Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
Пра палітыку япы не гаварылі, быццам палітыка іх не датычыла. Падобна было, што ў атамнай зоне яны выйшлі з зоны палітыкі, як і ўлады таксама, і падпарадкоўваліся адно іія менш строгім законам прыроды, законам выжываньпя. Толькі аднойчы, як бамж прачнуўся на сьвітаньні, каб падмяніць салдата ля касьцярка, сказаў нібы ў працяг колішняй гутаркі ці, можа, чаго ўбачанага ў сьне:
— Знаеш, салдат, увогуле я — за камунізм. Начарта мне гэты капіталізм...
— Мусіць, таму, што капіталаў бракуе? — з усьмешкай сказаў салдат.
— He, lie таму. Пры камунізме мяне, мабыць, даўно б у турму пасадзілі. А тут пакуль каго не заб’еш, не пасодзюць.
— А вам што — у турму хочацца?
— Ня тос, каб хацелася. Але ў турме, калі параўнаць, — рай. Асабліва зімой. А што? Цёпла, кормяць, кампанія нейкая. А паспрабуй перазімаваць у паддашшы. Ці ў каналізацыі. Ды паваяваць з міліцыяй, з крыклівымі дворпічыхамі. А ў сьмецыдевых скрынях гіры дамах цяпер што знойдзеш? Людзі самі ўсё жаруць, толькі цалафан выкідваюць, — мовіў ён з пейкаю пават крыўдай. — Начарта мне гэты капіталізм, лепш быў сацыялізм.
— Каўбаса дзяшовая, — у тон яму зазначыў салдат.
— I каўбаса, і шмат што іншае. Вазьмі агароды. Можна было пайсьці і накапаць бульбы ці там нарэзаць капусты. Нікому пс шкада — усё калгаснае. А цяпер цябе гатовы з ружжа застрэліць за адну маркоўку. Вунь старога бамжа ў Зялёным і стрэльнулі. За дзьве маркоўкі аддаў жыцьцё. He аддаў на вайне за радзіму, дык за дзьве маркоўкі аддаў. He, нашаму брату пры сацыялізме лепш.
— Мусіць, пры сацыялізме і бамжоў не было. He дазвалялася.
— He дазвалялася, ага, гэта праўда. Нават жабракоў вывелі.
— А жабракі i бамжы — гэта не адно й тое ж?
— Вялікая розьніца, — сказаў бамж. — Жабракі просяць, a бамжы — ніколі. Хіба, калі ім самі даюць. Бо гонар маюць.
— Во як! А я й ня ведаў.
— Бо малады і шмат чаго ня всдасш. Але я цябе навучу. Раскажу пра сацыялізм як вышэйшую фармацыю... Чаго? Капіталізму ці камунізму — ужо й забыўся.
— Але некаторым і пры капіталізме няблага, — сказаў салдат. — Вунь якія катэджы набудавалі. Зноў жа іншамаркі...
— Набудавалі, ага. Жульлё рознае. Што — яны зарабілі на тыя катэджы? Накралі і карыстаюцца. Была ўлада савецкая, а стала бандыцкая. Знаеш, аднойчы я не стрываў. Ну, у Менску. Бачу, у двары двое корпаюцца ў новенькім «БМВ». Знасш, апошняя мадэль, усё ў ім блішчыць, бы ў люстэрку. I гэтыя пачынаюць у ім разьбірацца: дзе карбюратар, дзе турбанадуў, дзе шрус. А разьбіраюцца слаба, адразу відаць, усё з нямецкай інструкцыяй зьвяраюцца. Я падышоў, аж душа мая зьнямела, кажу: дазвольце мне, хлопчыкі, толькі зірнуць, я ж аўтамеханік. Яны паднялі галовы, убачылі мае транты, і адзін са стрыжанай патыліцай хапае гаечны ключ — мабыць, памеру 28 на 30, і як гаркне: прэч адсюль, бомж ванючы! Ну, я ім паказаў бамжа ванючага. Я ім выдаў. На двары аж кучка пенсіянераў сабралася. I знаеш, мяне падтрымалі.
— Няўжо падтрымалі?
— Яй богу. Адзін сказаў: ноччу ім колы папраколваць, каб ведалі. Але гэта дарма. У такога прыгажуна колы папраколваць рука не паднімецца. Хай езьдзіць. Але я ўжо болей яго не пабачу.
— Хто ж вінаваты...
— Канешне, сам вінаваты, — азваўся бамж і перайначыў размову. — Ну, як там нашыя жабіны? Ці варушацца?
Пад той час яны зрабілі некаторы харчовы запас — налоўленых у балоце жабаў пасадзілі ў выкапаную на беразе ямку, напусьцілі туды вады, каб жабы пачуваліся лепей. A каб яны не вылазілі, бамж прыкрыў іх зьверху тонкімі жэрдкамі.
Цяпер амаль увесь час ён прападаў на балоце. Праўда,
зблізку жабаў хутка ня стала, — ці ён іх палавіў, ці, можа, адчуўшы небясьпеку, тыя перабраліся ў далый канец балота, дзс было глыбсй і рос трысьнёг. Часта лазіць туды ў багну бамж асьцерагаўся; зноў жа там сталі трапляць дзіўнаватыя жабы, мусіць, жабы-мутанты, ці што? Некалькі разоў ён лавіў іх з дзьвюма парамі даўгіх задніх лапаў і сьпярша аж парадаваўся: будзе болей паедку. Але пасьля пакідаў іх у багну — невядома яшчэ, чаго чакаць ад гэткага наедку. Іншым разам яму трапляліся невялікія жабкі з дзіўна скасабочанай галавой —не ў канцы тулава, а быццам як збоку. Гэтых таксама давялося адбракаваць. За той час бамж ужо набыў пэўныя веды пра жабаў і разьбіраўся ў іх ня горш за якога прафесара. Дзіва што — столькі часу прабыў у балоце сам-насам з жабамі. Яго толькі трохі дзівіла, што жабы нідзе ня квакалі, быццам усс страцілі свой адмысловы жабіны голас.
Надвор’е на той час увогуле спрыяла іхнаму бамжоўству. Зранку выдараліся негустыя туманы, на траву клалася раса. У паўдзён жа было нават сьпякотна, і тады салдат перабіраўся ііа абрыў, у засень, пад хвоі. На сонцы ён стаў пачувацца блага: дужа кружылася галава, часам мутнела ўваччу, і ён пераставаў бачыць удалечыні. Але гэта ўсё з галадухі, ад недаяданьня, супакойваў сябе хлопец. Пра горшае не хацелася думаць. 3 абрыву ён не пераставаў сачыць за вогнішчам, якое слабенька дыміла, хаваючы ў прысаку пе патрэбпы да часу агонь. Неяк ён задумаўся на абрыве і раптам заўважыў, як касьцярок моцна задыміў, заіскрыў пад сьвежым подыхам ветру, што наляцеў ад рэчкі. Тады хлопец зірнуў у неба і спалохаўся — з-за бору сунулася шызая, з загорнутымі берагамі хмара, упершыню загрукацеў далёкі раскоцісты гром.
На выпадак дажджу ў бамжа была падрыхтаваная нешырокая пячурка ў абрыве, дзе ляжала некалькі патушаных галавешак. Абпякаючы рукі, салдат пачаў пераносіць з кастра дробныя галавешкі, хаваць іх у пячурку. Але ён не пасьпеў. 3 пеба раптоўна абрынуўся дождж-лівень, берагавы пясок умомант змакрэў, рака задымела ад струмянёў і бурбалак, касьцёр хутка асеў і патух. Ужо змокшы ў сваім бушлаце, салдат падаўся да пячуркі, каб неяк уратаваць нано-
шаныя галавепікі, але з абрыву туды таксама паліліся дажджавыя ручаі, яны хутка залілі і пячурку, і ўсе галавешкі ў ёй. Тады хлопец стаў побач і роспачна апусьціў рукі...
Неўзабаве прыбег з балота бамж, таксама ўвесь змакрэлы, але з жабамі ў пале кухвайкі. Той адразу зразумеў, што сталася і, можа, упершьшю брыдка вылаяўся.
— Ну што цяпер? Сырымі іх жраць?
Салдат змоўчаў, ня ведаючы, што сказаць, — усё ж ён пачуваў сябе вінаватым, што не ўбярог касьцярка. Але і як было ўберагчы ў гэтай залеве? Мабыць, бамж разумеў тое й не дакараў хлопца, толькі неяк надта засумаваў адразу. Ягоны звычайна дзейны, бадзёры настрой увачавідкі зьмяніўся на заклапочана-тіахмуры.
— Дрэнь справы, — раздумна сказаў ён. — Што есьці будзем?
Што есьці, салдат ня ведаў; ня ведаў, што ў гэтай сітуацыі можна было прыдумаць, і ён вінавата маўчаў. Бамж абвяла апусьціўся на мокры пясок.
— I мне нешта сёньня... — сказаў ён і ня скончыў. Салдат занепакоена падняў галаву.
— А што?
— Ды ў грудзях душыць...
Салдат маўчаў, чакаючы, што бамж скажа нешта й яшчэ, але той не сказаў болей нічога. Яны абодва сьціхлі пад здрабнелым ужо дажджом, размова далей ня йшла, кожны панура аддаўся ўласнаму клопату. Агульны, падобна, разам з дажджом адышоў стараной. Пасьля салдат павярнуўся і памалу падыбаў па змакрэлым беразе, шлёпаючы падэшвамі па набрынялым пяску.
Становішча іх пагаршалася. Толькі паспадзяваліся на лепшае, знайшлі, як уратавацца ад голаду, ды раптоўны лівень адабраў у іх надзею. Што яны цяпер без агню? Ды й бамж пачаў наракаць на здароўе. А нядаўна яшчэ выхваляўся: загартаваны арганізм, ніякая радыяцыя не бярэ. He, мабыць, перад атамнай чумой ніхто не ўтрымаецца. Справа толькі ў часе...
Але што ж ім рабіць?
Нядаўіга яшчэ шмат у чым, што тычылася іхнага тут
побыту, салдат спадзяваўся на бамжа, чалавека болеіі спрактыкаванага ў зоне, мабыць, як і ў жыцыді таксама. Але во аказалася, што й бамж ня ўсё можа і нават ня ўсё ведае. Пра што-колечы трэба даўмсцца самому. Калі пя позна...
Між тым насоўвалася сырая, сыцодзёная ноч, належала паклапаціцца, як начаваць. У зямлянцы-нары ўсё абрушылася, лезьці туды было неяк. Трохі счакаўшы, пакуль сьціхне дождж, япы пачалі ўладкоўвацца на абрыве. Недалёка ў лесе салдат наламаў яловых галін, якія перацягнуў да абрыву, удвох з бамжом явы расклалі іх пад крайняй сукаватай хвояй.
— Ну й няблага! Праўда, салдат? — падбадзёрыў сябе й яго бамж. — Галоўнае, ня падаць духам. А там як-небудзь...
Падобна па тое, сам ён падаць духам усё не хацеў, усё чапляўся за пейкую прывідную ладзею. Зрэшты, так, можа, і лепей, думаў салдат. Чым марнець ды стагнаць, лепш рабіць выгляд, што горшае не настала. Як настане, тады й паякочаш.
Але й як жыць з такім адчуваныіем?
Усё ж, мабыць, трэба б яму мець іпшы характар, не рэагаваць так драматычна на нягоды жыцьця, — можа, так было б лепей. Навучыцца болей трываць, чаго ён ня ўмеў, хоць ужо й так натрываўся нямала. Калі б там, у казарме, ён неяк стрываў, перажыў сорам і абразу, як гэта зрабіў ягоны зямляк Пецюхоў, можа б усё й абышлося. А так нарабіў бяды і гэтаму сабаку Дробышаву, і сабе таксама. I калі Дробышаў заслужыў, што паймеў, дык завошта ён гэтак пакараў сябе?
Алс й як было рэагаваць інакш ці не рэагаваць зусім? Ня мог ён пі скардзіцца начальству, ні дараваць крыўдзіцелям абразу. Колькі ён наслухаўся ў жыцьці ды начытаўся ў кніжках, што чалавек ёсьць стварэныіе вышэйшае і павінны мець здолыіасьць абараніць свой гонар. Дык вось ён і абараніў гэты гонар. I чаго тым дамогся?
Дамогся горшага, чым запэцканы гонар, — на гэты раз пагрозы жыцьцю. Што ўжо тут клапаціцца пра гонар, калі зыіікае магчымасьць жыць...
Во трапіў у ваўчыную яму. Колькі куды ні скачы — ня выскачыш.
Яшчэ нс зусім сьцямнелася, як бамж лёг на калючую яловую кучу, падкорчыў ногі.
— Ну, а ты што? — гукнуў ён салдату. — Ідзі кладзіся. Удвох цяплей будзе...
Салдат доўга і моўчкі сядзеў поруч, думаў. I як зусім стала цёмна, таксама лёг плячмі да бамжа. Спакваля быццам зрабілася цяплей, памалу сунялася настылая дрыготка. I ён заснуў-
Бамж ляжаў ціха, стараўся лішні раз не варочацца, каб не трывожыць хлопца. Сну ў яго не было, пачуваўся ён блага, дарэчы, ня першы ўжо дзень. Сьпярша думаў, што, можа, прастудзіўся на балоце, як лавіў жабаў, але на прастуду было непадобна. Зноў жа да прастуды ён быў загартаваны, даўно ня кашляў і не смаркаўся, забыўся, калі хварэў на грып. Цяпер было такое адчуваньне, нібы ў яго зьліплася правае лёгкае, балела, што не ўдыхнуць; колькі дзён ён абыходзіўся частымі дробнымі ўздыхамі, рабіць хутка ня мог, мог толькі спакваля, памарудзіўшы; нават упраўляцца з цяжкаватым вудзільнам яму было трудна. He лягчэй было й нагінацца за порсткімі жабамі. Лацьвей, калі сьпярша іх было багата. Пасьля, аднак, паменшала, і ён, ганяючыся за кожнай, проста зьнемагаў да вечара.