Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Вяртаўся з базару гюзна, як летняе сонца спаўзло за невысокія дахі хрушчовак і ўвесь падворак тануў у глухой засені. Ёп ціха брыў да свайго гаражу, пазіраючы на колішнія свае вокпы на пятым паверсе, дзе цяпер раскашавала ягоная жонка-банкірка. Злосьці на яе ў яго не было, хоць і не зьнікала застарэлая крыўда — яна там з генеральным дырэктарам, на мяккай тахце, з ваннай і халадзільнікам, а ён туляецца ў цссным гаражы, харчуецца абы як, за ўсё лета не памыўся пават пад душам. Ён уласнай крывёй заслужыў тую кватэру, а яна дарма карыстаецца ёю. Дзе справядлівасьць?
Яшчэ здаля згледзеў ля дзьвярэй свайго гаража дзяўчынку, дачку Ленку, якая раз-пораз стукала маленькім кулачком у жалезныя дзьверы, ніба там хто зачыніўся. Калі ён падышоў, яна нават ня ўзрадвалася тае сустрэчы і, мабыць, каб хутчэй разьвітацца, сунула ў ягоныя рукі пакамечаную паперку.
— Дзядзя сказаў, каб пазваніў.
У паперцы былі шэсьць лічбаў тэлефону і ўсё. Ленка пабегла да маці, а ён стаяў, думаў: хто б гэта мог быць? Але тады прыпамятаў нядаўнюго сустрэчу са Шпаком — няйначай то ёп. Значыць, штосьці прысьпічыла каменданцкаму прапаршчыку.
Каб пазваніць з аўтамату, патрэбна была маглітмая картка, якой Ступак ня меў — не купляў прыпцыпова, бо нікому звапіць нс зьбіраўся. А дадому ў сваю кватэру дачка не san-
расіла, мусіць, так распарадзілася жонка. Што ж, пасьля ўсяго, што здарылася, ён туды і ня пойдзе. Ужо на зьмярканьні ля гаражу зьявіўся на сваім «Запарожцы» Аляксей, у якога Ступак пазычыў на дзесяць хвілінаў ягоную картку і выйшаў да аўтаматаў на вуліцу.
Ён прадчуваў правільна, то быў Шпак, які тут жа з уласьцівым для гэткіх людзей напорам абрынуў на яго цэлы паток словаў.
— Слухай, дзе ты прападаеш, ёсьць дзела, нада сустрэцца, я да цябе падскочу, скажы толькі, дзе ты жывеш, у якім раёне?
— А што такое?
— He тэлефонны разгавор, трэба асабіста, куды пад’ехаць? Я зараз, праз дзесяць хвілінаў на машыне.
Ступак бяз жаднае ахвоты да тае сустрэчы назваў адрас, сказаў, што будзе чакаць у двары.
I праўда, хвілінаў праз дваццаць з вуліцы на падворак жвава, нават ліха ўляцела вішнёвага колеру «Пежо-605». 3 пярэдняга сядзеньня шафёра праз апушчанае шкло выглядвала ўсьмешыстая фізіяномія Шпака.
— Прывет! Ідзі, сядзем.
Ступак абышоў машыну і, лёгка расчыніўшы дзьверцу, апусьціўся на мяккае пярэдняе сядзеньне побач з шафёрам. На заднім хтось моўчкі сядзеў, не прамовіўпіы да яго ніводнага слова. Мабыць, слухаў. Шпак быў усё ў тым жа камуфляжы, толькі з пагонамі — кароткімі міліцэйскімі пагончыкамі на апушчаных плячах, дзе слаба азначаліся па чатыры зоркі — тры разам і адна вышэй, як бы асобна. Тое падзівіла Ступака — калі пасьпеў? Дэмабілізаваліся разам прапаршчыкамі, а гэты, глядзі, ужо капітан. Капітан міліцыі. Чаму ж тады ён вышэй за КДБ?
Мусіць заўважыўшы недаўменыіе на твары Ступака, Шпак тым часам ня стаў нічога тлумачыць, толькі павярнуўся ад руля і дабразычліва заўсьміхаўся.
— Ну, як жывеш, сябрук? Кажуць, бяз працы, ага?
— Хто кажа?
— Людзі кажуць.
Значыць, ужо ведае, падумаў Ступак, які таксама пачаў пра што-кольвечы здагадвацца. Найперш — з кім мае справу.
Пачалася доўгая напірыстая размова — і што, і дзс, і чым займаўся дагэтуль, пра заробкі і грошы, і як справы ў сям’і. Шпак пытаўся пра ўсё, а той, з задпяга сядзеныія, усё маўчаў ды пільна, неяк нават адчужапа слухаў. Ступак адказваў скупа, зусім не хацслася яму ва ўсім раскрывацца псрад колілінім сябрам ды гэтым нсзнаёмым, і ён усё думаў: куды Шпак гне? Ужо ці не пранюхалі яны пра ягоны намер? Мабыць жа, не адна толькі цікаўііасьць была ў галаве сябра, нсшта ж ён меў болей важнае.
Так япо і сталася. Скурыўшы па тры ці чатыры «Мальбара», якімі гасьцінна частаваў, Шпак нарэшце прыступіў да галоўнага.
— Слухай, ёсьць прапанова паслужыць. Ты таго варты. A іпто — афганец, ветэран і так далей. Узнагароджаны баявым ордэпам за выканаьне інтэрнацыянальнага доўгу...
Далсй Ступак слухаў кепска, з першых жа словаў ён быў агаломшаны — паслужыць? Каму? Але каму — можна было здагадацца. I тут у ягоную галаву шыбанула рызыковая думка: а што? Можа, і добра. Можа, гэта менавіта тое, што яму трэба.
— Дык гэта... Ладна.
— Во і добра! Лічы, папярэдне дамовіліся. А цяпер чакай, мы паклічам.
Давайце, клічце, зласьліва думаў Ступак, ідучы да свайго гаражу. Мабыць жа, дасьцё зброю, што мне і трэба. Залічайце ў АМАП.
Шэраг наступных дзён мінаў у напружаным, доўгім чаканыіі. Звычайна Ступак сядзеў ці ляжаў у гаражы за прычыненымі дзьвярыма, праз шчыліну ўвесь час пазіраючы на падворак — ці не паявіцца там зноў Шпак. Мусіць жа, павінны быў паявіцца, паклікаць ці што сказаць. Пра які адмысловы спосаб зносінаў яны не дамаўляліся, і Ступак думаў, што будзе скарыстаны ранейшы. Аднак ішоў час, беглі дні і ночы, а Шпак не паяўляўся, і ніхто ад яго не паяўляўся таксама. Можа, яны там перадумалі, пачаў сумпявацца Ступак.
Ёп ужо не хацеў, каб перадумвалі, ён пагадзіўся, наважыўся, бо зразумеў, што тое — найлепшы для яго варыянт.
Можна сказаць, яму здорава пашэнціла, абы толькі ўдалося. Каб толькі не разыпохалі пра ягоны ўдзел у шэсьці, у той летняй дэмакратычнай акцыі, ці як яна там у іх называецца. Але пакуль што пра тое не было ніякага знаку, і ён думаў: можа, і абыдзецца. Горш, што зусім канчаліся грошы, якія Ступак неяк міжволі перастаў эканоміць і пачаў выдаткоўваць тым болей, чым менш іх заставалася. Ён купіў ладную качалку каўбасы, памідораў, нават пластыкавую пляшку алею і еў спадцішка з табурэткі ў гаражы. Думаў, купляць аўтамат, можа, не спатрэбіцца — дадуць казённы, і то будзе для яго эканомія, можна на харчы не скупіцца. Пад’есыді сёньня і заўтра. А далей будзе відаць.
Неяк у дажджлівы выхадны дзень ягоныя гаражнікі не паехалі на дачы, сышліся да сваіх “коней”, як казаў Плешка. Сазон Іванавіч меў маленькі аўтамабільны тэлевізар, які падключыў да акумулятара, і той зранку трашчэў і рыпеў розныя рокі і рэпы. Сазон лаяў іх, але слухаў, можа таму, што іншага не перадавалі. Але вось загучаў дужа знаёмы голас, і Ступак выйшаў са свайго гаражу.
На багажніку Сазоназай «Волгі» мільгаў бляклы экранчык, на якім тапырыліся зпаёмыя вусы самога, які то працінаў адтуль ястрабіным позіркам, калі гаварыў пра «вшывых блох» прадпрымальнікаў, то адорваў усіх усьмешыстай лагодай, як упамінаў самаадданых «тружаніц-жэншчын» або патрыятычную моладзь, што нібыта ішла гужом у свой нядаўна створаны лукамол. Пасьля ягоны голас і зусім перайшоў на выбачальны тон. Ступак прыслухаўся: то ўжо было цікава. Аказваецца, два журлалісты з Расеі перайшлі мяжу — туды і назад, і цяпер сядзяць у турме. Сам разводзіў рукамі: ён бы і хацеў іх выпусьціць, ды ня мае права, усё павінны вырашыць суд; ён жа ня можа ўмешвацца ў справы правасуддзя. Такі бяспраўны начальнік...
— Бернм, Ежова на ннх нет! — абураўся Сазон, што на нізкім услончыку перабіраў падшыпнік. Плешка таксама падышоў ад свайго гаражу і дабрадушна зазначыў:
— А й на Берыя з Яжовым знайшлася праруха.
To быў пэўны намёк, Сазон рэзка азірнуўся на суседа — ён быў абураны.
— Проруха! А порядок был. Через гранлцу, как зайцы, нс бегалп. Граллца была на замке. А этлм далн волю...
Тут усе ведалі, што Сазон быў з чэкістаў, гадоў з трыццаць нраслужыў на мяжы, і гаражнікі, асабліва нябожчык Аляксеяў дзед, клікалі яго Карацупам. Пасьля перасталі, як дазналіся, што ён разам з іншымі быў прыроўнены да ўдзсльнікаў ВАВ (Вялікай Айчыннай вайны). Раней і Ступак яму штось адказаў бы, але не цяпер: ён ня мог раскрывацца да часу. Тым болей, калі ў яго пачалася гэтая гулыія з міліцыяй.
— Але ж то рускія журналісты, — вёў сваё Плешка. — Дык як жа ты супроць рускіх?
— Я протлв нацноналнстов!
— Беларускіх? Ці і рускіх таксама?
Сазоп на тос не адказаў нічога, толькі прабурчэў пешта. Мабыць, тос пытаньне было надта складанае для просталіпейпага і катэгарычпага памежніка, ушчэнт рускага па нацыялалыіасьці.
Нарэшце грошы ў Ступака і зусім скончыліся, ён даеў у гаражы засохлы акраец хлеба і галадаў зранку. Пазычыць ужо не было ў каго, Плешку ён і без таго быў вінаваты дваццаць пяць тысячаў, Сазону, праўда, менш, але цяпер да Сазона ёп пе хацеў зьвяртацца. Заставалася папрасіць у маладога Аляксея, і Ступак зранку чакаў яго ў гаражы. Ды Аляксей штось тіе паяўляўся, можа куды зьехаў, думаў Ступак. Адлучыцца куды ў горад ён не адважваўся, чакаў, што павілен жа прыехаць да яго Шпак. Так і сядзеў да вечару галодны і дужа злосны — па сябе, на жыцьцё, на ўвесь белы сьвет.
На другі дзепь, аднак, замест Аляксея ля гаражу паявілася Аляксеева жопка, худзенькая маленькая чарнушка, з малым сьшком. Яна выглядала заплаканай і скупа паведаміла скрушную лавіну:
— Алёшу зарыштавалі.
— Завошта?
— Ну прыслалі павестку з пракуратуры, што выклікаюць бы сьведку. Наколт таго мітылгу. Ёл пайшоў і прапаў. Аказваецца, у пракуратуры і арыштавалі. Што цяпер рабіць? — сумпа пыталася жопка.
Малы задуменна церабіў падол яе кароценькай, па модзе, сукенкі.
— Пусть не путается с бэнээфовцамн, — сурово зазначыў Сазон.
— Нічога, ня плач, — суцяшаў Плешка. — У Хельсінскі камітэт трэба. Там добрая адвакатка ёсьць.
Ступак не сказаў нічога і, каб не цьвяліць душу, адышоўся ў цёмны кут свайго гаражу. Ён адчуваў, што ніхто ёй не паможа — ні Хельсінскі камітэт, ні адвакатка, ні нават сто адвакатаў, і суд і закон былі ў ягоных руках, і ён сваю палітыку вёў, як хацеў, — напралом праз закон і права, па лёсах людзей, таптаў канстытуцыю і ўсе міжнародныя пагаднепьні. Мабыць, зважыць ён толькі на сілу. Але дзе яна была, тая сіла? Дзе і адкуль было яе ўзяць? Цёмны забіты народ толькі і ведае глядзець у яго хітра-блатняцкія вочы і падтрымліваць, што ён ні скажа. Варта каму з замежжа заступіцца за бязьвінныя ахвяры, памагчы грашыма, як тут жа — разыошаны вэрхал у газетах і на тэлебачаньні — змова, прошукі ЦРУ, прасоўваньне НАТА на ўсход. Недзе варушыцца жменька апазіцыі, самыя адважныя з якой ідуць на злом галавы, нявечаць жыцьцё сабе і сямейнікам. На што спадзявацца?
Можа, аднак, праз месяц пасьля Шпаковага прыезду ўсё вакол Ступака раптам зьмянілася, — забурліла, замітусілася, бы на пажары. Уранку, толькі ён пагаліўся перад кавалкам люстэрка, дужа забразгала гаражнай засаўкай жонка, якую паднялі з ложку. Ступак адчыніў дзьверы, і ўбачыў яе ў файным хатнім халаце, побач стаялі два ў камуфляжы, a ззаду чарнелася ўрадавая «Волга». Яго пасадзілі на задняе сядзеньпе і моўчкі павезьлі кудысь па горадзе, затым — у загараддзе. Пасьля паволі між нейкіх дачных забудовак па лесе ці цераз парк, пад’ехалі да нейкага асабняку з калонамі. У Ступака ажно пепрыемна заныла пад грудзямі куды гэта яго? Ужо ці не пранюхалі што? Але, мабыць, яшчэ не пранюхалі, хоць па пахмурых тварах яго спадарожнікаў і тых нямногіх, што траплялі насустрач, нічога нельга было заўважыць — так умелі хаваць усё ў сабе. Ці, можа, у іх не было нічога, — падумаў Ступак. Затое сыты, як і ў Шпака, твар