Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Ну, а вы што? Ахвіцэр! Запрашаць трэба?
Стоячы на каленях, каля вядра, Блатняк на момант павярнуўся да паручніка, але той не скрануўся з месца. Неяк ураз аслабелы, нібы пасьля цяжкай працы, паручнік ціха апусьціўся ў сваім кутку на шынэлак. Ён быў ашаломлены і спустошаны дарэівты. Варта было пакутаваць, перажываць, спадзявацца на Бога, аддаючы яму права распарадзіцца сваім лёсам. Аказалася, тым лёсам з большым посьпехам распарадзіўся прышчавы Блатняк. Ці гэтае праклятае паўвядра пярлоўкі.
Маўкліва і хутка яны ўтрох апаражнілі вядзерца і з асалодаю сытых адваліліся да сьцяны. Падобна, пад’слі і паспакайпелі. Прынамсі, ранейшая трывога і папружаныіе дарэшты пазьнікалі з іхных галасоў і твараў, саступаючы месца санлівай ціхманасьці. Яны задаволіліся. Паручніку вельмі карцела вылаяцца ад злосьці, і ён ледзьве стрымліваўся, трошкі цешачы сябс думкай, што, можа, яшчэ ня ўсё страчана. Мабыць жа, япічэ прыйдуць па тое вядро і расчыпяць дзьверы. Ды тое, што ён неўзабавс ўчуў, прымусіла яго зьнерухомець у зьдзіўленьні. Зьвяртаючыся да Блатняка, Эсэр сказаў:
— Ну, а ты палохаў: Гунькін роў, Гунькін роў. Аднак жа накармілі!
— Знача, перадумалі, — сыта пярэчыў Блатняк, выцягнуўшы ў доле ногі. — Мабыць, яшчэ пачакаюць страляць.
— А можа, яны й ня думалі нас страляць. Балыпавікі ж таксама розныя. Па тваёй жа тэорыі?
— Ну, а ты, вучыцель, што думаеш? — Блатняк павярнуў прышчавы твар да сьвятла з акенца. Сюды-туды паводзячы лысаю галавой, стары вучыцель зручней уладкоўваўся на падлозс і маўчаў.
— Л я вам скажу, — раздумна зашамкаў Эсэр. — Ну і дурні ж мы былі ўначы: што ўдумалі. Тут хіба ўцячэш?
— Хрэпа ў іх уцячэш, — пагадзіўся Блатняк. — А так...
— А так, можа, і абыдзецца, — падхапіў Эсэр. — Калі разабрацца, дык мяне і праўда нізашто ўзялі. Гэта мой кораш тую купчыху экспрапрыяваў, ды ня я. Але нязручпа было выдаваць.
— А мяпе, пэўпа, кораш прадаў, во скаціна! Але як дакажаш, што я чэспы пралетар? Ну, „іто сьпекулянт трохі, дык за гэта страляць?
Запыталыіым позіркам Блатняк абвёў арыштантаў у камсры, чакаючы падтрымкі, ды арыштанты маўчалі. Толькі спакваля азваўся Стары:
— Цябе, можа, і не застрэляць. Але ж тут афіцэр...
— Ну, і што?
— А тое, што яго падманулі.
— А хто, хто яго падмануў? — загарачыўся Блатняк. — Мы самі падмануліся. Ну, ня кормяць, думалі — шлёпнуць. Аж, пэўпа, не. Дык іпто ж нам цяпер — напралом? На злом галавы дзсля ахвіцэра? Нс, тут кожны — сам за сябе.
— Рызыка павінна быць апраўданай, — глыбакадумна прашамкаў Эсэр.
Унутры ў паручніка штосьці пакутна напялася і разам аслабла, нспіта ён ужо пачаў разумець. Ён слухаў іх моўчкі, адчуваючы, як ягоная разгубленасьць ператвараецца ў маўклівы лутрапы гнеў. Ужо такога павароту ў іхным настроі ён пс чакаў. Ці гэта ён прапанаваў ім тую рызыку? Ці ён угаворваў іх уцякаць? Ён толькі пагадзіўся, уступаючы іхнай волі, падмануўшыся на іхны давср. Яму тое ня танна далося, але ём псрамог сябс, бо лічыў, што абавязаны. А яны наеліся і, нібы ракі, папаўзьлі пазад. Але ён ня рак, ёп гэтак хутка мяпяць накірунак ня мог. Ён мсў свас прынцыпы ў жыцьці, якія сёньня былі гэтак нахабна спляжаныя.
У камсры раптам пастала пакутная напружаная цівіыня, у якой важка і нават злавсспа раздалося з-пад вакна:
— Скаты!
— Што? — падняўся і сеў ма доле Блатняк. — Хто скаты?
— Вы! — кінуў забойца Маўчун.
— Вы чулі? Чаму гэта мы скаты?
— Трэба сьпярша падумаць, чым гаварыць, — пакрыўджана прашамкаў Эсэр.
Але Маўчун толькі аднойчы няспрытна варухнуўся ў шэрым сьвятле з вакна сваёй крутаплечай паставай і зноў схаваўся ў ценю — павярнуўся на другі бок.
— За ахвіцэра, ці што, заступаешся? — прыдзіраўся да яго Блатняк. — Дык ахвіцэр не крыўдуе. Праўда, ахвіцэр?
Паручііік ва ўпор, не маргнуўшы, паўзіраўся ў ягоны нахабны твар, і той, мабыць, нешта адчуў.
— Ахвіцэр ня згодны! — аб’явіў Блатняк. — Ён заадло з бандытам. Во дзьве контры!
— Мала, што скаты! Дык яшчэ й падлюгі, — з раптоўнай рашучасьцю сказаў паручнік, адчуўшы, як нешта назаўжды адразае ў сваім жыцьці. Паправіць ці перайначыць што ўжо ня будзе магчымасьці, і ён пайшоў напралом.
— Ну во, я ж казаў! I гэты таксама — контра! А тыя сумняваюцца — гэтыя дурні з ЧК.
— Ідзі, закладзі! — сказаў паручнік.
— Ісьці нягожа, — зашмакаў Эсэр. — Але калі запытаюць, што ж... пакрываць ня трэба. Класавы вораг! — пырскаючы сьлінкамі, крыкліва скончыў Эсэр. Перад ім спалохана ўскочыў на калені Стары.
— Ціха, ды ціха вы! Учуюць жа... Яны ж усіх нас...
Але ягоныя ўгаворы яшчэ болей злавалі разьюшанага Блатняка, які, ужо ня стрымліваючыся, крычаў:
— Што ціха! Гэта ён хай ціха! Ён змоўшчык! А той бандыт! Яны ворагі! Яны сабраліся канвой душыць...
— Змоўкніце! Што ж вы робіце? Адумайцеся, — роспачна ўпрошваў Стары. Ды марна.
— А, і ты? I ты тожа за іх! I ты контра, за Бога, проціў рэвалюцыі...
I тады з-пад змрочнай сьцяны насупраць неяк марудна, бы перасільваючы сябе, падняўся Маўчун, босымі нагамі перажыргнуў выцягнутыя ў доле боты Эсэра. Ён яўна кіраваў кудысь — марудна, але з адчайнай рашучасьцю на чорным, аброслым шырокай барадой твары. I Блатняк, учуўшы нядобрае, віскліва закрычаў ля парога:
— He падхадзіі He падхадзі... He падхадзі...
1 задыхнуўся, захроп, як Маўчун вялізнаю рукой ушчаперыў яго за грудкі, згроб, пераламаў пасярэдзіне і паваліў пад сябе. Слабасільны Эсэр засьцярожліва адхіснуўся, стары вучыцель папружыўся ў нерашучасьці, і паручнік адчуў, што зараз здарыцца кепскае.
— Стой! — загадаў ён строга, як прывык загадваць салдатам. — Стой! Адставіць...
— Прыкончу, скаціна...
— Ня трэба. Адпусьці!
Іх крыкі і валтузыію ў камеры, мабыць, пачулі з калідора, там бразмуў замок, і рэзка расчыніліся дзьверы.
— В чом дзела? Што такое?
У дзьвярох стаялі двое чэкістаў, яны не пераступалі парог, але, мабыць, і без таго ўсё зразумелі.
— Устаць! Вссм устаць!
Первіы хуценька ўскочыў Эсэр, за ім з натугай падняўся Стары, падумаўшы, устаў паручнік. Маўчун у доле з яўнай пеахвотай выпусьціў з рук Блатляка і таксама, цяжка дыхаючы, узгрэбся на ногі. Блатняк застаўся ляжаць, змусіўшы астатніх падумаць, што канае. Але раптам ён залямаптаваў, перабіраючы нагамі ў стаптаных, з глінай на сподзе, гамашах:
— Ратуйце мяне ад яго, ратуйце! Ён бандыт, ён хацеў мяне задушыць. Каб я іх ня выдаў... Во бандыта і таго, ахвіцэра...
Гэта было жахліва, але паручнік ня вымавіў і слова. Ды і што тут можпа было сказаць, чым запярэчыць? Ён толькі адчуў злосны дакор сабс — каму ён даверыўся? Тады было цёмпа, ён нікога ня бачыў. Але ж чуў! I ці ён ня ведаў гэтых і да іх падобных людзей — з войска, з вайны, хоць бы з пяхотнай роты, якой камандаваў. I гэта — за паўвядра пярлоўкі.
— Так, выхадзі! — коратка загадаў пярэдні чэкіст, плячысты чалавек у пакамечаным скураным картузе. 3-за ягонай сыііны выглядвалі двос, і паручнік зразумеў, іпто трэба ісьці.
Забыўшыся на свой шынэлак у куце, ён выйшаў у калідор і спыпіўся. Ззаду, мядзьведзявата ступаючы босьтмі нагамі, няўклюдна вылазіў з камеры забойца Маўчун, і ў паручпіка мільганула думка: “Трэба аддаць боты”. Але ў той
жа час яго штурханулі па калідоры, і ён нетаропка пайшоў наперадзе чэкістаў. Ззаду, з камеры, чуўся роспачны голас старога вучыцеля:
— Людзі, што ж гэта робіце, людзі!..
Стары і яшчэ нешта голасна гаманіў там, але паручнік ужо ня слухаў. Ён з нясьцерпнаю горыччу думаў: трэба ж так памыліцца ў жыцьці! Вядома, ня першы раз. Ды, мабыць, апошні. Толькі гэта і суцяшала яго перад непазьбежным канцом.
Народныя мсьціўцы
3 поля да вёскі можна было ісьці па сьцежцы, уздоўж прасьцягу кукурузы, каб затым на аселіцы завярнуць да хаты. /\ле той шлях цяпер здаўся задоўгім, і Іван па мянушцы Спайпер рашуча павярнуў на палетак. Тым болей, іпто кукуруза тут выдалася дохлая, да калена даўгалыгаму Івану, як, зрэшты, і ўсюды ў іхным калгасе. Апроч хіба шнурка пад борам, уздоўж бальшака ў раён. Але пра той шнурок дужа дбалі і страшыня і брыгадзіры, — то быў шпур папаказ для начальства, якое з вясны сіюўдала па раёне з найбольшым цяпсравшім клопатам — пра кукурузу. Hi пра жыта, пі пра ярыну, пі пра бульбу так ня дбалі, як пра гэтую кукурузу, якая, аднак, упарта не хацсла радзіць на тутэйшых клятых падзолах.
Пра кукурузу дбалі, але скаціну кармілі ўсё ж сенам, хоць назапасіць яго па зіму было пяпроста. Найперш не было дзе, усё паўзворвалі на пасевы, засталіся хіба ілто балацявіны ды хмызыіякі. Зранку Снайпер-Іван касіў сваю пайку ў кустах між пнёў і алешніку, ды між пнёў ня шмат што накосіш, хіба на пару-другую рэзгінаў, і ўсё. Адпо іпто — намахаешся касой да болю ў нлячах. А тут, як па ліха, скончылася курава, і Снайпер-Іван ледзьве датрываў да вечара. Як сопца пахілілася да лесу, плюнуў на тую нехуцавую пайку і з касоіі па плячы рушыў дадому. Памятаў, нсдзс ў кухвайцы павінны застацца распачаты пачак ягонай «Прымы».
Шоргаючы гумавікамі ў нізкарослым зарасыііку кукурузы, ёп кіраваў цераз палстак наўкось і думаў, што кукуруза наўрад ці акрыяс да восені, каб хоць было што скасіць на сілас. Зрэшты, на гэтым падзоле пя надта расло і ў ранейпіыя, дакалгаспыя гады. Снайпер-Іван памятаў, як колісь
бурчэў бацька, возячы сюды гной па вясьне: колькі яго ні вазі, ураджаю ня будзе. Такая зямля. Непадалёк за кукурузным палеткам быў іхны надзел, на якім падлетак Іван упершыпю сьціснуў у даланях высьлізганыя ручкі плуга і правёў свой першы загон. Увогуле скупы на пахвалы бацька тады шчыра пахваліў сына, сказаў: будзе гаспадар, ёсьць на каго пакінуць зямлю. Аж гаспадара з Івана ня выйіпла, выйшаў снайпер, а зямля засталася нікому пе патрэбнай, зрзшты, таксама, як і яе былы гаспадар. Бацьку ўзялі раньняй вясной, а старэйшаму ў сям’і Івану найперш стала патрэбнай не скалектывізаваная зямля, а дровы, каб маці магла зварыць бульбу для траіх згаладнелых братоў і сястры, якія зранку сядзелі на астылай печы. I ён з сякерай за дзягай ішоў у кустоўе, сек алешыны і па сьнезе цягаў іх на дрывотню, каб насеч дроваў і папаліць у хаце. Пра бацьку наогул стараўся пс ўспамінаць, аж пакуль яго не паклікалі ў раён і не ўручылі паперку пра рэабілітацыю «за адсутнасьцю складу злачынства». Яшчэ праз год у райфо ён атрымаў 650 рублёў — за сьмерць бацькі, якая, як было напісана ў паперцы, наступіла ў сорак другім годзе «ад язвы страўніка». За тыя грошы Снайпер-Іван купіў новую кухвайку і бутэльку «Маскоўскай». На абмыўку бацькавай памяці.