Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ

Васіль
Быкаў
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
Рэдакцыйная калегія:
БЫКАВА I. М„ ПАШКЕВІЧ A. А„ САЧАНКА (ПЯТРОВІЧ) Б. П„ СІНЬКОВА Л. Д„ ТЫЧЫНА М. А.
Кіраўнік праекту — КАЗУЛІН А. У.
Васіль Быкаў
Поўны збор твораў
Том
1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці.
Мінск
Саюз беларускіх пісьменнікаў Масква
ТАА «Выдавецтва Время»
2005
ББК 84Бел7 Б 95
Наклад гэтага выданыія бясплатна перадаецца ў бібліятэкі Беларусі.
Мастак Валеры Калныньш
Б 95 Быкаў В.
Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 1. Аповесьці, апавяданьпі і прыпавесьці 90-х і 2000-х гадоў / Прадм. А. Пашкевіча. Мінск, Саюз беларускіх пісьменьнікаў; Масква, ТАА «Выдавецтва «Время», 2005. 656 с., 1 л. партр.
ISBN 5-9691-0073-0
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьмспыііка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003).
Падчас укладаныія тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданькя свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том ІІоўнага збору твораў увайшлі аповссьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданыіі і прыпавесьці, напісапыя ў 90-х і 2000-х гадах.
Это первое в нсторнн Полное собранне пропзведсннй Народного ппсатсля Беларусн Васнля Быкова (1924-2003).
Прн составленнн томов в псрвую очерсдь учнтывалось мненне самого автора, успсвшего спланнровать нроспскт нздання свосго 8-томного Собрашія пропзведеннй. В псрвый том Полпого собраппя пропзвсдснпй вошлп іювестн «Афганец» (1998 г.), «Волчья яма» (1998 г.), а такжс рассказы н прптчн, напнсанные в 90-х н 2000-х годах.
ISBN 5-9691-0072-2
ISBN 5-9691-0073-0 (т. 1)
© Прадмова. А. Пашкевіч, 2005
© Саюз бсларускіх пісьменыіікаў, 2005
Ад рэдкалегіі
Поўны збор твораў класіка нацыянальнай літаратуры Васіля Быкава ажыцьцяўляецца ўпершыню. У выданыіе ўключаны ўсе вядомыя на момант публікацыі апавяданьні, аповесьці, сцэнарыі, п’ссы, нарысы, фельетоны, гумарэскі, публіцыстычныя выступлепыіі, літаратурна-крытычныя артыкулы, успаміны, лісты і чарпавыя запісы пісьменьніка.
Поўны збор мастацкіх твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава ў 14-ці тамах нацыянальна-асьветніцкі і грамадскі праект. Ён падрыхтаваны і ажыцьцёўлены пры падтрымцы Грамадзянскай ініцыятывы «Агульнанацыянальны рух ВОЛЯ НАРОДА».
У аснову Поўнага збору твораў пакладзены не акадэмічны жаправа-храналагічпы прынцып, а жанрава-ідэйны. Рэдкалегія Поўнага збору мастацкіх твораў пры ўкладаньні тамоў найперш улічвала думку самога аўтара, які склаў план-прасыіект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У п с р ш ы м т о м е зьмешчаныя творы апошніх гадоў жыцьця Васіля Быкава: аповесьці «Афганец», «Ваўчыная яма», а таксама апавяданыіі і прыпавесьці 90-х і 2000-х гадоў;
у д р у г і м т о м е аповесьці «Знак бяды», «У тумане», «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», «Балота», а таксама некаторыя апавяданьні 90-х гадоў;
у т р э ц і м т о м е аповесьці «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Сотнікаў», «Сьцюжа»;
у ч а ц ь в ё р т ы м т о м е аповесьці «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Пайсьці і не вярнуцца»;
у п я ты м том е аповесьці «Здрада», «Дажыцьдасьвітаньня», «Круглянскі мост», «Пастка», «Яго батальён»;
у шостым томе раман «Кар’ер», аповесьці «Абеліск», «Воўчая зграя», «Агюшні басц»;
у с ё м ы м т о м е апавяданьні 1947-1980-х гадоў, фельетоны, гумарэскі;
у восьмым т о м е кніга ўспамінаў «Доўгая дарога дадому», мемуарныя запісы, дзёньнікі, аўтабіяграфіі, гутаркі;
у дзявятым т о м е эсэ, нарысы, драматургія, кінасцэнарыі;
у дзясятым т о м е літаратуразнаўчыя артыкулы, прамовы, рэцэнзіі, уступныя артыкулы, рэкамендацыі;
у а д з і н а ц ц а т ы м т о м е інтэрв’ю розных гадоў;
у д в а н а ц ц а т ы м т о м е публіцыстыка;
у т р ы н а ц ц а т ы м т о м е перапіска: лісты, паштоўкі;
у чатырнаццатым томе фотаальбом, аўтарскія малюнкі, «Летапіс жыцьця і творчасьці Васіля Быкава», а таксама тэксты, адшуканыя падчас падрыхтоўкі Поўнага збору твораў («Дадатак»). (У працэсе выданьня тамоў іх зьмест можа быць неістотна зьменены.)
За асноўны тэкст твораў прынятыя апошнія па часе публікацыі. Тэксты падаюцца ў тым правапісе, у якім былі напісаныя і апублікаваныя. У межах асобных тамоў правапіс уніфікавапы.
Рэдкалегія карысталася архіўнымі ды рукапіснымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў БДАМЛіМ (Мінск), у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, архіве I. М. Быкавай, a таксама іншых прыватных архівах. У разьдзеле «Каментары» пасьля кожнага тома падаюцца зьвесткі пра крыніцу асноўнага тэксту, першапублікацыі. Аднак адлюстраваць тэксталагічныя разыходжаньні розных публікацыяў па аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах ня мелася магчымасьці. Рэдкалегія вымушаная канстатаваць і тое, што сабраць увесь комплекс ліставаньня творцы уключаючы тысячы рэспандэнтаў да Курылаў, у адзін бок, і, у другі, да Злучаных Штатаў Амерыкі справа неажыцьцявімая. Прынамсі, нават і за дзесяцігоддзі.
Выданьне Поўнага збору твораў справа навуковых інстытутаў. У сучаснай жа Беларусі, на жаль, спадчына Васіля Быкава (асабліва апошнія па часе напісаньня творы) афіцыйна ігнаруюцца.
Укладаньне, рэдагаваньне, падрыхтоўка да друку гэтага Поўнага збору твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава грамадская ініцыятыва. Выказваючы ўдзячнасьць усім добрым людзям за спрыяньне і дапамогу ў яе ажыцьцяўленьні, застаёмся ўпэўненымі ў надзённасьці гэтай справы, як і ў тым, што 14-томнік Васіля Быкава стане трывалым падмуркам наступных акадэмічных кнігазбораў Пісьменьніка і Грамадзяніна.
Прарок з дзяржавы парадоксаў
Яго лёс няскорная барацьба з жыцьцёвымі парадоксамі. Барацьба мастака, франтавіка, грамадзяніна.
Япа распачалася, бадай, яшчэ з галоднага дзяцінства, з першага дня жыцьця 19 чэрвеня 1924 года, у вёсцы Бычкі ўрадлівай вушацкай зямлі. Лепшых беларускіх працаўнікоў беспадстаўна зыіішчалі: ці ў сутарэньнях НКВД, ці ў сібірскай высылцы. Псршую быцьцёвую праўду Васіль Быкаў спасьцігаў ад сваіх бацькоў працавітай і руплівай Ганны Рыгораўны і Уладзіміра Фёдаравіча, удзельніка Першай сусьветнай вайны. Васіль Быкаў у 1939 годзе, скончыўшы 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленьне Віцебскага мастацкага вучылішча аднак пасьля адмены дзяржаўных стыпендый і катастрафічнага пагаршэньня матэрыяльнага становішча мусіў кінуць вучобу. У чэрвені 1941 года экстэрнам здае экзамены за дзявяты клас і на самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны мабілізуецца на абарончыя работы.
Пачалася барацьба з гітлераўскім нацызмам. Барацьба нядаўняга мастака-шкаляра на крывавай перадавой, а не ў штабе ці ў тылс. Васіль Быкаў заканчвае Саратаўскае пяхотнае вучылішча і ваюе ла 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. Пасьля таго, як на радзіму пойдзе «пахаронка», як на абеліску пад Кіраваградам выб’юць ягонае імя, ён, старшы лейтэнант, камандзір узвода палкавой, затым армейскай артылерыі яшчэ дойдзс па фраптавых дарогах Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, ІОгаславіі, Аўстрыі да Перамогі. I вернецца жывым, узнагароджаны шматлікімі баявымі ардэнамі і медалямі. I яшчэ некалькі гадоў да дэмабілізацыі маёрам запасу з 1949-га па 1955-ы праслужыць Айчыпе на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе.
Пасьля таго пачнецца барацьба мірная, мастацкая, барацьба словам праўдзівым, мужным, быкаўскім ад першага надрукавапага апавяданьня «Дапякло» (1947 г.) да апошніх твораў па-
чатку XXI стагоддзя. У 1959 годзе Васіль Быкаў стане сябрам Саюза пісьменьнікаў, у 1964-м Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, у 1974-м лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1978-м лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1986-м лаўрэатам Ленінскай прэміі. У 1980 годзе яму будзе нададзена званьне Народнага пісьменьніка, а ў 1984-м Героя Сацыялістычнай Працы.
Васіль Быкаў стаў адным з найболып значных і вядомых празаікаў і Беларусі, і былога Савецкага Саюза. Яго апавяданыіі і аповесьці перакладалі болып чым на пяцьдзясят моў сьвету, a ў літаратуразнаўчых артыкулах і манаграфіях навечна «прапісаліся» тэрміны быкаўская сітуацыя, быкаўская аповесць, быкаўская праўда.
Амаль кожная аповесьць Васіля Быкава зьяўлялася ў сьвет з выдавецкімі цяжкасьцямі. Найбольш моцны ідэалагічны ціск, публічную крытыку і грамадскае шальмаваньне пісьменьнік мусіў перажыць у 1965 годзе пасьля часопіснай публікацыі аповссьці «Мёртвым не баліць», напісанай на аснове ўласнаперажытага на фронце пад Кіраваградам. Чыноўнікі з ЦК КПСС пазавуць твор ідэйна шкодным і паклёпніцкім і забароняць ягоныя публікацыі. Супрацьстаяць пісьменьніку будуць магутныя і жорсткія сілы: савецкая ідэалогія, цэнзура, шпіёнства, здрада. I чалавечая слабасьць, якую паспрабуюць падпарадкаваць прэміямі і званьнямі. I ня змогуць.
Калі распадзецца Савецкая імперыя, Васіль Быкаў адзін з першых будзе вітаць Незалежную Беларусь ды як інтэлектуал з сусьветнай славай адстойваць свабоду сваёй Бацькаўшчыны. I зноў зьведае наступ хлусьні, шальмаваньня з вышэйшых адміністрацыйных трыбун. Зноў (як і напрыканцы застойных 60-х) у дзяржаўным друку пачнуць зьяўляцца паклёпніцкія артыкулы, а Беларускае тэлебачаньне яго Народнага пісьменьніка Беларусі, ветэрана-франтавіка! назаве «лнтературным полнцаем» ды «Васнлмем, не помняіцнм родства»...
У той час Васіль Быкаў, прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтру, ужо некалькі гадоў з красавіка 1998-га па травень 2003-га будзе жыць на чужыне: спачатку ў Швецыі, Фінляндыі, затым у Нямеччыне, Чэхіі. I зноў хадзіць кругамі жыцьцёвых парадоксаў. Змагара з нямецкім нацызмам прытулілі нямецкія Берлін, Віпэрсдорф, Франкфурт-на-Майне, а там, на Радзіме, ён, франтавік, ня мог свабодна ўскласьці кветкі да сталічпага помніка
Псрамогі. «...перад вялізнай шматтысячнай калонай БНФ, якая ішла ўскладаць кветкі да абеліску Перамогі, паўстала сьцяна міліцыянтаў. Тую сьцяну калона прарвала, амаль не спыняючыся. Тады вырасла шарэнга АМАПу. I тую мы прарвалі. Спыніліся толькі перад узмоцненай, шматраднай шарэнгай АМАПу ля самай плошчы. Стаялі доўга. Нада мной, каб засьцерагчы ад сонца, увесь час хлопцы трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, і ў тым мне ўбачыўся вялізны Боскі сімвал. 3 такім сімвалам дай Бог і загінуць». Прыведзеная цытата з быкаўскіх запісаў «Парадоксы жыцьця».