Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Але што ён ёй скажа? Мабыць жа, за яе плячыма — старшыня, а там партызанскія камандзіры, яе начальнікі, якія забралі ў Аўгіньні карову. Калі паверылі пра таго каменданта.
Каб ён спарахнеў, той каменаант з яго салдацкай спагадай, думаў Гаворка. 3 яго недарэчнай дабрынёй. Знайшоў час яе выяўляць, тую нямецкую дабрыню. Тое, што для немцаў — дабрыня, для Аўгіньні стала пагібельлю.
Спазьніўшыся на двое сутак, Гаворка вярнуўся ў батальён, які ледзьве дагнаў за Наравам, бо пачалося наступленьне. Думаў, будзе яму трыбунал за спазненьне, але абышлося. Сказаў, што жонка загінула, як, мабыць, яно і было папраўдзе. Нампаліт папытаўся пра дакумент з райкаму ды Гаворка сказаў, што ня ўзяў, ня меў часу, дужа сьпяшаўся на фронт. Мабыць, нампаліту тое спадабалася. Пра партыю яму болей ня згадвалі, і ён ня згадваў нікому. Быў салдат, радавы, беспартыйны ды яшчэ жывы — хіба таго мала? Пра партыю дужа дбаў зямляк Пракопчык, дык і загінуў за
Наравам. А Гаворка ў тым баі выжыў і нават праз паўгоду атрымаў Славу трэцяй ступені. Але нашто яму ордэн, калі прапала жонка і з ёй — яго малы сынок, якога ён і не пабачыў піколі.
А ён во ўсё жыў і нават адчуваў пілыіую патрэбу паправіць галоўку...
— Кажу: паправіць галоўку чакаеш? — раптам пачуў над сабой Гаворка і не адразу сьцяміў, што гэта — Ашот. Збоч гіад сьцяной ужо стаяў яго чорпенькі, бы жук, блішчасты «БМВ», а сам Ашот, таксама чорны, камлюкаваты, з вусамі і тоўстай бычынай шыяй, адчыняў жалезныя палавіны свайго «Эксклюзіву». — Папятна, дарагой! Зараз мы паправім тваю галоўку.
Амаль ня верачы яшчэ, што яму гэтак пашэнціла ўрапыіі, Гаворка падпяўся на прыступку вышэй, і Ашот падаў яму з дзьвярэй адкаркаваную бутэльку «Жыгулёўскага», з якой патыхала пырскатай пенай. Гаворка прагна выпіў дарэшты.
— Ну як? Лягчэй?
— Ага, палягчэла...
— А ты думаў! Ашот всягда выручыць. Цяпср паможаш мне перакласьці тару.
Ашот зайшоў у цёмную яшчэ піўную, і яны ўдвух пачалі псраносіць тару ў адгароджаны на двары закутак. Тары — сініх пластмасавых скрынак з пустымі бутэлькамі — было шмат, і Гаворка хутка ўходаўся.
— Што? Устал? Давай, дарагой, мпе тут плошчадь нужпа... I Гаворка даваў. Сьпярша яны насілі ўдвух, пасьля Гаворка — адзін, Ашот усчаў званіць па тэлефоне. Пасьля зноў далучыўся да яго. Малады Ашот працаваў лёгка, бы забаўляючыся. спрактыкавана стауляу адну на адпу скрымкі і валок іх цсраз парог. Гаворка стараўся пс адставаць, ды ўсё ж адставаў. I дужа зьнямогся.
— Ашот! А чачэпы — харошыя людзі? — спытаў ёп раптам, сам ня всдаючы, чаму.
— Харошыя, дарагой! — адказаў Ашот. — Прымерна, як беларусы.
Гаворка трохі памеркаваў, згадваючы, добра гэта ці не.
Пра беларусаў увогуле ён ня думаў ніколі, ніяк іх не ацэньваў. Іншая справа — чачэны.
Як яны ўпарадкавалі штабель, Гаворка зьняможана апусьціўся ля хісткага дзюралевага століка, думаў: можа, Ашот дасьць бутэльку яшчэ, — адна дапамагала слаба. Ды ў піўную ў той час увайшлі аж тры мужыкі з аўтабазы, пачалі нейкую спрэчку з Ашотам, і Гаворка ня стаў іх перапыняць.
Трохі счакаўшы, устаў і выйшаў на мармуровы ганак. Думаў, Ашот гукне да яго, каб вярнуўся, але той не гукнуў, і Гаворка павалокся на аўтавакзал. Хутка меўся прыйсьці абласны аўтобус, належала быць там — зьбіраць «зайцы» «за карыстаньне».
Служба ёсьць служба.
Кастрычйік, 1999
Велікоднае яйка
Ягопас прозьвішча было Выпаўзкоў, але ў гэтай вялікай прыдарожнай вёсцы, дзе ён атабарыўся па вайне, ці пя ўсе клікалі яго Выпаўзкам. Тым больш, што ён адгукаўся і на гэта, хоць і рабіў тое незадаволена, рэзка, з крыкам, нярэдка прыпраўленым злым мацюком. Ды людзям было ўсё роўна — людзі трывалі. Прызвычаслыя за вайпу да мацюкоў і крыкаў — ад сваіх, паліцаяў, немцаў ды і партызалаў таксама. Прывыклі людзі, старыя і малыя, прывыкла жывёла, асабліва колі. Іншы ня зрушыць і з месца, калі яго не абкладуць злым матам, які адлолькава быў уласьцівы старым і малым, мужыкам і жалкам. Ня кажучы ўжо пра начальства.
Выпаўзак тым ранкам таксама сам сабс сьцішана вылаяўся, сьцяміўшы, што заспаў. Учора, як клаўся, меўся прачнуцца раней, але во не ўдалося, у хаце разьвіднела. Скінуў з сябс замызганую ватоўку і сеў па лаве. Ганка за шкапам яшчэ спала з малымі дзяўчынкамі, а ён спрытна, аднаруч, лакілуў на сябе ватоўку і, не мыючыся, выскачыў ла зарослы дзядоўлікам ды крапівой падворак. Ранак ранкам, але то было Вялікадле, і ўчора на партбюро яны пастанавілі падтрымаць рашэньне бюро райкаму працаваць па-ўдарламу. Папершас налсжала ўдарыць па «опіюму лароду», а па-другое, з вывазкай угпаеныія калгас заваліў усе тэрміны, сяўба апыпалася пад гіагрозаіі зрыву, за што райкам па галоўцы яго нс пагладзіць. Учора ёл атрымаў псрсаналыіае заданьне: пракантраляваць і дакласыді. Дакласьці — гэта зразумела, a во пракантраляваць было горш, бо ле было чаго калтраляваць. Дужа ляўдалага паставілі брыгадзіра. Тапкіст ён, можа, быў і лякепскі, тры ордэны зарабіў, мабыць, ляблага камал-
даваў сваімі танкістамі, а бабамі камандаваць не навучыўся, трэба было памагаць і кантраляваць. Усё ж у Выпаўзка вопыту наконт баб было болей — яшчэ з даваеннага часу, як арганізоўваў калгасы, а пасьля і ў партызанах, дзе ён нейкі час быў начасобаддзелу. Усякае здаралася з бабамі і мужыкамі, не сказаць нават, з кім лягчэй было ладзіць.
Во і цяпер — дачакаліся Вялікадня і сьпяць, бы пасьля ўсяночнай. Хаця ні імшы, ні ўсяночнай тут даўно не было — ад царквы ў мястзчку застаўся хіба аброслы крапівой падмурак; як у трыццаць трэцім сьцягнулі крыжы, так і развалілася царква. А во «опіюм» упарта застаецца. Выпаўзак увечары паціху прайшоў па вёсцы, дзе-нідзе гарэлі капцілкі і, пачуў яго нюх, — штосьці смажылі. Пэўне ж, і яйкі варылі, фарбавалі, канешне. Хаця што там было варыць-смажыць, калі і мукі на хлеб не было ні ў кога, а курэй у вёсцы можна было пералічыць па пальцах. Але гэтак хіба толькі тут? У іншых яшчэ горш — ня стала і вёсак, папалілі спрэс у партызанку і пасьля, як рухаўся на захад фронт. А гэтая ацалела. Лічы, шчасьлівая вёска, таму і патрабаваныіе да яе асаблівае — трэба карміць краіну. Каб толькі людзі болей сазнацельныя, думаў Выпаўзак, даўно адчуваючы, што з сазнацельнасьцю вяскоўцы наўзьдзіў падкачалі. Як во і цяпер з гноем. Якіх дзясятак кароў засталося, а гной на калгаснае поле ня возяць. He даюць, сварацца, каб самім засталося, для сваіх сотак. Усё трэба выбіваць з прымусам ды гвалтам. А брыгадзір гэты паблажлівы...
Угары над вёскай усё болей віднела, хоць неба спрэс было завалочана хмарамі, дзьмуў халаднаваты вятрыска. А на вуліцы па-ранейшаму не было ні душы. Пад клецьцю, дзе звычайна брыгадзір ладзіў нарад, таксама было пуста, не відаць было і брыгадзіра. Няўжо і яго, парторга, ніхто не бачыць, працягваючы злавацца, думаў Выпаўзак. Бачаць, ды хаваюцца, бо баяцца ўсё ж. Тая думка, як ні дзіўна, трохі сагрэла душу парторга, бо, як ён ужо ведаў: баяцца — значыць, паважаюць. А паважаюць адно толькі людзей вартых, з аўтарытэтам перад партыяй, моцпых духам і целам. Наконт цела Выпаўзку ня надта пашэнціла: пасьля раненьня левую руку спаралізавала, і яна ледзьве рухалася. Затое дух
ягоны, як быў бальшавіцкі, так і заставаўся нязломны. Дух сапраўднага балывавіка-чэкіста, якім сябе не пераставаў уважаць цяперашні парторг калгаса.
Абыпюўшы сажалку, Выпаўзак пераіішоў дзіравы масток і ўзыпюў на прыступкі брыгадзіравага ганка. Падобна, брыгадзір сапраўды спаў. Гэта ўжо было чорт всдае што, — брыгадзір у такую пару павінен быць даўно па пагах. Выпаўзак янічэ зімой ставіў перад бюро пытаныіе аб замене брыгадзіра, ды члены бюро не пагадзіліся: малады камуніст, эпсргічвы, узнагароджаны, браў Бсрлін. А што надта любіць таго — заліць за каўнер, у разьлік ня бралі. Казалі: а хто не любіць! Хіба хто хворы ці каму не наліваюць. Брыгадзіру ж налівалі спраўна.
Выпаўзак пя піў, хоць ня быў хворы, ды заўжды меў пачуцьцё адказнасьці за даручаную справу. А справы яму даручаліся цяжкія, ды ён ня скардзіўся. Ён іх выкопваў. I цяпер рашуча тузануў клямку брыгадзіравых дзьвярэй, якія, адпак, не адчыніліся. Тады ён загрукаў — моцна і патрабавалыіа — ужо такі грукат немагчыма было не пачуць.
1	гіраўда, пачулі. Нс адразу, але дзьверы расчыніліся, з прыцсмку сепцаў на яго злосна зірнуў голы, у адных падштаніках брыгадзір Козіч.
— Ну што?
— Як што? — адразу закрычаў парторг. — Ужо разьвіднела, а дзе народ? Сыіяць, сьвяткуюць, маць іх растак. А хто гной вазіць будзс?
— Вывезуць...
— Як вывезуць? Калі вывезуць? Учора ж на бюро пастанавілі...
— Пайшоў ты на х...! — крыкпуў брыгадзір і, грукнуўшы, зачыпіў дзьвсры.
Нейкі час Выпаўзак стаяў зьбянтэжаны, — такога ён пе чакаў. Каб гэты хлапец, удвая маладзейшы за яго, толькі зімой прыпяты з кандыдатаў у партыю, пасылаў яго, парторга і чэкіста, на тры літары! Даўпо яго гэтак пс пасылалі ні ў раёне, ііі ў вёсцы, пі ў партызанцы пават. Калі не паважалі, дык усё ж баяліся, нс яго, дык партыю... Танкіст! Чэкіст нс ніжэй за танкіста, а гэты, мабыць, яшчэ ня ведае таго. Дык уведае...
Як заўжды, у хвіліпы злосьці, ён напаўняўся нутраной энергіяй, мкнуўся неадкладпа нешта зрабіць. Ён адчуваў сілу і ўпэўненасьць. Як у тым Пугачоўскім лесе ў час блакады. Немцы ды паліцаі секлі па хвоях разрыўнымі, аж трэск разьлятаўся па лесе. Партызаны кінуліся ад прасекі ўбок — канешне ж, не туды, куды было трэба, а дзе здаваўся паратунак. На прасецы хтось кінуў скрынку з патронамі, і нікому пе было клопату пра іх боезапас. Тады ён спыніў ці не апошняга з уцекачоў, акружэнца-прымака Лышчыка, наставіў ва ўпор нагап: бяры скрынку! Праўда, той ужо быў нагружаны нейкім майном, хацеў увільнуць, ды ён стрэліў паўз галаву, і Лышчык мусіў спыніцца. Далей Лышчыку не пашэнціла — яго падстрэлілі паліцаі. Прапала скрынка. На Выпаўзка ніхто не наракаў, бо ў той сітуацыі ён зрабіў правільна — нельга было пакідаць патропы ворагу. Сам жа ён узяць ня мог, бо ўжо каторы дзень насіў на перавязі парапеную руку. Зноў жа, ён тады быў не радавы, а начальнік асобага аддзела, значыцца, камандзір. А камандзіру валачыць на сабе груз не паложана. На тое ёсьць шараговыя байцы і партызаны.
Цяпер ягонае нутро гатовае было выбухнуць гневам, але зьнешне ён нічым не паказваў таго. Хіба што ў такія хвіліны мацней сашчапляў зубы і высоўваў наперад свой падбародак-капыл. Ен кіраваў да свае хаты і всдаў, што трэба рабіць.