Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Фіпіта ля камедыя! — знарок бадзёрым голасам гукнуў ён і кінуў угору рыдлёўку.
— Ладна, годзе, — глуха азваўся камандзір і паклікаў астатніх. — Усе — сюды!
Калі яны меяк нясьмела, бы баючыся, узьлязалі на жвір, бліжай да ямы, камандзір ціха спытаўся:
— Хто першы?
— Першы ўжо ёсьць, — сказаў Мяцельскі. — Во Аўстрыяка.
— Давай яго сюды.
Разварочваючы ботамі рыхлую кучу, Мяцельскі рашуча падвалок распластанае цела Аўстрыякі да ямы, уніз галавой падаў яго Забелу. Той, ледзьве сам утрымаўшыся на нагах, пераняў небараку, сьцягнуў з краю ямы і неяк выпрастаў яго ў доле. Рукі Аўстрыякі трэба было пакласьці на грудзях, але тыя ніяк не хацелі складвацца і тырчэлі скорчанымі пальцамі ўгору.
Тым часам да ямы падышлі Дзед з Кажухаром; трошкі зводдаль боязна-ваўкавата прыткнуўся непрыкметны Казак. Валодзька ўвесь час быў побач з камандзірам. Ён змарнеў з твару, прыціх, здаецца, баяўся вымавіць слова. Мяцельскі высока стаяў на кучы жвіру.
— Дык як будзем? Па адным ці ўсе разам?
— Па адным, — ціха мовіў камандзір. — 3 нагана.
— У яме. Каб меней грукату.
Мабыць, усе ўсё зразумелі і сьціхлі, нават ня дыхалі. Камандзір абвёў усіх чужым напружаным позіркам і адчуў, што трэба нешта сказаць на разьвітаньне. Ці на суцяшэньне. I ён сказаў:
— Што ж, спадары... Нам не ўдалося, можа, удасца іншым. Яны нас успомняць. Усё ж мы не за сябе, не за сваё, якога ў нас не было. Мы — за Беларусь. Нашу няшчасную старонку. Прымі, Божа, твае ахвяры...
Яны ўсе стаялі і маўчалі. Яны чакалі. I камандзір, зглытнуўшы даўкі камяк у набалелым горле, раптам сказаў са знарочыстай строгасьцю:
— Хто першы?
Выдалася кароценькая пакутная паўза, пасьля якой Мяцельскі кінуў са злосным адчаем:
— Ат, маць тваю... Давай я...
Зноў абрушваючы жвір, рашуча скочыў у яму
— Давайце рэвальвер!
Камандзір расшпіліў на баку кабуру, выняў наган. Мяцельскі ўхапіў яго зьнізу, рухава выцягся побач з застыглым ужо Аўстрыякам.
— Жыве Беларусь!
— Жывс, — нечакана слабым голасам азваўся камандзір, і глухі рэвальверны стрэл у яме перапыніў ягоны водгук. Дзьве сарокі з бліжняй бярозы спуджана пераляцелі на дрэвы далей. А на зямлі зноў настала пакутная паўза, усе стаялі моўчкі, баючыся зазірнуць у яму.
— Ну, хто далей? Ты, Зубко? — няпэўна павярнуўся камандзір у бок Дзеда. Той сігануў цераз жвір і спыніўся.
— А ружжо?
— 3 ружжом, братка, — мякка сказаў камандзір.
Тады Дзед неяк грузна зваліўся ў яму, і яны зноў зьнерухомелі, чакаючы. Чакаць, аднак, давялося нядоўга, стрэл каротка гукнуў і сьціх.
— Ну? — зноў павярнуўся камандзір да астатніх. Засталося іх тут пяцёра. — Ты? — запытальна кіўнуў ён да Кажухара.
— Ды я... Калі адважуся. Калі што, дык прыстралі, камапдзір. Калі што...
I няспрытна ўсеўшы на бераг ямы, Кажухар ціха споўз туды. Яны зноў прыціхлі. Чакаць давялося даўжэй, чым тыя разы, мусіць, Кажухару ня дужа ўпраўна было з адною рукой. Нарэшце-такі ў яме лопнула тугім стрэлам. Камандзір падышоў, зазірнуў туды, пастаяў крыху, углядаючыся ўніз, ды зноў павярнуўся да астатніх.
— Так. Забела!
— Я! — з гатоўнасьцю адгукнуўся Ігар і, не раздумваючы, лёгка скочыў уніз. — Я зараз. Тут толькі трэба паправіць, — пачулася з ямы.
Яны не глядзелі, што ён там папраўляе. Міжволі мярцьвеючы ў страхавітым папружаныіі, япы чакалі стрэлу. У барабапе пагана яшчэ заставалася тры патроны. Але ж тут іх стаяла чацьвёра... Гэтае адкрыцьцё сьпярша зьбянтэжыла камандзіра, а затым раптам узрадавала. Здаецца, яно давала нейкае выйсьце ў няпростай сітуацыі, пра якую ён цяпер напружана думаў.
Калі, як заўжды, боязна вычакаўшы стрэлу, яны азірнуліся, дык Казак адчуў, што настала яго чарга. Без напамінку або загаду ёп разам са стрэльбай лёгка шаснуў у яму, дзе праз кароткі час трэснуў рэвальверны стрэл. На край ямы ступіў амаль зьмярцьвелы Валодзька.
— Сулашчык! — гукпуў да яго камандзір. — Пастой...
Валодзька спыніўся, ледзьве ўтрымаўшыся на беражку ямы. Ён нават не зірнуў туды, штосьці новае адчуўшы ў голасе камандзіра.
— Табе, Сулашчык, заданьне: закапаць, зараўняць. Каб сьлсду не асталося. I — жыві!
-Я?
— Ты, а хто ж. Жыві. За нас, за бацьку. Дай я цябе абдыму.
Няспрытна, адною рукой камандзір нямоцна абняў Валодзьку. Трохі памарудзіў і таксама, густа абрушваючы жвір з берагоў, зваліўся ў яму. Валодзька застаўся стаяць — прыгаломшаны, разгублены, працяты адным пытаньнем: як гэта — жыві? Адзін? За ўсіх? Але як яму жыць бяз іх? Ці магчыма гэта наогул? Тое было незразумела, і ён стаяў, агалошаны, аднак, раптоўнай надзсяй, што будзе жыць. Яна, тая надзея, заглушыла ўсе ранейшыя памкнспьні, разбудзіла новыя пачуцьці. У душу лінула сьвятло, і ён ажно скалануўся ад неспадзеўкі, калі з ямы пачуўся апошні стрэл. Гэта быў стрэл камандзіра. Валодзька заставаўся жыць.
Пасьля ён закопваў яму-магілу і плакаў. Ужо можна было ня стрымліваць сьлёз, саромецца тут нс было каго. У яму ён не зірнуў ні разу, ён гроб і гроб рыдлёўкаю рыхлы жвір з берагоў і думаў, што здатная будзе магіла, сухая, калі б такая дасталася бацьку. Крыўдна было да сьлёз, але бацьку ён закапаў на прырэчнай балацявіне, у тарфяніку. Выкапаць глыбока там не было як, падступала балотная вада, дый часу надарылася якая гадзіна. Такі вось лёс чалавека, якога Валодзька любіў усё жыцьцё, жыць з якім усё жыцьцё марыў. Ды жыць нс давялося. Здаецца, болей за ўсё бацька любіў Бсларусь, і за гэтую сваю любоў дзевяць гадоў прагібеў на нарымскай катарзе, нажыў там сухоты. За той час бязбацькавічам падрос у Клецку Валодзька. Доўгія гады марыў, як дачакаецца і сустрэпе з катаргі свайго сацыяліста-бацьку, як япы затым будуць заўсёды разам. I праўда, дачакаўся. Ды разам давялося пабыць нямнога, бацьку зноў паклікала Бсларусь. Ідучы на фармаваньне палка, той нізашто не схацсў браць з сабой пятнаццацігадовага сына, казаў: рана, хай
чакае яго з перамогай пад бел-чырвона-белым штандарам. Валодзька і праўда застаўся дома, у іх слуцкім дамку, дзе яны другі год кватаравалі ў пані Хаванскай. Ды дома Валодзька доўга пя ўседзеў, асабліва калі дазнаўся, што ягоны катаржнік-бацька стаў камандзірам роты, у якую ііабірае шарагоўцаў. Маці яго тры гады таму як памерла, дома гаспадарыла старэйшая Валодзькава сястра Саша, якая сама рвалася ў войска, дзе апынуўся яс падпаручнік муж, алс ў яс была маленькая дачушка Леначка, і Валодзька наважыўся. Аднойчы ў марозьлівы восеньскі адвячорак ён нечакана паявіўся ў Грозаве, адшукаў у штабной хаце бацьку, і ў таго ўжо пс хапіла рашучасьці прагнаць яго з батальёна. Над Мораччу зазімкам яны прыкрывалі з групай адыход батальёпа, і бацька, перабягаючы, атрымаў тры кулі ў грудзі. Доўга, марудна калаў на руках у счарнелага ад гора сына. Валодзька ледзьве пасьпеў закапаць яго ў балацявіне, калі ўжо бальшавіцкія лапцугі шарылі ў прырэчным кустоўі — шукалі парапеных.
Капаў Валодзька нядоўга, з усяе сілы гроб і гроб жвір, раўняў, раскідваў яго ў бакі, каб меней было прыкметна, што тут нехта поркаўся. Стаміўся страшэнна, але спакваля пачаў спакайііець. Перад тым усё баяўся ня справіцца, не пасьпець скончыць сваю сумную справу. Усё азіраўся, баючыся, што між хвояў паявяцца тыя. Але, здаецца, пасьпеў. Уся зброя — пагап і вінтоўкі — засталіся ў яме, у яго была толькі рыдлёўка, якую трэба было закінуць куды далей. Каб не знайшлі.
Мабыць, ужо надвячоркам з той рыдлёўкай у руцэ ён і пабрыў па лесе. За ім, пералятаючы з дрэва на дрэва, сакатала і сакатала, бы гналася, зграя сарок, і ён ня ведаў, як ад іх адчапіцца.
Ёп ішоў і ішоў, сам ня ведаючы, куды — абы прэч з гэтых жудасных Чорных лядаў...
Перад канцом
У нейкай даўгой, аднапавярховай, купецкага выгляду будыніне з паўкруглымі прыступкамі на ганку, дзе разьмяшчалася ЧК, паручніка Глушкевіча добра абшманалі, адабралі дакументы, дзягу, гадзіньнік, туалетныя прычындалы ў рэчмяшку з небагатым запасам пайковага харчу, зрэзалі з шыняля гузікі і хлясьцік і змусілі зьдзець боты. Боты ён сьпярша пашкадаваў нават, апынуўшыся басанож на бруднай, сьцюдзёнай, запляванай падлозе, але тут жа сьцяміў, што, мабыць, цяпер не да ботаў. Ці ня прыйдзецца хутка пашкадаваць галавы. Праўда, здаецца, пакуль што павялі пе расстрэльваць, а кудысь у склеп з даўгім калідорам, дзе было цёмна, і толькі недзе ў канцы падзямельля цьмяна сьвяціў закапцслы ліхтар. Нязвыкла ступаючы босымі нагамі па зямсльнай падлозе, ён ішоў наперадзс канваіра з настаўленым у сыііну джалам штыха. Паручнік быў прыгаломшаны і раззлаваны найперш на сябе самога: ну, да якога д’ябла было яму класый ў рэчмяшок той браўнінг? Яшчэ, памятае, зьбіраючыся ў гэтую дарогу, пакруціў яго ў руках, шчоўкнуўшы стопарам, выняў магазін, праз круглыя дзірачкі якога выглядвалі жоўтыя бачкі патронаў, і загарпуў у вафелыіы ручнік. Усё ўладкаваў на самым сподзе рэчмяшка — пад бялізнай, падумаўшы: можа, спатрэбіцца. А можа, пашкадаваў кідаць здатную вайсковую рэч, якая дасталася яму ад забітага аўстрыйскага ўлана, што тады ўніз галавой ляжаў на размоклым ад восеньскіх дажджоў брустверы. 3 новснькай жоўтай кабуры забітага ён выняў гэты браўнінг і сунуў сабе ў кішэню. Полк атакаваў аўстрыякаў, паручнік бег за ротай, ня ведаў, ці доўга так будзс бегчы, пад апантаным агнём, а браўнінг узяў — так, без
асаблівае мэты, каб не прападала дабро. Ды во гэтыя ўгледзслі.
I як угледзелі — тое было трохі дзіўна: як сярод стракатага вакзалыіага люду выбралі менавіта яго? Пагоны ён спароў яшчэ ўзімку пасьля аднаго мітынгу, нядаўна памяняў афіцэрскую фуражку на аўчыную салдацкую папаху. Праўда, гузікі па шынялі выдавалі яе афіцэрскае гіаходжаньпс, але ў такіх шынялях цяпер хадзілі, хто хочаш: і былыя афіцэры, і шарагоўцы, і нават цывілыіыя. Можа, дарма перад тым пагаліўся ў вакзальнай прыбіральні і выглядаў ня падта зьверавата, пават даволі прыстойна па цяперашнім часе. Ёп ціха сядзеў сабе ма дубовай лаве — сярод тлуму, гамапы і куродыму прасторпай вакзальнай залі, чакаў свайго цягніка, які павінны быў прыйсьці позна ўначы, і яму іісяк трэба было забавіць гадзіны чатыры часу. I тут яны падышлі. Ёп убачыў іх яшчэ здаля, гэтых патрульных у расхрыстаных шынялях з чырвонымі шкуматамі на рукавах — япы трэсьлі псйкую крыклівую кабеціну каля ўваходу, і ён падумаў тады: можа, выйсьці куды — у прыбіралыпо ці на пероп? Але ягопы выхад у такі момант падобны быў на ўцёкі, і ёп застаўся там, дзе сядзеў, пават прыплюшчыў вочы — бы дрэмле. Ды марна. Яны таксама згледзелі яго ці не ад парога, паволі, лспай хадой між клумкаў і валізаў падышлі менавіта да яго, і чарнавусы патрульны з вырачанымі вачыма тузануў яго за рукаво: «Эй, грамадзянін, дакументы!» Ён зпарок замаруджана, бы са сну, расшпіліў шынэлак, дастаў з гімласьцёркі вайсковы білет, вядома ж, чужы, па імя старшага унтэр-афіцэра Сяркова, які, аднак, ня дужа зацікавіў патрулыіых, і тыя нават не разгарііулі яго. «Ахвіцэр?» — зласьліва запытаўся лупавокі. «Унтэр-афіцэр, там жа напісапа», — кіўнуў на дакумент паручнік. «Ды ахвіцэр, па мордзе відаць», — сказаў другі, маладзейшы, з уважлівым выразам тонкага, бадай, інтэлігентнага твару. «А дзе чамайдан?» — «Які чамайдап?» — спытаў паручнік. «А то што?» — паказаў лупавокі на рэчмяшок, што ляжаў побач на лаве, і тут жа падхапіў яго. Яны ўмомант разьвязалі лямкі, лупавокі спрытпа запусьціў у рэчмяшок нямытую, з жоўтымі пазногцямі руку. Яго праставаты твар раптам насьцярожыўся, вочы яшчэ