Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Ён добра выпіў тады ў бацькі, які жыў бабылём у крайняй ад лесу хаціне. Ды і ўсяго ў вёсцы .засталося чатыры хаты, у якіх ліпелі адзйіокія старыя. Каровы ў бацькі даўно нс было, не было нават курыцы. Ды і навошта? У двары за плотам расло некалькі баразён бульбы, хлеб прывозілі ў суседнюю вёску за ваколіцай, давалі па дзьве буханкі на тыдзень, старому хапала. I ён ня скардзіўся. Як прыехаў сын, схадзіў да суседа Петрака, прынёс бутэльку самагонкі, затым прыклыпаў і сам сьсівелы, сагнуты Пятрок. Старыя, нямоглыя, аднак, няблага выпілі з маладым, не спыняючы сваёй ня дужа разумнай старэчай балбатні, калі кожны цягнуў сваё, ня слухаючы іншага. Бацька захацеў, мусіць, пахваліцца перад суседам і папытаўся ў сына, за што яму далі ордэн, такі ж самы, які і ён атрымаў у партызанку — «Чырвонай зоркі». Ступак без асаблівага ажыўленыія пачаў распавядаць.
— Ды пад Кандагарам было. Ехалі на маршы з батальёнам Краўцова, толькі калона ўцягнулася ў «зялёнку», ну духі і пачалі лупіць. Пярэдні БТР адразу палыхнуў, загарэўся, хлопцы, бы гарох, — у канавы. А я, ведаеце, сьпярша прамарудзіў, не пасьпеў выскачыць, у трэцім ехаў, а як ачомаўся, зразумеў: позна. Духі смаляць, а ў нас устапоўка «град» стаіць пакінутая, пасьля аказалася, першага нумара забіла, а другі зьбег. Ну я за ўстаноўку, Анціпенка таксама падскочыў, стаў памагаць, як урэзалі мы па «зялёнцы», дык тыя духі хто куды. Ураз выкурылі з зарасыіікаў, яны — у кішлак, канешне, а мы і туды перанесьлі агонь, ды з кулямётаў яшчэ, з зенітак — толькі ад дувалаў пыл хмарай да неба. Пасьля тыдзень немагчыма было праз кішлак праскочыць, так сьмярдзела, хоць процігаз надзявай. Трупы людзей ды скаціны...
— Во, дык і мы ж, гэта самае, — у працяг сынавай размовы загаварыў зап’янелы бацька. — У партызанку. Ляжым у Гразкім балоце ў засадзе, ляжым і ляжым, нікога на дарозе няма, толькі камары гудуць. Аж глядзім: едуць нямецкафашысцкія захопнікі на фурманках. На пярэдняй нсмец гармонік у руках трымае, грае ці што? Алс, мусіць, ня граў, так ехаў. Ну тут мы і ўрэзалі. Я ці ведаеш, з ручным куля-
мстам быў, дык як лупану! Тыя — у канавы, а ў канавс таксама кулямёт ларыхтавалі ды — па нас! А мы — па іх! А тым часам ззаду яшчэ калона падышла іхняя, пу на падмогу. Нашыя і драпанулі. А я ж ня ведаў, што драпанулі, ды сяку іх па канаве з свайго «дзегцяра», ну і выбіў. I тады нашыя вярпуліся па адным, камандзір Дзенісенка вярнуў. Ну і за тос мпс праз паўгода — ордэн, во «Чырвонай зоркі», як палагаецца.
— Во гсроі! У аднэй сям’і бацька і сын! — п’янавата дзівіўся Пятрок.
— А што ж, яе матары! Будзе вайна — зноў пойдзем. Проціў нямецка-фашысцкіх, чачэнскіх, мерыканскіх захопнікаў. НАТА гэтае прэ на ўсход...
Бацька зусім ап’янеў, сып паклаў яго на скамячаны без прасьцінаў ложак, сам выйшаў на падворак падыхаць сьвежым вясковым паветрам. Блытаная гэта справа, вайна, думаў ён, карысьці з яе — гулькін нос. За пралітую кроў — дурацкія льготы. Як у гэтых старых — бясплатны праезд у мсжах раёпа. Куды ўжо ім ехаць, апроч як на могілкі.
3 вёскі Ступак прывёз дзясятак пазычаных у суседкі яек, кавалак ёлкага леташняга сала і думаў, у каго раздабыць на хлеб? Злоў прыдзецца прасіць у Плешкі, хоць таму ён і так віпаваты тысячаў сто. Але, можа, дасьць і яшчэ. Сядзець увесь час у расчыненых дзьвярах гаражу было сьпякотна і нудпа, асабліва ў паўдзён, як пад падворкам навісала пякучас сонца. Ступак тады спрабаваў зачыняцца, але рабілася і яшчэ горш, і ён мусіў замыкаць гараж і куды-пебудзь брысьці.
Неяк у лядзелю, прыбрыўшы да прасьпекту ў цэнтры гораду, згледзеў там штось лезвычайнае, небывалае ў выходны дзспь відовішча.
Найпсрш здалёк яшчэ ўчуліся шум, гамала, рух мноства людзей, што суцэльнай плыньню рушылі кудысь у напрамку ца цэнтралыіай пловічы, несучы нейкія лозунгі. Вецер угары матляў бел-чырвона-белыя сьцягі — мноства сьцягоў, аж да канца калоны, якая хавалася за перагінам вуліцы. Пачатак гэтага шэсьця ўжо мінуў перавулак, дзе паявіўся Ступак, і хто там усіх вёў, не было відаць. Поруч жа шэсьце
з абодвух бакоў атачалі міліцыянты. Адны з іх стаялі ў няроўных шэрагах, іншыя (мабыць, начальства) бегалі-мітусіліся ў сваім міліцэйскім клопаце. Ступак сьпярша зьдзіўлена прыпыніўся, уражаны відовішчам, а затым нечакапая хваля ўзруіпэныія падхапіла яго з тратуара і вынесла да людзей. Малады міліцыянт на краі тратуару спрабаваў заступіць дарогу, ды Ступак плячом рашуча адпіхнуў яго і выйшаў на асфальт маставой — да ўсіх. Поруч на ўсю шырышо вуліцы ішлі і маладыя, і старыя, і сярэдняга веку мужчыны з жапкамі і дзяўчатамі; твары ва ўсіх былі прыемна-сьвяточііыя, бяз звыклай паўсядзёнпай змрочнасьці ці нават нярэдкай па часе жорсткасьці. Уражвала вялікае мпоства нацыянальных сьцягоў, якія над людскімі галавамі па-ласкаў сьвежаваты ранішні вятрыска. Трохі меней было плакатаў з рознымі надпісамі, зробленымі некаторыя прафесійна, а болей ня дужа ўмелымі рукамі. Ступак, паазіраўшыся, прачытаў тыя, што былі бліжэй: «Беларусь — у Эўропу!», «Не — балыпавікам!», «Міліцэйскае пудзіла — у Менскае мора!» Якраз над яго галавой хістка калыхаўся лозунг-плакат, што нёс малады хлопец у джынсовай камізэльцы з мноствам кішанькоў: «Мы хочам есьці!» To было якраз пад настрой Ступаку — ён таксама быў галаднаваты зранку, хацеў есьці і ня меў у кішэні ніводнага «зайца». I ён пайшоў разам з усімі,— ня надта борзда ступаючы ў бязладным натоўпе, стараючыся не наткнуцца на каго наперадзе, не ступіць на чыесьці запяткі. Грандыёзная суладнасьць людскога натоўпу надавала адчуваньне ладу і ўпэўненасьці, здавалася, гэткаю сілай яны дамогуцца чаго хочаш. А чаго дамагаліся, відно было з мноства плакатаў над галавамі. Хто мог адмовіць у законнасьці тых патрабаваньняў? Хто мог спыніць гэты шматтысячны паток гараджанаў?
Але неўзабаве паток чамусьці замарудзіў хаду, чым далей, тым болей людзі пачалі спыняцца. Некаторыя наперадзе сыходзіліся шчыльней, рух пачаў заміраць, і было невядома: чаму? Пачуліся выкрыкі нязгоды ці, можа, пратэсту, і тады Ступак здагадаўся, у чым справа. Стараючыся не штурхаць іншых, ён памкнуўся наперад, мінаючы найболей шчыльныя групы. У адным месцы прабег па тратуары пад
носам у заклапочаных, спатнелых міліцыянтаў, якія таксама папружапа ўзіраліся наперад. I тады яму стала відаць перашкода. Шэсьце ўперлася ў шчыльныя, бы спрасаваныя тры шэрагі АМАПу, што ад сьцяпы да сьцяны будынінаў выцягнуліся ўпоперак прасьпекту.
Ён і яшчэ праціснуўся наперад, каб лепей бачыць, што там робіцца. Аднак бачна было ўсё ж няшмат, чулася гамапа, мабыць, кіраўнікі гэтага шэсьця спрачаліся з таўстым міліцэйскім палкоўнікам, што незразумела хрыпеў у трубу мегафону. За ім замерла сьцяна амапаўцаў — блішчастыя шчыты ля іюг, шлемы-скафандры на галавах, грудзі ва ўсіх расыііралі бропекамізэлькі, у кожнага чорная палка ў правай руцэ. Але што былі гэтыя шчанюкі перад аб’яднанаю сілай тысячаў, акрыленых адзінаю мэтай свае праўды? Іх можна было сапхнуць за адну хвіліну. Нехта нават і крыкнуў з натоўпу штосьці накшталт «наперад» ці што. I тады раптам людзі збоч вуліцы неяк незразумела хіснуліся, воддаль страхавіта закрычала кабета. Ступак азірнуўся — з перавулка ад пошты, клінам расьсякаючы натоўп, урэзаўся атрад амапаўцаў у касках і са шчытамі. Гэтыя адразу ўзяліся працаваць даўжэзнымі чорнымі палкамі — малаціць усіх без разбору, хто трапляў ім пад рукі.
Натоўп калыхнуўся ў адзін бок, у другі, некаторыя кінуліся назад — пад сьцяну будынку пачтамту, але і там ужо невядома адкуль узяліся амапаўцы — ці не з дзьвярэй пачтамта. Неўзабаве іх стала, здалося, ня меней, чым дэманстрантаў, япы расьсякалі натоўп на часткі і білі, калашмацілі, валілі па асфальт людзей — мужчынаў і жанок, хапалі, камячылі сьцягі і плакаты, якімі некаторыя спрабавалі ад іх бараніцца. Над вуліцай пачаўся бязладны, зьдзічэлы крык і лямант; жаночы плач перамяшаўся з роспачнай мужчынскай лаянкай, і невядома было, хто лаяўся. Падобна, і тыя і гэтыя.
Пасьля хвіліны зьбянтэжанасьці Ступак зразумеў, што трэба адсюль «ірваць кіпці». Ды, мабыць, зразумеў тое спазьнела. Першы ўдар гумовай палкай па сьпіне змусіў яго хіснуцца, ён спаткнуўся аб кагось, хто ўжо ляжаў на асфальце, але ўтрымаўся, ня ўпаў і пасьпеў азірнуцца на таго, хто
яго выцяў. 3-за выгнутага плаксіглазавага казырка ў яго ўтаропіўся счырваііелы ад поту твар маладога амапаўца.
У той момант новы ўдар па плячы змусіў яго аж прысесьці ад болю. Ратуючыся, ён галавой наперад кінуўся праз парадзелы натоўп — прэч ад гэтых забойцаў. Але, мусіць, ён прамарудзіў, упусьціў момант, і на яго накінуліся трое ці болей у касках. Каб уратавацца, ён з усяе сілы штурхануў бліжэйшага са шчытом, які з металічным бразгатам паляцеў долу. Ступак што было сілы ірвануў па вуліцы далей — праз паблытаны ў бойцы амапаўскі шэраг на суседнюю вуліцу.
Сьпярша ён бег, чуючы, як там, ззаду, лемантуе, вые і лаецца нядаўна яшчэ такое мілагучнае шэсьце, і недзе за сквсрам равуць рухавікі міліцэйскіх «Камазаў», што, мабыць, падвозяць падмацаваныіе АМАПу. Ці адвозяць схопленых і пабітых. Побач абмінуў яго малады даўгалыгі хлопец у белай скрываўленай кашулі, што, азіраючыся, узрушана прамаўляў «Шакалы!.. Шакалы!..». «Шакалы!», сказаў сабе ў думках Ступак, кіруючы сьледам па тратуары. За імі, аднак, чамусьці ня гналіся, і ён пайшоў цішэй. Поруч беглі і яшчэ людзі, што вырваліся з тае пасткі, хтось з рэдкіх сустрэчных спалохана пытаўся, стоячы пад абдзертай сьцяной: «Што там? Што?» — «Ідзі, паглядзі!» — са злосьцю кінуў Ступак пенсіяперу з радамі каляровых планак на борце пацертага пінжака. Надта балела плячо, ён ледзьве варушыў рукой, думалася, ці не паламалі яны яму косьці? Трохі, аднак, спакайнеючы, падворкамі і пусткамі нарэшце дабрыў да свайго падворку.
На шчасьце, ля гаражоў не было нікога, мусіць, гаражнікі з раніцы разьехаліся па сваіх дачах-гародах. Ступак адпаруч ледзьве адамкнуў нутраны замок і, зашчапіўшыся, аблёг на сваю раскладуху. Самы час было расслаблена ўздыхнуць і застагнаць — так балела плячо. Але ён стрымаўся пры думцы, што яго могуць пачуць, і толькі ў думках вылаяўся. Усё ж, мабыць, яго там згледзелі, можа, хто са знаёмых, і хоць ён уцёк, знайсьці было няцяжка. Ён ведаў, што ў іх усё на ўліку: усе адрасы і прыкметы, сьведкі, стукачы, сексоты. Хіба ад іх схаваешся?