Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
У панылым задуменьні Аўстрыяка далекавата адышоўся
ад астатніх, пасьля таропка вярнуўся, але яма ўсё была не гатовая. Угнуўшы шырокую сьпіну, там размашыста шпурляў рыдлёўкай Мяцельскі; стоячы збоч, цярпліва чакаў камандзір.
— Ну, ці хутка вы? — са скрухай вырвалася ў Аўстрыякі.
— Пасьпееш, — нядобразычліва буркнуў з ямы Мяцельскі.
Аўстрыяка паныла адышоўся — пасьпееш! Ім трэба як найглыбей. Быццам тое было важна для яго — як глыбока ён будзе ляжаць у зямлі ці нават застанецца дзе незакапаны ў кустах. Мёртваму мусіць, адзін чорт. Але гэты доўгі клопат з магілай выцягваў у Аўстрыякі ўсе жылы, ён ужо ледзьве трываў. Добра яшчэ, калі не наладзяць багамольле, — думаў ён. — Дзед ці Кажухар часам ня прэч былі памаліцца. А камандзір можа яшчэ й завесыді прамову-казань пра бацькаўшчыну, што таксама ня мёд. He любіў Аўстрыяка марудзіць ні ў якой справе, ня той меў характар. А зрэшты, якога д’ябла яму зараз марудзіць? Karo цяпер яму трэба слухаць? Ужо цяпер ён сам сабе гаспадар, тым болып, што ў карабіне ў яго засталіся тры патроны. Яму ж хопіць і аднаго.
Падумаўшы так, ён адкінуў крысьсе свайго шызага, з двума радамі гузікаў аўстрыйскага шыняля, сеў на шорсткі белы імшанік і сьцягнуў з адной нагі бот. Брудная сапрэлая ануча сама раскруцілася на ступні, ён даслаў патрон у патроныіік і вялікім пальцам нагі намацаў спускавую скабу. Каб не разбурыць раптоўны намер, нават не зірнуў у той бок, дзе былі астатнія, рашуча ціскануў на спуск.
Ягоны зьнянацкавы стрэл змусіў усіх скалануцца. Крутнуўшыся ад ямы, мусіць, адразу зразумеў усё камандзір.
— He дачакаўся! — сказаў ён, і відавочны боль мільгануў на ягоным схуднелым твары. — Забела і ты, — кіўнуў ён Казаку. — Давайце яго сюды.
Ня дужа, аднак, рашуча двое шарагоўцаў падышлі да нерухомага, скорчанага на баку Аўстрыякі, з разьбітай пашчэнкі якога лілася кроў — на цёмны, зашмальцаваны каўнер шыняля, на плячо, густа капала ў мох. Неяк няўмела яны падхапілі Аўстрыяку за рукі, пацягнулі нагамі па доле да ямы. Казак перад тым хацеў узяць карабін, ды Забела нецярпліва гыркнуў: «начорта табе», і той кінуў зброю на дол.
Яма ўсё яшчэ не была гатовая, мусіць, сапраўды трэба было яе паглыбіць на аршын ці болей. Пасьля нядоўгага перапынку, выкліканага Аўстрыякавым стрэлам, Мяцельскі зноў палёг на рыдлёўку. Яму таксама трываць было трудна, не ставала сілы чакаць, карцела скопчыць усё як найхутчэй. Тое, што Аўстрыяка апярэдзіў усіх, яму не спадабалася — які разумны! He стрываў. Добра яшчэ, калі ягоны стрэл не пачулі тыя, што недзе засталіся ззаду. А калі ўчулі? Вельмі пават проста яны тут могуць ня справіцца са сваёй задумай ды трапяць у іншую пастку. Яшчэ страшнейшую.
Алс Мяцельскі ўжо ведаў, што жывым яму трапляць у бальшавіцкія лапы нельга, аднойчы ён ужо быў у тых лапах. I хоць тады левыя эсэры былі ў хаўрусе з бальшавікамі, да яго прычапіліся, быццам ён абурыўся на мітынгу за тое, што бальшавікі разагналі Усебеларускі кангрэс, на які выбіралі дэлегатаў усе — і армія, і сяляне, і работнікі. Вылучалі, абмяркоўвалі, галасавалі. Мяцельскі быў такі рады, што ад іхнае роты прайшоў ягоны сябра прапаршчык Каўшовіч, за якога Мяцельскі месяц драў горла на мітынгах. Ледзьве ня ўсім палком яны праводзілі прапаршчыка на станцыю ў Маладэчне, паціскалі руку, давалі наказы. Пасьля сталі чакаць. Алс неўзабаве, замест дэлегата-прапаршчыка, прыйшла вестка, што кангрэс разагнаны бальшавікамі, а Каўшовіч толькі праз тыдзепь ледзьве дабраўся з Менску — бяз шашкі, дакументаў і без мандата. Усё адабралі балыпавікі. Такога старэйшы унтэр-афіцэр Мяцельскі стрываць ня мог і з двума сябрукамі далучыўся да партыі эсэраў. Зноў разам з Каўшовічам яны ледзьве не штодпя выступалі на салдацкіх мітынгах. Прапаршчык дык стараўся гаварыць складна, na­il ітэлironцку, а Мяцельскі звыклым салдацкім мацюгом «мяцеліў» і сваіх палкавых бальшавікоў, і іхнага начальніка Мясьнікова, якога называў ня йначай як крывавым мясьніком. Зімой яго ўзяла чразвычайка, пасадзіла ў сьмярдзючае складское сутарэньне, дзе напачатку ён добра выспаўся і думаў, што, мабыць, хутка выпусьцяць. Але ня выпусьцілі, а дні праз тры павялі наверх, да нейкага мізэрнага чарнявага камісарчыка. Той хвілін пяць вывучаў нейкія паперы, дзе, мабыць, было напісана пра ягоныя выразы накопт «крыва-
вага мясьніка», а пасьля запытаўся, ці казаў ён тое. На гэта Мяцельскі з невінаватым выглядам перапытаў: «А што — няпраўда?» Ён бы мог лёгка даказаць праўдзівасьць уласных словаў, але замест таго, каб слухаць арыштанта, камісарчык ускочыў з-за стала і замахнуўся ботам, цаляючы яму паміж ног. Мяцельскі лёгка перахапіў той бот, трошкі тузануў, і камісарчык бразнуўся патыліцай на падлогу. Ён толькі ўсьміхнуўся з слабасільнага небаракі, ды рана, відаць, усьміхнуўся. У пакой уварвалася іх цэлая зграя, яны “мяцелілі” яго ў куце, пасьля на падлозе, у яго не засталося жывога месца на целе, і ён тры дні не паднімаўся з гнілой саломы ў сваім сутарэпыіі. А як паднялі на чарговы допыт, у тым пакоі ўжо сядзеў іншы — мажны, таўставаты чалавек у вайсковай гімнасьцёрцы, ён усьмешыста, быццам нават спачувальна сустрэў арыштанта, папытаўся прозьвішча і, макнуўшы ў чарніліцу ручку, выразным почыркам вывеў на паперыне «расстрелять». Чамусьці яго не расстралялі адразу, некалькі дзёп ён пакутаваў у сутарэньні, а затым у Менск увайшлі пемцы. Варта з тае чразвычайкі паўцякала, дзьверы расчыніліся, і Мяцсльскі, трымаючыся за сьцены, выйшаў на вуліцу. «Не! — сказаў ён сабе. — 3 гэтымі людзьмі ня жыць. He дадуць». Паўгода затым ён сядзеў нахлебнікам у гараджанкісястры, крыху рабіў на бровары, быў за вучня ў габрая-шаўца, пілаваў з татарынам дровы для менчукоў. Як выбухнула гэтае паўстаньне за незалежнасьць, падаўся ў Слуцак, затым у Семежава, уступіў у Грозаўскі полк. Шкада, ім не пашэнціла ў сыіежні, нс пашэнціла асобпаму батальёну ў партызанцы пасьля паўстаньня. Сілы былі ня тыя, і бальшавікі іх разграмілі адзін раз, затым другі і трэці. Увесну вайсковае шчасьце канчаткова здрадзіла паўстанцам, пазбавіла іх магчымасьці жыць.
Кажухар з Дзедам тым часам сядзелі наводдаль і ціха гутарылі. Зрэшты, болей мовіў пра сваё Кажухар, якому, не перастаючы, балела рука. Пасьля раненьня перавязаць яе не было чым, тады абкруцілі па локаць нейкай зрэбнай анучай, якая адразу набрыняла крывёй, затым зьверху скарэла, і Кажухар болей не адважыўся яе садраць. Дый навошта ўжо зьдзіраць, хутка павінна было ўсё скончыцца — і боль,
і ўсё астатняе. Люляючы цяпср гэтае балючае за пазухай вальлё, парапены мерна пагойдваўся ад болю і Праз сьлёзы ціха жаліўся Дзеду:
— Ну завошта такая доля, скажы? Хіба я... Проціў Бога, ці што? Ці супраць людзей? Каб хоць як-небудзь жыць, дык нельга.
— Гэ, чаго захацеў! — зласнавата перапыніў яго Дзед. — Жыць!
— Ну. Жыць і то нелыа.
— Было. Аджылі. А цяпер ляжам.
— Ляжам? Божа мой, Божа...
Кажухар, аднак, ня дужа бедаваў, што ляжа, спакутаваны ад болю, ён прагнуў аднаго — скончыць свае пакуты. Хаця б і ў магіле. Усё роўна жыцьцё спляжанае дарэшты. Некалі марыў набыць зямлю, каб зажыць на сваёй гаспадарцы, і нібы вол, ад зары да зары шыў кажухі, зьбіраў грошы. Абшыў кажухамі, лічы, такі горад, як Слуцак, а ягоная праца абярнулася торбай керанак, на паўпуда солі. Добра, што сын Уладзя, не глядзі што малады, а ўдаўся разумнейшым за бацьку, не падманіўся на ягонае рамяство, пайшоў у горад служыць. Можа, чаго й даслужыцца, асабліва калі выб’ецца ў якос пачальства ды паладзіць з бальшавікамі. Бацька во не лаладзіў, за тое яму такая расплата.
Ад болю ды роспачы Кажухар і стагнаў, і круціўся ў доле. Вочы яго змакрэлі, і ён ужо не саромеўся тае макраты, не выціраў іх. А Дзед побач бы й не прыкмячаў таго, сядзеў, унурыўшыся нерухомым позіркам у дол, і моўчкі, пакутна перажываў нядаўняе мінулае, яшчэ да паўстаньня, калі ён быў дома і пасварыўся з жонкай. Брыдка пасварыўся, хоць і было за што. Жонка ў каторы раз зрабіла ня так, але ж... Гэтая жаласьлівая кабета заўжды кагось шкадавала — то дзяцей, то суседак, ды асабліва каго-небудзь з радні. Хто бяднейшы. А бяднейшым з усіх быў яе малодшы брат Сёмка, мнагадзетны і негаспадарлівы селянін, які звычайна з Вялікадня сядзеў без кавалка хлеба. У Дзеда ў сьвіронку была прыхавапая тарбінка грэчкі, меўся па вясьне засеяць лапік ля сажалкі — ня ўсё ж душыцца бульбай ды крупнікам. Алс во жонка, як яго не было дома, добра-такі адсыпа-
ла з тае тарбіны брату — бач, згаладнелі дзеці. Згаладнеюць, ведама, бо трэба працаваць, дбаць пра дзяцей ды гаспадарку, а не лайдачыць паўгода на печы. I вось аддала пуд грэчкі, быццам самой непатрэбна. Дзеда гэта абурыла, проста ўзарвала, і ён даў добрага штурхаля жонцы, тая ўпала, загаласіла, а ён выскачыў на падворак, у самога аж трэсьліся рукі. Якраз трэба было зьбірацца ў полк на фармоўку, ён забег дадому за сякім-такім харчам, ды так і пайшоў улегцы, пад жончьш плач. Спакваля, аднак, падабрэў, міпулася злосьць, і не шкада стала той грэчкі, а паскуднае пачуцьцё засталося, не міналася, нават расло з часам, і цяпер выбухнула, заглушыўшы ўсё іншае — ну трэба было? Гары яна гарам і грэчка, і ягоная ашчаднасьць. Ёп гатовы быў аддаць усё, абы толькі засталася згода, дабрыня ды шкадаваныіе адно аднаго. Бо чым цяпер жонка будзе памятаць яго? Тым грубым, злым штурхалём, ад якога паляцела ў кут?
Кепска, горка і балюча было на душы ў Дзеда. Калі б ня іх гэты канец, можа б, яшчэ і павініўся, і паладзіў з жонкай. Увогуле, яна была не злапомная, даравала рознае, ня першы раз. Але ўжо не павінішся — усё панясеш з сабой. На той сьвет. I ўсё праз гэтае іх жыцьцё, спрадвечную сялянскую галоту, якая душыла вяскоўцаў, не давала па-людску жыць і нават па-людску памерці.
— Божа міласэрны, маці-царыца нябесная, — са сьлязьмі шаптаў побач Кажухар. — He пакінь нас, не адвярніся хоць у гэты астатні час...
— Успомніў! — зноў зласнавата буркнуў Дзед. — Як прыпячэ, тады ўспамінаем. Раней помніць трэба было.
— Ды ці я калі забываўся? Я заўжды помніў, маліўся...
— А цяпер маліся, нс маліся — адзін канец.
— Ай, Божачка ты мой, Божачка! — ледзьве не екатаў Кажухар, усё люляючы руку. Так было яму балюча — і ад рукі, і на сэрцы, і хацелася спагады хоць бы ад таго, хто апынуўся тады бліжэй за іншых. Ды чалавек той, відаць, не прывык спачуваць. Зноў жа марна было цяпер спачуваць каму-небудзь — усе яны апынуліся ў аднолькавым гаротным стане і мелі аднолькавыя падставы для спачуваньня. Ад каго толькі? Хіба ад госпада Бога.