Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
А можа, варта было скантактаваць з Мінкевічам? Усё ж калі бэнээфавец, дык, мабыць, нс сексот, пе пабяжыць вечарам па даклад да «кума». А можа, і пабяжыць? Што, у бэпээфе няма сексотаў? Паленаваліся, не навербавалі? He, гэтыя пе лянуюцца...
Той дзень з раніцы ішоў дождж, было халаднавата, і Ступак, прычыніўшы жалезныя дзьверы, бавіў час у ляноце. Самы раз было б выпіць, хоць для сугрэву, але не было гарэлкі, а ісьці пад дажджом у гастраном ён без парасону не наважваўся. I ён злосна думаў пра жонку-паскуду, якая, выганяючы з дому, ня кінула яму якой апрапашкі. Усё ж ён ёй пакінуў кватэру, здабытую па льготах як воін-інтэрнацыяналіст, а яна чым аддзячыла? Хоць бы прыслала калі дачку ў адведзіны, дык не — трымала ў кіпцюрах пакорлівае дзяўчо, запалохала зьверам-бацькам, які во каторы месяц жыве сапраўды нібы зьвер у гэтай жалезнай бярлозе. Ды і добра, калі б ён быў зьвер. Ён хацеў быць зьверам, калі б атрымалася. Зьверу цяпер, мабыць, лепш, чым чалавеку. Такі настаў час.
Ён адразу пачуў, як побач забразгалі замкі ў гаражы Мінкевіча. Ступак падхапіўся з раскладухі і паволі выйшаў з дзьвярэй.
— Кажуць, і вы прадаеце? — запытаў, павітаўшыся. Апрануты ў спрытную джынсовую куртку Мінкевіч ускінуў на яго заклапочаны твар, з-за тонкіх акуляраў зірнуў на суседа.
— Прыходзіцца.
— Чаго ж гэта?
— Каб заплаціць штраф.
— I вялікі штраф?
— Па максіму.му. Дзьвесьце мінімальных зарплат.
— Ё-маё! I будзеце плаціць?
— А што ж рабіць? Апішуць маёмасьць...
Мінкевіч казаў тое амаль спакойна і разважліва, нібы пра што звычайнае і паўсядзённае, бы і не перажываючы. Можа, перажыўшы ўжо. Расчыніў насьцеж абедзьве палавіны дзьвярэй, зашчапіў на кручкі ў доле.
— I думаеце адкупіцца штрафам?
Мінкевіч выпрастаўся, павярнуўся да яго і ўздыхнуў.
— Штрафам, канешне, не адкупішся. Ад гэтага рэжыму наогул нічым адкупіцца немагчыма. Трэба ўзьнімаць народ, падвышаць ягоную самасьвядомасьць.
— Самасьвядомасьць! Вы — самасьвядомасьць, а ён — сто
тысяч АМАПу. Чыя возьме? — запытаўся Ступак і змоўчаў, чакаючы, што скажа па тос адукаваны дацэнт.
— Што рабіць! — азваўся той пасьля паузы. — Наогул дэмакратыя ў барацьбс з таталітарызмам ня мае адэкватных сродкаў.
— Гаўно тады вы, а не дэмакраты, — ціха, бяз злосьці сказаў Ступак і пайшоў да свайго гаражу.
Як узыіімаць парод, ён ужо бачыў, сам ледзьве не апыпуўся ў ролі ўзьнятага, сьпярша было нават прыемна, неяк пават сьвяточна. Але як іх лупанулі гумовымі «дэмакратызатарамі», дык гэты парод, бы статак вераб’ёў, пырхнуў з вуліцы. Аж пыл закурэў. На тым баку — сіла, войска, міліцыя, КДБ, сотлі тысячаў сексотаў, жалсзлыя кіпцюры «вертыкалі». Апроч таго суд, лракуратура і лават адвакатура, новы дэкрэт пра якую толькі што падрукавалі, — усё ў ягоных руках.
Тая кароткая гаворка з Мілкевічам яшчэ болей умацавала Ступака ў ягоным намеры — толькі такім чьліам, які ён задумаў, і можна нешта зьмяніць у іхнім бядотлым стачовішчы. На сілу патрэбна — сілай. На гвалт — яшчэ большым гвалтам. Інакпі кранты ўсім — і бэнээфаўцам, і афганцам, і камулістам. Каб дамагчыся царскай улады, гэты ня спыніцца лі перад чым. Пасьля царскай захоча імператарскай і так далсй аж да сусьветнага папаваньня. Нахабства ў яго хопіць. Асабліва яшчэ, калі яго падтрымаюць. А гэткіх заўсёды падтрымліваюць, бо яны — сіла. He, трэба ад яго ратавацца. I ёл, афганец Ступак, — паратоўца, якім ён сам прызначыў сябе. Ну і што, што сам? Паратоўца-кілер, такога, можа, і не было. Ел будзе першы.
Але зброі ў яго ўсё мя мелася, а баксы ў кішэні раставалі — праз дзель давялося разьмяляць і другую сотню. Як ён ні экапоміў, стараючыся есьці радзей, болей хлеб з салам, але цэлы ў гастраломе кожны дзепь скакалі ўгару. Людзі ажно стаглалі ўрапку, убачыўпіы новую цану па хлеб, кефір, малако, якіх, мяркуючы па ўсім, пачалі прывозіць у магазін мелш, чым рапей; лад вечар ужо лсльга было купіць нават хлсба. Затос надвячоркам праз расчыненыя вокны і форткі разлосіўся па падворку знаёмы, з хрыпатой голас, гюўны
пахвальбы, абяцанак, пагрозаў да апазіцыі, праклятых бэнээфаўцаў, якія пляжылі ўсе ягоныя планы ашчасьлівіць народ. Народ жа ў яго заўжды быў слаўны, шаноўпы і гераічны, які заўжды рабіў правільны выбар і не памыляўся, — не памыляўся і цяпер, адзінадушна абраўшы самага мудрага кіраўніка. Аднак тое ўжо пераставала дзейнічаць на большасьць слухачоў, і калі яшчэ нешта натхняла іх, дык хіба паведамленыіі пра чарговыя выкрыцьці ў органах улады, зьняцьці і нават пасадкі высокіх чыноў. Але не падоўга, бо жыцьцё ад таго не рабілася лягчэй, і тады зпоў патрабавалася выкрываць ворагаў, шпіёнаў, вядомых эмігрантаў і некаторых дыпламатаў — агентаў ЦРУ. Суседзі ля гаражоў ужо не абмяркоўвалі палітыку самога, а толькі лаяліся. I нават цьвёрдакаменны камуніст Сазон Іванавіч і той усчаў бэсьціць самога, хаця гэта, мусіць, таму, што кампартыя раскалолася на дзьве, кожная з якіх усчала барацьбу з суперпіцай. Цягавіты Плсшка проста прымоўк, толькі паныла курыў, і калі аднойчы Ступак паспрабаваў пагутарыць з ім, махнуў рукой — то ваш клопат. Мпе ўжо таго — ня шмат засталося...
Увесь час думаючы пра зброю і прыглядаючыся да людзей, знаёмых і выпадковых сустрэчных, Ступак цэлымі днямі швэндаўся па горадзе і калі-нікалі забрыдаў у цэнтр да рэзідэнцыі самога. Доўга стаяць там ці шпацыраваць навідавоку ў цывілыіых таптуноў ды міліцыянтаў было немагчыма, і ён дзелавым крокам, з заклапочаным выглядам тэпаў па адной вуліцы, пасьля па другой, скоса пазіраючы за тым, што рабілася каля палацу. Пад’ездаў там было некалькі, і ўсюды тырчэла ахова — у міліцэйскай форме і ў камуфляжы; унутры таксама, мабыць, былі вартавыя, туды было не паткнуцца. Але ісьці непадалёк па вуліцы пакуль што не забарапялася, і Ступак усё меркаваў-думаў: як бы падлавіць пэўны момант...
Аднойчы ён, здаецца, натрапіў менавіта па такі момант. Хоць і быў з голымі рукамі, але што-нішто згледзеў, ідучы ад метро па вуліцы ўніз. Толькі мінуў сьветлафорны пераход, як пачуў рэзкі рух ззаду — то немаведама адкуль выскачылі адзін за адным аж тры аднолькава чорпыя аўтамабілі замежных марак, порстка падкацілі да прыступкаў галоўна-
га пад’езду — адна бліжэй да дзьвярэй, іншыя — далей, мусіць, каб прыкрыць першую ад вуліцы. 3 першых высыпаліся чалавск дзесяць у камуфляжы, з аўтаматамі і адразу разьбегліся абапал прыступкаў. Адначасна з апошняй машыны таропка выскачыў рослы чалавек у шэрым гарнітуры і між ахоўнікамі порсткім крокам шыбануў да дзьвярэй. Тыя нібы самі сабой расчыніліся і тут жа ляснулі ззаду за ім. Усё тос заняло нскалькі секунд, за якія псшаход Ступак зрабіў усяі'о дзесяць крокаў.
Ёп зглсдзеў ня шмат, аднак, то было досыць карыснае назірапыіе, мабыць, кожны кілер нямала зразумеў бы з яго. Найпсрш тое, што ўсс трэба рабіць дужа хутка і нахабпа, ня здрэйфіць у самы апошні момант, нават калі самому будзе пс ўратавацца. Як ёп ня здрэйфіў пад Кандагарам, калі іншыя здрэйфілі пад душманскімі кулямі. Затое ён атрымаў ордэн. Шкада, пе ўдалося тады збочыць з дарогі, каб зірнуць на вынікі свас працы — хутчэй пагналі наперад. Па трафеі, як заўжды, завіталі тылавікі, якія, казалі, пямала там пажывіліся.
Адышоўшы на пару кварталаў ад рэзідэнцыі самога, ён зайшоў у магазіп гародніны. Той быў завалены экзатычнай гародпіпай — ад бананаў да авакадаў. Ён жа хацеў купіць агуркоў, ды агуркоў тут не прадавалі, і ён павярнуў назад. Толькі вышчаміўся з цесных дзьвярэй магазіна, як сутыкнуўся з мажным маладым мужчынам у моднай цяпер уніформе колеру травянога сьмецьця, з камандзірскай папругай на круглявым жываце. Ступак зірнуў у ягоны твар і аж схамянуўся: то быў Шпак, колішпі яго афганскі знаёмец, з якім ён не спатыкаўся, можа, год восем.
— Ступак, прывітаньпеі
— Прывет...
Яны саступілі трошкі ўбок, каб не замінаць прахожым, і Шпак прытрымаў у сваёй ягоную руку, тым даючы зразумець, што рады гэтай сустрэчы. Заняты ўласным клопатам Ступак увогуле быў да яс абыякавы — што яму колішні ягоны службовец, ці мала іх прайшло ля яго і забылася, нс сустрэтых болей у жыцьці. Але, відаць, Шпак быў іпшае думкі і не сьпяшаўся разьвітвацца.
— Гляджу, адразу і не пазнаў нават. Пахудзеў неяк...
— А ты, гляджу, паспраўнеў, — сказаў Ступак, пазіраючы ў цьвярды, сьвежа паголены твар Шпака. Свой твар ён пе галіў, мабыць, з тыдзень.
— Дык як жывеш? Што робіш? Можа, прадпрымалыіікам задзелаўся, бабкі зшыбаеш?
— He, не задзелаўся. А ты? Ужо, мабыць, ня служыш? — пацікавіўся Ступак, павёўшы позіркам па яго новай ладпай упіформе, грубых башмаках на тоўстай падэшве.
— Ведаеш, служу, — раптам сказаў Шпак.
— Во як! — шчыра зьдзівіўся Ступак. — У кагэбэ?
— He, не ў кагэбэ. Бяры вышэй.
— Куды ўжо вышэй?
— А ёсьць куды. Слухай, а ты гэта... Які твой тэлефон? Трэ-ба б сустрэцца, пагаварыць.
— Тэлефон? — прамовіў Ступак, адчуўшы пэўную няёмкасьць пры думцы пра тэлефон, да якога ён даўно не падступаўся. Але Шпак ужо расчыніў свой кейс і нарыхтаваўся запісваць у блакноце, і Ступак назваў свой ранейшы тэлефон, якім цяпер карысталася жонка.
— Я табе пазваню.
— Звані, калі хочаш.
Яны разьвіталіся, і Ступак пайшоў сабе далей, разважаючы, што ўсё ж д’ябал ці лёс сапраўды дзеляць няроўна. Нават іх, афганцаў, што выжылі ў той дзесяцігадовай вайне, быццам бы штось заслужылі, ды апынуліся ў надта розпым становішчы. Ён, ардэнаносец Ступак, вярнуўся на сваю «паштовую скрынку», як і раней, укалваць станочнікам, a гэты прапаршчык Шпак, іпто праседзеў два гады ў Кабульскай камендатуры, глядзі куды сігануў! Вышэй чым у КДБ. У Ступаковым разуменыіі вышэй, чым усемагутны КДБ, не магло быць нічога, ні ў войску, ні ў мірным жыцьці, дзе непадзельна і таемна верхаводзіў КДБ. Усё вайсковае і цывільнае начальства прызначалася толькі ім ці з ягонай згоды, абмінуць у жыцьці «органы» не было дадзепа пікому. Значыць, прапаршчык каменданцкае роты Шпак быў ім болей прыдатны, чым прапаршчык дэсантнага батальёну Ступак, і кожны атрымаў паводле заслугаў. Такі вось іхні
афгапскі лёс. Ну але хай! Хутка стане вядома, хто чаго сапраўды варты, нявесела суцешыў сябе Ступак.
Ягоны клопат, аднак, упарта не адпускаў яго ад пэўных думак пра зброю. Ён яшчэ два разы хадзіў на базар, аднойчы прашвэндаўся там да закрыцьця і пасьля яшчэ пахадзіў па задворках, сярод прыезджых грузавікоў і легкавых машымаў; доўга стаяў ля піўнога ларка, для выгляду смакуючы піва. А сам слухаў, прыглядаўся. У аднаго каўказца нават папытаўся, пібы жартам, ці пяма пушкі? Але той адразу ж спалохапа шаснуў ад яго — бокам, бокам і далей. Можа, гэты гапдляваў наркотай і, магчыма, прыняў яго за пераапрапутага міліцыянта. Таксама было небясьпечна, каўказцы маглі і прышыць.