Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Ціха варочаючыся ад болю на рыпучай раскладусе пры
зачыпепых дзьвярах, ён услухоўваўся ў кожны гук-шолах зпадворку. Чуў, як прыехаў на старой «Волзе» і адчыняў своіі гараж Сазоп. Лепей Ступак хацеў бы ўчуць траскотпы гук рухавіка «Запарожца» Плешкі, ды таго не было, можа, заначуе па агародзе. Што рабіць далей, было невядома, мабыць, у гаражы доўга ня ўседзіш, паныла думаў Ступак. Зьехаць на вёску ці што? Але каб зьехаць, патрэбпы грошы, хаця б на білет. Зноў жа, калі будуць шукаць, дык знойдуць і ў вёсцы гэтыя ўсё могуць. Наконт зыску яны майстры, якіх ня ведае сьвет. Ступак прыгадаў, як пекалі ў войску на дзьвярах іхняй прыбіральні нехта цьвіком падрапаў «Брэжнеў — мудак». Зьявіліся сьледчыя па асабліва важпых справах, паўгода вялі сьледства, ператрэсьлі казарму, перацягалі ўсіх у хітры дамок контрразьведкі, a знайшлі. Прыперлі, дык сам прызнаўся — першагодак з Мардовіі пакрыўдзіўся на старшыну і надрапаў тыя два словы — на сваю галаву.
Усё ж пеяк Ступак перабыў тую ноч, спаў трывожным сном падбітага птаха — то засынаў, то прачынаўся, спрабуючы як зручней уладкаваць балючую руку. Душу апякала крыўда і злосьць: што ж гэта робіцца? За што? Што ён парушыў, каму ён прычыніў шкоду? Завошта яго хацелі скалсчыць? Выцялі па тым самым плячы, дзе яшчэ зеўраў сьлед-шрам ад душманскае кулі. Але ж гэтыя — не душмалы, гэта ж свае. Хто ж іх так нацкаваў на мірны народ, чаму япы сталі карнікамі?
Але хто нацкаваў, было вядома. У гэтай краіне ўсё добрае і благое рабілася па камандзе аднаго чалавека. Усё залежала ад яго. Прачнуўшыся неяк пад ранак, згаладнелы і спакутвапы ад болю ў плячы, Ступак раптам сьцеміў, што яго трэба забіць.
Як зрабіць тое, ён яшчэ пя ведаў, нават ня мог сабе ўявіць. Мусіць, для таго найперш трэба была зброя ці якая ўзрыўчатка. Але дзс яс ўзяць? Ад зброі залежаў і спосаб тэракту, значыць, найперш трэба зброя. Хаця б пісталет. Ці найлепш аўтамат, аўтамат Калашнікава, з якім ён ваяваў у Афгане. Ступак упершыню пашкадаваў, што сем гадоў назад прыехаў з Афгапу з пустымі рукамі. Хаця ў гэтай справе там
было строга: патрабавалі падпіску, што не вязеш нічога. Ды хлопцы везьлі пісталет ці гранату. Ён не адважыўся, думаў — навошта? Ён не зьбіраўся стаць кілерам, ён вяртаўся на сваю родную «паштовую скрынку», дзе рабіў нейкія штуковіны для ракетаў. Ці для космасу. Але «паштовая скрынка» накрылася адным месцам, і ён стаў беспрацоўным афганцам. Во лёс сабачы...
«Ну і хай! — лежачы на сваёй раскладусе, няпэўна думаў Ступак. — Кілер па крайняй меры гучыць. А то — тля! Я табе ня тля, ты яшчэ пазнаеш, хто я. Ня тое, што гэтыя дэмакраты. Наладзілі фэст, выйшлі, бы да касьцёлу. He хапала музыкі. А ён на іх — гэтых двухногіх шакалаў у брані. Далі, аж пыл закурэў. Адлупілі, разагналі, пахапалі... Цяпер будуць хадзіць да пракурора, апраўдвацца. Быццам пракурор не заадно з імі. Пракурор, можа, сам лупіў са шчытом, у камізэльцы. А што? Пад каўпаком не відно, не пазнаеш, хто цябе нявечыць. Усе яны — адно кодла. He, так не даб’ешся нічога. Трэба яго стрэльнуць. А там будзь, што будзе. Чым так тухнуць у сьмярдзючым гаражы... Здохнеш, і ня хутка здагадаюцца, што памёр. Як тая бабуся з першага пад’езду, што тры тыдні праляжала ў зачыненай кватэры. Пакуль суседзі ня ўшохалі»...
Так, яму вельмі патрэбная зброя.
Але найперш, мусіць, трэба было прыдбаць грошы. Бяз грошай нічарта ты ня зробіш, самадзейны кілер-адзіночка, нявесела думаў Ступак у ранішнім гаражным паўзмроку. Рашэньне, аднак, было прынятае, і ён не любіў мяняць сваіх нават і самых рызыковых рашэньняў. Такі ўжо быў характар. 3 тае ранішняй хвіліны ў яго паявілася мэта, што стала яго неадчэпным клопатам.
Ён яшчэ ляжаў у дрымоце, як знадворку пачуўся нягучны металічны бразгат паблізу, і Ступак, счакаўшы, прыадчыніў дзьверы. Крышку ўбаку стаяла «сямёрка» дацэнта Мінкевіча, якую той меўся загнаць у гараж. 3 гэтым інтэлігентам у Ступака не было ніякае дружбы, бо той трымаўся бы на адлегласьці ад астатніх, асабліва ні з кім не таварышаваў, рэдка калі ішоў на размовы. I заўсёды кудысь сьпяшаўся. «Сямёрка» яго заўжды была чысьцемькая, бы сьве-
жа памытая, хаця ўжо і ня новая, ды і сам Міпкевіч заўжды выглядаў па сучаснай модзс — з каротка падстрыжанай бародкай, у акулярах з тонкай аправай, ён зірнуў на Ступака і павітаўся. Ступак, каб пачаць размову, папрасіў закурыць, і той мусіў затрымацца ля расчыненых дзьвярэй гаража.
— Вы не маглі б мне пазычыць?
— Колькі? — спытаў Мінкевіч, з гатоўнасьцю дастаючы кашалёк. — На паўлітру?
— Трэба больш. Баксаў пяцьсот, — адважна вымавіў Ступак, аж зьдзівіўшыся сваёй адвазс.
— Ого! — шчыра зьдзівіўся дацэнт. — У мяне зарплата трыццаць баксаў у месяц.
— Дрэпна жывяцё, — паныла зазначыў Ступак. — А можа, ведаеце, каму гараж можпа б загнаць?
Мінкевіч паціснуў плячыма.
— Дайце аб’яву ў газету. Цяпер жа там вунь колькі аб’яваў. Ці папытайце ў Валынца. Ён жа займаецца аўтабізнэсам...
Валынца Ступак збольшага ведаў, той жыў у суседнім домс, пядаўна скончыў еўрарамонт кватэры, пад якую адкупіў ледзьве ня ўвесь паверх замызганай хрушчоўкі. Цяпер любавацца на яго люстраныя, з мядовым адлівам вокны ў дзюралевых рамах зьбіраўся ўвесь падворак. Унізе ля пад’езду часьцяком стаялі «Вольвы», «БМВ» ды «Мерседэсы» пярэдка з замежнымі нумарамі. Гэта быў тыповы «новы беларус», і Мінкевіч меў рацыю. Гараж варта было прапанаваць Валынцу.
Але злавіць гэтага бізнэсмэна было няпроста. Ягонага «БМВ» ля пад’езду пе было відаць, у кватэру ж Ступак не пайшоў, казалі, там заўсёды ахова. Тады ён прысеў на лаўку пасупроць дзюралевых вакон багацея, трохі счакаў. Рука ўсё балела, хоць і пя так, як учора. Рухаць ёй Ступак усё асьцерагаўся і, сагнуўшы, далікатна трымаў пад крысом накінутага на плечы пінжака. Як на падворку зачасьцілі рапішнія прахожыя, ііеахвотаа падняўся і падыбаў да сваіх гаражоў. Тут, як заўжды ўраныіі, ужо паявіўся Плешка, узяўся ладзіць капрызьлівы «Запарожац».
— Што гэта ў цябе, — кіўнуў ён на руку, павітаўшыся.
— Ды так. Упаў.
— Выпіўліы?
На тое Ступак пе адказаў, ён не хацеў нікому расказваць пра ўчарашняе, асьцерагаўся, як бы сёньня ня здарыўся працяг таго ўчора, Раз за разам ён пазіраў па падворак, каб адразу заўважыць, калі там зьявіцца міліцэйскі «Уаз». Але міліцыі пакуль не было, а Плешка, сагнуўшыся над задам «Запарожца», калупаўся ў рухавіку.
— Што — помпа? — паспачуваў Ступак.
— Помпа, хай яна згарыць. Каторы раз ужо, — сказаў Плешка і, азірнуўшыся, цішай заўважыў: — Чуў, што ўчора на прасьпекце было?
— А што? — прастадушна папытаўся Ступак.
— Кажуць, лядовае пабоішча. Мснчукоў з псамі-рыцарамі.
— Вось як?
— Што ж думасш: паўтары тысячы АМАГІу. Ды міліцыя. Ды ўнутраныя войскі. Сіла!
— Сіла! — пагадзіўся Спупак.
Гэты Плсшка заўжды пачыпаў так — быццам бы на баку ўлады, мог пават мацюгнуць дэмакратаў, але свае сапраўдныя адіюсіны запасіў на канец. Прыхінуўшыся да крыла аўтамабіля, азірнуўся і нягучна паведаміў:
— Кажуць, сам лупіў. Палкай. Пад каскай амапаўца. Во драпежнік!
— Драпежнік, — міжволі пагадзіўся Ступак. Уласных адносінаў да таго ён раскрываць не хацеў.
Усё ж паведамленьне Плешкі ўзрушыла Ступака, сьпярпіа ён нават не паверыў у тое. Але затым, разважыўшы, падумаў: а можа, і праўда. Ад гэтага можпа было чакаць усяго, і вельмі лават магчыма, што найбольшаю асалодай для яго самому паўдзельнічаць у эфектыўнай паліцэйскай акцыі. Адчуць азарт расправы — як драпежнік над сваёй ахвярай. Ступаку лават здалося, што той, хто лупіў яго па параненым плячы, мог быць менавіта сам. Краем вока ён нават згледзеў падобнага — з азьвярэлымі вачыма, вусатага. Хаця вусатых там было шмат.
Пакінуўшы Плешку ля ягонага «Запарожца», Ступак пайшоў па падворку да суседпяга дому і яшчэ здалеку ўба-
чыў там чорпую «БМВ» ля другога пад’езду. Ён прысьпешыў крок, сапраўды, то была машына Валынца, а ля яе і сам гаспадар, які толькі што выйшаў з дзьвярэй. To быў маладжавы яшчэ чалавек у дарагім двухбортным гарнітуры, пры даўжэзным гальштуку; ён паклаў па задняе сядзеньне кейс і расчыпіў пярэдпюю дзьверцу. За рулём чакаў малады шафёр з бычынай шыяй і выстрыжанай патыліцай.
— Можпа вас па хвілінку, — гукнуў Ступак.
Валынец з незадаволеным выразам твару прытрымаў дзьверцу, Ступак падышоў бліжай і стрымана павітаўся.
— Прадаю гараж. Ну той, металічны. Купіце?
Напружаньне на холепым твары Валынца разам зьмякчэла, здаецца, той зразумеў і дзелавіта кінуў:
— Колькі?
— Ну гэта... Тысячу.
— Даю пяцьсот. 3 вывазам.
Пяцьсот, канешне, ня тысяча, але тут ня гандаль, тут прадажа, падумаў Ступак, адчуваючы, што ягоны пакупнік дужа сьпяшаецца і вось-вось сядзе ў машыну. Другі раз паўрад ці яго засьпееш.
— Ладна, што ж...
Валынец з унутранай кішэні пінжака дастаў кашалёк і спрытна вылузнуў з яго тры стодаляравыя кулюры.
— У якасьці задатку.
— Толькі асвабаджу ў канцы месяца,— вінавата зазначыў Ступак.
— Тады атрымаеш астатнія. Усяго добрага.
Валынец схаваўся ў сваю чорную «БМВ», якая імкліва рванула з месца, а Ступак пастаяў яшчэ, ня ведаючы, радавацца ці ня падта. У руцэ ён трымаў трыста баксаў, тое было для яго багацьце. Але ж ён траціў апошні прытулак. Дзе было прыткнуцца, калі ягоны куратнік пярэйдзе гэтаму бізнэсоўцу?
А зрэшты, можа, тады ў прытулку і ня будзе патрэбы. Пра прытулак „аклапоцяцца іншыя.
Тым жа рапкам ён разьмяняў у вулічным абменным пупкце першыя сто даляраў, накупіў у гастраіюмс харчу: два белыя батоны, кавалак каўбасы і нават гронку жоў-
тых бананаў, якія прадаваліся на кожным рагу. Сыіярша добра пад’еў у гаражы на адзіноце, — Плешка ўжо некуды зьехаў, і ля гаражоў не было нікога. Пасьля сухога сьняданку зьявілася смага, але ён падумаў, што вып’е піва пасьля, як будзе ісьці на базар. Напружана думаючы наконт зброі, ён усё ж вырашыў наведаць базар, дзе ён ня быў з самай вясны. He было патрэбы ды й грошай. Цяпер жа зьявілася тое і гэта, і ён ня стаў траціць час.
Ашчаджаючы балючую руку, можа, з гадзіну ён швэндаўся між тлумных гандлёвых радоў, заваленых розным таварам — харчам, гароднінай, а таксама адзеныіем, рознай драбязой і начыньнем. Усё, што прадавалася, было раскладзена на прылаўках, століках, а таксама ля ног на асфальце, на газецінах ці проста выглядвала з расхінутых гаспадарчых сумак. Тавару было безьліч, здавалася, тут можна знайсьці ўсё. Але тавары яго цікавілі мала, ягоны інтарэс палягаў у іншым, і ён разумеў, што тое іншае на прылаўках ня згледзіш. Ён болей прыглядваўся да твараў — прадаўцоў і пакупнікоў, што ў цеснаце і штурханіне мітусіліся побач, выбіраў сярод іх пэўны тып — маладога, засяроджанага ў сабе чалавека, можа «афганца» або «чачэнца».