Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
Шмат што ва ўласным лёсе салдата здавалася яму няпэўным ці зусім кепскім. Людзі, якіх ён сустракаў, таксама ня надта захаплялі яго. Да бамжа ён з першага дня прыглядаўся з асаблівай увагай — усё ж ня так часта выпадала яму сустракаць бамжоў. Спосаб ягонага існаваньня і некаторыя словы часам зьдзіўлялі салдата, які з дзяцінства прывык, можа быць, з празьмернай увагай ставіцца да словаў і ўчынкаў старэйшых. У старэйшых хлопцу перш за ўсё хацелася бачыць пэўпасьць і грунт, — якасьці, якіх, можа, не хапала самому. Але не пашмат болей ён знаходзіў іх у старэйшых,
сярод якіх таксама панавалі зьменлівасьць і выпадковасьць. Пачынаючы ад дробных, асабістых падзеяў ды ўчынкаў і капчаючы Чарнобылем. Людзі яўна не разумелі, куды йшлі і куды трэба было йсьці. Часам ён думаў, што ўся гісторыя чалавецтва надта ж падобная на мітусьлівы рух згаладнелых мухаў па пустым стале. Hi заколаў у тым руху, ні пэўнасьці, адно толысі памкненьне — знайсьці і зжэрці.
Во і бамж пра радыяцыю кажа то так, то гэтак. To япа для яго — не пагроза, то ён ужо штось адчувае. Хаця што бамж — нават вучоныя ня могуць дазнацца пра ступень яе небясьпекі. Адныя ўстанаўліваюць адныя нормы, другія — другія. Але ўсе вынаходзяць тэарэтычна, а тут даводзіцца выпрабоўваць гэтую халеру на сабе, сугуба практычна. Яны тут, нібы лабараторныя мышы з нікому непатрэбнай лабараторыі, няплапавыя ахвяры заблытанай навукі. А заадно й гэткай жа тэхнікі. А можа, і абаронкі таксама. Салдат нідзе не чытаў, алс чуў у размовах, што прычыны катастрофы — усё ж у абаронцы. Для ракет патрэбны ўзбагачаны плутоній, во абароншчыкі й гналі яго, каб выканаць і перавыканаць планы да сьвята ўсіх працоўных — першага мая. Тэхніка й ня вытрымала. А за ёй і абаронка, ды й палітыка таксама. Але ж у гэтай дзяржаве палітыка — рэч сьвяшчэнная, у ёй ніколі ніхто не сумняваецца. Толькі чаму яна патрабуе столькі ахвяраў?
Апошнія дні салдат таксама пачаў прыкмячаць у сабе штосьці нядобрае. Нейкія кепскія зьмены пачалі адбывацца і ў яго арганізме. Стала надта круціцца галава, часам ён нават баяўся, што ўпадзе, асабліва калі доўга глядзеў на рачную плынь. Зноў жа пачала балець шыя пад вухам, увесь час карцела адкашляцца, ды было неяк. Але болей за ўсё яму дакучала адчуваньне голаду. Ад голаду ён слабеў і думаў, што ўсе прычыны яго хваравітасьці — ад недахопу харчу. Здавалася, калі б хоць аднойчы ўволю пад’еў, дык і пачуўся б лепей. Але пад’есьці ўсё не было чаго, а пра іншае ёп баяўся й Думаць.
Выратоўчы іх касьцярок, з якога яны карміліся і які грэў іх уначы і ўраньні, апынуўся карай для салдата. Ён зжыраў неймаверную колькасьць дроваў, якія ўсё цяжэй было здабы-
ваць у лесе. Мабыць, усё было б лепш, калі б яны мелі сякеру ці хоць які здатны нож ці кінжал. Алс нічога з таго ў іх не было — ні ў бамжа, ні ў салдата, дровы яны мусілі здабываць голымі рукамі. Гарадскі жыхар, салдат ня думаў, што ў лесе гэта стапе праблсмаіі. Галоўнае, калі бамж ішоў на балота, хлопец ня мог на даўгі час адлучацца з берагу, а адлучыўшыся, кожны раз баяўся, што спозыйцца, і касьцёр згасьне.
Таго дня ён асабліва далёка й не адыходзіў. Выбраў у маладым хвойніку ссохлую слку, якая была яму пад сілу, і раслачаў яс гнуць-хістаць, каб выкруціць з каранямі. Елка была пе таўстая, тым ня менш давялося павалэндацца, і хлопец ажпо спатнеў, пакуль управіўся з сю. Так і павалок цераз падлесак да рэчкі, усё трывожачыся, ці не патух касьцярок. Як іпюў, падклаў зусім трохі, магло й дагарэць.
Выбраўшыся з лесу на абрыў, перш за ўсё зірнуў на бераг і ад зьдзіўленьня ледзьве ня выпусьціў елку — каля касьцярка плячмі да яго сядзела незнаёмая жанчына. Касьцярок быццам яшчэ трохі дыміўся, і жанчына, апранутая ў джынсовую куртку і спартовыя штаны, клапатліва падкладвала ў яго roe, што не пасьпела яшчэ дагарэць. Салдат амаль што спалохаўся, што япа можа й зусім патушыць касьцёр, і саскочыў з абрыву.
— Во падкладваю, каб нс патух, — сказала жанчына звычайпым, амаль як у хацс, голасам.
He адказаўшы ёй, салдат паправіў канцы недагаркі гальля — дымок пагусьцеў, неўзабаве павінны быў паявіцца агонь: касьцярок пс затухне. Гэта яго супакоіла, хаця паяўленьне жанчыны амаль затрывожыла, тым больш, што ён тут апынуўся адзін, — бамж з ранку прападаў на балоце.
— Што, рыбу ловіш? — паўзіраўшыся ў яго заклапочаны твар, запытала жанчына.
Япа была куды старэйшая за салдата, мела жвавы й востры позірк з-пад цёмных, не памаляваных брывоў; на яе вуснах таксама не было прыкметна сьлядоў памады, і яны здаваліся пя падта выразнымі на худаватым твары. Волыіая манера гаворкі й не беларуская мова давалі зразумець, што жанчына не тутэйшая, — хутчэй за ўсё, з гораду. Але як япа апыпулася тут? Што ёй тут трэба?
— Адзін тут? — зноў запытала яна.
— He адзін, — буркпуў ён і палез на абрыў па елку. Усё ж трэба было падкласьці ў касьцёр.
Ён звалок елку з абрыву, падцягнуў бліжэй да берагу і пачаў абломваць галіны. Некаторыя з іх кідаў у агонь, іншыя, што былі таўсьцейшыя, складваў наводдаль. Жанчына, пілыіа назіраючы за ім, моўчкі сядзела ля кастра. Пасьля рэзка спытала:
— Ты дурань, ці што?
Перш, чым адказаць, ён кінуў у яе бок злы позірк, бо яна яўна бянтэжыла хлопца і, мабыць, не адразу ўцяміла тое. Але зразумеўшы, падышла да яго бліжэй.
— Давай памагу.
Удвох яны сталі ламаць з елкі суччо, хаця, як ён зразумеў, дапамога ад яе была невялікая; яна больш замінала, тузаючы елку. Ростам яна была вышэйшая за салдата і, мабыць, ніколькі нс бянтэжылася ў адносінах з ім. Ён жа немаведама чаму пачаў прыкметна для самога сябе саромецца ад таго, што яна была да яго так блізка.
— А сякеры няма? — папыталася жанчына, і ён згледзеў, што наперадзе ў яе нс хапае зуба.
— Няма.
— I пілкі няма?
— Няма й пілкі.
— Як жа ты тут абыходзісься? Рукамі?
— Рукамі.
— А як рыба? Клюе?
— Клюе, — проста адказваў ён, ламаючы таўсьцейшыя сукі зьнізу. Жанчына абломвала болей топкія з вершаліны.
— I шмат налавіў?
Прыпамятаўшы іхны ўлоў і страчаны кручок, ён крыва ўсьміхнуўся. Падумаў, аднак, што падрабязнасыдяў ёй тлумачыць ня будзе. Хто яна такая, каб усё ёй тлумачыць.
— А дзе ж твая вуда? Ці, можа, сетка? — не змаўкала жанчына.
— Для нашай рыбы вуды ня трэба, — сказаў ён, маючы на ўвазс жабаў.
— Во як! Значыць, ты тут не адзін?
— Нс адзін, — сказаў ёп і ўпершыню проста зірнуў ёй у твар, затрымаўшы позірк на вязанай шапачцы на галаве. Усё ж улетку ў зімовых шапках жанчыны ня ходзяць, нават у лссе. Чаму гэтая ў шапцы? Ягоны позірк, аднак, зараз жа прыкмеціла жанчына.
— Што, думаеш — благая шапка? Вельмі нават зручная. I камары не кусаюць. Дык з кім жа ты ловіш?
— 3 кім трэба, з тым і лаўлю, — стрымана сказаў ёп і змоўк. Недарэчная цікаўнасьць жанчыны пачала дакучаць салдату. Добра яшчэ, думаў ён, калі тое — толькі цікаўнасьць. Хутчэй бы прыходзіў з балота бамж, ужо ўдвох бы япы знайшлі як адчаніцца ад гэтай жанчыны.
Жапчыпа ў сваю чаргу таксама зразумела, мабыць, што няшмат даб’сцца ад гэтага недарэкі-хлопца ў салдацкім бушлаце, і сказала пра сябе:
— А я гэта іду, гляджу — касьцярок, і нікога няма. Ну, думаю, прыкуру, a то запалыііца скончылася. А топаць далёка...
— Гэта куды ж — топаць? — ваўкавата запытаў салдат.
— Туды, — няпэўна махнула рукой жанчына.
I тады салдат убачыў ля вогнішча невялікую гаспадарчую сумку, з якімі гаспадыні звычайна ходзяць на рынак. У сумцы штосьці было пакладзена, аднак, наўрад ці прадукты — з выгляду сумка здавалася лёгкай. У той час з кустоўя ля рэчкі паявіўся бамж, які, убачыўшы іх тут, прыпыніўся, але затым пачаў нетаропка набліжацца па бсразе. Жанчына, згледзеўшы яго, кіўнула.
— Напарнік, ага?
— Напарнік, — сказаў салдат. Ягоны ніякаваты настрой адразу стаў лепшаць, у прысутнасьці бамжа ён адчуў сябе болеіі упэўнепа.
Здаля азіраючы жанчыну, бамж падышоў да кастра. У шапцы ён трымаў налоўленых у балоце жабаў і цяпер яўна прыкідваў, што з імі рабіць. Мабыць, паказваць іх незнаёмай жанчыне ён не хацеў, але й выпускаць таксама было шкада. Жанчына, падобна было, штось зразумела.
— Што гэта — рыба?
— Рыба, — раптам сказаў бамж. — Ляшчы. Паказаць?
— Пакажы.
Жанчына зрабіла некалькі крокаў насустрач, каб зазірнуць у шапку, адвязаныя вушы якой сн сьціскаў у кулаку. Але, зазірнуўшы, адхіснулася.
— Фу, гадасьць! Нашто яны вам?
— Есьці!
— Есьці? Вы што?
— А нічога. Голад — ня цётка.
— Панятна, — не адразу сказала жанчына і адышлася, здаецца, страціўшы цікавасьць і да жабаў, і да іхных лаўцоў.
Бамж між тым з нечаканым імпэтам забегаў каля кастра.
— А во мы іх зараз падкапцім, падсмажым і зьямо за мілую душу. Праўда, салдат? Можам і пачаставаць, калі згаладнела. Адкуль ідзеш? — быццам да добра знаёмай, зьвярнуўся ён да жанчыны.
— Адтуль, — сказала жанчына і прысела трошкі ўбаку ад вогнішча.
— Салдат, давай болей дроваў! — па-камандзірску распараджаўся бамж. — Напалі жару. А я іх выпатрашу, нафаршырую цыбуляй ды перчыкам. А як жа! Французы ядуць, а мы што — горшыя?
Салдат безь вялікай ахвоты ўзяўся падкладваць у вогнішча сухое яловае гольле, полымя ад якога хутка шуганула слупам пад неба. Зблізку ад вагню стала горача, яны адышліся далей; бамж ржавым складанчыкам выпатрашыў дзясятка паўтара жабак.
— Нябось уцякаеіп? — раптам запытаўся ён у жапчыны, якая сядзела зводдаль. Жанчына насьцярожылася.
— А я не ўцякаю. Хай ад мяне ўцякаюць.
— Хе! Ты хіба з міліцыі?
— Можа, і з міліцыі...
— Так я табе й паверыў! — агледзеўшы яе, сказаў бамж.
Жанчына ў адказ засьмяялася — строгі яе напачатку твар па-добраму прасьвятліўся.
— Ну й правільна зрабіў. Цяпер верыць нікому нельга.
На грудку напаленага вугольля бамж распачаў пячысмажыць жабаў. Седзячы побач, салдат звыкла глытаў сьлінкі й памалу пароў у агонь. Ён чакаў, што жанчына пойдзе, яе
прысутнасыдь пепрыемна гняла яго, ён ужо пасьпеў адвыкнуць ад пустой балбатні з незнаёмымі. Для пустых размоваў яму даволі было бамжа. 3 жанчынай, напэўна, трэба было абыходзіцца інакш, асабліва з такой во бессаромнаю прыліпалай. У размовах з жанчынамі ён наогул рэдка калі трапляў па патрэбпы тон, часьцяком саромсўся і нават пакутаваў з таго.
Празь якую гадзіну ці болей жабкі, здаецца, падсмажыліся, і яны паселі іх есьці. Жанчына па-ранейшаму мясьцілася трохі ўбаку ад вогнішча, і салдат падумаў: ну, цяпер ужо пойдзе. Алс яна нікуды ня йшла, і калі бамж падаў ёй певялічкую жабку на шырокім лісьце дзядоўпіку, які служыў ім заместа талерак, нерашуча ўзяла яе. Аднак есьці пакуль не сыіяшалася.