Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Аднойчы гэты Валера заявіўся не адзін, а з незнаёмым хлопцам, сяржантам з дэсантнікаў. У іх была адмысловая справа: апрабаваць прадуктовыя карткі. Так, звычайныя карткі рацыянаванага продажу крупаў, мукі, солі, якія выдаваліся службоўцам нямецкіх установаў, і якія наладзілі падрабляць у лесе. Ці, можа, у якой гарадской друкарні? Зпачыцца — фальшывыя карткі. Вядома, для такой аперацыі атірабаваньня Валера мог бы паслаць сястру Нінку ці цётку Ганулю, алс ж, мабыць, іх было шкада. I ён вечарком з папарнікам насыпаўся да Барсука.
Якраз у той тыдзень Барсук сядзеў бяз працы і бяз хлеба, даядаў апошні чыгунок бульбы, што зарабіў за рамонт коміпа ў суседзяў; солі ў яго не было даўно. А тут раптам двос лясных гасьцей, партызапаў, гэтак сардэчна пытаюцца: як жывсш? Спачуваюць і шчодра надзяляюць карткамі. На, схадзі ў лаўку, атавар, нам прынясеш і сабе возьмепі. Нам што-нішто, галоўнае — цыгарэты, астатняе возьмеш сабе. Мы людзі ня сквапныя, мы савецкія партызаны...
Барсук ня мог паверыць — такая раскоша! I такія слаўпыя хлопцы — гэтак сардэчна пашкадавалі адзінокага дахадзягу-інваліда! На тым тыдні па рынку паліцаі адабралі ў яго здагпыя боты, якія хацсў памяняць на хлсб. Ды яшчэ далі высьпятка ў зад. Гэтыя ж во — задарма даюць карткі: маргарын, соль, мука...
Ён ня йшоў — ляцеў з тымі карткамі ў краму, дзе атрымаў усё, што належала. Гэтак жа шыбаваў дадому, дзе трохі засмуціўся, бо хлопцы чамусь яго не дачакаліся. Яны прыйшлі толькі ўначы, распыталі, як і што. 1 яшчэ далі картак, якія дужа тады падтрымалі згаладнелага Барсука.
Пасьля вайны Барсук нскалькі разоў спатыкаў у гарадку пасталелага Валеру, і кожны раз цалаваў ягоныя рукі: такі слаўны быў той партызап. Гэтак уважыў старога! Асабліва, калі даў Барсуку даведку, быццам той — сувязны партызанскага атрада асобага назначэньня «Граніт». Мснавіта тая даведка дала яму сілы жыць пасьля страты сям’і. Праўда, неўзабаве ён выйшаў на пснсію з быткамбінату дзе рабіў на розных работах, і нават выбіўся ў майстры. Цяпер жа ён дужа псражываў распад СССР. Асабліва як дазнаўся, што Валера вялікі началыпк, робіць не ў Беларусі і наўрад ці прыедзе на рэвалюцыйнае сьвята. I ўсё з прычыны кардонаў, мытняў, разрыву эканамічных сувязяў. Валеру тут яшчэ памяталі з вайны, і найчасьцей успамінаў яго з цеплынёй у старэчым позірку дзевяностагадовы Барсук. Ужо ён быў упэўнены, што Валера яя здрадзіў вялікай справе МарксаЭнгельса-Леніна. Ды і Сталіна таксама. I Барсук не хацеў здраджваць, бо здрада — заўжды кепска. Як пазванілі з савету ветэранаў, каб прыйшоў на ўскладаньне кветак да помніка правадыру, ён і прыйшоў. Прынёс свой апошні вазончык з бягонямі, бо трэба ж было ўважыць і правадыра, і змагароў за ягоную справу, і Валеру, і таго сяржанта, якія некалі гэтак уважылі адзінокага, пагарджанага нямога.
Зрэшты, пасьля вайны тая гісторыя з Барсуком стала вядомая многім.
Праўда, пра яе ня ведаў адзін толькі Барсук. Ці варта было яму пра тое расказваць? Ці ён паверыць?
Можа, хай жыве ў сваім ружовым тумане, дажывае век і носіць вазончыкі да падножжа помніка. Тым болей, што цяпер ужо можна перахрысьціцца — адкрыта, і нават з замілаваньнем...
Жоўты пясочак
Іх везьлі ноччу па цёмных гарадскіх вуліцах кудысь прэч ад турмы, але ў які бок гораду — Аўтух зразумець ня мог. У крытай машыне не было вокнаў, не сьвяцілася нідзе пават маленькай шчыліны, і ні ўнутры, ні знадворку нічога не было відаць. Аўтух сьпярша думаў, што трапіў у страхавіты «чорны ворап», пра якога начуўся ў турме і нават раней — на вёсцы. Але, мабыць, то быў ня «чорны воран», бо, як ёп згледзсў уначы, калі іх вывелі на турэмны падворак, была гэта машына хоць і вялікая, але ня чорная. I нешта кароткае было напісана на яе баку, ды ён не разабраў, што — не далі. Пачалі штурхаць, каб хутчэй залязалі ў яе цёмнае нутро, а ў яго якраз разьвязалася аборьша на лапці, і ён, сагнуўшыся, узяўся яе завязваць. Ды тут жа атрымаў злога высьпятка ў зад — гэта той канвой ці як яго — малады танклявы вайсковец з вусікамі, які сёныія распараджаўся імі. Аўтух таропка ўлез у машыну, дзе ўжо сядзела чалавек шэсьць ягоных спадарожпікаў, і стуліўся ля самых дзьвярэй, якія тут жа з бразгатам зачыніліся. Машына папаўзла-паехала з падворку, праз браму, затым па вуліцах, паварочваючы то ў адзін бок, то ў другі. Леваруч ад Аўтуха сядзеў мужчына ў скуранцы, якога папачатку, як арыштавалі, Аўтух бачыў у кабінеце сьледчага. Але цяпер Аўтух ня мог зразумець, чаму той тут? Ці таксама арыштаваны, ці вязе іх у якую іншую турму? А можа — на волю? Бо завошта караць Аўтуха, які з яго польскі шпіён? У Польшчы ня быў ні разу, мала што жыў пры мяжы. На хутары. I аднаасобна...
Во ў тым, што аднаасобна, мабыць, найбольшы ягоны грэх. Праз тую аднаасобнасьць ён за год натрываўся столькі, што іншаму хапіла б на ўсё жыцьцё.
— Гэ, таварыш... А, таварыш, — далікатпа папіхнуў ён лакцём суседа ў скуранцы. — Ня всдаеце, куды гэта нас?
— На кудыкіну гару, — не адразу і зласьліва адказаў сусед, нядаўні сьледчы ўправы НКВД Сурвіла.
Гэты Сурвіла ня тое, што Аўтух, — ён і ў цемры, з заплюшчанымі вачыма мог вызначыць іхні маршрут. Даўно і добра ён ведаў гэтую дарогу — ад гарадскога цэптру да ўскраіны і далей, паўз прыгарадную вёску да недалёкага ляска, дзе было наркамацкае стрэльбішча. Некалі сам туды вазіў такіх жа, асабліва як служыў у камендатуры. Пасьля ўжо, як перавялі ў сьледчы аддзел, разы два выязджаў на практыкаваньне ў стральбе з асабістае зброі — пісталета ТТ. Раней усе чэкісты ўправы былі ўзброеныя рэвальверамі сістэмы «наган», а летась у псрівую чаргу сьледчым выдалі новенькія ТТ — спрытныя такія, пляскатыя пісталеты з чорнымі шчочкамі на рукаятках. 3 іх і стралялі. Ён тады здаў практыкавапьне на «добра». А цяпер тыя практыкаваный будуць здаваць іншыя. На практыцы. На іхных патыліцах...
Па тым, як машыну стала кідаць з боку на бок, Сурвіла зразумеў, што яны выязджалі з гораду. Недзе збоч у цемры туліцца невялікая прыгарадная вёсачка, а іх чакае паворотка ўлева, ад якой... Ад якой да мэты, да апошняй мяжы, лічы, што-нішто, засталося якіх паўгадзіпы часу, і ўсё. Усё назаўжды скончыцца.
Тое, піто хутка ўсё скончыцца, яго, аднак, ня дужа і турбавала. Да таго ён гатовы быў месяц таму, нават да суда, ведаў, яго не памілуюць. Стрэльнуць. Бо тое, што яму прад’явілі для абвінавачаныія, увогуле было па-праўдзе: дапушчаў і перавышэньне, і незаконныя метады — і біў, і ламаў косьці — «даваў дразда». Але ж хіба ён адзін? У іхнай управе так працавалі ўсе, — стараліся, ня спалі начэй, выбівалі ўсё, што можна было выбіць з арыштаваных. А тыя, праклятыя ворагі, таксама маталі ім нервы, нізашто не хацелі прызнавацца — выкручваліся, ашуквалі сьледчых, і нават, ужо падпісаўшы прызнаньне, адмаўляліся ад яго на судзе. I ўсё бубнілі сваё: нічога ня ведаем, ні ў чым пс вінаватыя. Ня шкодзілі, не шпіёнілі, нікога не вербавалі. Трэба было выбіць — і прызнаньне, і сьведчапьне, — прозьвішчы, даты, сустрэчы. Ча-
сам псрабіраў, гэта праўда. Але ж на карысьць справы, не для сябе. Той Сёмух сканаў у ягоным кабінеце. Што сканаў, бяда не вялікая, але, сканаўшы, забраў усё з сабою. А на яго была надзея. Як добра далі, пачаў што-нішто паказваць. Думалі, праз яго раскруціць усю іхную арганізацыю, да таго ішла справа. А ён узяў ды сканаў...
Купцова застрэліў з таго новснькага 'ГТ. Але Купцоў кінуўся на яго з кулакамі. А кулакі ў двухмятровага каваля з прэсавага цэху такія, што двума ўдарамі мог увагнаць у падлогу. Добра, Сурвіла пасьпеў прымяніць зброю. Так што, як глядзець, як вінаваціць. Калі строга, паводле новай правазакомнасьці, дык, можа, і правілыіа, — ёп вінаваты. А калі паводле рэвалюцыйпай, пралетарскай... Зрэшты, ён ня дужа і апраўдваўся — прызнаў усё. Алс ў глыбіні душы хацелася спадзявацца, што пакараюць ня надта. Усё ж ён не такая коптра, ня польскі шпіён ці беларускі нацыяналіст. Ён жа свой брат чэкіст. Павінны ж на тос зважаць. I цяпер яму крыўдна, што ня зважылі на розьніцу паміж ім і сапраўднымі ворагамі народа, піхнулі ў гэтую машыну з іпшымі разам. 3 гэтымі шпіёнамі і шкоднікамі, нацыяпалістам і нават недарэзаным буржуем. Кінулі ў адну мапіыпу і япічэ, глядзі, кінуць у адну яму. Але ж гэта яўны апартунізм, правы ўхіл. Ці пават шкодніцтва ў саміх органах.
У машыне панавала цішыня, толькі чуваць было, як ляскаюць колы па бруку ды штось паскрыпвае ў куце буды, асабліва калі машыпа трапляе на выбаіну.
— Гэтак! На кудыкіну, кажаце? — ня мог чагосьці ўцяміць Аўтух і зусім апанурыўся ад кепскага прадчуваныія. Відаць, тое прадчуваньне дужа яго піяло, і ў хуткім часе ён зноў заварушыўся ў цемры. Нсдзе тут паблізу сядзеў ягоны зямляк, нават аднавясковец, хоць і ўдвая маладзейшы за яго, з гэткім самым прозьвішчам Казёл. Як навучыўся на настаўпіка і пачаў пісаць вершы, дык зьмяніў тое нягеглас прозьвішча на лешпас і падпісваўся пад вершамі, што часам друкаваліся ў газетах, Фэлікс Гром. Праўда, Аўтух всршаў пс чытаў, толькі чуў пра іх ад людзей. Зрэшты, пра вершы на сьледстве з ім гаварылі мала, болей пра тое, як гэты Фэлікс Казёл-Гром завсрбаваў Аўтуха ў сваю шайку. Цяпер Аўтух ціха лаклікаў:
— Фэля, а Фэля?
— Ну! — пачулася здаля ў машыне.
— Куды гэта нас вязуць?
— На выкананьне прыгавору, — з нядобрым надломам у голасе адказаў Фэлікс. I менавіта гэты выразна адчуты надлом яшчэ болей устрывожыў Аўтуха.
— Няўжо на расстрэл?
— А ты думаў...
— Але ж... Я дык думаў... Можа, яны...
— Памаўчы лепш! — абарваў размову зямляк, якому, відаць па ўсім, было не да таго.
Сапраўды, размаўляць Фэліксу Грому было проста неяк, пасьля допыту ў яго дужа балела ў грудзёх, было не ўздыхнуць. Ён толькі падзівіўся дзіцячай няўцямнасьці дзядзькі Аўтуха — ня ведае, куды вязуць, ці ня хоча паверыць, што ўсё ўжо скончана. Пазаўчора быў суд — дзесяць хвілін чыткі загадзя нарыхтаваных папераў, з якіх яшчэ да прысуду ўсё стала зразумела. Відаць, нічога не зразумеў з таго ягоны аднавясковец Аўтух. Ці ўсё думае пра сваю пакінутую аднаасобніцкую гаспадарку пад лесам?
Фэлікс Гром даўно перастаў думаць і пра родную вёску, і пра Менск, дзе жыў і вучыўся, як паступіў у педагагічны тэхнікум, і нават пра сваю паэзію, зборнік якой ужо падрыхтаваў да друку і вясной здаў у выдавецтва. Цяпер яму ўжо не пабачыць таго зборніка, які, відаць, пакаралі раней за аўтара. У час сьледства на допытах розныя сьледчыя наперамен цытавалі старонкі ягоных арыштаваных вершаў — чыталі, крэмзалі і падкрэсьлівалі рознымі алоўкамі, пільна шукаючы хітра замаскаванай крамолы. Бліскае раніца агністая на хмарах восені маёй... Што значыць гэтыя вашы хмары? Анічога, апроч таго, што значаць хмары наогул. Э, не, у паэзіі хмары — гэта нешта іншае, казалі літаратуразнаўцы з наганамі на баку. Гэта на небе хмары ёсьць хмары, а тут штосьці іншае. Таемнае. Дык што такое гэтыя хмары? Што вы разумееце пад ранішнімі хмарамі?