Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
У гэтых якраз і можна было нешта здабыць. Зброю ці наркоту. Неяк яшчэ зімой ён прыходзіў сюды з жонкай па бульбу і ў аднаго чарнявага, з выгляду каўказца, прыцаніўся да яго жоўтых гранатаў. Калі той назваў цану, пажартаваў: «Ого, бы лімонкі». «То фрукты, а не лімонкі — крыўдліва паправіў гаспадар. — Лімонкі дзешавей будуць». — «А што, ёсьць і лімонкі?» — жартам пацікавіўся Ступак. «Знойдзем, калі трэба», — хітравата падміргнуў каўказец. Тады Ступаку лімонкі не былі патрэбны, але во цяпер...
Аднак жа, чаго трэба, менавіта таго і не бывае ў гандлі. Нават і на базары.
Дарма і доўга ён швэндаўся ў гаманкім базарным натоўпе, так і ня ўбачыўшы нічога здатнага. Пытацца ж у каго не наважыўся, адчуваў, нямала тут шылася і таптуноў, пераапранутых міліцыянтаў, кадэбэшнікаў, людзей са службы бясьпекі, якімі цяпер кішэлі вуліцы, вакзалы ды і базары таксама. Мабыць, тыя парадваліся б, калі б спазналі, што
побач шляецца кілер, шукае зброю. Хаця і без таго можна было проста і здорава ўліпнуць, калі б яго апазналі як удзельніка нядаўняй стычкі. Але во пакуль не пазналі, мабыць, там, па прасыіекце, ня сталася знаёмых. Ля піўнога ларка ён пядоўга пастаяў у чарзе, выпіў цеплаватага піва, ледзьве ўтрымаўшы цяжкую куфлю ў хваравітай руцэ, якая ўсё балела, асабліва ў плячы. Выпівох тут было нямала, але ўсе звычайныя півасёрбы, якія прагнулі адно — захмялець. Такіх жа, у каго можпа было нешта здабыць, здаецца, усё не трапляла. I ён думаў, што, мусіць, ня так гэта проста прыдбаць зброю. Пісталст ці лепей славуты АК. Увесь сьвет завалены гэтым Калашнікавым, з ім ваююць цэлыя арміі, робяцца ўрадавыя перавароты, скідваюць і ўсаджваюць дыктатараў. А тут во, па ягонай радзіме, калі спатрэбілася, пават за баксы ня знойдзеш. Да чаго адсталая краіна, зласьліва думаў самадзейны кілер.
Краіна, можа, і была адсталая, але не былі адсталыя яе сыіецслужбы, і Ступак ведаў гэта. Ва ўсякім разе па рынку ёп так і не наважыўся нават запытаць у каго-небудзь пра сваю патрэбу і падвячоркам прыбрыў дадому. Дзьверы аж трох гаражоў былі расчыненыя, але машынаў перад імі не было відаць, значыць, аўтамабілісты нікуды не сьпяшаліся. Два з іх — Сазон Іванавіч і малацы хлопец Аляксей — стаялі каля Плешкавага гаража. Ступак насьцярожана падышоў да іх, здаецца, тым перапыніўшы размову, і ён падумаў: ужо ці не пра яго ішла гаворка? Але, мабыць, не пра яго.
— Ну Мінксвіч у бэнээфе, мужыкі казалі, — гучаў з гаража Плешкаў голас. Іншыя два маўчалі. Памаўчаў і Ступак.
— То-то, гляжу, по-белорусскн разговарпвает, — не зразумець, з захапленьнем ці асуджаючы, сказаў сівагаловы Сазоп Івапавіч. — Нацдем!
— Размаўляе, як хоча, — азваўся Плешка.
— Э нет, не как хочет. Это у ннх установка такая, в бэнээфе, чтобы другне не понялн.
— Ты ж во панімаеш, — выглянуў з-за «Запарожца» Плешка.
— Нс поннмаю п поннмать нс хочу! — выказаўся Сазон,— Я русскнй человек п русскнм умру.
— Ну а ён, можа, беларусам хоча памерці, — упарта пярэчыў Плешка.
Тоіі Мінкевіч ля быў тут нікому сябрам, быў проста суседам, ня болей, і Ступак ставіўся да яго спакойна. Алс і Сазон ня выклікаў у яго вялікай сімпатыі, бо амаль заўжды быў злы і зацяты. Хаця па цяперашнім часе тое было пе навіна, шмат хто злаваўся і раздражняўся, але ўсё ж неяк стрымліваўся. Сазон жа адкрыта і голасна наракаў па жыцьцё, развал СССР, апошнімі словамі пляжыў «агента ЦРУ» Гарбачова і часьцяком бегаў у адноўлены райком партыі, дзе ва ўсю ішла палітычная мітусьня камуністаў. Галоўнай прапагандовай сілай там былі ветэраны вайны, пенсіянеры ды адстаўныя чэкісты.
— Прндумалп еіце нацпю — белорусы! — крыху цішэй бурчэў сам сабе Сазон. — Чтоб русскнм кнслород перекрыть.
— Але ж Мінкевіч дэмакрат, ён не супроць іншых, — ціха азваўся Аляксей, які да таго зважліва маўчаў побач.
— Демократы! Дерьмократы проклятые, — сказаў і смачпа вылаяўся Сазон. — Все за доллары работают. Под амерпканскнй заказ!
— Ня ўсе, — стаяў па сваім ціхманы Аляксей.
Ступак павярпуўся і пайшоў на падворак. Ён знарок не прыняў удзел у гэтай размовс. Раней, можа б, піто і сказаў, але не цяпер. Цяпср у яго былі справы болей важныя, чым драць горла ў спрэчцы з гэтым замшэлым бальшавіком, і ён не хацеў раскрывацца да часу. А можа, наадварот, трэба было маскіравацца, сказаць што-небудзь у падтрымку Сазона. Алс тое крывадушша было Ступаку агідна, зноў жа ён не хацеў крыўдзіць і Аляксея, які ўвогуле яму падабаўся сваёй не характэрнай для цяперашняй моладзі сьціпласьцю. Сьціплы надзвычай быў і ягоны дзсд, пасьля сьмсрці якога перайшоў да ўнука гэты праіржавелы гараж. To быў слаўны стары, былы партызан-падрыўпік, меў шмат узнагародаў, якіх ніколі, аднак, ня бачылі на ягопых грудзях.
Аднойчы ў дзень перамогі запыталіся, чаму ён ня носіць ардэноў, на што стары адказаў: «На падушках панясуць перад труной». Сталася ж трохі іпакш. Пакуль дзед хварэў, тыя яго ўзнагароды пасьпеў прадаць скупшчыку ста-
рэйшы ўнук-наркамап. Так і пахавалі партызана без аніводпай узнагароды.
Ступак ведаў, што ў такіх далікатных выпадках лепей маўчаць, хоць бы дзеля псрастрахоўкі. У шматмільённых шэрагах сексотаў пямала і гаваркіх, і маўклівых, нахабных і сьціплых, дурнаватых і надта ж разумных, — самы шырокі выбар. Навербавалі за семдзесят гадоў. У іхнім палку перад адпраўкай у Афган ці ня ўсіх па чарзе перацягалі ў хітры дамок, што мясьціўся паміж казармай і прыбіральняй — крышку, праўда, у баку, дзеля камфорту, каб ня дужа сьмярдзела. Хаця там стаяў смурод іншага кшталту. На каго было спадзявацца?
Удзепь у гаражы было дужа сьпякотна, затое ўначы і ўранку самы раз. Лсжачы ў зацішны час на скрыпучай раскладусе, Ступак часам шкадаваў, што зрабіў гэтую авантуру — прадаў гараж, які стаў ягоным адзіным прытулкам. Але штось перайначыць, мабыць, было ўжо позна. Першую сотню баксаў ёп хутка патраціў, з большага на ежу, і ўвесь час на адзіноце думаў пра сваю патрэбу: дзе раздабыць зброю?
На гарадской ускраіне за чыгункай некалі быў немалы гарнізон — вайсковая вучэльня, казармы і палігон; там некалі навабранец Ступак пачынаў вайсковую службу. Паблізу каля прахадной і на шашы заўжды таўкліся вайскоўцы, афіцэры ды прапаршчыкі, сярод якіх калісьці было нямала знаёмых. Асабліва сярод прапарпічыкаў. Але гэта калісь. Цяпер жа, пасьля скарачэньня арміі, развалу СССР ды ці мала чаго яшчэ наўрад ці хто знаёмы застаўся. I ўсё ж, не надумаўшы нічога больш здатнага, Ступак вырашыў наведацца на тую гарадскую ўскраіну. Ня дужа пагодным ранкам, пасьля начнога дожджыку, як яшчэ не абсох асфальт, ён сеў у тралейбус, даехаў да кальцавой дарогі. Пасьля перасеў у аўтобус, які і давёз яго да знаёмага прыпынку. Дзіўна, але і праз дзесяць гадоў тут мала што зьмянілася — гэтак жа ііа кіламетр цягнулася ўздоўж шашы бетонная сьцяна, з-за якой нясьмела пазіралі на сьвет верхпія паверхі казармаў, чырванелі няціканцовыя зоркі па шырокіх варотах прахадпой, ля якой стаяў вартавы з аўтаматам Калашнікава па грудзях. (Вось бы яму такі аўтамат, хаця б з адным мага-
зінам.) Часам да прахадной і адтуль таропка сноўдалі афіцэры, салдатаў нс было відаць. Як не было відаць ніводнага прапаршчыка — вывеліся яны ў беларускім войску ці што? Пытацца пра што-небудзь у афіцэраў ён не наважыўся, а ў прапара, мабыць, ужо папытаўся б. 3 гэтымі, мабыць, можна было б паладзіць. А так з гадзіну патупаў уздоўж агароджы, каб згледзець якую дзірку ці якога самавольшчыка каля яе, ды марна. Затым пастаяў на прыпыпку, пакуль не падышоў аўтобус, абышоў рад шапікаў з рознай драбязой. Нідзе пічога здатнага яму ня трапілася, і ён вярнуўся ў горад.
Зброі ў яго не было, і пакуль невядома было, дзе яе ўзяць, а ў галаве ўжо мроіўся той самы рашучы і важны момант, да якога ён рыхтаваўся. Ведаў, аднак, тое будзе ня проста, нават складана і дужа небясьпечна. Але калі зрабіць усё, добра абдумаўшы, рашуча і хутка, дык вельмі нават магчыма. Галоўнае — падлавіць момант, — на дарозе, на вуліцы ці лепш, калі выйдзе з машыны. Выходзіць жа ён каля свайго палацу ці дзе на прадпрыемствах, на будоўлі, куды ён сноўдае час ад часу. Або яшчэ — па спартовых комплексах, дзе ён звыклы і часты госыдь і ўдзелыіік, бо дужа паважае спорт і клапоціцца пра сваё здароўе. Каб там падлавіць...
Рука стала балець меней, праўда, яшчэ аддавала ў плячы асабліва пры рэзкім руху локцем угору. Кепска, іпто ішоў час, і з ім раставалі яго грошы, набытку ж іх не было ніякага, усё ішло на харч. Ноччу яму часьцяком сьнілася нсшта з яго дзённых мрояў, толькі той яго супраціўнік з выгляду быў нібы мядзьведзь — таўсты і касматы. Ступак цаляў у яго з пісталету, але пальцы нібы зьмярцьвелі, ёп ня мог ціскануць на спуск, а страшыдла набліжалася. Тады ён кідаўся ўцякаць, ды іюгі рабіліся, нібы з ваты, ён ня мог бегчы, a страшыдла было ўжо побач. На мяжы магчымай пагібелі нешта ўсё ж перайначвалася, пачынаўся іншы сюжэт, таксама мала прыемны, але без ранейшага жаху. Ноччу ён часта прачынаўся ў сваёй металічнай схованцы, асабліва як у двор уязджала машына і фарамі высьвечвала гаражныя шчыліны каля дзьвярэй, тады ўспыхвала трывожная думка: ці не па яго? Ці не разьнюхалі што? Можа, з таго памятнага шэсьця, калі яго пабілі, штосьці дазналіся і прыехалі браць. Тады
хлынала шкадаваньне і прыкрасьць на сябс — што пе пасьпеў, прамарудзіў, прашляпіў. Аднак ішоў час, а да яго ніхто ііс завітаў, і тос абнадзейвала. Мабыць, усё ж яго праваронілі.
Затое пе праваропілі накопт іншых, мабыць, працавалі, як мае быць, не дарма елі свой міліцэйскі хлсб. Нсяк уранку, калі ёіі яшчэ ляжаў пад брызенцінай на раскладусе, у дзьверы ціхенька пастукалі — раз і другі. Ён падхапіўся, падумалася: ці нс дачка, якая ні разу яшчэ не прыйшла да яго ў гараж. Але то была не дачка — на ўваходзе, як ён адчыніў дзьвсры, стаяў Аляксей, які зважліва папытаўся:
— Ну, чулі навіпу?
— Якую?
— Міпксвіч гараж прадае. Разам з машынай.
— Чаго ж гэтак?
Аляксей азірнуўся, але не пераступіў парог гаражу.
— Аілтрафавалі. За дэмапстрацыю. На шэсьцьдзесят мільёпаў.
— За тую?
— Ну. Быў арганізатарам ад БНФ. Дык затрымалі, суд і во — штраф.
— Нічога сабе! Шэсьцьдзссят мільёнаў...
Ступак, канешне, падзівіўся і ціха пры сабс парадаваўся, іпто тады пашчасьціла неўпрыкмет вывернуцца ад амапаўцаў, высьлізнуць з іхніх рук. Усё ж нездарма афганец, мае сякі-такі вопыт, пя тое што гэтыя шпацыроўшчыкі па асфальце. Добра, што ён ня быў зьвязапы з БНФ, тое давала яму засьцярогу. А гэты Аляксей, мабыць, штось меў, інакш бы так не ўстрывожыўся той навіной пра Міпкевіча. Што яму гэты Мінкевіч — брат ці сват? I ўсё ж Аляксей сімпатычпы хлопсц, не балабоп, можа б варта параіцца з ім пра галоўпы Ступакоў клопат? Алс не, разважыў Ступак. Толькі тос ў сакрэце, што ведае адзін чалавек. Калі два, лічы ніякага сакрэту пяма. Гэта ўжо всдаў ён добра.