Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
вырашалі статус кожнага. Без пагонаў ты ніхто. Проста цывільны чалавек, ня болей.
Той і наступныя два дні былі заняткі — у класах і на плацы, як некалі ў войску. Хіба што, апроч тэорыі, іх вучылі нейкай дзівоснай практыцы — як адбіваць напады дэманстрантаў, нападаць самім, строіцца і перастройвацца ў шчылыіыя шэрагі. Вучылі таксама ўласьцівасый розных сьлезацечных і баявых газаў — у балончыках, дымавых шашках, гранатах. У праграме таксама значыліся найноўшыя сакрэтныя сродкі барацьбы з тэрарыстамі, экстрэмістамі і радыкаламі. Ступак слухаў усё ня надта ўважна, бы ў сьне; будова і ўласьцівасьці хімічных сродкаў яго ня дужа цікавілі, яго цікавіла зброя. Але пра зброю чамусьці гаворкі пакуль не было.
Пасьля ён зразумеў, чаму не было.
Мабыць, усе гэтыя хлопцы-амапаўцы, хто раней, хто пазьнсй, служылі ў войску і вайсковую зброю ведалі, стралялі ня раз з АК і кулямётаў — то не было для іх навіпой. Ім жа тут рыхтавалі нейкую навіну, і яны чакалі яе.
Але аднойчы, яшчэ бяззбройных, іх паднялі па трывозе на золаку, загадалі разабраць баявое спаражэньнс — белыя шчыты, шлемы, надзець цяжкія бронекамізэлькі, пабраць палкі і — хутчэй на пасадку ў «Камазы». Яшчэ цалкам не разьвіднела, яны кудысь ехалі, спыняліся, паварочвалі назад, бы стараючыся заблытаць ворага, і толькі гадзінаў у дзесяць выгрузіліся каля рэзідэнцыі самога. Тут ужо быў маёр Шпак, куча іншых маёраў ды палкоўнікаў; амапаўцаў выстраілі ў тры шэрагі папярок вуліцы — якраз, як тады, улетку, калі ён трапіў у псрадзелку. Як бы не трапіць зпоў, засьцярожліва падумаў Ступак, апынуўшыся ў пярэднім шэрагу. Як і ўсе, ён стаяў плячо да пляча з суседзямі, маладымі хлопцамі, трымаючы ля ног лёгкі дзюралсвы шчыт, з гумовым «дэмакратызатарам» у правай руцэ. Рука і плячо амаль перасталі балець, і ён, каб упэўніцца ў тым, трохі памахаў над сабой палкай і сьцішыўся. Нейкі час на вуліцы было амаль пуста, рух транспарту спыніўся, прасьпект перакрылі з абодвух бакоў. Увогуле навакол было спакойна і ціха, калі б не трывожная ўзьвінчанасьць начальства, якое, бы ўгарэлае, насілася перад амапаўцамі; некаторыя
бегалі да чорпаіі «Волгі», што прытулілася да будынку ззаду. Усс чакалі.
Гадзіпы пасьля дзясятай здаля на вуліцы паявіліся дэмапстранты. Сьпярша сталі відаць ііад іх галавамі бел-чырвона-белыя сьцягі на высокіх лёгкіх шастках, плакаты; пасьля — і пярэдпія шэрагі з маладых мужчынаў і дзяўчатаў, пгго з песьнямі нетаропка ішлі па прасьпекце. Некаторыя вялі за рукі дзяцей. Ступак спрабаваў зразумець, колькі іх там было, вызпачыць хоць прыблізна, ды ня здолеў. Было падта пімат. Тысячы. Згледзеўшы тут гэтую перашкоду папярок прасьпекту, дэманстранты жвавей замахалі сьцягамі, дапесьліся крыкі «Ганьба!», «Здраднікі!», «Гестапа!» Хтосьці з начальства вёртка крутануўся перад шэрагамі. «Япы нас абражаюць!» — прарэзьлівым голасам крыкнуў да амапаўцаў. Ступак унутрана хмыкнуў, пераборваючы, аднак, лёгкі страхавіты подых з прасьпекту. Усё ж рабілася ніякавата. Мусіць, стычкі ім не пазьбегнуць, як бы ня сталася горш, чым улетку. У той час ззаду прагучала каманда, усе ў шэрагу апусьцілі па твары празрыстыя ахоўныя казыркі — падрыхтаваліся. Дэмапстранты тым часам падышлі бліжэй, добра сталі відаць пярэдпія — маладыя мужчыны, хлопцы і дзяўчаты, што, пабраўшыся за рукі, як і раней, нясьпешна ішлі ўсё бліжэй. На самай сярэдзіне калоны пад вялізным крыжастым штандарам крочыў высокі хударлявы чалавек з лысаватай галавой і туга сьцятымі пашчэнкамі. To быў знакаміты Зяпон, яго Ступак неяк бачыў вясной на мітынгу. Як яны падышлі яшчэ бліжэй, ззаду за АМАПАм зпоў гырклула каманда, і ўсе тры амапаўскія шэрагі ўзарваліся жалезлым грукатам, які заглушыў усю вуліцу. Ступак разам з усімі шалёла лупіў па шчыце гумоваю палкай і ўнутрапа пасьміхаўся з дэманстраптаў. Спалохаліся ці не, было певядома, але, падышоўшы яшчэ бліжэй, шэсьце спынілася. Наперад з мсгафонам у руках выйшаў Зянон.
— Спадары паліцыянты! — магутна прагучала з мегафону і тут жа заглохла ў явічэ болей шалёным грукаце АМАПу.
Так лідэр БНФ пекалькі разоў спрабаваў зьвярнуцца да АМАПу, ды той не хацеў яго слухаць. Тады з нястройлых лярэдліх шэрагаў дэманстрантаў, на якія напіралі заднія,
пачалі выскокваць асобныя людзі, маладыя хлопцы, махаючы рукамі, спрабавалі нешта даводзіць амапаўцам. Зянон кідаўся да іх, каб спыніць і вярнуць назад у шэрагі, якія ўжо зьмяшаліся на стракаты крыклівы натоўп, што пераставаў каму-небудзь падпарадкоўвацца. Заднія напіралі на пярэдніх, нскаторыя на правым фланзе ўжо сутыкнуліся з амапаўцамі. Пачуліся крыкі, праз момант шэрагі дэманстрантаў зусім разбурыліся, іхні фланг перамяшаўся з амапаўскім. Грукат палкамі па шчытах ідеяк паволі спыпіўся — усчынаўся стыхійны гвалт. Туды, налева, кінуліся начальнікі з мегафонамі, загучалі іхнія пагрозьлівыя каманды і лаянка. Там жа Ступак неўзабавс згледзеў крутаплечую постаць Шпака, які таксама шчыраваў — крычаў, камандваў, пагражаў. Некалькі хлопцаў з плакатамі і сьцягамі амапаўцы захапілі ў свой лапцуг, але тады дэманстранты пачалі іх лупіць тым, што трымалі ў руках. Амапаўцы не саступалі, хоць і стараліся трымаць сваё месца, каб ня зрушыць строй. Але тое кепска ім удавалася — у некалькіх месцах шэрагі скрывіліся, група амапаўцаў сама апынулася ў атачэньні дэманстрантаў. Нскалькі дэманстрантаў, адлучаных ад асноўнай масы, амапаўцы ціснулі да сьцяны будынку, а тыя не здаваліся. На сярэдзіну шэрагу таксама насядалі. Ступак ледзьве пасьпеў матлянуць галавой, каб ухіліцца ад удару, як бамбукавы шэст са сьцягам шаснуў над ім, мусіідь, цаляючы ў задняга за ім амапаўца. Выпусьціўшы палку, Ступак ухапіў рукой за лёгкую палатніну сыдяга і рвануў уніз, тканіна адарвалася на палову ад дрэўка. Другім рыўком ён адарваў яе ўсю і ўхапіў сваю палку.
Стычка далей, аднак, не пайшла, мусіць, Зянон дакрычаўся ўрэшце да сваіх хлопцаў, і тыя спакваля адхлынулі. Некалькіх усё ж ухапілі міліідыянты і амапаўцы. Астатнія адышліся, пачалі паварочваць па прасьпекце назад, — здаецца, яны мянялі маршрут руху на іншы. Амапаўцы, пастаяўшы трохі, сышліся па камандзе ў гурт і, перакурыўшы, пасядалі ў свае «Камазы». Ступак патроху стаў спакайнець, яўная небясьпека мінулася, але на душы было амаль што паскудна. Было такое адчуваныіе, што ён улез не туды. Хаця што ён зрабіў — толькі пастаяў у страі. Нават нікога ня выцяў ні разу.
Праз дзень, аднак, тое пачуцьцё мінулася. Ён атрымаў пад’ёмлыя — аж дзевяць мільёнаў «зайцоў» і псрад строем — пагоны з дзьвюма зоркамі — стаў лейтэнантам. Палкоўнік, начальнік іптаба, аб’явіў яму падзяку за «ўзорныя дзеяньні па адбіцьці нападу экстрэмістаў» і сказаў, што лейтэнант Ступак будзе камандваць узводам. Што ж, узвод — справа пяхітрая, ён у Афгапе ўжо камандваў узводам, хоць тады быў яшчэ старніы сяржант. Пачуваючы, як ва ўнутраітых кішапях муляла па дзьве тугія пачкі купюраў, зласьліва падумаў пра жонку, якая наўрад ці дачакалася такога набытку ад свайго гендырэктара. А ён во, займеў! Тады ж падумаў, што, мабыць, дарма прадаў гараж, які вельмі нават можа спатрэбіцца. Хоць зусім не прадаў, а задатак як-небудзь верне. Калі да таго часу Валыпец ня сядзе ў турму. Ці яго нс падстрэляць у пад’езьде. Шкада, але што ж, значыцца, такі яго лёс. У кожііага свой лёс. Пра свой прывязьлівы страхавіты намер ён успамінаў усё радзей, таго вымагалі штодзённыя клопаты. Зноў жа зброі ім усё не давалі, выпрабоўвалі ці што?
Ну і чорт з імі, думаў Ступак, што яму зброя? Ці ён пе настраляўся ў Афгане? Ён ужо пачаў думаць, каб яе не давалі як мага даўжэй, хоць бы месяцы два, каб ён параскапіаваў на міліцэйскіх харчах, адляжаўся на белых прасьцінах. A то яшчэ і прыдбаў кватэру. На вечаровай бяседзе з асабовым складам палкоўнік сказаў, што афіцэрам дадуць кватэры ці палепшаць старыя — будуецца дом у прэстыжным раёне, блізка ад станцыі метро. Нехта спытаў: дык то ж для творчаіі інтэлігенцыі, як пісалі ў газетах. На тое палкоўпік адказаў: так, для творчай інтэлігенцыі. Дзесяць кватэр пісьменьпікам, а трыццаць пяць нам. Мы ў большай павазе, чым іі’яптосы-пісьменьнікі, якія наскрозь бэнээфаўцы. Што ж, займсць сваю кватэру бяз гэтай свалаты Людкі было дужа зманліва, думаў Ступак. Каб яшчэ і прьтдбаць іншамарку, такую, як у Шпака. А што, ці ён не заслужыў? Хоць у Афгапе.
Па вечарах у чырвоным кутку, як у іх называлася вялікая вуглавая зала, працаваў тэлевізар, перад якім звычайна сядзелі амапаўцы. 3 болыпага цікавіліся маскоўскімі шоу,
сьпевакамі, сьпявачкамі, менш навінамі спорту. Але ў пэўны час тэлевізар пераключалі на мясцовы канал, і тады ўсе сьціхалі, глядзелі і слухалі самога. Ступак слухаў таксама, і надзіва цяпер і выступ, і жэсты, і аблічча самога не выклікалі ў яго ранейшага зласьлівага пачуцьця, хіба адно — абыякавасьць. Пра свой ранейшы намер ён стараўся ня думаць, няпэўна казаў сабе ў думках: пабачым. Пажывем, пабачым, як яно будзе.
Неяк у выхадны ён рашыў завітаць на сваю хрушчоўку. Трэба было забраць партбілет (сказалі, што будзе добра, калі ён адновіцца ў кампартыі. У якой з дзьвюх — то яго асабістая справа). А галоўнае, яму трэба быў ордэн, які валяўся дзесь у жончынай шафе. Добра, жонкі не было дома, была толькі дачка, яна паказала шафу, што цяпер стаяла ў прыхожай, а ўся гасьцінная была цесна застаўленая новымі столікамі і крэсламі ад шыкоўнага нямецкага гарнітуру. Дачка без вялікай радасьці ад спатканьня з бацькам пахвалілася, што маці — ужо дырэктар банку. Ступак ціха пазайздросьціў жонцы, — значыць, ня ўсім кепска, ёсьць людзі, якім і цяпер шанцуе. Доўга не затрымліваючыся ў кватэры, ён знайшоў усё, што трэба было і, выйшаўшы з пад’езду, павярнуў да гаражоў пад ліпамі. Тут яго першым згледзеў сівагаловы Сазон, дужа зьдзівіўся ягонай уніформе. Зяваючы бяззубым ротам, усё аглядаў яго з галавы да ног і захапляўся:
— Вот н я когда-то... Такой молодой, подтянутый...
Вылез з-пад свайго «Запарожца» Плешка, стрымана павітаўся.
— Глядзі ты — лейтэнант міліцыі! А нам і не сказаў нічога, усё ў сакрэце. I колькі плоцяць?
Ступак яму не адказаў, сапраўды, хай будзе ў сакрэце. Зноў жа, пра тое ён нядаўна даваў падпіску, — ня мог прыпамятаць каторую за нядоўгі час. Значыць, трэба было маўчаць.