Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
На сваім падворку сярод знаёмых і незнаёмых ён, адкак жа, маўчаў. За жыцьцё ён не прывык выказвацца, асабліва накопт улады, ведаў, лепей язык трымаць за зубамі. Так пскалі вучыў яго бацька, вучылі ў камсамоле, затым у войску і ў партыі, з якой ён лічы што выбыў у памятную восень дзевяіюста псршага. Партбілет, праўда, тады не спаліў — сунуў пад бялізпу ў жопчынай шафе, хай ляжыць. Мабыць, ляжыць і цяпер.
Аднойчы ён добра набраўся з хлопцамі на саракавінах інваліда, таксама афганца, што да пары згарэў ад гарэлкі, і ўпачы ледзьве дабрыў да свайго жытла. Уранку прачнуўся, пачуваў сябе надта паскудна, балела галава і сэрца, зусім нс хацелася жыць. Неяк дачакаўшыся, пакуль разьвіднее, устаў, прыладзіў пад стольлю пятлю з капронавага буксіру, на сярэдзіну гаража пасунуў табурэтку. Толькі хацеў стаць на яе, як у дзьверы ціха пастукалі, і ён зразумеў: то быў хтосьці з сваіх. Адпіхнуўшы ўбок табурэтку, расчыніў дзьвсры — насупроць стаяў сусед, малады хлопец Аляксей, пытаўся струбцыну, заціснуць шарнір. Ступак мусіў падацца ў свас цёмныя закуткі, шукаць струбцыну. Стоячы на сярэдзіне гаража, Аляксей пытаўся: «А што гэта — вяроўка ў вас?» — «Ды так, прывязваў нешта», — схлусіў гаспадар замагільным голасам, бы вяртаючыся з таго сьвету. Пасьля, як хлопец пайшоў, ранейшая рашучасьць яго і зусім зыіікла, засталася толькі ўсеадольная прыкрасьць. 3 расплюшчанымі вачыма ён праваляўся паўдня на раскладусе, а затым пабрыў да піўнога ларка, дзе доўга чакаў першага знаёмага. Ледзьве дажыў той дзень да вечару.
Сам Ступак быў чалавек маўклівы, але слухаць размовы іпшых любіў, асабліва, калі размова ішла пра палітыку, ад якой цяпер залежала ўсё. Ды яшчэ ад такой палітыкі, у якой палягала ня столькі розуму і развагі, колькі цынічнага гвалту. Гвалтавала ўлада, гвалтаваў крыміналітэт, які множыўся, шчырэў, ад якога простаму чалавеку не было прадыху. Днямі ў суседнім падворку з-пад самага вакна ўкралі, праўда, няновы ўжо БМВ, толькі што прыгнаны з Нямеччыны. He зважаючы на ііадта ж шыкоўны «алярм», які гаспадар дэманстраваў цэлы вечар, тым даючы зразумець, што ня варта
красьці — загудзе-загалосіць. Аж не загаласіў, і ніхто не пачуў, як машыну выгналі з падворку, і яна назаўжды зьнікла. Людзі казалі, міліцыя, хто ж яшчэ так умее? Можа, і міліцыя, думаў Ступак. У пенсіянера з суседняга дому менавіта міліцыя зпайшла скрадзены ўзімку «Жыгуль», але нумары аказаліся перабітыя, кузаў перафарбаваны, і машыну гаспадару не аддалі: у міліцыі, ці бачыце, зьявіўся сумнеў. Пасьля таго, як машына паўгоду прастаяла ў міліцэйскім двары, той сумнеў зьнік, але мала што засталося і ад машыны — раскулачылі дашчэнту. Стаяў голы кузаў. Можа, і добра, што Ступак збыў да чортавай матары свой «Масквіч», менш будзе клопату і менш небясьпекі.
3 прычыны безграшоўя ён амаль не чытаў газетаў, хіба калі-нікалі выпадкова, але тады кожны раз нерваваўся і расстрайваўся, ажно карцела лаяцца. Газеты хлусілі гэтак нахабна, як не хлусілі ніколі раней пры саветах. Апроч таго, у кожным нумары — указы, дэкрэты, законы і безьліч паправак да ранейшых законаў і да папярэдніх паправак, бясконцыя выступы самога, ад якіх хацелася ванітаваць. Усё ўказваў, патрабаваў, гразіўся і падманваў, — як калісьці палітрукі ў войску, як у тым Афгане. Што значыць пачатковецміліцыянт, які дарваўся да ўлады не накамапдаваўшыся ў паліцэйскай службе і зараз імпэтна спаганяў свой камандзірскі сьверб. I як ні дзіўна, тое шмат каму падабалася, пенсіянеры, былыя вайскоўцы-адстаўнікі, бы зачараваныя, чыталі ўсе ягоныя выступы ў газетах, усе ягоныя дэкрэты, і наўрад ці што разумеючы ў іх пустазвонным шматслоўі, адабралі. «Можа, парадак навядзе» — было іх нязьменным аргументам. Хоць які ім патрэбны парадак у бяспраўнай краіне, было невядома. Наўрад ці яны тос разумелі самі.
Колькі разоў Ступак спрабаваў яго слухаць па тэлевізары, але ня мог стрываць і пяці хвілінаў, сподам душы адчуваючы фальш яго напышчаных словаў, і толькі дзівіўся, як таго не адчувалі іншыя. Хоць бы і ягоная жонка. Варта было Ступаку пасярод яго выступленьня ткнуць пальцам у які іншы сенсар, пераключаючы на іншы канал, як япа кідалася да тэлевізару і вяртала ўсё на ранейшае месца. I жонка, і яе малодшая сястра гатовыя былі з замілаваньнем глядзець і
слухаць яго хоць да ранку. А на Ступаковы папрокі звычайпа адказвалі: як можна грэбаваць такім выступленыіем гэткага іптэлігентнага, віднага ссксуальнага мужчыны? Яны проста млелі ад аднаго толькі выгляду яго заўжды старанна паголенага, напамажанага твару з загадкавым амаль сакаліпым позіркам, тугімі пашчэнкамі і сківіцай капылом, што лезла наперад з экрану. У такія хвіліны Ступак гатовы быў узыіспавідзець увесь жаночы род, ня толькі ўласную жонку. Яго ж ён ужо даўно ненавідзеў, нутром адчуваючы яго фальшывую сутнасьць, таннае акцёрства, разьлічанае на дурпяў або пягоднікаў. А як ён езьдзіў па горадзе? Рух на вуліцах заміраў, даішнікі пераключалі сьветлафоры і з палкамі выскоквалі на перакрыжаваньні зганяць тых, што замарудзілі зыіікнуць з дарогі. Усё пруцянела на маставой, бы ў чаканыіі капца сьвету, як здаля шалёпа выскоквалі тры-чатыры чорныя аўтамабілі ўступам управа ці ўступам улсва, і сьледам за міліцэйскай «мігалкай» на вялікай хуткасьці імчалі далей. Скрозь на іхпяй дарозе кідаліся да тратуараў аўтамабілі прыватнікаў ці як іх звыкла пазывалі «аўтааматараў». Аднойчы Ступак замарудзіў у такі момант спыніцца са сваім «Масквічом», бо не было як прыткнуцца да тратуару, дзе стаялі аўтобусы, як даішнік каршупом пакінуўся на яго, аблаяў, адабраў дакументы, за якімі пасьля давялося пахадзіць у іхнюіо кантору.
Агледзеўшыся і зразумеўшы нарэшце, каго абралі, мужыкі пачалі папракаць адзіп аднаго за свой неразумны выбар. 3 такім жа правам мог папракнуць сябе і Ступак. Ён таксама галасаваў за гэтага драпежнага міліцыянта. Але як было нс галасаваць ці галасаваць за ягонага суперніка, як пекаторыя казалі — нацыяналіста? Той можа, быў і нсблагі хлопец, вучопы, але што б ён зрабіў з гэтым задушаным пародам, які ўмеў толькі піць, лайдачыць і красьці? Які напалову складаўся з камуністаў ды камсамольцаў, а другой паловай абслугоўваў КДБ? А яшчэ той абвясьціў, што ўзакопіць прыватную ўласнасьць ды ўвядзе абавязковай нацыянальную мову, на якую амаль усе забыліся — і ў горадзе і ў вёсцы. Ступак пачаў ад яе адвыкаць яшчэ ў войску, хоць для яго, вясковага хлопца, авалодаць як сьлед расейскай было пялёгка. Ён доўга ня мог правілыіа вымавіць шмат якія pa-
сейскія словы (трапка, напрыклад, за што яго так і дражнілі ў роце «трапка»), Толькі адвучыўся ад вясковага, збольшага загаварыў, як і ўсе ў горадзе, на расейскай, як гэты вучонынацыяналіст зьбіраецца ўсіх перавучыць назад, па-вясковаму. He, на тое Ступак быў нязгодны. Хай ужо вясковыя бацькі дагаворваюць свой век, як умеюць, ён жа застанецца пры гарадской мове. Як начальства. Як усе навакол. Зноў жа мітынговыя пагрозы камуністам, наменклатуршчыкам ды кадэбістам. Якраз перад тым Ступака прынялі ў партыю, зьявіліся „ейкія магчымасьці, і ён сьвядома прагаласаваў за міліцыянта, таксама камуніста. Праўда, тады слабенька паспадзяваўшыся, што, можа, таго яшчэ і ня выбсруць. Ды во выбралі — на сваю галаву.
Недзе на сярэдзіне лета, як яго асабліва дапякла нэндза, удумаў зьезьдзіць на вёску да бацькі. Якраз у той бок ехаў на сваім «Запарожцы» сусед Плешка, узяўся падвезьці. Выехалі раненька, па халадку, на вуліцах яшчэ было вольна ад аўтамабіляў, Плешкаў «Запарожац» нязвыкла стракатаў рухавіком, здавалася, вось-вось пойдзе ў разнос і разваліцца. Але не разваліўся, порстка каціў па шашы. За гарадской рысай на раздарожжы ўперліся ў шлагбаум ДАІ — праверка дакументаў, усё роўна, як калісыді ў Афгане. Але там ішла вайна, а тут... Пахмурыя з бессані хлопцы ў камуфляжы з аўтаматамі на грудзях прыдзірліва агледзелі Плешкавы правы, зазірнулі ў салон і ў багажнік папсрадзе. Плешка нечакана для свайго ўзросту і, пэўна, насуперак характару пачаў лісьліва лепятаць штось, бы падлізвацца, нібы быў вінаваты. Ступак жа адчуваў толькі злосьць, калі гэтыя малакасосы прыдзірліва, з-пад ілба азіралі яго, запасьніка афганца, узпагароджанага баявымі ўзнагародамі. Хто яны такія? Ці стрэльнулі яны хоць раз з тых аўтаматаў па жывым чалавеку, раздражнёна думаў ён.
Пасьля, ужо на дарозе, мабыць разьмякшы на КПП, Плешка пачаў скардзіцца, як цяжка жыць. На сваю працоўную пенсію трэба яшчэ ўтрымліваць і дачку з унукамі, якая два гады нідзе не працуе. На старасьці год замест таго, каб забіваць у даміно ці сядзець з вудай пад рэчкай, ён змушаны рамантаваць чужыя машыны, адбіваць пальцы на кузаў-
ным рамонце. Але ўсё нейкі рубель на прыварак для дачкі і ўнукаў. Зрэшты, у гэтым сэнсе Плешка ня быў выключэньнем, цяпер шмат маладых жыло на жабрацкія пенсіі бацькоў. Ступак, едучы ў вёску, таксама меў спадзеў чымнебудзь пажывіцца ад бацькі. Ён расслаблена сядзеў побач з засяроджаным на дарозе Плешкам і, як той змоўк, пачаў гаварыць сам. Карцела пагаварыць, расказаць пра сваё пабалелае.Там ля гаражоў, гэтаму Плешку не было як слухаць, тут жа нідзе ня дзенецца, будзе слухаць, думаў Ступак.
— Кажу ім там, у ваенкамаце, што я ня сам туды напрасіўся, мяне паслалі выконваць інтэрнацыянальны доўг, а што мне за гэтае выкананьне?
— Лепш бы ты яго нс выконваў, — ня надта ласкава зазпачыў Плешка.
— Як гэта — не выконваў?
— А так. Болей карысьці было б.
— Каму карысьці? — чагось ня мог зразумець Ступак. — Каб ня мы, душманы захапілі б Афган.
— А чаго ім захопліваць? Ён і так іх.
— А амерыканцы? Яны б жыва селі на нашыя межы.
— I хай бы сядзелі. Нам што да таго?
— Ну, зпаеш! — пачаў гарачыцца Ступак. Яму было не зразумела пярэчаньне суседа, з такім ён яшчэ не спатыкаўся.
— Во цяпер гэта Чачня,— спакойна працягваў Плешка. — У Афгане інтэрнацыяналісты, у Чачні — федэралы. А ўсё нашая моладзь гіне. Навошта яе гробіць? — разважаў Плешка, разьехаўшыся з трактарам, які валок за сабой віхлясты п рычэп.
— У Чачіпо нашых не пасылаюць. A то б я, мусіць, зьехаў, — сказаў Ступак. — Ад жызьні такой.
— Ну і дурань! — проста адгукнуўся Плешка. — У Афгане не навучыўся?
Называецца, пагаварылі, падумаў Ступак. Гэты пенсіянер Плешка меркаваў дужа па-свойску, маладзейшыя ўсё ж былі інакшай думкі — што значыць розныя пакаленьні. Хаця Плешку што — ён атрымлівае пенсію, а што і дзе атрымае Ступак?