Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Адставіць! — спакойна сказаў Косьцікаў. — Усё ў парадку.
Шафёры ўзяліся псраліваць з бляшанкі бензін, а асуджапых Косьцікаў зноў загнаў у буду, дзе іх сустрэў незадаволены, быццам нават заспаны, Зайкоўскі.
— He далі й паспаць...
— Насьпісься! — сказаў Сурвіла. — Хутка засьнеш вечным сном.
— А хрэп з ім! Чым такая жызьня! — вылаяўся грабежнік і зноў выцягся ўпоперак буды сваім доўгім целам.
Япы зноў няхутка ехалі па гразкай, выбаістай дарозе, за
імі пягучна гурчэла другая машына. Усе, аднак, адчувалі, што хутка іхны задоўжаны шлях скончыцца. Кожны стараўся ня надта думаць пра самы-самы канец, а ўсё роўна думалася. Фэлікс Гром яшчэ ад суда і прыгавору ўсё ўяўляў сабе, як яго будуць расстрэльваць. Дакладна тае жахлівае працэдуры ён, натуральна, ня ведаў, але з кіно памятаў, як расстрэльвалі парыскіх камунараў. Роўпая шарэнга стралкоў, выстаўленыя наперад палкі-вінтоўкі, скіраваныя ў ахвяраў ля цаглянай сьцяны. Тыя ў белых кашулях, з горда выпнутымі грудзямі. I залп. Лёгкі сіні дьмок ад вінтовачных руляў, праклён т’ераўскім катам... Прыгожа! Але дзе тут для іх шарэнга стралкоў? Тры вінтоўкі — тых, з задняй машыны, ды пісталет у начальніка — які ж тут залп? I хто закрычыць праклён? Ужо ён, Фэлікс, ня будзе крычаць нічога — хай яны пагараць усе разам: і каты, і іхныя ахвяры. Увесь час, што ён прабыў у турме і на сьледстве, ён наракаў на Аўтуха і ягоную сялянскую дурноту. А як выявілася цяпер, былі там і горшыя за Аўтуха арыштанты. Хоць бы вось гэты Шастак. У камеры Фэлікс яшчэ размаўляў з ім, нешта расказваў пра літаратуру. Трэба было! Ды ці Шастак быў там адзін. Добра яшчэ, што з імі не сядзеў Сурвіла, мабыць, таго трымалі ў асобнай камеры. У чэкістаў і камеры асобныя. Як і ўсё іншае ў іхным жыцьці. Толькі паэт — сярод простага народа, без якіх дабротаў і прывілеяў. Фэлікс Гром ужо нічыра шкадаваў, што некалі ўлёг у літаратуру, вучыўся, — лепш бы застаўся непісьменным. Ягоны малодшы брат скончыў чатыры класы і рабіў у калгасе. Неяк будзе жыць бяз кніг і бяз вершаў. А што яму дало ягонае памкненьне ў літаратуру?
Але ж во і дзядзька Аўтух таксама не пісаў вершаў. I наўрад ці калі чытаў іх. I цяпер яны будуць ці не ў адной яме разам.
Так, Аўтух Казёл на тым часе клапаціўся не пра якія там вершы, у яго быў зусім іншы клопат — бульбяны. Вядома, ён разумеў, што ня час было думаць пра тое. Але во думалася. Недзе пад лесам застаўся шнурок нявыбранай бульбы, выйшла няўпраўка, як ня стала каня. А той шнурок трэба было выбраць найперш. A то разыдуцца дажджы, заліе лагчыну,
тады і ія ўлезеш на яс і з канём. Ці здагадаецца пра тое жонка? Прападзе бульбачка, а што ссьці ўзімку? Хоць цяпер едакоў і памепсе, але паменее і работпікаў. Зноў жа скаціна...
Машына цяжка нахілілася ўсёй будай, пасьля задралася ўгару кабінай, збочыла, пераваліла нейкі раўчук і дужа страсяііула ўсіх пасажыраў. Зайкоўскі незадаволена падняўся ў змроку і ссў, прысланіўшыся сьпіпаю да жалсзпай сьцяны. Алс, падобна, штосьці адчуў і ня лаяўся. Ды й астатнія адчулі, што, мабыць, прыехалі. Дзьверы буды пакуль не расчыпяліся, іх нс выпускалі. Там, знадворку, штось перагаворвалася ахова, хтосьці пабег некага клікаць. Відаць па ўсім, там рыхтаваліся. 1 во ларэшцс дзьвсры расчыніліся. Трошкі пахіленая, машына стаяла ў маладым хвойным ляску.
— Выхадзі! Па адным!..
Ніхто ў будзс, аднак, пе скрануўся, усе сьцяліся, замерлі і чакалі. Чаго толькі чакалі? Хутка ў дзьвярах паявіўся жвавы, усьмешысты твар Косьцікава, які найперш брыдка вылаяўся.
— Ты! — упёрся ён позіркам у першага, каго згледзеў у цёмнай будзе — гэта быў Аўтух. — Выхадзі!
«Чаму я першы? Чаму я першы?» — закрыўдаваў у душы Казёл і нязграбпа вываліўся з машыны. Вакол ціха стаялі дрэўцы-сасопкі, і ля іх побач зьнсрухомелі поўныя ўвагі маладыя хлопцы-байцы. Непадалёк і крышку ўбаку жаўцеў пясчаны пагорачак. Усё было зразумела...
— Ну? Упярод!
Зь незразумелай злосыдю Косьцікаў піхпуў Аўтуха ў плячо, той зачапіўся раскіслым ад твані лапцсм за траву і ўпаў. Сэрца яго моцпа білася ў грудзях, было надта няёмка за свой нехуцавы, жабрацкі выгляд, асабліва перад гэтымі чысьцюткімі маладымі хлопцамі ў вайсковым, што цяпер з пераболыданай увагай уставіліся ў яго. Ён таропка ўстаў і апапурана патэпаў да ямы, душачы ў сабе крыўду: чаму мяне першага? Ці я самы найгоршы вораг?..
— Ну, хрысьціся, — сьцішана, без ранейшай злосьці ў голасс сказаў Косьцікаў. Аўтух, баючыся не пасыіець, таропка перахрысьціўся — па-праваслаўнаму, справа налева. I чакаў.
— На калені!
На беражку ямы ён паслухмяна апусьціўся на калені. Зрушаны лапцямі пясок пасыпаўся ўніз, і ён спалохаўся, што зваліцца туды заўчасна. Але не зваліўся, толькі прыплюшчыў вочы і чакаў.
— Гэта нястрашна, — сказаў ззаду чэкіст і лязгануў затворам пісталета — даслаў першы патрон. Толькі Аўтух зірнуў у прадоньне глыбокай ямы, як стрэлу ўжо не пачуў. Здалося, яма сама кінулася насустрач і назаўжды агарнула яго пясчанай сваёй глыбінёй.
— Так! Адзін ёсьць! — мовіў памкаменданта і пайшоў да дзьвярэй машыны. Ягоная праца распачалася, ён рабіў яе звыкла й дакладна, як і кожнага дня.
Зноў у машыне ўсе замёрлі, сьціхлі, чакаючы, каго ён пакліча наступным. I тады ён згледзеў ці, можа, прыпамятаў Зайкоўскага, які цяпер маўкліва туліўся ля задняй сьцяны буды.
— Ану ты, бандзюга!
Прыгнуўшыся, Зайкоўскі сігануў да дзьвярэй, рашуча скочыў з машыны.
— Рукі назад! Назад рукі!!!
— Куды назад? Во зломана, ня бачыш?
— Я табе зараз і другую зламаю, — тузануў яго за рукаво пінжака Косьцікаў. Зайкоўскі, аднак, ухіліўся.
— He чапай! Даручана — страляй. А бяз рук!
— Ах ты, бандзюга!
— Я не бандзюга! Я больш палітычны, чым вы разам узятыя!
— Во як?
— Во так!
— Ну пайшлі, — трохі паспакайнелым голасам сказаў Косьцікаў, паказваючы пісталетам у бок ямы. Байцы, што стаялі паблізу, паднялі штыхі. Мабыць, такое яны чулі ня кожны дзень.
— Ты гэта во што! — раптам прыпыніўся Зайкоўскі. Спыніўся і Косьцікаў. — Будуць расстрэльваць самога, каб пя ў гэтай яме. Каб нам не сьмярдзеў.
— Ах, ты г.„! — вызьверыўся Косьцікаў і стрэльнуў Зайкоўскаму ў грудзі — раз, другі, трэці. Той няўклюдна павал-
іўся па рассыпаны каля ямы пясок. Пад яго целам пачала расплывацца крывавая лужына.
— Будзе мне яшчэ пагражаць... Пагражаць мне! — ня мог супакоіцца Косьцікаў.
Зласьлівыя словы расстраляпага чымсьці, аднак, зачапілі чэкіста, які трохі пастаяў з пісталстам, сочачы, як здрыгваецца і выпінаецца ў апошніх канвульсіях вялікае цела бандыта. Адкінутая ўбок здаровая рука яго згрэбла жмут мокрай травы, алс ня вырвала. Пальцы паволі расьцяліся...
Амаль лагодны сьпярша настрой Косыдікава пачаў прыкмстпа псавацца. Звыклы працэс прывядзсньня ў выкананьне прысуду яўна парушаўся, і прычынаю таму — гэты маскоўскі бандыт. Са сваімі беларускімі ворагамі Косьцікаў ня меў вялікага клопату, тыя заўсёды былі паслухмяпыя і перад ямаіі паводзілі сябе, як авечкі. Турма, доўгія месяцы допытаў, суд ламалі іх канчаткова, і расстрэльваць такіх было нават нудна. Некаторыя, праўда (асабліва з ліку партыйцаў), перад сьмерцю крычалі: хай жывс Сталін або камунізм ці сусьветная рэвалюцыя, мабыць, хііра разьлічваючы тым на ягонуіо катаву спагаду. Ён не пярэчыў: хай жывуць, калі каму хочацца, каб жылі, і заганяў чарговую кулю ў чарговую патыліцу. Ужо ён іх нагледзеўся, розных гэтых патыліц: чорных і рыжых, гладкіх і кучаравых, са срабрыстай сівізпою і зусім голых, аблыселых. I ніхто ніколі пе абразіў яго, пе аблаяў нават, — што значыць, палітычна сьвядомы матэрыял, ня тое, што гэты крыміпальны прыблуда.
— Выходзьце два адразу! — голасна скамандаваў ён ля машыпы. — Ты, белагвардзеец, і ты, сраты паэта! Жыва!
Фэлікс Гром паслухмяна саскочыў з машыны і спыніўся, чакаючы напарніка. Валяр’япаў аслабела і нязграбпа вылязаў з буды — павярнуўся на жывот, дацягнуўся нагамі да долу. Зьлезшы, нярвовымі пальцамі пачаў зашпільваць гузікі бобрыкавага паліто. А можа, жонка ўсё ж выжыве, падумаў ён. Нсшта ўсё ж значыць яе пралстарскае паходжапьне. Дый дзеткі... Хоць і без бацькоў, але ўсё ж лепш, чым нічога. Жыцьцё ёсьць жыцьцё, якос б там ні было...
У расшпілепай тужурцы з загадзя закладзенымі назад рукамі цярпліва чакаў апошпіх камандаў Гром. Ён мала што бачыў вакол, вочы яго недарэчна змакрэлі, было страшпа
крыўдна за сваё да часу загублепае жыцьцё. Загубленас праз нядаўна яшчэ самае для яго сьвятое — паэзію. Будзь яна праклятая! Лепш растрасаць гной у калгасе, не чытаць ніякіх кніжак. Але хто ведаў, што ўсё гэтак скончыцца? Вельмі і вельмі шкада. 3 тым шкадаваньнем у душы ён і пайшоў да жоўтага пясчанага пагорачка, за якім яго чакала нішто.
Байцы ўжо сьцягнулі ў яму супакоенае цела Зайкоўскага. Рыхлы пагорачак быў дужа растаптаны іхнымі ботамі, беражок ля ямы стаў болып зручны, пляскаты. Валяр’янаў без напамінку апусьціўся каленямі на край, тройчы перахрысьціўся і сьціх. Ён быў гатовы прыняць сваю доўгачаканую пагібель. Хацеў памаліцца, ды падумаў, што не пасьпее. Фэлікс Гром мясьціўся побач, штось яму замінала. Толькі Валяр’янаў зірнуў уніз і заўважыў, што тут неглыбока, як два нягучныя стрэлы ззаду звалілі абодвух у яму.
У машыне засталіся апошнія — Шастак і Сурвіла, і Косьцікаў крыкнуў ад ямы:
— Здраднік, выхадзі!
У дзьвярах паказаўся зьбялелы з твару Шастак.
— Я, што лі?
— Ты, ты! Выхадзі!
— Я ня здраднік. Я ўжо тлумачыў. Гэта ашыбка...
— Якая табе ашыбка! — вызьверыўся Косьцікаў. — Усё напісана і падпісана. Шагам марш!
Ушчэнт разгублены, зьбялелы, Шастак саскочыў з машыны і пачаў пасытешна сутаргава пазяхаць, агаляючы гнілыя, абламаныя зубы.
— Але ж, але ж... Мяне нельга страляць... Я член партыі!
Такія словы ля ямы памкаменданта Косьцікаву даводзілася чуць нярэдка, асабліва калі прыводзілі групу партыйцаў, і ў Косьцікава ў адказ быў ларыхтаваны выпрабаваны аргумент, які заўжды дзейнічаў безадмоўпа.
— Калі ты член партыі, — закрычаў Косьцікаў, — дык якога ж ты хрэна аказваеш супраціўленьне органам?!
— Я, я не аказваю...
— Ну дык марш! Марш да ямы! Ці памагчы?
Хістаючыся, бы п’яны, Шастак пабрыў да ямы. Але на разварушаным пагорку зноў прыпыніўся.
— Няправільпа вы...
— Усё правільпа! — сказаў памкаменданта і стрэліў яму ў патыліцу. Кастлявае цела Шастака спотырча павалілася ў яму — да тых, што туды зваліліся раней.