Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
нестарога яшчэ палкоўніка, да якога нарэшце яго прывялі, сьвяціўся лагодай і прыязнасьцю.
— Сядайце, таварыш прапаршчык, Ступак, здаецца? — папытаўся палкоўнік і для пэўнасьці зірнуў у паперку на стале. — Дык як жывяцё? Як здароўе?
— Нічога, — стрымана адказаў Ступак. Ён ужо ведаў, што гэтыя заўжды так пачынаюць гаворку — пра жыцьцё і здароўс, быццам тое іх дужа цікавіць.
Гаворка, адпак, выдалася доўгая — пра жыцьцё і пра палітыку, унутрапую і зыіешнюю, камуністаў і дэмакратаў. Відаць па ўсім, палкоўнік быў чалавек гаваркі і меў процьму часу. Ступак болей слухаў, і калі палкоўнік пытаўся, сьціпла адказваў: так або не. Мусіць, яго суразмоўніка тос задавалыіяла. Як можна было зразумець, яго пайбольш клапаціла стаўленыіе Ступака да апазіцыі, якая «шалёна ірвецца да ўлады». А таксама той факт, што «НАТА апантана прасоўваецца на ўсход». Ступак нешта мармытаў у адказ, што мала разумеў сам, алс думаў: «У труне я хацеў бачыць too HATA разам з табой». Аднак услых не сказаў нічога, пават трохі пабойваўся, каб палкоўнік не адгадаў яго крамолыіас думкі. Мабыць, аднак, не адгадаў, бо ў той час натхпёпа апавядаў, як важна супрацьстаяць агрэсіі заходняга капіталу і ратаваць бацькаўшчыну. Што ёп разумеў пад тым словам — Беларусь, СНД ці ранейшы СССР — засталося певядома.
Далей Ступак паўдня праседзеў у асобным кабінецс — запаўняў анкеты. Гэтых было тры ці чатыры адразу, на некалькіх старонках, і ён аж спацеў, падрабязна адказваючы па дзясяткі пытаньняў — ад першага, пра імя, прозьвішча і імя па бацьку да імёнаў бацькоў, месца іх нараджэныія і сьмерці (дзс і калі памерлі, месцы пахаваньня і пумары магілаў). Жывога бацьку Ступак падрабязна атэставаў як гіартызана і ўзнагароджанага, а маці... Ён нават ня памятаў дакладна, у якім годзе яна памерла, бо тады быў у Афгане. Сястра Алена жыла пад Масквой, ды ён ня ведаў дзе, у якім горадзе (ні то ў Жукоўску, ні то ў Чарняхоўску) і думаў, як лспш напісаць? Ці калі ня ведасш, дык не пісаць нічога? Алс тады могуць прыдрацца, што ўтаіў. I ён напісаў першае,
што прыйшло ў галаву: горад Зеленагорск, вуліца Касманаўтаў 10, кв. 20.
Пасьля ў іншым кабінеце афармляў падпіску аб строгай сакрэтнасьці — гэта ўжо было, як ён здагадаўся, па лініі бясьпекі. Хоць і прымаў яе лысаваты чалавек у модным двухбортным пінжаку з дужа акуратна завязаным галыптукам, важнасьці было нават больш, чым у кабінеце палкоўніка. Неяк вельмі стрымана, нібы выпрабоўваючы ягоную рэакцыю, чалавек вымавіў яму ў твар адно толькі слова «Музыкант», і Ступак зразумеў усё. Некалі гэтую мянушку прыляпілі да яго таксама ў дужа сакрэтным аддзеле перад адпраўкай у Афган. 3 тае пары, праўда, ніхто яму пра яе не напамінаў, і ён ужо думаў: забыліся. Аж не, не забыліся. Зрэшты, цяпер ад яго нічога не патрабавалася, а гуляць з імі ў тыя сакрэтныя гулі ўвогуле было няцяжка, хай пацешацца. I ён усё падпісаў.
Мусіць, да паўдня, аднак, усе паперы былі аформленыя, якія сабрала ў яго прыгожая, у міліцэйскай форме дзяўчына з дужа суровым позіркам і дзьвюма зоркамі па пагонах. У апошні момант ён нават падміргнуў ёй, ды тая не павяла і брывом, склала ягоныя паперы ў шыкоўную зялёную пагіку і заперла ў шэры сейф у кутку. Значыць, будзе захоўвацца вечна і сакрэтна, падумаў Ступак. Пасьля ўжо іншы, белабрысы міліцэйскі сяржант павёз яго кудысьці ў горад. Спакваля Ступак пачаў пазпаваць вуліцы, здаецца, іхні «Уазік» кіраваў у шпіталь МУС. «Гэта навошта?» — спытаў Ступак. «А медкамісія! — проста і дабразычліва адказаў белабрысы шафёр і хіхікнуў: — Праверка на СШД.»
Тос ўжо мала Ступаку падабалася, хутчэй — не падабалася зусім. На якога д’ябла! — думаў ён, трацячы трываньне ад гэтага падрабязнага дасьледваньня ягонай асобы. Што ён ім будзе служыць? У яго іншая мэта, яму б толькі дапяцца да зброі. Мабыць жа, дадуць якога «Сьцечкіна» ці «Калашнікава», і ён падловіць момант. Ягонае здароўе яго мала цікавіла, хай не цікавіць яно і гэтых.
Але гэтых якраз дужа цікавіла. Да цямна яго вадзілі з кабінету ў кабінет, з паверху на паверх, — слухалі, мацалі, вымервалі на апаратуры, высьвечвалі ягоныя вантробы на
мілыоткіх маніторах. Але ўсё было ў норме, ціск жа, сказалі, бы ў юнака, і яго пахвалілі. «Алкаголь ужываеце? — папытаўся строгі доктар, на плячах пад халатам якога мулялі цьвярдыя пагоны. Ступак з наіўным выглядам пакруціў галавой: «Ну што вы!» Трохі затрымаў на ім свой пралізьлівы позірк хірург, як убачыў сіняватую адмсціну на плячы. «Што — аглястрэльная?» — «Афган», — коратка адказаў Ступак. «А то — ушыб?» даволі груба памацаў ёл сьлед ад лядаўняй амапаўскай палкі. «Упаў...» — «Па п’ялцы?» — ухмыльнуўся доктар, штось разумсючы. Ступак тое пакінуў без адказу — здаецца, ялы і так паразумеліся. Далсй была кардыяграма з правадамі, якія аблыталі ягоныя рукі і ногі, акуліст са сваёй табліцай ла сьцяле і ў калцы дзіўлаватая гаворка з псіхіятарам. Адзілае, што з яе запомліў Ступак, былі лрыдзірлівыя пытаньні лра выпіўку і наркоту. I тое, і ілшае Ступак рашуча адмаўляў, сказаў, што ліколі ні-ні, усламілаючы лры тым, як у тым жа Афгане, і неаднойчы, яны добра-такі кайфавалі алашой. Шкада, пасьля кілуў. Каб ля кілуў, можа б, лепей было, нечакана падумаў ён, седзячы лерад хітравалам-псіхіятарам. Здаецца, стал яголага здароўя іх задаволіў. Яго тым болей.
Да свайго гаражу ёч прыплёўся, як ужо сьцямлелася, гюбач ла падворку ўгары сьвіціўся ліхтар, сьвіціліся воклы ў хрушчоўках. Ведаў, цяпер там усе ўставіліся ў свае зіхоткія скрьшкі — хто яа музычлыя шоу, крывуляк-талцуляк са шлурамі ў руках, а болей, мусіць, на чарговы нумар самога. Амаль кожлы вечар той выступаў са сваім гіплозам — то лагрозьліва-строга, калі гаварыў пра апазіцыю, якая мае ад ЦРУ задальне яго палішчыць, то шчодра адорваючы ўсіх белазубай усьмешкай з-пад шыкоўных вусоў, калі зьвяртаўся да гледачоў. Асабліва глядачак, якіх ён часьцяком на лрамілы Бог лрасіў падтрымаць яго ў сьвятой барацьбе за дабрабыт лароду. Слухаючы яго, лісьлівыя звароты, жанчылы былі гатовыя на што хочаш, — з такімі просьбамі да іх ліхто ралей ле зьвяртаўся. Тым болей з вялікіх начальнікаў, ле ламілаючы ўжо ўласлых мужоў, якія даўчо ле прызнавалі лічога ў жыцьці, апроч бутэлькі. Мужчыяы ле любілі палітыку, якая цікавіла іх усё мелей, чым горпі жылося. Затое
яна ўсё болей захапляла жанчын асабліва з тае прычыны, што ў ёй верхаводзіў ён — такі выбітны, прывабны, амаль нежанаты, які ўвасабляў недасяжныя жаночыя мары аб мужчыне-кавалеру, мужчыне-лідэру. I тым вабіў.
Ну але засталося нядоўга.
Так думаў Ступак, зласьліва чакаючы, калі яго паклічуць зноў. Павінны ж урэшце паклікаць, ён ужо прагнуў таго. Хоць бы таму, што есьці не было зусім, два дні таму пазычыў пару тысячаў у былога суседа па кватэры, якога падпільнаваў у двары. Перш чым выняць яму паперку, сусед добра паплакаўся, наракаючы на жыцьцё, малую пенсію, лайдачку дачку, якая ня хоча працаваць і звыкла жыць на ягоную пенсію. Ступак суцешыў яго, што хутка атрымае зарплату і разьлічыцца. I патупіў пры тым вочы, бо глядзець на старога было няёмка.
На гэты раз да яго завітаў сам Шпак, на тым самым вішнёвага колеру «Пежо», у камуфляжы, але ўжо з пагонамі маёра на шырокіх плячах. «Хутка, аднак, у іх растуць кадры!» — з нечаканай зайздрасыцо падумаў Ступак, сядаючы поруч з колішнім калегам-прапаршчыкам. Гэты маёр пачаў распавядаць яму, як шмат даводзіцца працаваць (работа ж не пармаваная), як тлумна і пебясьпечна, хоць ганарова і адказна. «А зарплата як?» — стрымана папытаўся Ступак пра тое, што яго цяпер найболей цікавіла. «Зарплата нішто. Табе такой і пя сьнілася, — сказаў Шпак. — На пачатку тры мільёны, ну пад’ёмныя і так далей. He пашкадуеш».
Ступак унутрана парадаваўся, хоць і не падаў знаку, ды папраўдзе і слаба паверыў, прыпамятаўшы дацэнта Мінкевіча з яго шэсьцьдзесят мільёнамі. Можа, маёр Шпак і атрымлівае тры мільёны, а ён жа прапаршчык...
— Пакуль будзеш жыць у афіцэрскай гасьцініцы. А там пабачым, — сказаў Шпак, як яны пад’ехалі да чарговай бетоннай сьцяны з прахадной і шлагбаумам.
Тут, аднак, аказалася амапаўская база ці што. Некалькі гадзімаў Ступак з такімі, як сам, навічкамі, маладымі хлопцамі са сьвежымі ружовымі тварамі, абмундзіроўваўся на забітым скрынкамі ды цюкамі рэчавым складзе. Яму выдалі цэлую кучу абмундзіроўкі — зялёную і стракатую, колеру
сьмецьця, сьвяточную і паўсядзённую, моцныя грубыя чаравікі, пілотку і берэт, цёплую куртку і цяльняжкі — аж тры штукі. I пават добры шкумат бязі — на каўнерыкі. Як у войску. Толькі ў войску так шмат ніколі не давалі, эканомілі. Хлопцам, што пераапраналіся з ім разам, дужа спадабаліся дзягі. «Афіцэрскія», — з захапленьнем сказаў адзін, трохі старэйшы за астатніх. Дзягі сапраўды былі адмысловыя, з таўстой, прашытай скуры пры ладных спражках, ня тое што з металічнымі бляхамі ў войску. Ступак пераапрануўся ў новае, са сьвежым прыемным пахам; свае сьмярдзючыя трусы, азірнуўшыся, піхнуў у бляшаную урну, і яго павялі цераз падворак у афіцэрскую гасьцініцу.
Першы раз за лета ён з асалодай распрастаўся на чыстай новай прасьціне, уладкаваў схуднелыя плечы на ладнай падушцы. Заўтра сказалі падстрыгчыся, — хай, ён падстрыжэцца. I яшчэ, сказалі, вусы можна не збрываць, тут паважаюць вусатых. Другі ложак у пакоі быў акуратна заслаты, мабыць, кагосьці чакаў. Можа, таксама новенькага.
Служба пашыралася, камплектавалася, дасканалілася, — як і мае быць пры моцнай уладзе. Цікава было Ступаку другі раз перажываць тое, што ўжо было перажыта ў яго вайсковым юпацтве, у Афгане і пасьля.
Дэмабілізаваўшыся сем гадоў таму, думаў, што перажытое ніколі ўжо не паўторыцца. Аж во, абяцала паўтарыцца, хоць і на іншым вітку жыцьця.
Але дужа падобным. Як да таго трэба паставіцца, часам ён пераставаў разумець. Адно адчуваў, што будзе сыты, дагледжаны, а там... А там пабачым, як яно будзе, думаў Ступак.
Збылося амаль так, як ён меркаваў. Назаўтра ён добра пасьнедаў на першым паверсе ў амапаўскай сталоўцы, зьеў пару катлетаў з гарнірам, макаронную запяканку, выпіў шклянку ражанкі і яшчэ — салодкай гарбаты. Бы на курорце ці ў доме адпачынку. Навакол з куды меншым, чым у яго апетытам сьнедалі за сталамі іншыя амапаўцы, маладыя хлопцы з сяржанцкімі пагонамі на плячах. У яго пагонаў яшчэ не было, і ён трохі турбаваўся з тае прычыны. Усё ж у войску ці ў міліцыі ўсе павінны былі мець пагоны, якія і