Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Зьняможаны хваробамі і адзінотай, Васіль Быкаў мужна працягваў барацьбу з лёсавымі парадоксамі новымі аповесьцямі, апавяданьнямі, прыпавесьцямі, у якіх у алегарычных праявах вымаляваў магчымую катастрофу беларускага соцыуму, роднай нацыі, у якіх бескампрамісна выпісаў нашую постсавецкую рэчаіснасьць і пасьпеў дасказаць сваім нашчадкам праўду пра сталіпшчыну, пра калектывізацыю, пра вайну і пра дзень будучы. А калі ў стомленага чужынай творцы не ставала сілаў на мастацкае, зьяўляліся публіцыстычныя артыкулы, інтэрв’ю балючыя, шчырыя, свабодалюбныя. «Свабода найболыпая маральнафізічная каштоўнасьць, дадзеная кожнай жывой істоце фактам яе нараджэньня, гаварыў Быкаў з пямецкага Франкфурта-наМайне ў 2002 годзе. Рушыцца эканоміка, народ даведзены да галечы, гвалтам пішчацца нацыянальная культура і мова. Вельмі падобна, што дапамагчы нам ня можа ніхто так глыбока завязьлі мы ў багне хлусьні і тыраніі, што ад нас адвярнуўся ўвесь белы сьвет. Мабыць, кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсьці асобна. <„.> у аснове кожнай калектыўпай свабоды ляжыць свабода індывідуальная. Што да мяне, дык пэўпе мой логас песімістычны, хаця мая душа прагне аптымізму».
Урэшце, Васіль Быкаў апантана змагаўся і сваёй прысутнасьцю ў супярэчным сьвеце як наш сімвал, гонар, годнасьць. Як эталон творчага праўдалюбства і чалавечай нескаронасьці.
I пакінуў жыцьцё па-салдацку мужна 22 чэрвеня 2003 году, вярнуўшыся пабачыць свой апошні дзень на Беларусь. Але дзяржаўпы Парадокс баяўся яго і мёртвага, і з мёртвым не спыніў змаганьне. Такога яшчэ не было ў новай гісторыі: перад пачаткам грамадзянскай паніхіды з Дому літаратара, у якім стаяла трума Народпага пісьменьніка, сьпешна сышла Дзяржаўная камісія па пахаваньні на чале з міністрам культуры. Сышлі, не
разьвітаўшыся з целам сусьветнавядомага беларуса, усе «дзяржаўныя мужы». 3 афіцыйных асобаў у жалобным доме засталіся толькі Паслы еўрапейскіх краін і ЗША. I тысячы кветак, якія несьлі да народнага прарока сотні ягоных сяброў-літаратараў, тысячы ягоных чытачоў. I зноў на белым як на старадаўняй плашчаніцы новым болем ірдзела Хрыстова кроў: у жалобе лунала нацыяналыіая бел-чырвона-белая сімволіка, пад якой Ён, Быкаў, прасіў Бога адысьці ў вечнасьць...
I Ён стаў наіпай Вечнасьцю. Разам з сотнямі іншых дзеячоў Беларушчыны, няскораных, мужных, праўдзівых. I зноў працягвае барацьбу сваім словам, якое ня мае сьмерці. I зноў на пачатку III тысячагоддзя! ягоныя творы пачалі патрапляць пад забарону, а кнігі з апошнімі па часе напісаньня апавяданыіямі і прыпавесьцямі не дапускацца ў продаж у кнігарнях Беларусі...
«Усё мінецца, а праўда застанецца», такім запэўніваньнем падтрымаў у 60-х гадах Васіля Быкава яго старэйшы сябар Аляксандр Твардоўскі. У апошнія месяцы свайго жыцьця неаптымістычны Быкаў зьвярнуўся да свайго народа з наступнымі словамі: «Бывае, праўда памірае, але ісьціна застаецца!».
Быкаўскае слова дзейснае і сёньня. Складзены і выдадзены з дапамогай нацыянальнай грамадзянскай ініцыятывы першы ў гісторыі Поўны збор мастацкіх твораў пісьменьніка гэта яшчэ адзін велічны помнік ісьціне, годнасьці і свабодзе.
Помнік пакутнай і сьвятой Беларусі.
Помнік, які ўзводзіўся ў сьвятой надзеі, што жыцьцёвыя парадоксы ня вечныя.
Помнік, які ствараўся з верай у праўду, якую ўсё сваё жыцьцё і адстойваў Вялікі Беларус Васіль Быкаў.
Калі на вачах народа памірае праўда, застаецца жыць Ісьціна!
Алесь ПАШКЕВІЧ,
старшыіія Саюза беларускіх пісыіейьпікаў.
Афганец
Аповесьць
Апошпія тры ці чатыры начы, ушчэнт пасварыўшыся з жонкай, Ступак начаваў у гаражы. Зрэшты, і дняваў таксама, бо цьвёрда вырашыў не вяртацца на свой пяты паверх сілікатнай хрушчоўкі. Калі так ужо сталася, што ён там нялюбы і ненавісны, што паявіўся лепшы, дык хай жомка падавіцца той кватэрай ды нацешыцца новым жаніхом; для законпага мужыка шляху туды няма. Усё ж ёп чалавек з гонарам і прасіцца ня будзе. Тым болей, што ўсё ягонае жыцьцё, падобна, пайшло на скрут, чаго ўжо бедаваць па кватэры?
Ягоная нявыкрутка абрынулася на яго нечакана, напрыканцы зімы, як пачала яўна здыхаць ягоная фірма, што нядаўна яшчэ квітнела пад назвай «паштовая скрынка». Заказы міністэрства абароны скончыліся, рабочым перасталі плаціць, і Ступак, плюнуўшы на новыя парадкі, звольніўся «па ўласным». Думаў, трохі адпачне і прыгледзіць штолсбудзь болей для сябе здатнае. Праўда, тады была немалая падзея на жонку Людмілу Пятроўну, якая рабіла бухгалтаркай у банку. Але, мусіць, так ужо заведзена ў жыцьці, што дзе тонка, там і рвецца, парвалася і з Людкай. Нечакана для сябе ён уведаў, што ў той паявіўся староныіі ўхажор і не абы хто, а генеральны дырэктар таго ж банка. Вядома ж, не абышлося бяз лаяпкі, жонка сьпярша апраўдвалася, клялася і бажылася, але як ён даў ёй добрага кухталя, са злосьцю прызналася, што так: ёсьць чалавек, мужык, ня тое, што ты -
*Тэксты друкуюцца ў аўтарскім правапісс. Рэд.
тля. Ня можаш пракарміць сябе, ня толькі жонку з дзіцём. Тады Ступак усё зразумеў і, правільна ацаніўшы становішча, узяў пінжак і з трэскам грукнуў дзьвярыма. Усё ж ён — ня тля, ён чалавек з характарам, да таго ж — афганец. А калі часам лішпяе вып’е, дык цяпер хто ня п’е? Хворы або каму нс даюць. Хто ня мае за што.
Адно праўда, апошнім часам ён пя меў за што выпіць.
Гэты яго металічны, некалі звараны з жалезных лістоў гараж прытуліўся на ўскрайку гарадскога падворку ля радка маладых ліпак, поруч з шасыдю іншымі гэткімі ж часовымі збудоўкамі для аўтамабіляў. Гаражы тыя прастаялі тут гадоў мо па дзесяць, але нядаўна аказалася, што незаконна — прыйшла пастанова іх зьнесьці. Куды? — папыталіся іхнія ўласьнікі і, не атрымаўшы здатнага адказу, вырашылі: во вам, выкусіце! Нікуды зносіць ня будзем. Надзіва, ад іх пакуль што адсталі, перасталі наклейваць грозныя абвесткі на іржавых дзьвярах. Гаражнікі было падумалі, што перамаглі, як у пачатку лета ўсіх выклікалі ў падатковую інсьпекцыю, дзе выпісалі падатак і пітраф. Штраф быў немалы, ды гаражнікіпенсіянеры, дачакаўшыся пенсіяў, змусілі ўсё заплаціць. Ступак жа другі раз сказаў «Выкусіце!» — у яго ўжо даўло не было грошай ня толькі на штраф, а на які куфаль піва, каб захмялець зранку.
Трошкі ўбаку ад гаражоў за ліпкамі мясьцілася дзіцячая пясочніца і альтанка з паламанай падлогаю, увогуле пустыя ўвесь дзень, бо дзеці ў наваколыіых дамах, здаецца, павырасталі ўжо, а новых пе нараджалася. I толькі пад вечар ці на пачатку начы там паяўлялася якая-небудзь хэўра падлеткаў з недалёкага ПТУ ці суседняй школы, гэтыя і выпівалі і курылі, а можа, і калоліся, часьцяком з дзяўчатамі, што нароўні з хлопцамі рагаталі і мацюкаліся, ніколькі не зважаючы на рэдкіх дарослых ля гаражоў. Неяк, не стрываўшы іхняга гвалту, Ступак паспрабаваў іх уціхамірыць, паабяцаў паклікаць міліцыю. У альтанцы трошкі аціхлі, і з цемрадзі даляцеў малады басок: «Думаеш, жалеза, дык пе гарыць?» У Ступака адняло язык: намёк быў дужа выразны, ён ужо ведаў, як гарыць жалеза. Сам пад Кандагарам ледзьве пасыіеў вынесьці ногі з БТРа, які заняўся такім
жахлівым полымем, што расплавіўся асфальт на дарозс. Тады сп добра шурануў са злосьці маладую хэўру, хоць і падумаў, што тое суссдства можа для яго кепска скончыцца. He згарэў у Афгане, дык не хапала згарэць на падворку.
Зрэшты, можа, тое была адна балбатня, можа, ніхто б яго і пе падпаліў у гаражы, і ўсё абышлося б. Неяк сьцярпелася б і ў гаражы — не такі ён пан, каб кожнай начы спаць на мяккай капапе, пад белымі прасьцінамі. Але калі б былі грошы. Нсяк неўпрыкмет і хутка разышліся тыя васемсот баксаў, што выручыў вяспой за свой 412-ы «Масквіч» — з гэтага во гаража. Тады здавалася, васьмісот баксаў хопіць надоўга, усё ж гэта былі немалыя грошы; гэтак жа лічылі і сябрысуссдзі, што всчарком прысаджваліся ў ягоным ацусьцелым гаражы да засланай газеткай прамазучанай табурэткі. Суседзі ўвогуле былі пеблагія людзі, яны і падбілі яго расстацца з падаедам-«Масквічом» і ўсё падказвалі агораць іншамарку, якіх на той час стала паяўляцца ў двары. Канешне, ён быў не супроць перасесьці на «Опель» ці «Мерседэс» і ўжо прыглядваўся да іх на вуліцы, ды сталася так, што ягоныя баксы скончыліся раней, чым ён выбраў патрэбную мадэль.
Да таго, што засталося, трэба было добра дакласьці, але дакласьці пс было адкуль, а да жонкі ён не хацеў патыкацца. Тады ён плюнуў на ўсе іншамаркі разам і на апошнія дзесяць баксаў купіў два паўлітры, нейкую закусь і справіў хаўтуры па сваім наіўным намеры. Урэшце, можна было пражыць і без машыны — меней клопату і вальней было павярнуцца ў гаражы.
Too, аднак, толькі здавалася — бяз грошай пражыць было немагчыма, у тым ён неўзабаве ўпэўніўся.
Калі-нікалі надвячоркам ці ў сьвяты ля гаражоў зьбіраліся іх уладальнікі, расчынялі дзьверы і пачыналі поркацца ў рухавіках ці перабіралі майно ў багажніках. A то перакурваючы па падворку, пачыналі нясьпешныя размовы пра прыкрыя няспраўнасьці сваіх «Запарожцаў» ці пра бензін. Пасьля даволі працяглага перыяду бензінавага дэфіцыту, той нарэшце паявіўся на заправачных, але цэны на яго так заскакалі ўгору, што аж замільгацела ўваччу. Праўда, Ступака тое ўжо мала цікавіла, бензін яму быў непатрэбны, той кло-
пат яго пе кранаў. Яго кранала іншае: калі скончыцца гэтае бязладдзе, беспрацоўе і безграшоўе, калі ён, здаровы малады мужык, прыдбае працу і стане зарабляць на жыцьцё? Маладжавы дацэнт Мінкевіч, што езьдзіў на ніштаватай «сямёрцы», глыбакадумна даводзіў, што прычына ўсяго — у энергетычным крызісе, што трэба шукаць альтэрнатыўныя крыніцы забесыіячэпыія нафтай, але ўсё ўпіраецца ў рэакцыйнае кіраўніцтва, якое арыептуецца адзіна на ўсход. Сазон Іванавіч, сівы ветэран з другога канца гаражоў, на тое імпэтна пярэчыў, што ўсё — у развале вялікай магутнай дзяржавы пад назвай Савецкі Саюз. Ягоны сусед, таксама пенсіянер, якога яны клікалі трошкі зыіяважліва Плешка — за ягоную лысіну на патыліцы, звычайна гаварыў мала, але заўжды пібы забіваў цьвік: за каго галасавалі, таго і напаткалі. Лепшага не заслужылі. Камлюкаваты Плсшка ведаў, за каго галасавалі суседзі, аб тым даўно ўжо папрызнаваліся адзін аднаму ў Ступака за табурэткай, ведаў тос і Ступак, бо сам галасаваў за таго ж. Цяпер на каго было наракаць? Сьпярша ён сумняваўся ва ўласным выбары, усё думаў: справы ў дзяржаве як-небудзь паправяцца, але ішоў час, a справы катастрафічна горіпалі. Тыя, што кралі, сталі красьці болей, а галоўнае — на законнаіі падставе, за горадам, бы на дражджах, расьлі дачы-палацы, рабочых звальнялі, бо заводы «паштовыя скрынкі» спыняліся адзіп за адным, а ў тых, што яшчэ працавалі, амаль перасталі плаціць не было грошай. Затое гроіпай хапала для вялізнае зграі міліцыі, АМАПу, усіх гэтых сьпецслужбаў, якія кішма-кішэлі па вуліцах сталіцы. Даведзены з галадухі да адчаю, Ступак пайілоў па дапамогу да кіраўніка таварыства афганцаў, ды тоіі толькі разьвёў рукамі — што я магу? Грошай у мяне няма. Але ж ён па тэлевізары ўсё гаворыць, што воінам-афганцам трэба памагаць. Во хай ён і паможа, калі так гаворыць, адказаў кіраўнік. Ступак прыкруціў да пінжака свой ордэн і пайшоў у рэзідэнцыю — палац, але там яго на парозе спыніла ахова. Як ён ні даказваў ёй, што і ардэнаносец і паранены, прайсьці ўнутр не далі. Ён аблаяў іх, а заадно і іхняга ўладара і паплёўся дадому. У свой апусьцелы гараж. Усё неяк стрываў бы, каб кожнага дня не хацелася есьці.