Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— А дзе Аляксей? — папытаўся ён, згледзеўшы два замкі на жалезных дзьвярах былога суседа.
— Гэ, Аляксей! Аляксей зьехаў, — сказаў Плешка.
— Куды зьехаў?
— Нам не сказаў. У Нямеччыну ці далей. Можа, у Ізраіль. — Як у Ізраіль? — зьдзівіўся Ступак, — Ён жа беларус.
— Он-то белорус. А вот жена — довольно сомннтельных кровей, — туманна растлумачыў Сазон.
Ступак прамаўчаў. Яму было шкада Аляксея, які колісь яго ўратаваў. Каб на паўхвіліны пазьней — яго б ужо не было тут. Hi тут, лі ў АМАПе, падумаў Ступак. I гэтыя дзядкі не дзівіліся б з яго камуфляжу. Зрэшты, можа і добра Аляксею. Каб у яго, Ступака, жонка была не беларуска, ён бы таксама зьехаў. У Ізраіль ці хоць да д’ябла. А так во трапіў па службу, прадаў д’яблу душу.
Але, можа, так яшчэ і лепей.
Таго ж дпя ўвечары, толькі ён вярнуўся з гораду, як дзяжурны сказаў, што яго выклікае падпалкоўнік Шпак. Ступак трохі падзівіўся: чаму падпалкоўнік? Нядаўна яшчэ быў маёр, а цяпер падпалкоўнік, ці не наблытаў дзяжурны? Але не наблытаў. У штабе яго сапраўды чакаў колішні калега, у якога цяпер па пагонах блішчэлі дзьве вялікія зоркі, ён засяроджана разглядаў па стале нейкую паперу. Поруч стаялі і яшчэ афіцэры, мабыць, усе вывучалі загад.
— Лейтэнант Ступак, загадана забраць рэчы і да штаба. Праз паўгадзіны ад’езд.
— Куды? — вырвалася ў Ступака.
— Да іншага месца службы.
Вось табе і на — ужо і да іншага. Трэба было зьдзівіцца, алс Ступак перастаў ужо тут зьдзіўляцца. Афіцэры абступілі Шпака, а сн пайшоў у гасьцініцу, сабраў сваё мебагатае майно. ГІраз паўгадзіны яго ўжо всзьлі ў закрытым «Урале» кудысь за горад. У кузаве побач сядзелі яшчэ тры чалавекі — усе з іхняга АМАІІу. Але яны былі мала знаёмыя Ступаку, і ён маўчаў. Неўзабаве, аднак, машына спынілася, яны вылезьлі. Вакол у всчаровым прыцемку стаялі высачэзныя хвоі, і пад імі мясьціліся шырокія нізкія будыніны — дачы. To была, як ён здагадаўся, старая ўрадавая рэзідэнцыя, куды іх прывезьлі, каб папоўніць асабістую ахову самога. «Во папаў!» — зноў падзівіўся Ступак, яшчэ ня ведаючы, радавацца з тае нагоды ці засмучацца. Аднак зьнешне ён не выказваў нічога, толькі слухаў і выконваў усё, што загадвалі, ішоў, куды вялі.
Зноў былі анкеты, падпіскі, нават подпіс строгай таемнай прысягі. Усё тое ён рабіў, бы машынальна, бы які бязвольны зомбі; свой даўні намер засунуў углыб памяці і нават трохі трывожыўся, каб яго не заўважылі.
Праз дзён колькі, аднак, давялося парадавацца, як іх тут узбройвалі, чаго ён не дачакаўся ў АМАПс. I не якімі хвалёнымі качэргамі АК, што адбівалі плячо пры стральбе і нямала заміналі на маршы, а новенькімі карацелькамі «Узі». Дужа спрытныя выдаліся аўтамацікі, бы самі прасіліся ў рукі і зусім не заміналі — хоць на плячы, хоць на грудзях. Б’юць, казалі, за дваццаць крокаў у вераб’я пры нулявым расьсейваньні. Ступак старанна выцер з варанёнага металу лішак негустой змазкі, рукамі паважыў у сабраным стане. Ён быў задаволены. Можа, спатрэбіцца.
Клопату ў гэтым бары было, аднак, няшмат, некаторыя групамі кудысь езьдзілі, вярталіся і маўчалі.
Палітапрацоўка, як заўважыў Ступак, вялася ў інтэнсіўным тэмпе, рэгулярна, калектыўна і індывідуальна. Удзень і асабліва ўвечары заўжды па адным кудысь выклікалі, штось высьвятлялі, з іншымі доўга гутарылі. Так старанна не апрацоўвалі нават нампаліты ў войску. Ну але тут было ня войска і нават пе АМАП. Бяры вышэй. Яны — эліта бясьпекі, як сказаў новы палкоўнік, самыя з самых. Асабістая ахова. Хаця таго, каго ім належала ахоўваць і абараняць «вплоть до пожертвоваішя собственной жнзнью», яны нават ня бачылі. Hi зблізку, ні здаля. Адчувалі, што ён недзе тут побач, у гэтых дамоўках-дачах між хвояў, але дзе канкрэтна — ня ведаў ніхто. I ніхто пра тое ні ў каго не пытаўся, — было забаронена. Наогул гэта было падразьдзяленыіе маўчуноў. Яны маўчалі з начальствам, маўчалі ў страі, маўчалі ў сталоўцы і па адпачынку. Тое маўчаньне часам пачынала прыгнятаць, але Ступак думаў: хай! Ужо ён чагось дачакаецца. Кепска, што не было як выпіць. Пры тым, што грошай ужо набралася поўныя кішэні, некалькі пачак «зайцоў» ён пакінуў у тумбачцы, захінуў газетай. I ніхто іх ня ўкраў. Мусіць, грошай у іх хапала. Затое не хапала часу, каб іх рэалізаваць, ізаляцыя была адмысловай. Бы ў турме. Мабыць, то была іхняя плата за сыты дабрабыт і няпыльную працу. Плата воляй.
Ну але што зробіш — па гэтым сьвсцс за ўсё трэба плаціць. Заплоціць і ён.
Аднойчы ўранку іх пастроілі ў спартзале, усіх чалавек трыццаць, што складалі цяпер ядро групы «Альфа», як іх ужо пазвалі. Казалі, што пакуль трыццаць, але будзе трыста, бо трэба мацаваць шчыт і меч кіраўніка дзяржавы. На тым пастраепыіі з самага пачатку былі ці ня ўсе іхнія началыіікі разам з галоўным палкоўнікам — мажным бугаём, што зьвсрху форменнага кіцеля насіў скураное паліто — дзеля маскіроўкі. Зрэшты, так тут хадзіў не адзін ён, а і яшчэ некаторыя, таксама маскіраваліся ці што? Яны, можа, з гадзіпу прастаялі ў страі, начальнікі ўсё аглядалі выпраўку і падкаўнерыкі, і чысьціню абутку, і ці ўсе добра паголеныя. Ніхто не казаў нічога, але яны пачалі здагадвацца, ці ня зьявіцца да іх сам? I сапраўды — тоўсты грымнуў каманду, і з галоўнага ўваходу зьявіўся ён. На той раз ён таксама быў у камуфляжы, новенькім, акуратным, які добра дапасаваўся да яго рослай спартыўнай постаці. Нягучным нейкім цеплаватым, амаль хатнім голасам ён дазволіў «вольна» і падышоў да правага флангу, дзе стаялі самыя даўгалыгія, фізічна найболей накачаныя хлопцы, пачаў з усімі вітацца за руку. To было штосьці новае, — каб вялікі начальнік вітаўся з кожпым у страі паасобку. Яны ўсе, бы зачараваныя, утрапёна ўзіраліся ў ягоны хітравата-ўсьмешысты твар, у якім цяпер не было і сьледу ад яго нядаўняй тэлевізійнай суровасьці — была толькі целлыня і спагада. Як чарга дайшла да Ступака, здалося: ён з нейкім асаблівым пачуцьцём зірнуў у Ступаковы вочы, быццам прапікаючы ў самую глыб душы. Поціск рукі быў дужы, Ступак адказаў такім жа, і адчуў, што ён задаволены. Парукаліся, як мае быць, — памужчынску. Па вайсковаму. Бо цяпер абодва былі вайскоўцы, хоць той і паходзіў з міліцыянтаў. Ды цяпер ужо і Ступак таксама.
Абышоўшы строй, ён выйшаў на сярэдзіну залы і пачаў гаварыць. Казаў пягучна, ціхім хрыплаватым голасам і, стоячы праз пяць крокаў ад Ступака, здаўся яму зусім не маладым, хутчэй пажылым і стамлёным. А гаварыў пра тое, іпто дужа спадзяецца на сваю службу бясьпекі, да якой яны
маюць гонар належаць, што яна — галоўная яго апора, для іх ён не пашкадуе пічога і будзе клапаціцца пра кожнага як родны бацька. Калі ў каго ёсьць якая патрэба, хай ідзе прама да яго і расказвае, — ён зробіць усё. Бо ён іх усіх любіць, як бацька любіць сыноў, што ў яго болей нікога няма, апроч іх, хлопцаў бясьпскі, ды яшчэ народу, які яго абраў на самы высокі пост. Што народ — галоўны ягоны клопат і галоўпая любоў, асабліва такі народ, як наш, які вечна гаруе ў нэндзе, пакутуе праз усю гісторыю, што тое ён всдае як прафесіянал-гісторык. Што гэты народ заслугоўвае лепшае долі, чым тая, якую яму парыхтавалі здраднікі-нацыяналісты, усе гэтыя пазьнякі, шарэцкія ды карпенкі, якія даўно запрадаліся ЦРУ ды іншым замежным сьпецслужбам і цяпер распрацоўваюць самыя хітравумныя планы, каб фізічна зьнішчыць яго і пакінуць сіратой любы беларускі народ. Таму вялікія спадзяванкі на іх — гонар ягонай бясьпекі, у руках якой ягонае жыцьцё і будучыня народу.
Ступак за жыцьцё ўжо нямала пераслухаў розных агітатараў-прапагандыстаў, у тым ліку і ў войску, і ніколі не ўспрымаў іх усур’ёз, заўжды слухаў хіба адным вухам. He хацелася верыць і гэтаму. Але нейкая ўпартая сіла памалупамалу, усё ж дзейнічала на ягопую сьвядомасьць; напор і шчырасьць разважаньняў пачалі даходзіць да яго разуменьня. Найперш неяк бы міжволі само сабоіі хацелася ў тос паверыць. Так шчыра было ўсё сказана, што зьявілася спагадлівая думка: сапраўды, як нялёгка быць кіраўніком такога маштабу, як нсбясьпечна і адказна.
3 гэткаю думкай-пачуцьцём Ступак і стаяў у страі, трошкі нібы задумаўшыся, як пачуў, што прамова перайшла на афганскую тэму, і аж скалануўся, як той, пазіраючы ў ягоны бок, прамовіў:
— Вон пусть скажет Саша Ступак, оп участшік, отмеченный наградамн. Он на свонх плечах вынсс груз дружбы с братскнм афганскнм народом...
Пачуцьцё зьдзіўленьня калыіула Ступака — глядзі ты, ён всдае! Ведае пра Афган, нават называе яго па імені, чаго ў Ступака не здаралася нават у войску, нават у Афгане. Незвычайны, дзівосны чалавек, сумеўшыся, думаў Ступак.
He сказаць, адлак, каб тыя цёплыя словы ўзрадвалі яго, — зьбянтэжылі, гэта дакладна. I ён, задумелны, пайшоў у курылку, калі ўсё скончылася і строй распусьцілі. Ёл нічога ня мог лікому сказаць пра сваё ўражаньне ад той сустрэчы, ды тут і ніхто не гаварыў пра яе нічога, усе зацята маўчалі, толькі бы пільней прыглядваліся адзін да аднаго, нібы выпрабоўваючы: ну што? Ну як? To былі толькі маўклівыя пытальлі без адказаў.
Нечакала падышоў момагіт, пра які Ступак столькі перадумаў калісьці, да якога ўвесь час міжволі рыхтаваўся. Здарылася, як і шмат што ў ягоным жыцьці, нечакана, зыіянацку, самым брутальным чынам.
Ураііку, япічэ да сьлядалку пад іхшоіо лясную дамоўку ладкацілі адразу тры чорныя «Ландроверы», у якія порстка, бы мышы ў норы, шаснулі іх стракатыя постаці са сваімі ловелькімі, ялічэ пахучымі ад змазкі «Узі». Пад камандай ііезлаёмага падпалкоўіііка ў скураным паліто хутка пад’ехалі да прахадной яумарлога заводу ла гарадской ускраіле, які лядаўна яшчэ быў «паштоваю скрынкай»; адразу заехалі ў двор і выгрузіліся ля будынку заводакіраўліцтва. Тут жыва разьбегліся двума шэрагамі ўпоперак прыступак, утварыўшы нешырокі, але і ня вузкі калідор да дзьвярэй, і застылі. Іншыя, што прыехалі раней, былі ўжо ўнутры. Усе маўчалі, адлак Ступаку стала зразумела, што яны забясьпечвалі прысзд самога. Ступак вольна стаяў на другой адлізу прыступцы і думаў, што тое самае, што валодала ім гэтулькі часу, здаецца, урэшце наблізілася ўшчыльную. Урэшце ёіі дачакаўся магчымасьці, пра якую столькі перадумаў, да якой імклуўся. Ражок аўтамата быў поўны патролаў, аўтамат ла грудзях у поўнай гатоўнасьці. He хапала хіба алошляй кропкі рашучасьці. Але чаму? Хіба што-пебудзь было ім няўцямлена, ці што зьявілася повас?