Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Сярод самай начы ён, здаецца, заснуў, але праспаў зусім мала. Прачнуўся і ляжаў так, слухаючы лесавы шум. Таемныя гукі лесу даўно яго не трывожылі, нічога ён не баяўся ні ў лесе, ні ў горадзе. I нават тут, у зоне, здаецца, нішто яго не магло напалохаць. Салдат за плячыма роўна і глыбока дыхаў, ад яго мкнула добрае, густое цяпло, яно заспакойвала. Усё ж куды лепш за адзіноту было ўдвох, нават з дэзерцірам, можа нават забойцам. Але з маладзейшым. Усё ж старому патрэбны малады побач. Са старым часам цікава, але не заўжды прыемна — малады ж абнадзейвае, быццам малодзіць нават. Нават такога застарэлага бамжа, як ён.
Зрэшты, бамж не заўсёды быў бамж, некалі меў уласнае імя й нават пагоны на плячах, — як служыў у войску намесьнікам камандзіра па тэхнічнай частцы. Апошнія пяць гадоў ягонай службы міналі ў далёкім прыпалярным гарнізоне, дзе ён мацаваў ракетны шчыт радзімы і жыў разам з жонкай, загадчыцай афіцэрскай сталовай, і маленькім сынком Дзяпіскам.
Прыпалярны ракетпы гарнізон па сутнасьці мала чым адрозыпваўся ад колішняга Гулагу; там далёка ня кожны мог стрываць нават год, а яны змушаныя былі трываць тры, чатыры, a то й пяць гадоў запар, — пакуль дачакаюцца замены. Суцэльная сьнежная ноч бяз дня, маразы і сьцюжы, гнятлівае пачуцьцё закінутасьці на край сьвету шмат каго даводзілі да канфлікту з начальствам, сям’ёй, нярэдка з самім сабой, што нават канчалася стрэлам у скроню. Міжволі 'вайскоўцы шукалі нейкае выйсьце, прадуху ў гнятлівым жыцьці і, вядома ж, знаходзілі яго ў бутэльцы ці, лепей сказаць, у бензінавай бочцы, у якіх «Ваенгандаль» завозіў па поўнач 95-градусны сьпірт. Гэты напой меў высакародны капьячпы колср і за палярную ноч спажываўся дарэшты. A калі яго нс хапала, тады ў мясцовай крамцы дужа павялічваўся попыт на адэкалопы, ласьёны ўсіх гатункаў, на розныя тэхнічныя вадкасьці.
Нампатэх тады і ў сьне ня бачыў сваю хуткую будучыню, быў, як усе, — у меру піў і ня падта цьвяліў начальства. Зусім пе цьвяліць было нельга, таго б не зразумелі ні сябры-таварышы, ні падначаленыя, ні нават начальнікі. А галоўнае, не было такой магчымасьці, абставіны вымагалі. Дванаццаць і болей гадзіпаў у боксах каля настылай на марозе тэхнікі, з даўпо памарожанымі рукамі, на сьцюжы й скразыіяках, у няспынных сутычках з начальствам — сваім штатным, штабным і правяраючым, — усё тое як мае быць выматвала сілы й псрвы. Адзіным паратункам ад таго было выпіць, расслабіцца, абнавіць нярвовыя сілы, каб заўтра зноў марнаваць іх у тых самых боксах і тых самых сутычках.
Так цягнулася шэраг гадоў; мабыць, дацягнулася б і да жаданай зьмены, калі б аднойчы ў разгар палярпай начы ў гарнізон ііс прыляцеў новы камандуючы ракетных войскаў. Генерал толькі што быў прызначаны на гэтую пасаду рашэньпем Палітбюро, якое падпісаў сам Леанід Ільліч, і меў жалезную рашучасьць навесьці балыпавіцкі парадак у самым стратэгічным родзе войскаў. Зрабіўшы двухдзённы разгон у падразьдзяленьнях, зьняўшы з пасадаў двух камандзіраў і трох іх намесьнікаў, генерал выправіўся на ня дужа далёкі (за 250 кіламетраў) аэрадром стратэгічных бамбардзіроўш-
чыкаў. Натуралыіа, як самы вялікі ракетны начальнік, ён ня мог езьдзіць на нейкім вайсковым «Уазе», а прывёз з сабой у самалёце адмысловы ўрадавы «Зім», які яго й падвёў. A заадно спляжыў і без таго ня дужа бліскучую кар’еру дывізійнага нампатэха.
Зрэшты, даўно тое было, за шмат гадоў усё было перадумана, і ён даўно ня меў крыўды на тагачаснага генерала, што, як ён чуў, дажываў свой век на падмаскоўнай дачы. Разумеў, вінаваты быў сам, ня трэба было так паводзіць сябе, належала б асьцерагчыся. Але й як асьцеражэшся, калі самы блізкі табе чалавек — жонка толькі й пільнавала, каб дзе падлавіць яго, падставіць начальству, бачачы ў тым сваё помсьлівае жаночае задавалыіеныіе. Таго разу пасьля генеральскага разбору ў клубе, як камандуючы ўжо выехаў за прахадную і ў палку з палёгкай уздыхнулі, ён з сябруком у акумулятарнай спажылі бутэльку 95-градуснага, і нампатэх заваліўся спаць. Мінулай начы спаў усяго тры гадзіны пасьля шалёнага псрадпаверачнага аўралу ў аўтапарку і цяпер спаў, як забіты. I раптам жонка штурхае яго ў плячо — прыбег дзяжурны. Дзяжурны перадае загад камандзіра паехаць на 27-ы кіламетр, дзе ў камандуючага сапсаваўся «Зім». Дзяжурныя ўжо езьдзілі, ня могуць зразумець, у чым справа — рухавік не заводзіцца. Што было рабіць соннаму, нецьвярозаму нампатэху? Абклаў матам жонку (нашто сказала, дзе сьпіць) і надзеў паўшубак. Машыну ён даволі хутка наладзіў (у той забракаваў ланцуг высокага напружаньня), і яна завялася. Але пакуль ён корпаўся пад капотам, напрактыкаванае вока камандуючага, мусіць, нешта ў ім згледзела, ён папытаўся прозьвішча пампатэха і кінуў ад’ютанту — запішы. Нампатэх падумаў: ну, будзе падзяка ў загадзе, і сьціпла парадаваўся. Загад сапраўды неўзабаве прыйшоў з вынікамі высокай праверкі, і там пасьля шмат чаго іншага аб’яўлялася аб звальненыіі ў запас неадпавядаючых службе афіцэраў. Сярод іншых было і ягонае прозьвішча. I гэта за два гады да выслугі на пенсію, з неладамі ў сям’і, у прыпалярным гарнізоне, дзе немагчыма было зпайсьці ні кватэры, ні працы.
А тут і зусім разыошылася жонка, якая пе трывала яго ў
пагопах, дзс ўжо было ёй мірыцца з беспрацоўным. ГІаўгода япа дамагалася разводу, а разьвёўшыся, тут жа запісалася з даўгавязым, бы жардзіна, прапаршчыкам, нядаўнім сваім улюбёпцам. Ды яшчэ наскардзілася ў палітаддзел на маральнас разлажэныіе нядаўняга мужа. У часе чарговых разборак па партбюро сн, не стрываўшы, кінуў на стол свой партбілет і ў той жа всчар добра напіўся. Пасьля, як ня стала грошай, кудысьці паехаў з выпадковым субутэльнікам, у нейкім паўночпым гарадку ўладкаваўся інжынерам мясцовага аўтапарку, дзс праз гіаўгода яго зьнізілі да брыгадзіра механікаў. Затым некалькі месяцаў рабіў шараговым шафёрам, пакуль ДАІ нс адабрала правы. Мабыць, самая пара было адумацца, зрабіць нейкія высновы з свае кар’еры наадварот, алс адумацца нампатэху не выпадала. Найперш не было часу. Жыў без сям’і, вадзіўся з процьмай сяброў-субутэлыіікаў, выдатлых, па яго думку, мальцаў. Нехта з іх прысватаў яго да таксама неблагой кабсціны (немаладой, праўда), якая рабіла ў гастраноме. Як ён цяпер разумеў, то была цярплівая жанчына і хацела яму толькі добрага. Яна пікому па яго пя скардзілася, калі ён па тыдні не паяўляўся дома, толькі часьцяком плакала, і аднойчы яму стала яе шкада. Як яна сказала, што, можа б, ён падлячыўся ў ЛТП, ён пагадзіўся. Тры месяцы ёп сумленна адпакутваў сярод такіх, як сам, небаракаў, глытаў розпую дрэнь, драў кішкі ад ванітаў. Але трываў, — ён сапраўды хацсў вылечыцца й завязаць. Ён дужа ўзрадаваўся, як доктарская камісія прызнала ягопае лячэньне скончаным і выпісала адпаведны дакумент, які ён з радасьцю прывёз жанчыне. Тая, ня менш за яго ўзрадаваная, прыгатавала смачны абед з украінскім баршчом, які ён заўсёды любіў, заслала на стол новы абрус. Аднак не хапіла хлеба, і ён вырашыў зьбегаць у хлебную краму па суседняй вуліцы. Гаспадыня дала яму грошай —дваццаць пяць рублёў у адной купюры, ёп хутка купіў бохап хлеба і скіраваў дадому. Яму можна было ісьці наўпрост, цераз двор, каля дзіцячага садзіка, а можна па вуліцы, дзе на рагу мясьцілася тутэіішая забягалаўка з ласкаваю назвай «Уралачка». He падумаўшы, сн пайшоў па вуліцы і каля забягалаўкі канешне ж наткнуўся па даўпіх сяброў — аднавокага ІОзя і Колю Валяўку. Тыя
дужа ўзрадаваліся сустрэчы, бо ня бачыліся ад пачатку лета, і папыталіся, дзе быў. «Лячыўся, — сказаў ён. — У ЛТП». — «Ну, і як?» — «Парадак. I спраўку маю». Сябры дужа ажывелі — спраўку належала абмыць. Ён завагаўся, але тыя сказалі: «Ня бойся, можаш ня піць. Мы за цябе вып’ем». Як было адмовіць харошым мальцам выпіць за сябе, і ён зайшоў — на хвілінку. Тая «хвілінка», аднак, задоўжылася, ён выбраўся з «Уралачкі» недзе апоўначы ў дым п’яны, бяз грошай і бяз хлеба. Прадаўшчыца тры дні праплакала, a затым сабрала ягонае майно ў стары чамадан і выставіла яго на ганак. «Ты мне болей ня муж. Тым болей, мы не расьпісаныя»...
Пасьля былі й яшчэ жанчыны, добрыя і злыя, некаторыя спрабавалі перарабіць яго, адвучыць ад згубнае жарсьці. Былі яшчэ два ЛТП, адзін ганебны прысуд «да хіміі». I ўсё марна, без жаданага выніку. Былы нампатэх ня мог перамагчы ў сабе прагнага шэранькага пацучка, пацучок пасьлядоўна перамагаў нампатэха. Апошні пакутаваў, лаяў сябе за няўдачы й зрывы, але працягваў піць, спыніцца ён ужо ня меў сілы. Галоўнае — ня мог выскачыць з пэўнага кола сяброў. Кожны дзень ён быў на ўзводзе — за свае, заробленыя, ці на халяву, у доўг. Выпіць было куды лягчэй, чым прыдбаць паесьці, і ён часьцяком швэндаўся па вуліцах галодны, нярвова напяты ад незадаволенага жаданьня ўсё таго ж — выпіць. Толькі апынуўшыся ў зоне, на абсалютнай адзіноце, неяк суняўся, можа, тут паспрыяла прырода, а можа, страх набрацца радыяцыі, хто ведае. Магчыма таксама, што справа ў прымітыўным ладзе жыцьця, дзе не было месца выпіўцы. Сапраўды, ніхто яго тут не падахвочваў, ня тузаў і не забараняў, тут ён круглы дзснь пачуваўся свабодным, залежным толькі ад уласнае волі. А свабода, смак якой ён добра спазнаў у бамжоўстве, бы наркотык, цягнула яго да яшчэ большай свабоды. Здаецца, ужо тут яна стала абсалютнай, і ён акрыяў. Калі б толькі пра гэтую атамную зону ня спраўдзілася рознае страхоцьце — наконт радыяцыі, аблучэньня, радыёнуклідаў ды іх наступстваў. Але, думаў ён, хіба небясьпечная толькі зона? Хіба не хварэюць і не паміраюць воддаль ад яе — ад раку, сэрца, ад СНІДу нарэшце. I якая розь-
ніца, ад чаго памерці, калі прыйдзе той час. Ён сам сто разоў мог загнуцца, але ягоны час, мабыць, яшчэ не настаў. А як настане, ён шкадаваць ня будзе. Бо такое было жыцьцё.
Раныіяй вяспой міліцыянты выкурылі іх з пустой закінутай дачы, дзе ён з яшчэ адным небаракам перабылі зіму. Ды яшчэ навесілі на іх рабаўніцтва маёмасьці, якой яны й ня бачылі, бо дачу абрабавалі да іх. Менавіта тады ён рашыў — у зону! Мабыць, іншага месца на зямлі для яго не засталося. Прынамсі, падумалася, што ў зоне яго шукаць ня будуць, і ён пражывс там у спакоі, колькі дасьць Бог. Зноў жа ягоны напарнік, былы інструктар райкаму, сказаў, што ў зоііс або адразу адкінеш капыты, або загартуешся, як сталь. Напарнік ведаў, бо ён сам паходзіў з раёну, які апынуўся ў зопе. Праўда, разам ехаць былы інструктар не захацеў, меў нейкія прычыны. Ён жа важкіх прычынаў ня меў і паехаў, як некалі ехалі на цаліну ці на БАМ. Губляць яму не было чаго, грошай ён ня меў, чым харчавацца ў зоне, інструктар яму не сказаў. Але ў яго прапацелай шапцы з летняй пары тырчэў іржавы рыбпы кручок, які яго й выручыў. Ужо ён бярог яго, той кручочак... Увогуле ля ракі ўлетку жыць было можна, ніхто яго тут не трывожыў, за два месяцы ён не спаткаў ніводнага чалавека. Беглы з часьці салдат быў першы, хто тут з ім павітаўся, і ён быў хлопцу рады. Усё ж, мабыць, чалавек не павінен жыць у адзіноце, нават воўк адзін пе жыве.