Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Салдат сядзеў побач з нябожчыкам, жаваў хлеб і думаў. Мабыць, найпсрш трэба дроваў — тых, ля вогнішча, пасьля залсвы засталося мала. I ён, зьеўшы хлеб, паплёўся ў лес. Нешта сабраў і прынёс. Пасьля пачаў ладзіць цяпельца. Ён пя ўмеў карыстацца «кацюшай» і пазьбіваў пальцы, пакуль запаліў шкуматок. Далей таксама было не лягчэй — ад дымлівага шкуматка распаліць кавалак сухога моху. Ён усё дзьмуў і дзьмуў, пакуль зусім не закружылася галава і ён стаў, бы п’яны. Трохі спачыў і зноў дзьмуў.
Можа, праз гадзіну ці болей учарашняе кастрышча ажыло, у всчаровай ціхманасьці над рэчкай зноў пацягнуўся ўгару хвост дыму. Сьпяшаючыся, ён падклаў болей паліва — будзе гарэць. Галоўнае было зроблепа — яны здабылі агонь. To была б агульная радасьць, якую цяпер меў адзін. I яна менела напалавіну. Такая была тутэйшая арыфметыка. Арыфметыка сабачага жыцьця...
Пакуль гарэў ладны касьцёр, напальваў вугольле, салдат падышоў да бамжа. Што было рабіць? Наесьціся бульбы і матаць адсюль? Ды — куды? Гэтас нязбыўнае пытапьне, бы
праклён, вісела над ім паўгода, і ён не знаходзіў на яго адказу. Можа, яго наогул не іспавала — адказу, а ён, дурань, яго шукаў. Інакш бы ён не апынуўся ў зоне, а знайшоў бы якос іншае месца. Але ці было яно, тое іншае мссца? Во і бамж апынуўся менавіта тут — ужо ці не зьвяла іх разам фаталыіая агульнасьць лёсаў? Але якая ў іх магла быць агульнасьць? Рознасьці — гэта так, колькі заўгодна. А агульнасьці?.. Аднак жа нешта было, інакш бы яны нс апынуліся разам.
Дык што ж — і канец іхны аднолькавы?
Гэткія думкі палохалі, як было з імі згадзіцца? Салдат здрыгануўся і перастаў думаць пра тое. Лепш было наогул ня думаць. Калі б тое было магчыма...
Сонца зусім схавалася за борам. Увесь бераг рэчкі і хмызьняк па баку зарэчча патаналі ў засені, у якой патроху расплываўся шызы дым кастра. Толысі бязвоблачнае неба над лесам раскашавала-купалася ў разьвітальным сонечным зьзяньні — там гралі пічасьлівыя бомы, якія не дасягалі зямлі. На зямлі ўладарылі бомы хаўтураў.
Нарэшце салдат паклаў у вугольле дзясятак бульбінаў, старанна загарнуў іх у прысак. Хай пякуцца. А сам падышоў да нерухомага цела бамжа. Што з ім рабіць? Мусіць жа, трэба было яго пахаваць? Але ні рыдлёўкі, ні нават здатнага для такой патрэбы нажа ў іх не было. Салдат узьлез на абрыў і выламаў з ляшчыны тоўстую палку. Канешне, лепей было б пахаваць на абрыве, збоч ад іхнага начнога лежбішча, але палкай там не ўкапаеш. Там дзерніна і хвойныя карані... I ён пачаў капаць у пяску, пад абрывам, побач з целам нябожчыка. Тут было лягчэй, ён калупаў палкай і жмснямі выграбаў пясок. Праз гадзіну атрымалася ямка, — мелкаватая, праўда, і нязграбная. Як і бамжова жыцьцё, падумаў салдат. Якое жыцьцё, такое й пахаваньне. Ды і ўсё жыцьцё ёсьць, мусіць, заробкі на паховіны, не на што іншае. А некаторыя думаюць — на кар’еру. Кожная кар’ера во — канчаецца ямай. Дык ці варта так дбаць пра яе? Пра кар’еру або пра яму — салдат ужо дадумаць ня мог. Ён аж спалохаўся ад думкі: а ці будзс каму пахаваць яго?
Можа, ня трэба было хавацца, уцякаць, можа, лепш, каб
яго знайшлі. Вядома, і пакаралі. Чорт яго ведае, што ў жыцьці лспш, а што горш. Ён ці нс з маленства хацеў пайсьці ў армію, з кніжак і кіно яму падабалася ўсё вайсковае — зброя, абмундзіроўка, тэхніка. Ен нават прагнуў абараняць радзіму і пры тым праявіць геройства. Ён радаваўся, як у ваенкамаце яго прызначылі ў ракетныя войскі, і ня думаў, што гэтая радасьць хутка вылезе яму бокам. Давялося пачарнець з гора — ня радуйся раней часу, дурань.
Ён не хацеў жыць брыдка, прагнуў сумленьня і чысьціні. Атрымалася ўсё наадварот. Дык што ж яму — гінуць цяпер у свае дзевятнаццаць гадоў?
Задумаўшыся, ён не адразу заўважыў, як побач паявілася птушачка — маленькая вяртлявая трасягузка з доўгім хвосьцікам. Нсмаведама адкуль узяўшыся тут, яна бесклапотна паскакала па пяску, штосьці там клюнула, азірнулася на адзіпокага, прыбітага горам чалавека ля вогнішча і нібыта ціхспька піскнула.
— Плісачка! — прашаптаў ён з нечаканай пяпічотай, адразу ўспомніўшы слова, якім у вёсцы клікалі гэтых птушак. Але птушка адразу пырхнула ўгару ды імкліва адляцела за рэчку. Нашто яна тут, па чыю душу прылятала? — растрывожападумаў салдат, крануты нечаканым паяўленьнем птушкі.
Тым часам, мабыць, сьпякліся бульбіны.
Салдат выграб з прысаку крайнюю, трохі абцёр яе аб штаны і спрабаваў адкусіць. Але чамусьці ня здолеў — абпякло ў роце і спазма здушыла горла. Тады ён памкнуўся другі раз, і другі раз нічога ня выйшла. Штосьці сталася з ягоным горлам ці страўнікам — тыя не прымалі ежы. Пачало мкнуць на ваніты, і ён выпусьціў бульбіну. Хлопец не на жарты спалохаўся — ён ня мог есьці. Затое мацнелі ваніты, разы два з горла лінула ледзьве не на касьцёр. Ад нутраных сутаргаў у яго выварочвала страўнік — так было кепска. Нізка схіліўшыся пад долам, ён сядзеў ля прытухлага вогнішча ўжо бяз жаднай увагі да бульбы. Ён чакаў, калі ягоныя пакуты скончацца. Але пакуты не канчаліся — пакуты, здаецца, мацнелі.
Так доўжылася нямала часу, пачаў затухаць касьцёр. У цемрыве ночы зводдаль цьмяна блішчэла вадзяная пляма
затокі. Побач, трохі асьветлены рэштай вагню, ляжаў скалелы нябожчык. Мабыць, трэба было падкласьці палак у вогнішча, ды салдату было не да таго. Ён зрабіўся абыякавы да вагню, пра які нядаўна яшчэ гэтак дбаў. Прыйшла чарга дбаць пра сябе.
Трохі, аднак, саўладаўшы з немаччу, ён устаў, падняў ацежалелае нежывое цела і зваліў яго ў яму. Загарнуць пяском не пасьпеў — зноў падступілі ваніты. Тады ён аблёг долу побач і думаў, што, мабыць, тут і сканае таксама. Сканаць тут разам, можа, было б і няблага... Побач марудна паміраў касьцярок, у цемры на краях вогнішча яшчэ варушыліся— міргалі дробныя агеньчыкі. Спакваля і тыя атухлі...
Ачнуўся глыбокай ноччу — яму й зусім стала блага. Толькі пасьпеў сесьці на сьцюдзёным пяску, як зноў скалануўся ад ванітаў. Ванітаваць даўно ўжо не было чым, але ўсё роўна яго ірвала знутры, — здаецца, ірвала з вантробаў. Ён не разумеў чаму, і то крыху падпімаўся, то зноў аблягаў долу. Між пакутных сутаргаў трохі забываўся ў зьнямозе, каб неўзабаве прахапіцца зноў і зноў надрывацца ў ванітах. Здаецца, ужо зусім апусьцеў страўнік і ўсе вантробы, а нясьцерпная гарката не пераставала імкнуць з горла, сутаргі не спыняліся. I яму здавалася, што лепей сканаць, чым так пакутваць.
Можа, пад ранак трохі заснуў.
Прачнуўся, як ужо разьвіднела, сеў, пачаў выціраць запэцканае падбародзьдзе, грудзі. I тады на пальцах убачыў кроў — як і ўчора ў бамжа. 3 ягонага рота таксама ішла кроў. Значыцца, і яго неўзабаве чакае тое ж.
Але ж ён не хацеў паміраць...
Ён з натугай устаў і, хістаючыся, пайшоў берагам прэч. Прэч ад гэтай затокі, ад вогнішча, ад незакапанай магілы. Яму трэба было дабрысьці да броду.
Мабыць, новая мэта надала нейкай сілы — хістка, няўпэўнена, аслабела ён адолеў, аднак, немалы кавалак шляху па лесе. Але і выдыхся дашчэнту. Упаў у падлеску, сярод арабінавага маладняку, доўга ляжаў. Сьвядомасьць яго затуманілася, часам ён пераставаў разумець, хто ён і дзе знаходзіцца. Але не надоўга. Усё ж ён прымушаў сябе ўстаць і йсьці. Яму вельмі трэба было дайсьці да броду.
— Людзі-і-і-і, людзі-і-і-і, — намагаўся ён крыкнуць, але з ягоных вуснаў зьлятаў толькі шэпт. Ніхто нідзе не адгукаўся. Ды і підзе пс было нікога. Нс было нават ваўка. На момант успомніўшы дахадзягу, салдат прамовіў у думках: дзе ты, браток па няшчасьці? Воўк ты мой, воўча... Хадзі, можа, паратуемся разам...
ГІачала дужа дакучаць смага — хацелася піць. Ды рака й балота засталіся ззаду, у бары вады не было. Ён разумеў гэта і трываў. Ён толькі ішоў. Ад дрэва да дрэва, ад хвоі да хвоі. Аднак усё выразьнсй стаў адчуваць, што ня дойдзе.
Але пяўжо сапраўды пя дойдзе?
Спалох трохі мадаў сілы. Але няшмат. Аслабела пратупаўшы дзясятак крокаў, падаў на дол, ляжаў. Нашто ж усё так атрымалася, чаму? — гучала ў ім недаўменнае пытаньне. Усё тос ж пытаньне без адказу. Хто загубіў ягонае жыцьцё? 1 чаму? А можа, гэтак з самага пачатку наканавана лёсам? Тады ён не вінаваты. Сам ён ужо бясьсільны што-небудзь у ім зьмяпіць.
Устаючы, ён кідаў кароткія позіркі па бакох — думаў, мо дзс ўбачыць людзей. Каб крыкнуць. Ды людзей не было. He было і ваўка. Салдат застаўся зусім адзін у гэтым прыгожым і страшным лесе.
Стала чамусьці цёмна. Можа, настала ноч? Значыць, ён так і нс дапяў да выратоўчага броду, ня выбраўся з гібельнай ямы. Цемра павалілася на лес, на салдата, і ёп ужо не разумеў, у які бок ісьці. I ці ісьці наогул? Сілы ў яго не было нават устаць...
Вуасаары, 1998 г.
Апавяданьні
Ружовы туман
Было іхнае сьвята, і яны з кветкамі і сьцягамі ішлі да скамянелага правадыра. Іграў аркестар. Блішчэлі трубы, ад дажджу блішчэў граніт помніка, гарадское навакольле адбівалася ў мокрым асфальце. Усе былі бяз кепак ці капелюшоў — сівыя, лысыя, з мокрым пушком галовы, сурова-пакутныя позіркі на старэчых тварах. Адзін нёс невялічкі вазончык бягоняў, які ашчадна трымаў аберуч, на сагнутай руцэ вісела клюка. Сярод іншых старых ён вылучаўся шыкоўнай, белай, амаль дзедмарозаўскай барадой, што ляжала на ягоных далёка не багатырскіх, змарнелых грудзёх. Як падышоў за іншымі да пастаменту, няспрытна сагнуўся і паставіў свой вазончык, а, выпрастаўіпыся, нязграбна, бы саромеючыся, перахрысьціўся.
— Глядзі, Барсук! — амаль з захапленыіем тузануў за рукаў сябра Вінцэсь. — Жывы, ты глядзі...
Так, гэта быў Барсук, жывы і быццам здаровы, якога Ляксей з Вінцэсем памяталі яшчэ з ваенных гадоў, як жылі ў тым гарадку, дзе пражыў вайну і гэты стары, глуханямы чалавек з прозьвішчам ці мянушкай Барсук.
— I, здаецца, усё ранейшы, — не сунімаўся Вінцэсь.
Дзіўна, аднак, што ранейпіы. Жыцьцё ці натура таму прычынай? Або, можа, ружовы туман падману, разьвеяцца якому ўпарта не даюць абставіны. Такія, як у гэтым выпадку з Барсуком.
Ён зьявіўся ў тым гарадку-мястэчку пры бежанстве. У першыя дні вайны з Заходняй Беларусі ўперамешку з войскам рынуліся і шмат якія з цывільных. Адныя ехалі на вайсковых машынах, іншыя на фурманках, а болей ішло псхатой — з клункамі, валізкамі, дзецьмі. Барсук вырваўся з
пекла, падобна, сам, адзін. Усе ягопыя сямейнікі недзе прапалі, і ёп прыпыніўся, чакаючы іх, у мястэчку. Мабыць, flyMay, часова, ды так і асеў ііа ўсе гады акупацыі. Жыў у староіі бабкі ля рову, зарабляў, чым мог: капаў грады, сек дровы, a то рамантаваў абутак. Еў, што дадуць, часта галадаў, і ўсё чакаў, казалі, сваіх — жонку і двух дзяцей. Ды ішоў час, а сямейпікі Барсука не аб’яўляліся. Часам было яму дужа кспска, але ў лсс пя йшоў. Ды і хто б яго ўзяў у лесе ў партызапы — які пабытак з глуханямога? Хоць часам да яго наведваўся суседскі хлопец Валера, які, як тое некаторыя ўвсдалі, меў справу з лесам, і то прападаў на тыдзень-другі, то цішком зьяўляўся ў гарадку. Барсук яму быў патрэбны, каб падрамантаваць боты, то наладзіць трафейны гадзіньнік, у якім, як аказалася, пеяк разьбіраўся Барсук.