьцсм. Забіты блізкіх родзічаў у горадзс ня меў, ніхто яго хутка шукаць ня будзс.
Таго вечару крыху пазыіей, чым звычайна, забойца пайівоў па электрычку і паехаў у горад. Якраз пачаў церушыць дробпы сьняжок, і забойца думаў: во і добра, ён зацярушыць сьляды забо ііства.
Тас начы ёп спаў, можа, лепш за ўсс ранейшыя часы, калі яму дапякала нянавісьць. Цяпер нянавісьць зыйкла, і ён з палёгкай адчуў, што вызваліўся ад шматгадовага гнёту. Дзякаваць Богу. Сны яму тас начы сьніліся сьветлыя і лёгкія — луг, кветкі, сопца...
Ранкам, адпак, як ён зьбіраўся ў краму па кефір і цыгарэты, у кіпіапі плапіча вамацаў пісталет. Добра ж памятаў, што кінуў яго ў сьметнік, да трупа. Аказалася — не. To быў ягопы браўнінг, ад якога яшчэ сьмярдзсла порахам стрэлу.
Счакаўшы яшчэ гадзіну, забойца пайшоў на электрычку. Трэба было паглядзсць дакладна, ніто ён там зрабіў учора. Можа, засталіся сьляды. Вядома ж, сьляды належала старалла прыбраць.
Найперш ёп скіраваў збоч пасёлка да сьмстніку. Куча разпастайнага сьмецьця там выглядала гэтаксама, як і ўчора, піхто быццам яе ля кратаў. Цяпср ёп кінуў туды і пісталет. Трохі супакоены пайшоў да свайго лецішча. Але ўжо адчыляючы дзьвсры, адчуў трывожлівы неспакой, бы тут хтось быў. А як увайшоў у пакой, ледзь пе самлеў — на тым самым крэсьле, што і ўчора, сядзеў забіты. He, ён ня быў жывы — ёп пэўпа ж быў мёртвы, з запечанай на патыліцы крывёй ад кулі. Як забойца дакрануўся да яго, дык ён з ціхім стукам бокам зваліўся на падлогу. 3 ім разам ад страху ледзьве ііе зваліўся забойца.
Што было рабіць далей, забойца пя ведаў. Колькі часу ён, скуты жахам, сядзеў ла канапе. Добра, што блізка нікога нс было, ніхто да яго не пастукаў. Як у пасёлку сьцямнела-
ся, ён пагрузіў труп у тачку і бакавымі сьцежкамі павёз да возера — утапіць. Ужо з вады ня выберацца. Каб ямчэй утапіўся, забойца паклаў труп у мех, наклаў яшчэ камянёў з недалёкай будоўлі, мех завязаў алюмініевым дротам. Ужо так не павінны ўсплысьці.
Зноў ніхто яму не спаткаўся. У шэрых прыцемках раньняга вечару ён укінуў у ваду свой цяжкаваты мех, а разам і тачку. Хай прападае... На лецішча ўжо не пайшоў — пайшоў напрасткі да электрычкі і паехаў у горад.
У кватэры было ціха і спакойна, але на дуіпы — дужа кепска. Усё ж, мусіць, нячаста здараецца, каб труп ажывеў і прыйшоў на месца забойства. Іншая справа — забойца, якога, кажуць, заўсягды цяпіе на тое самае мейсца. Ці ён меў справу з незвычайным чалавекам? 3 якім ваўкалакам, чарадзеем, цмокам?
Гэтае начы сны ў забойцы былі цяжкія, трывожныя. Ён ня мог выбрацца з нейкага балота і да ранку цялёпаўся ў соннае багне. Задоўга да сьвітаныія, з палёгкай прачнуўся, сьцяміўшы, што ўсё тое — сон. Але і ява ня стала лягчэйшаю. Труп яго прыгнятаў, трывожыў, маркоціў і пагражаў. Трохі супакойвала возера, глыбокая вада. Зранку браўся марозік, трава на падворку ляжала ў шэрані. Возера, пэўна, замерзла. Ужо з-пад лёду наўрад ці магчыма выбрацца. Нават жывы, а ня толькі з дзіркай у патыліцы, сумна цешыў сябе забойца.
Два дні ён ня езьдзіў на лецішча, ня мог нават думаць пра яго. Увечары спрабаваў уключыць тэлевізар, але хутка выключыў. Паказвалі вайну ў Чачэніі і там гэткія самыя трупы. Шмат трупаў. Мабыць, як і кожны забойца, трупаў ён проста ня мог бачыць. Ды ўсё бачылася, як ён ляжыць там пад вадой у мутнай вадзе, а побач плаваюць рыбкі... На трэці дзень не стрываў, паехаў да возера.
Возера з берагоў узялося маладым лядком, праз які нічога не было бачна. Бераг скрозь быў пусты. I тое крыху супакоіла забойцу. Што ж, думаў ён, мабыць, справа ўрэшце зроблена. Можна было і расслабіцца.
I праўда, трохі супакосны ён заехаў на лецішча, зазірнуў у пакой — ля стала нікога не было. Пуста было і на кухні. Яшчэ болей супакоены, амаль узрадаваны вярнуўся ў горад. Той вечар упершыню за колькі дзён добра павячэраў і нават
кульлуў чарачку кальяку. Мабыць, ён лсяк выкручваўся з свас лсчакапай пявыкруткі. Забіў — і канцы ў ваду, як сьведчыць прымаўка. Усё ж траппая яна — народпая мудрасьць.
Упачы яму нічога ля сьнілася, значыць, спаў добра. A лазаўтра вырашыў, што трэба зьсзьдзіць у замежжа, трохі праветрыцца па дэмакратычным ветры. A то надта ўжо сьмярдзела ў гэтай краіле таталітарызмам. Баксаў у яго трохі назьбіралася — намяняў з часу дэфолту. Зноў жа за гэтыя дні сл дужа натузаўся з свайго клопату, і цяпср з задавалыіеньлем займаўся іпшым: набываў білст, доўга стаяў у чарзе ў калсулаце, запаўняў анкеты. Нават адчуў прыемнасьць, што сярод млоства пытаньняў у выязпой анкеце нс было пытаньпя пра забойства, а то б давялося адмовіцца ад пасздкі. A так усё — а-кей! Ужо ў прыцемку амаль шчасьлівы і сулакослы прыцяглуўся дадому, падняўся на свой шосты паверх. I аслулялеў. Ногі яго падамлелі, і ён, каб ня ўпасьці, ухапіўся за сьлялу. ГІад абабітымі дэрмапцінам дзьвярыма стаяў злаёмы, завязаны белым дротам мех.
Сыіярша забойца хацсў уцячы, але куды ўцячэш ад уласпай кватэры? Злоў жа, можа, мех ужо бачылі суседзі? Якраз у той час з суседняй кватэры выглянуў стары пенсіянер, і забоііца папытаўся: хто прынёс той мех? Ды пенсіянер ня бачыў нічога. Але сказаў, што калі стаіць пад ягонымі дзьвярыма, дык, мабыць жа, належыць яму, так зразумеў пенсіяпер. Што ж, зразумеў правілыіа, падумаў забойца. Каб ты прапаў са сваёй кемлівасьцю...
Што было рабіць, апроч як уцягнуць мех у кватэру. Там ёп нават не спрабаваў яго разьвязаць — ён ужо ўяўляў, што там можна было ўбачыць. Пасьля забойства мінула дзён дзесяць часу. Праўда, у возеры, мабыць, як у лядоўні, але ж... Добра, што яшчэ не сьмярдзела.
Ледзьве дачакаўшыся наступнага дня, ён выскачыў з кватэры, як сьлед лават яе сабраўшыся ў дарогу (забыўся ўзяць брытву, зублую шчотку). Паехаў на вакзал. Ён ужо лаважыўся лс вяртацца ў гэты горад і лават у гэтую краілу — лрасіль лалітычлага лрытулку ла Захадзе. Бо ўрэлліе ж, мусіць, яголы труп злойдуць, што тады будзе? Пракурорская слрава, сьледчыя па асабліва важпых злачылствах, па-