Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Цябе як зваць? — крыху падабрэлым голасам запытаўся рыбак.
— Ды салдат проста, — падумаўшы, адказаў хлопец. Яму зусім не хацелася называць сябе, а хлусіць таксама ёп ня меў вялікай ахвоты.
— А я бамж проста, — у тон яму адказаў рыбак і засьмяяўся.
Што ж, хай будзе так, падумаў салдат. Адзін дэзерцір, другі бамж, — сышлася салодкая парачка, зьедліва падумаў ён.
— Такія справы, — няпэўна закругліў кароткую гутарку бамж і выцягся на траве. 3-пад расшпіленай ватоўкі з дзіравым подкладам агаліўся ягоны запалы жывот увесь у нейкіх сіняках і больках, і салдат зважліва адвёў позірк. Падумаў, аднак, што цяпер і ў яго ня лепшы. Паляжаўшы крыху, бамж зноў падпяўся, сеў на траве.
— Нс паелі — толькі жывот разгнявілі. Знаеш, салдат, бяры вуду і закідвай. Можа, і яілчэ возьмецца...
Салдат паслухмяна ўзяў з долу ня надта зграбнае вудзільна з накручанай на яго жылкай і пайшоў на ранейшае месца, дзе нядаўна клявала.
— 1 глядзі мне кручок! — гукнуў ззаду бамж. — Адарвеш — галаву скручу!
Ды ўжо як-небудзь, адказаў яму ў думках салдат.
Увесь надвячорак ён кідаў у невялічкую затоку выраза-
ны з хваёвай карыны паплавок і ўсё марна — клёву не было. Тады ён перайшоў у іншае месца — далей за трысыіёг, ніжэй па цячэньні. Але й там у яго ні разу ня клюнула. Надвор’е тым часам усё лепшала, зрабілася зусім цёпла, над вадой таўкліся клубкі машкары. Вецер суняўся, круглявая рачная затока, бы цьмянае люстэрка, адбівала нязыркае хараство лесавога берагу, за які паволі заварочвала рака. Нізка навіслае над вадой кустоўе лазьняку на тым беразе клала на ваду глыбокі люстраны прыцемак, дзс, напэўна, вадзілася рыба. Можа, нават ляшчы, калі ў яміне, падумаў салдат. Але як перабрацца туды, каб не разьдзяваючыся, разважаў ён, губляючы цікавасьць да вуды. Было ціха й лагодна, і ўжо ня верылася ў тую пагрозу, якая гадамі навісала над краем, якой гэтак баяліся. Але, можа, дарма? Можа, той страх перабольшаны? Неяк жа жыве каля ракі бамж і нават фанабэрыцца — загартаваны! А можа, ён гэтак, каб ня думаць пра горшае й падбадзёрыць сябе? А заадно й яго таксама.
Як сонца схавалася за вершаліны хвояў, салдат выкінуў з вады невялічкага акунька — і ўсё. Болей да самага зьмярканьня нічога ў яго не ўзялося. На вадзе ўжо цяжка было ўгледзець нерухомы паплавок, і хлопец зматаў вуду.
— Ну-у... А я думаў! — расчаравапа сустрэў яго бамж, лежачы ля цяпельца. — Значыцца, такое тваё шчасьце...
— He клявала зусім.
— Гэта яна як калі. Неяк за раньне я вывудзіў шэсьць штук. А пасьля два дні ніводнай. Проста злосьць бярэ. Але й жраць хочацца...
— А болей тут — нічога? — папытаўся салдат.
— А што ж тут яшчэ? Грыбоў, ягад няма — яшчэ рана. Зьверына ўся сышла прэч. Людзей адсялілі. Што беглым бамжам застаецца?
Так, мусіць, няшмат застаецца беглым бамжам-дэзерцірам, згодна падумаў салдат. Але што можна было зрабіць, каб здабыць харчу, ён ня ведаў, як ня ведаў таго й бамж. Зрэшты, той, мабыць, і ня надта клапаціўся пра ежу.
— Тут, знаеш, такое дзела: менш будзеш есьці — даўжэй пражывеш, — не зразумець, жартам ці насур’ёз зазначыў ён. — Менш радыяцыі спажывеш. Так што нам голад карысны.
Нс, з тым салдат ня мог пагадзіцца, — ён і так згаладнеў дарэшты, а сілы ад таго не паболела, — паменшала, гэта пэўна. 1 ёп усё думаў, дзс каб што зьесьці. Але цяпер ля рэчкі зьявілася надзея, і ён не хацеў нікуды адсюль ісьці.
Як стала цямнець, бамж падняў з долу вудзілыіа і адвязаў ад жылкі кручок, які акуратна зачапіў за падклад кухвайкі.
— Трэба берагчы, a то... Спаць хочаш?
— Ня дужа, — адказаў хлопец.
— Дык пільнуй агонь. А я кімарну пару гадзін.
Бамж на кукішках палез у цесны лаз свае зямлянкі ў абрыве, а салдат застаўся ля касьцярка.
Ён патроху падкладваў у агонь сухія хваёвыя палкі, санлява сачыў, як паволі, але настойліва між дрэваў тачыліся, большалі, убіраліся ў сілу, каб затым пачаць мізарнець, лянівыя языкі полымя. Тады зноў трэба было падкласьці. Часам на хлопца шугала дымам — ад подыху ветру з рэчкі. Наўкола панавала цемра; чорнай рачной затокі адсюль было ўжо й пя згледзець. Адно няроўна сьвіціўся — то ярчэў, то цямнеў — невысокі пясчаны абрыў з нарой побач. Бор уначы амаль перастаў шумець, і навакол зрабілася аж занадта ціхмана.
На хлопца зноў абвалілася звыклае адчуваньне адзіноты, і ён пачаў думаць-меркаваць пра сваё незайздроспае становішча. Зрэшты, думаў ён пра яго заўсёды, быццам намагаўся штось вырашыць. Ці што зразумець. Але ні таго, ні гэтага ніколі да капца не ўдавалася, ён ня мог выкараскацца з нейкага разумовага тупіку, куды яго загнала жыцьцё. Ці, можа, загнаў сябе сам. Шмат было незразумелага ў ягоным медаўгім жыцьці, але адно было пэўна, — яму не пашчасьлівіла нарадзіцца дужым. Нельга сказаць, што слабаком, але й ня дужым, — такім, каб уласнай сілай абараніць сябе. Як гэта рабілі іншыя — у двары. Калі тае сілы бракуе, тады над табой будуць знушчацца іншыя, а табе толькі й спадзявацца на іхную літасьць ці абстрактную справядлівасьць. Сіле ж ня трэба справядлівасьці, яна сама сабе гаспадыня й кіруе сабой як хоча. У дзяцінстве салдата так сталася, што хлопцы з падворка былі старэйшыя за яго і ўжо таму дужэйшыя,
якія ня грэбавалі тым, каб пазьдзеквацца з яго. Калі трэба было куды па што зьбегаць, пасылалі яго, калі ў яго паяўляўся ножык, можна было яго адабраць. Ці папрасіць паглядзець і не аддаць. Ашукаць таксама можна было. Бо, апроч таго, што ён слабейшы за іншых, ён яшчэ скардзіцца не пабяжыць, бо яму не было каму скардзіцца — ён пя меў бацькі. А пасьля ў яго ня стала й маці.
Дзяцінства для яго выдарылася мала шчасьлівае, нават пакутнае; асабліва, як ён страціў бацькоў і застаўся адзін з старой, нямоглай бабуляй. Пасьля, у інстытуце, што-нішто для яго зьмянілася да лепшага, ён шчыра памкнуўся да ведаў, набыў самастойнасьць і па магчымасьці адасобіўся ад калектыву, які яго ніколі пя вабіў. Але пасьля прызыву ў войска ўсё горпіае да яго вярпулася: і гаманкі, мітусьлівы калектыў у казармс, і абсалютная залежнасьць ад нахабпых, самазвапых салдацкіх лідэраў. Апынуўшыся пасьля «вучэбкі» ў палку, ён думаў, што тут будзе інакш, што тут яны ўсе роўныя, і афіцэры будуць ставіцца да іх справядліва. Афіцэры, можа, і ставіліся да ўсіх справядліва, але афіцэраў было няшмат, і тыя былі занятыя ўласнымі афіцэрскімі справамі. Салдатамі ж верхаводзілі свас, тыя, што вылучыліся з салдацкай масы й кіравалі паводле свайго крыміпальнага разуменьня. Самымі аўтарытэтнымі сярод іх былі тыя, што ўжо пасядзелі ў турме, адкуль яны прынесьлі ўласную мараль і турэмныя звычаі. Неяк перад вячэрняіі паверкай сяржант Дробышаў упусьціў пад ложак свой футарал ад зубной шчоткі і, як заўжды, па-хамску загадаў салдату: «А ну, паднімі!» Замест таго, каб зараз жа выканаць загад, салдат коратка кінуў: «Сам паднімі» і тут жа паляцеў ад моцнага ўдару ў твар. Ён ня сьцяміў, што сяржант з памерам кінуў пад ложак футарал, і гэта яго няўцямнасьць каштавала салдату прыкметнага сіняка пад вокам. Назаўтра пры разводзс на заняткі камандзір роты пацікавіўся: «Што гэта ў цябе?» У страі ўсе напружана чакалі ягонага адказу, і ён, трохі счакаўшы, сказаў, што ўпаў. «Трэба глядзець пад ногі», — глыбакадумна заўважыў ротны. А непадалёк з першай шарэнгі злосна шчэрыўся на яго сяржант Дробышаў. Салдат надумаў тады, што, напэўна, адказаў правільна, але ўжо на
ластупны дзсль яму давялося пашкадаваць аб тым. У курылцы, дзс ён толькі прысеў з хлопцамі, паявіўся сяржант Дробышаў і моўчкі з усяе сілы выцяў яго кулаком пад дых — пачаму лс ўстаеш, калі старэйшы заходзіць? Скорчыўшыся ад болю, салдат павалокся ў казарму, у той час, як іншыя моўчкі і абыякава пазіралі ўсьлед. Ніхто не заступіўся, нібы так і лалежала ставіцца да шараговых.
Але яшчэ горшае стала на пачатку вясны, як старшыном роты прызпачылі прапаршчыка Зяленку. Гэты ўзяў за звычаіі таемна кучкавацца з сябрамі пасьля адбою ў капцёрцы, дзс яны выпівалі. Часам каго-небудзь будзілі ў казарме й таксама клікалі ў капцёрку. Аднойчы пасьля поўначы адтуль выйпіаў счырванелы з твару, мо лават заплаканы, зямляк Псцюхоў, моўчкі лёг ла свой ложак і накрыўся з галавой коўдрай. «Што ячы там?» — ціха папытаўся салдат, ды зямляк лават лс адказаў і доўга яшчэ ўздрыгваў пад коўдрай ад плачу. Салдат здагадваўся пра тое, што там адбылося, але маўчаў, ужо адчуваючы, што прыйдзе чарга й да яго. Праўда, пакуль нс прыходзіла, і хлопец з трывогай і страхам чакаў, калі тое здарыцца. Пару разоў ён прыкмячаў, як пад ралак з капцёркі выбрыдаў яўла п’янаваты Дробышаў, таропка распранаўся і клаўся ў свой рупна разасланы для яго ложак, — праз тры ложкі ад салдатавага. Аднойчы Дробыілаў, ужо легшы, устаў і з кішэлі пітаноў дастаў філку, якую, азірлуўшыся, сунуў пад матрац. Ужо ці не зьбіраўся ён каго зарэзаць улачы, засынаючы, падумаў салдат. У той момант ёл ля ведаў яшчэ, што зарэзаць давядзецца самому, і з тае хвілілы ўсё ягонае жыцьцё пойдзе лаперакасяк.
Ялы тады стомленыя зьмяліліся з нараду, і толькі салдат заснуў пасьля адбою, як адразу прачнуўся ад моцнага штуршка ў бок, — лад ім у праходзе стаяў камлюкаваты радыст Падабед. «Да прапара», — прагугнявіў ён, і салдат зразумеў, што яго клікалі ў капцёрку. Пасьля другога такога ж тумаку ён мусіў устаць, пачаў ладзяваць шталы, затым боты. «Босы», — прасіпеў Падабед, і ён, памарудзіўшы, босы паплёўся ў капцёрку.
Там яшчэ соннага й стамлёлага, з замутнёнай гідотай сьвядомасьцю яго нахабна згвалтаваў на падлозе ўсё той жа
нснавіспы яму сяржант Дробышаў; Падабед і Зяленка трымалі. Змучаны і зганьбавапы, як і пядаўна ягопы зямляк Пецюхоў, ён дабрыў да свайго ложка і лёг. Ён пс палез хавацца пад коўдру, нават не заплюшчыў вочы і ляжаў, чакаючы свайго часу. Наўкола ў начным прыцемку казармы саплі, варочаліся, мармыталі ў сьне салдаты, і нікому не было справы да таго, што рабілася за сьцяной у капцёрцы. I салдат так меркаваў, што ня будзе справы й да таго, што неўзабаве мела здарыцца.
Усё ж ён дачакаўся таго, чаго хацеў. Праз гадзіну ці болей да свайго ложку ціха, нібы крадком, падышоў нарэшце і Дробышаў, распрануўся і лёг. Яшчэ праз кароткі час пачуўся ягоны нягучны храп, сяржант спаў. Тады салдат падняўся, надзеўся, акуратна навярнуў парцянкі, нацягнуў боты. Усё рабіў нетаропка і грунтоўна, бы цягнуў час. Заставалася надзець бушлат, але бушлат разам з іншымі вісеў каля тумбачкі днявальнага, які там прымасьціўся кімарнуць у глухі час начы. Салдат падышоў да соннага Дробышава, паціху засунуў руку пад ягоны матрац. He адразу, але намацаў фінку і без размаху, з незвычайнай для сябе сілай увагнаў яс па самы тронак у левы бок Дробышава. Той толькі хрыпнуў гучней і, не прачнуўшыся, абвяў на ложку.