Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
Ён нічога не хацеў разумець пад хмарамі, затое нешта разумелі яны, але яму нс казалі. Ён павінен быў сам здагадацца пра іхныя думкі і падказаць ад сябе. Вось тое было б
прызнаныіс, якога гэтак дамагаліся ад яго, і яму было б куды лепей. Але ён не здагадваўся й не прызнаваўся. Тады яго білі — палкай па нагах, ботам у грудзі, не давалі спаць трое сутак.
А пасьля пачалі шыць шпіянаж на карысьць Полыпчы. I прыплялі да яго дзядзьку Аўтуха, што жыў за вёскай на хутары і нс ўступаў у калгас. А ён з тым Аўтухом па сутнасьці і гутарыў усяго адзін раз летась, як прыязджаў з Менску да хворага бацькі. Тады хадзіў пазычыць каня, каб зьезьдзіць да доктара. Ды дзядзька Аўтух каня ня даў, сказаў узяць у калгасе, а яму трэба пасьпець звазіць сена, бо зьбіралася на дождж. I гаворкі ў іх было якіх пяць хвілін. I вось цяпср за тыя хвіліны — расплата. Абодва — да вышэйшай мсры.
— Ну што вы не пасядзеце? Усё тузасцеся, як на патэльпі, — пачулася незадаволеная буркатня ў цемры.
— Ды каб выглянуць дзе. Тут жа вёска мая Зялёпы Луг, — адказаў той, што тузаўся.
— Ты ж гарадскі, казаў, — азваўся ад дзьвярэй Сурвіла. — Паказваў на допыце: з Камароўкі.
— To ж жыў на Камароўцы. Як па чыгунцы рабіў. А нарадзіўся ў Зялёным... Да.
— Во — выясьняецца! — мовіў Сурвіла. — А то ўсё — рабочы, чыгуначнік. Блытаеце нешта, Шастак.
— Нічога ня блытаю. Паходжаньнем з вёскі. Але ж рабочы. Тое трэба ўзяць пад увагу. I парцейны!
— Быў, — каротка абвясьціў Сурвіла.
Рэпліка былога чэкіста зачапіла балючую струну ў паранепай душы рабочага Шастака, які загаманіў, як пра што педагаворанае і балючае.
— Быў і астаюся. Ужо не адмоўлюся, не такі. Перад парціяй я чысты.
Машыну моцна трасянула на нейкай калдобіне, паэт Фэлікс Гром аж войкнуў ад болю ўсярэдзіне. Хтось сьпераду ў цемры вылаяўся:
— Падлы! I перад капцом ня могуць па-людску! У богадушу іх маць!..
— А цішай нельга? — зласьліва папракнуў Сурвіла.
— А што цішай?! Цішай-цішай! Ды пайшлі вы...
— Ты хто? Як прозьвішча?
— А табе што? Ты сьлсдчы?
— А хоць бы й так.
— Ну, Зайкоўскі. Калі сьледчы, дык, мабыць, запісана ў вашым сратым прыгаворы. Такую іх маць... Ды не навальвайся ты гэтак, буржуйскі чмур! — вызьверыўся ён на кагосьці ў цемры. — У мяне во рука зламаная...
Здаровай рукой Зайкоўскі піхпуў у плечы суседа, які на паваротах няўзнак дужа хіліўся да яго і вярэдзіў зламаную лапатку. Пералом быў нутраны, закрыты, стаўся які тыдзень таму на допыце, калі яго з паўгадзіны ахаджвалі два сьледчыя — малады, танклявы, як гліст, і пажылы — вусаты, з ордэнам на гімнасьцёрцы. Дабіваліся падпісаць, што ён польскі шпіён, зьвязапы з дыфензівай, па прозьвішчы Млылец. Але Зайкоўскі ня быў лазутчыкам, тым болей Млыпцом, бо быў звычайны маскоўскі грабежнік, які надумаў ратавацца ад крыміналыіага вышуку ў Менску. У Маскве за ім лічылі аж восем рабункаў, хоць, папраўдзе, грабянуў ён болей (ці не чатырнаццаць) і ўсё неяк выкручваўся, не даваўся ў рукі ні крымінальнаму вышуку, ні ГПУ, ні міліцыі. Аж покуль яго ня выдала палюбоўніца Вандзя. Подлая стукачка Вандзя сьпярша прыгрэла, а затым прадала. Добра, што ён такі вёрткі і ўцёк з міліцыі, замачыўшы аднаго мільтона. I скеміў, што ў Маскве ягоныя справы скончыліся, трэба рваць кіпці. Тады ён успомніў, што ў Менску нскалі пражываў ягоны дзядзька, з якім ён ня бачыўся ад самага нэпу. Прыехаўшы, доўга шукаў патрэбны яму нумар на нейкай Заслаўскай вуліцы, а як знайшоў, зразумеў, што даў маху: дзядзька кудысьці вытрахнуўся, у зялёпым, з садком дамку жылі іншыя людзі, якія пра дзядзьку й пя чулі. Дзе было яго шукаць і дзе начаваць нават? Пайшоў на вакзал. Ведаў жа: вакзалы — ня самае лепшае месца для такіх, як ён, валацугаў. Але здорава нахадзіўся за дзень, прытаміўся, якраз лінуў дождж, і ён думаў пасядзець крыху, абсохнуць. Ды не стрываў — заснуў. На вакзале яго і ўзялі. Проста гэтак, з усьмешкай два мільтоны папрасілі прайсьці. Во і прайшоў свой надта кароткі, блытаны шлях — ад вакзальнай лавы да лавы падсудных. I цяпер — вышэйшая мера.
Каб ня гэтая лапатка, ён бы, ведама, рызыкнуў. Было яшчэ
сілы, яшчэ ня ўсю яе выбілі на касталомных допытах. Але з такой лапаткай, лічы, аднарукі. А з адной рукой — квіты, і крапты. I Зайкоўскі толькі кусаў вусны — ад болю і роспачы, што нічога ня мог перайначыць у сваім недарэчным лёсе.
Між тым, аблаяны ім буржуйскі чмур Валяр’япаў адхіскуўся ад сварлівага суседа і не прамовіў ні слова. Наогул ён мала зважаў на тое, што рабілася навакол, і звыкла жыў у сьвецс ўласных думак — адзіным сьвсце, у які мог нс пускаць нікога. Нават у турме. Hi з кепскім, ні з добрым, якое ў гэты пракляты час магло лёгка ператварыцца ў сваю супрацьлегласьць. Як і звычайная чалавечая спагада, прыветмасьць, што абарочваліся няшчасьцем. Стрыечная сястра Валяр’япава, што пасьля вайны апынулася ў Кракаве, выпадкам дазналася пра гаротны лёс брата, які зарабляў на хлсб рахункаводам у Менску і гадаваў двух маленькіх дзяўчатак. Сястра паспагадала. Вясной пад каталіцкі Вялікдзень Валяр’япаў атрымаў на пошце маленькі пакуначак з нетутэйшымі штампамі і зпайшоў там дзьве дзіцячыя сукеначкі, бслыя панчошкі, безапасную брытву для сябе і пакецік цукерак у блішчастых абгортках. Для я гоных дзяўчатак то была вялікая радасьць, ды й ён парадаваўся — найболып першай за пятнаццаць гадоў вестачцы ад сястрычкі-гімназісткі, якую, думаў, пазаўжды страціў у дзевятнаццатым годзе, калі яны разьвіталіся ў Кіеве. Аднак нядоўгаю была тая іх радасьць. He мінула і месяца, як неяк пад ранак у дзьверы пастукалі. Жонка Дуся ўскочыла з ложка і адразу залямантавала — яна ўжо прадчувала, што гэта такое. Ды й ён здагадаўся адразу, адчыніў дзьверы і ўжо не зачыніў іх — зачынілі за ім чужыя. Таксама як і за жонкай, якая білася ў істэрыцы і крычала, і кідалася ла кожнага з цэлай зграі чэкістаў, што пераварочвалі ў іхным пакойчыку ўсё дагары дном. Ужо назаўтра тыя сукеначкі і панчошкі сталі на сьледстве рэчавымі доказамі ягоных шпіёнскіх сувязяў з польскай разьведкай.
Гэта быў яго шосты арышт пасьля рэвалюцыі. Ён ужо стаміўся апраўдвацца і на допытах збольшага маўчаў, прымаючы зыіявагі і пабоі як штось правамернае і заслужанае. Паміж допытамі жыў у роспачных успамінах аб сваім даўнім, дарзвалюцыймым, гэткім не падобным на цяперашняе,
жыцьці. Хоць і там было рознае, але была вучоба, вайсковая служба і нават два перадваенныя падарожжы — у Баварыю і Аўстрыйскія Альпы. У Кракаве ён ніколі ня быў і ня flyMay, што гэты незнаёмы горад так трагічна прычыніцца да ягонага лёсу.
Часам бывала, калі трохі сьціхаў вэрхал у камеры, Валяр’янаў маліўся — размаўляў з Богам. Прасіў у яго — не за сябе — за двух маленькіх дзетак, што засталіся цяпер немаведама дзе. Болей яму маліцца не было за каго. Прасіць Бога за жонку, мабыць, ня мела сэнсу — ведаючы яе характар, Валяр’янаў думаў, што па-добраму з ёй не абыдуцца. А на зло яна кідаецца, нібы тыгрыца, не паглядзіць, хто перад ёй — сьледчы, канваір ці нават начальнік турмы, яна ня зважыць ні на чын, ні на сілу. Арыштаваўшы, чэкісты павялі яе са зьвязанымі рукамі. 3 уласнага досьведу Валяр’янаў ведаў, што такія характары ў турме доўга не вытрымліваюць. Або іх забіваюць, або яны — самі забіваюць сябе. Страціўшы ў рэвалюцыі першую жонку-дваранку, ён ажаніўся з двормікавай дачкой Дусяй, думаў, што цяпер прыйшоў іхны час. Але памыліўся. Час настаў, відаць, зусім непрыдатны ні для тых, ні для іншых. He далі жыць з Дусяй, не далі жыць і самой Дусі. I во засталіся цяпер дзьве дзяўчынкі-дашкольніцы, што з імі будзе?
Пра тое, піто неўзабаве будзе з ім самім, Антон Аркадзевіч ня надта турбаваўся, ён разумеў, што прысуд яму вынесены не пазаўчора, а мабыць, яшчэ ў сямнаццатым. I то цуд, што ён пражыў пасьля яшчэ столькі гадоў, — тэарэтычна тое было немагчыма, — практычна ж неяк атрымалася. Толькі навошта? Што далі яму тыя дадатковыя гады жыцьця? Несканчоную плойму страху, клопату, рызыкі — за сябе, за жонку, за малых дзяцей. Усё ж, мабыць, кепска ён зрабіў, што ажаніўся і пусьціў на сьвет галоту, бязбацькавічаў. На што спадзявацца малечы бяз бацькі і маткі — на добрых людзей? Але дзе тыя добрыя людзі. Вывеліся дарэшты. Асталася падзея на сьвятое правідзеньне, на Госпада, які няўжо не паможа? Няўжо ня возьме пад сваю боскую апеку малепькіх бездапаможных анёлкаў?
Падобна, машына выехала з гораду, а можа, і збочыла з
шашы. Pyx яе прыкметна запаволіўся, вялізную буду раз за разам трэсла і хістала на выбаінах, часам здавалася, восьвось япа спыніцца, натужна равучы маторам. Партысц-бальшавік Шастак таксама добра ведаў гэтую дарогу і беспамылкова вызначыў, дзе яны едуць. Чым далей ад’язджалі ад турмы, тым ён турбаваўся ўсё болей. У турме за паўгода адсідкі ён ііе сказаць, каб надта і непакоіўся — там у яго былі свае абавязкі: дагадзіць сьледчым, запомніць і як мага дакладней перадаць ім, пра што гаварылі арыштапты. Ужо другі год Шастак быў членам ВКП(б) і разумеў перадавую ролю рабочага класу ды ейнага авангарду — партыі бальшавікоў. Ён няблага працаваў у дэпо, лічыўся ўдарнікам. Але калі ўжо здарылася такое, што ён апынуўся ў турме, дык і тут трэба паводзіць сябе, як бальшавік: памагаць органам выкрываць ворагаў. Усім ведама, што ворагі — страшэнна хітрыя людзі, япы ўсё тояцца, хітруюць і ашукваюць; патрэбмыя д’ябальскія высілкі, каб іх выявіць і пакараць. I Шастак стараўся. Прыкідваўся дурнем, распытваў, слухаў і запамінаў, часам даваў парады. Як гэтаму аднаасобніку Казлу. Прыгаломшанаму і скатаванаму на першых допытах, параіў яму прызнацца ва ўсім і падпісаць, што патрабуюць сьледчыя: маўляў, тады дадуць меней, а то й пусьцяць дамоў. A будзе ўпарціцца — станецца горш, могуць і шлёпнуць. Казёл, здаецца, паверыў і пакрысе падпісаў. I праўда, сьледчы Кутасаў Шастака не ашукаў: Казла перасталі цягаць на допыты, той паспакайнеў і пачаў чакаць вызваленьня. Сьледчы пахваліў Шастака, які нават парадаваўся за Казла, падумаў, можа, і сапраўды выпусьцяць. Але менавіта пасьля гэтае справы з Казлом штось саскочыла і ў Шастака, падобна, у чымсь западозрылі яго самога. Западозрылі, ведама, па-дурному, ні ў чым ён ня быў вінаваты, бо ўсё рабіў, як казалі. I тое, што ад яго запатрабавалі падпісаць паказаньні аб шкодніцтве на чыгунцы, сьпярша здалося яму непаразуменьпсм. Але ягоны сьледчы Кутасаў растлумачыў, што як член ВКП(б) ён абавязаны не пярэчыць органам, а пасабляць ім у іхпай ганаровай рабоце. I павінны памятаць, што органы ііе памыляюцца. Няхай нават каго абвінавацяць несправядліва, але так трэба, каб выкрыць асабліва небясьпечных лазут-