Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
голеііым тварам ён патупаў каля людзей ды ссў побач з Дзсдам.
— Ну во, братка, як яно ўсё атрымалася...
Яму відавочна хацелася пагутарыць, пабедаваць, каб хоць як заглушыць боль у руцэ, але Дзсд не адказаў — таму, мабыць, балела сваё.
«Атрымалася!» — паўтарыў у думках Ігар Забела, што ачмурана стаў насупраць. Трэба б неяк падбадзёрыць сябе, алс ў яго проста пс знаходзілася для таго словаў. Вусны яго на момант здрадліва скрывіліся, вочы гатовыя былі пакрыцца сьлязьмі. Неяк, аднак, ён намогся, асіліў нечаканую слабасьць, цьвярдзсй сашчапіў голыя юначыя пашчэнкі і адвярпуўся.
Неўзабаве да выразна азначанай у імшапіку яміны падышлі й астатнія; хто стаяў адвярнуўшыся, хто апанурана пазіраў на ўвішнага Казака ці сабе пад ногі. Аўстрыяка нядоўга пастаяў сярод іншых ды, забіраючы паўколам навакол, памалу пайшоў па лесе. Каб стрымаць раптоўную немач, ён пачаў пазіраць угору, між хваёвых вершалін, што ціха і мерна пагойдваліся над голым яшчэ, бязьлісьцевым вецьцем бяроз. Недзе там, у глыбіні неба, плылі й плылі шэрыя веснавыя аблокі, што несьлі кудысь веснавыя дажджы — на азіміну, пад ярыну, на родныя палі й гоні. Яму ж, Аўстрыяку, ужо ня прыйдзецца выйсьці на поле, натрудзіць далоні аб ручкі плуга, удыхнуць хмельны пах ворпай зямлі. А так хацелася... Тое карцела ўвесь час, сьнілася па начах. Як тры гады гібеў у пацуковых акопах той мікалаеўскай, як галадаў у бараку аўстрыйскага палопу. Затым як уцякаў дамоў, прабіраючыся начамі праз чужыя палі й пералескі.
Камандзір, крокі на тры адступіўшы ад ямы, як заўжды, з засяроджапа стрыманым выглядам думаў сваю неадчэпную думу пра гэтых людзей. Цяпер ім патрэбпа была якая гадзіна спакою, каб пе паіпкодзілі тыя. Праўда, пакуль было ціха, але ён ня меў ніякай гарантыі, што цішыня задоўжыцца і дасьць магчымасьць зрабіць задуманае.
Вядома, усё тое было жахліва, не па-чалавсчы і не пабоску, напэўна, але што ж ім рабіць? Увесь гэты жах утварыўся ня з іхнай волі — д’ябал ці лёс падвялі іх менавіта да
такога выніку Іншага не выпадала. Іншы быў яшчэ больш жахлівы, з двух жахаў яны выбралі найменшы. Каб толькі давесьці ўсё да канца, а там... А там хай жыве Беларусь! Бяз іх.
Напрыканцы ўсяго надта карцела абвінаваціць іншых, тых, каго цяпер тут не было. Але камандзір адчуваў, што ня трэба вілаваціць — ні зачыншчыкаў, ні кіраўнікоў. Рабілі ўсе, як умелі, хоць умельства таго й бракавала. I ў кіраўнікоў зьезду, і ў камісара Жаўрыда. Але ўсе — ад шчырага сэрца, дзеля карысьці народа. А што да камандзіраў палкоў, дык тыя (можа, за выключэныіем аднаго здрадпіка) і зусім паводзілі сябе па-гсройску, шчыравалі, не шкадуючы ўласных жыцьцяў. Ды марна, нічога не пайшло на карысьць. Усё на згубу. Як заўжды, маса засталася ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. А супраць, не памарудзіўшы, выступіла сіла, якую яны, здаецца, не ўлічылі. А галоўнае, змарнавалі самы дарагі час — на размовы-перамовы, узгаднепьні, паразуменьні. На дэмакратыю. А тыя не перамаўлялі, тыя знай білі. Цяпер вось расплачвацца. Як заўжды на вайне, галоўная плата — кроў, і плоціць той, хто найменпі вінаваты. Як яны тут — былы камандзір роты ды гэтыя дзядзькі-шарагоўцы. А яшчэ хлопчык... Камандзір колькі ні думаў, ніяк ня мог пагадзіцца з пагібельлю Валодзькі. I ня ведаў, што можна прыдумаць, як схітрыць, каб неяк зьберагчы ягонае жыцьцё. Адпаго з усіх. Якія цьвёрда рашылі, калі тое — дык усім разам. Без выключэньня. Бо выключэньне зпайшлося б не для аднаго. А ім трэба было не пакінуць сьлядоў. Яно, мусіць, і правільна, і маральна. Ды во гэты падлетак, ён блытаў усе іх лагічныя меркаваньні і пратэставаў супраць пагібелі. Ці, можа, гэта ў ім самім бунтавала яго даўняе вучыцсльскае мінулае, — хто знае.
Аднекуль здаля, з хвойпіку, пачулася трывожнае сарочае сакатаньне, пасьля яно стала бліжэй, да яго далучылася новае — збоку. Камандзір пезадаволена ўгледзеўся ў высокае гольле хвояў, і Валодзька тады згледзеў сарок. Дзьве іх зьляцеліся разам і, пераскокваючы ў голым суччы бярэзіп, сакаталі і сакаталі, трывожачы людзей. Валодзька падхапіў з долу ламачыну, падбег да іх бліжэй і шпурлянуў яе ўгору.
Але сарокі толькі пераляцелі на іншыя дрэвы. Хлопец вярнуўся да ямы.
— Ня бсгаіі, Валодзька, — ціха сказаў да яго камандзір.
— Раскрычаліся на ўвесь лес.
— Хай крычаць...
Можа, і праўда, хай крычаць, цяпер ужо ўсё адно, абы толькі ііс паказаліся тыя. Валодзька ўгледзеўся ў лесавыя нстры — быццам нікога нідзе не было, значыць, гэта сарокі — па іх.
Тым часам Казак накапаў ужо ладпыя кучы жвіру з абодвух бакоў і сам паглыбіўся ў яміпу амаль да каленяў. Здасцца, ёп пяблага ўгрэўся, аж спатнеў пад нізка насунутай на лоб аблавушкаіі. I як чарговы раз выпрастаўся, каб шапку сыііхпуць ла патыліцу, у яму скочыў Валодзька.
— Дай я...
Бсз вялікай ахвоты Казак аддаў хлопцу кароткі тронак рыдлёўкі, якую Валодзыса з імпэтам увагнаў у жвір.
Як Казак толькі пачынаў капаць, Валодзька быў побач, і яго біла дрыжака, нейкая нутраная ліхаманка, хоць ён і нс адчуваў сьцюжы. Увогуле ў той дзень не было халодна. Мусіць, каб як саўладаць з сабой, ён прагпуў хоць якога дзеяпыія, імкнуўся чымсьці заняць сябе. Тыя дні, як і ўсе, ёп быў галодны, ушчэнт зморапы, мінулае ночы заспуў усяго па гадзіну — сядзеў у дазоры. Але цяпер немаведама адкуль у яго ўзяліся сілы, ён капаў, бы машына — хутка й папорыста, кідаў і кідаў у бакі зямлю, не паднімаючы галавы і стараючыся ні пра што пя думаць.
Думкі, аднак, самі лезьлі ў галаву, і самыя неадчэпныя з іх былі пра сябе. He хацелася паміраць Валодзьку Сулашчыку, хацелася жыць. Ды, мусіць, не выпадала. Як не выпадала жыць ягонаму бацьку, шмат каму з шарагоўцаў ды камапдзіраў іхнай Слуцкай брыгады. Некаторыя, можа, і ўберагуцца, думаў Валодзька, асабліва па той бок польскай мяжы, але пя ўсе. Валодзька ўжо чуў, што камандзіраў ды кіраўпікоў паўстаньня палякі выдалі балыпавікам, некаторых парасстралялі ў Слуцку, іпшых сем’ямі вывезьлі немавсдама куды на ўсход. Пэўна, вывезьлі й ягоную старэйшую сястру Сашу з дзяўчынкай — ведама, за такога бацьку, бра-
та ды падпаручніка-мужа, што адышоў за Лань, па галоўцы балыпавікі не гіагладзяць. Было дужа трывожна і клопатна і за сябе, і за іншых — родных і блізкіх, якім ён нічым памагчы ня мог. Хіба апроч свае сьмерці.
У гэтай невялічкай прымоўклай групе вайскоўцаў нутраная ліхаманка біла не аднаго Валодзьку Сулашчыка, бадай, усе яны ледзьве стрымлівалі нярвовую дрыжаку. Але, можа, самы нецярплівы з іх быў Аўстрыяка. Здаля абышоўшы яму, ён толькі аднойчы зіркнуў на Валодзьку і падумаў, што капаюць яны надта марудна. Так можна і не пасьпець, і дачакацца горшага. Але ў яго ўжо не ставала сілы трываць. Ен угаворваў сябе: хутка ўжо скончыцца, усё супакоіцца назаўсёды. Але спакою ад таго не прыбаўлялася, рабілася ўсё нясьцерпней. Хоць у думках ён і казаў сабе: ну, чаго шкадаваць? Жыцьця? Дык якое гэта жыцьцё? Гэта пекла, боскае пакараньне, а не жыцьцё. Дома, у недалёкай адсюль вёсцы наўрад ці чакае яго нялюбая, чужая жонка з чатырма чужымі дзяцьмі, маючы зямлю, яна прыдбае і новага мужа. Родны брат застанецца адзіным гаспадаром на бедным надзеле, і ніхто яму болей ня будзе пагражаць дзяльбой. Хіба паплача крыху і супакоіцца ў звыклых клопатах пра дзяцей ды гаспадарку ягоная сястрыца. Усе як-небудзь пражывуць і без яго, — як жылі без яго дагэтуль. Калі ён не пашкодзіць. А можа, і надта пашкодзіць, калі бальшавікі дазнаюцца, як ён ліха біў іх пад Мазыром. Удалыя справы былі там у войску Булак-Балаховіча, хвацкі камандзір, ня тое, што гэтыя... Гэтыя болей наконт палітыкі, усё пра Беларусь... Тое няможна, гэта не дазваляецца. А генерал даваў волю і паваяваць, і пагуляць. Калі як выпадала. Праўда, Аўстрыяку выпала ня шмат — хіба ён да таго імкнуўся? Ён імкнуўся да міру, хацеў зямлі, ды не збылося. Як прыйшоў з вайны на свой бядняцкі надзел, усё ў яго пайшло прахам. На тым бацькоўскім гіадзеле ня дужа дбайна гаспадарыў старэйшы брат Казімір з трыма сынамі, якія й далі яму гэтае прозьвішча — Аўстрыяка. Сьпярша браты хацелі падзяліць гаспадарку і зямлю, але што б у іх атрымалася з тых чатырох дзесяцін бацькоўскай зямлі? Мусіць, нічога здатнага, і Аўстрыяка адступіўся. Дужа яму не хацелася, але мусіў прыстаць прымаком да
аўдавелай Аўдохі, што жыла пры балыпаку на водшыбс ад вёскі. Зямлі яна мела трохі болей, чым ягоны брат, мужык не прыйшоў з вайны — памёр недзе ў Сібіры ад тыфусу. У хацс па земляной падлозе ў яе бегала чацьвёра малых дзяцей, а галоўнае — дужа непрывабная была тая Аўдоха, не ляжала да яе салдацкае сэрца Аўстрыякі. Ды мусіў. Ажаніўся і стаў прывыкаць да іншага, нс халасьцяцкага жыцьця. Пасеяў азіміну, упершыню адчуўшы сябе гаспадаром, прывёў да ладу гумно і назапасіў дрэва на дошкі для падлогі. Увосень малацілі, для ўпраўкі напяўшы памагатага з вёскі. Ураджай выдаўся неблагі, зернем засыпалі ўсе карабы ў Аўдоцінай варыўні. I тады неяк раньнім восеньскім адвячоркам у хату завіталі трос. Ён не зьдзівіўся: сядзіба была пры дарозе, на падворак часьцяком забягалі людзі — то напіцца вады, то пагрэцца, перакурыць. Алс гэтыя завіталі не псракурыць, — нядоўга патупаўшы па хаце, уручылі яму абавязацельства на продразьвёрстку, сказалі, каб праз пяць дзёп здаў дваццаць пудоў збожжа на патрэбу Чырвонай Арміі. Ёіі злосна пасварыўся з імі, сказаў: скульля вам, во ў мяне дзеці, іх карміць трэба, а Чырвоная Армія хай пасее і сажне, а не рабуе сялян. Тады, можа, праз тыдзснь, якраз у нядзелю, як япы з Аўдоцьцяй сабраліся на кірмаш купляць парасят, з бальшака ма сядзібу насыпаўся атрад чырвонаармейцаў. За дзссяць хвіліп ялы выграблі з варыўні ўсю збажыпу, чамусьці далі яму расыіісацца і паехалі ў горад. А ён, не распрэгшы каня, сеў на прызбу ды й прасядзеў да паўдня. Было чаго столькі пакутаваць на вайнс ды ў палоне, ісьці ў гэтыя прымакі, ірваць кішкі на запушчанай гаспадарцы, каб апыпуцца на зіму жабраком. I што гэта за ўлада настала, як з ёю жыць? Ён так імкнуўся дадому, на сваю Беларусь, а тут аказалася горш, чым на вайне, у палоне, там хоць быў вораг, там прымушалі рабіць, нават каралі сьмерцю. Але там кармілі. А чым тут ён накорміць гэтых дзяцей?
Як зрабілі мітынг у Семежаве, ён прыбег дадому, дастаў з падстрэшша ў гумне польскі карабін і запісаўся ў паўстанцкі полк. Што-што, а ваяваць ёп яшчэ не адвучыўся і думаў, што толькі так цяпср і можна чагось дамагчыся.