Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Хто кінецца? — сказаў Стары. — Я пажылы. Ды хворыя суставы: раматус...
— Я б кінуўся, — працягваў Эсэр. — Ды ў мяне рука вывіхнутая. Як вялі, білі. Сапсулі руку.
Паручнік маўчаў, ён думаў. Трэба было штосьці ўзгадніць у душы, усё ж тая думка ўзьнікла для яго нечакана. Канечнс, рукі ў яго не былі вывіхнутыя, пакуль што ад голаду ён не зьнясілеў. Але яму трэба было хоць бы адчуць нейкі давер гэтых людзей, каб лешта браць на сябе.
— Дык вось жа ў нас вайсковец, — падказаў Блатняк, — ты ж вайсковец, ага? — зьвярнуўся ёп да паручніка.
— Вайсковец.
— Можа яшчэ ахвіцэр?
— Афіцэр.
— Дык каго чакаць? Самы раз будзе. Ён кідаецца першы, я — у помач.
— Ага. Тут важна, каб усім разам, — прашамкаў Эсэр. — Ламануць — і ў калідор, а там — як пашанцуе.
— Толькі б не спазьніцца. A то могуць на золку вывесьці. Яны на золку возяць, — павсдаміў Блатняк. Ну, вядома ж, на золку, гіра тое паручнік ведаў, ужо недзе чуў ці чытаў, як
возяць на кару злачынцаў. А цяпер вось тое загадкава-страшнае падышло да яго. Значыцца, каб не загінуць па-дурному, безабароннаіі авечкай, трэба скарыстаць хоць бы й невялікі шанец. Гэтыя людзі паспадзяваліся на яго, і ён павінны. Хоць бы, як больш дужы. I, можа, як больш здатны. Урэшце, як афіцэр. Ці ня ў тым цяпср яголая місія — маленькая, амаль мікраскапічная місія ў вялізарным віры людскіх нягодаў. Ён павінны пайсьці наперадзе і зьдзейсьніць самае, можа, рызыковае. Так трэба. А як яно выйдзе — тое залежыць ня толькі ад яго. Тут ужо — як будзе заўгодна госпаду Богу.
— Я зразумеў. Але ці ўсе згодныя? — запытаўся ён.
— Я згодны, — лёгка сказаў ягоны сусед.
— Я тожа, — пацьвердзіў Эсэр. У куце, чутна было, трохі паварушыўся, паўздыхаў Стары, мабыць, ягонас рашэньне давалася яму трудней, чым іншым. Але і ён згадзіўся:
— Што ж, калі ўсе мірам рашылі, дык... Адмаўляцца не па-хрысьціянску будзе. Ужо як-пебудзь...
— Во і добра. А ты, маўчун, што? — зьвярнуўся да кагось нябачнага ў цемры Эсэр. — Ці ўсё сьпіш?
— Я ня сплю, — прагучаў з цемры новы басавіты голас.
— Дык ты чуў? Ты згодны?
— Ды я вось... бегчы не магу, во якое дзела...
— Тады што ж, застанешся?
— Мабыць, застануся.
«Во, пачынаецца, — з непрыемнасьцю падумаў паручнік. — Адзін стары, другі з вывіхнутай рукой, гэты бегчы ня можа. Што ж тады япы — удвох? Ці ўтрох? Але ці справяцца ўтрох? А калі тых будзе болей?» Была вялікая няпэўнасьць, занадта шмат што залежала ад выпадку, але што ж тады?.. Адмаўляцца, калі ўжо пагадзіўся, было нягожа, ён мусіў трымаць слова. Тым больш, калі на яго паспадзяваліся.
Ноч тым часам, мабыць, пераваліла за поўнач, у сутарэныіі памалу рабілася цішэй. Галасы ў калідоры і за сьцялой патроху глухлі. Нсхта пагаманіў яшчэ — мабыць, канваіры ў канцы калідора, пасьля стала ціха. Падобна было, падземная турма спакваля засынала. У гэтай жа камеры, аднак, ня спалі — цяжар пялёгкага клопату аблёг на ўстрывожапыя душы арыштантаў, прымусіў жывей забіцца іх спакутаваныя сэрцы.
— Галоўнае, ня кормяць, — сказаў Эсэр. — Значыць, штосьці ўдумалі.
— А піто — тут і аслу вядома, — пагадзіўся Блатняк.
— А калі ў іх усё ж які іншы план, — усьміхнуўся Стары. — Калі, напрыклад, сапсуўся аўтамабіль, дык, мабыць жа, праблема з падвозам.
— Праблсму з падвозам можна вырашыць шляхам падносу. Хоць бы ў мяшках. Хлеба ці бульбы. А калі чатыры дні пс нясуць, значыць, ня варта, — прашапялявіў Эсэр.
— Значыць, Гунькін роў! — у каторы раз напомніў сваё Блатняк.
Той яго напамін пачынаў ужо раздражняць паручпіка, але ёп устрымліваўся, думаючы цяпер пра іншае. Калі пашэнціць выбрацца з ЧК, дык куды бегчы далей? Ён тут даўно ня быў, знаёмых пя меў, шлях да маці даўгаваты, а лавіць, мусіць жа, будуць зацята. Зноў жа — як бегчы босаму па золкай веснавой гразі? Той яго клопат, аднак, быццам учуў Блатпяк, які, чуваць было, штурхануў у бок Маўчуна.
— Ты, калі не пабяжыш, аддай боты ахвіцэру. Ён босы.
— Дык бярыце, — проста пагадзіўся Маўчун. Трохі пасопшы, ён зьдзёр з ног боты, і Блатняк перадаў іх у цемры паручніку.
— Абувайце.
Боты былі вялікія, добра растаптаныя, паручнік лёгка пасупуў іх на свае босыя ногі.
— Такос дзела, — разважна казаў у куце Стары. — Можа, каму й пашанцуе, дык... Каб ведалі. Я вучыцель са Старыцы, Сергіеня маё прозьвішча. У мяне сын на румынскім фронце быў, цяпер ня знаю... другі паў пад Смаргонямі. А я вось...
— А цябе ў ЧК шлёпнуць. Калі не драпанеш, — груба зазначыў Блатняк, і тое не спадабалася Эсэру.
— Ну ты, далікатней! Нельга ж так: шлёпнуць, шлёпнуць.
— Ды пе, яго пашкадуюць. Гэта мяне шлёпнуць. Дык што ж, я плакаць буду? Хай па мне плачуць. У Воршы абальецца сьлязьмі Любка, у Суражы Анастасься, а ў Піцеры Волечка. Волсчка асабліва сардэчная была, любіла ў любоў гуляць.
— Мабыць, адлюбілася...
— А гэта яшчэ пабачым, — падбадзёрваў сябе Блатняк. — Я хлапец спрытны. He глядзі, што мізэрны.
— А родам адкуль?
— Ды тутэйшы. Прыехаў на пару дзён і засыпаўся.
— I я недалёка адсюль. Горад Горкі, чулі? На каморніка вучыўся. Да катаргі.
— Катаржнік?
— А як жа! Паліткатаржанін. Шэсьць гадоў адтрубіў у Забайкальлі. Калі б не рэвалюцыя, яшчэ чатыры гады трубіць.
— Хар-рошая рэвалюцыя! — зьедліва зазначыў Блатняк, і з кута загаварыў Стары.
— Рэвалюцыя вас вызваліла, але ж рэвалюцыя вас і зпоў пасадзіла. Як жа гэта атрымліваецца, таварыш сацыяліст?
— Вельмі проста, вучыцель. I рэвалюцыя павінна чымсь харчавацца. Дужа пражорлівая жывёліна, чым болей жарэ, тым болей хочацца, — прашамкаў Эсэр.
— Во дзіва! — раздумна сказаў Блатняк. — А казалі: свабода, свабода...
— Тут во якое дзела, — пачаў ахвотна тлумачыць стары. — Свабода гэта сімвал, філасофская катэгорыя. Свабода наогул. Народу яна без патрэбы, парод і ня ведае, што з ёй рабіць. Бо ён ніколі з ёй ня меў справы. Народу патрэбма, каб над ім гаспадарылі, гэта ў ягонай крыві. Найлепш — чужаземцы. Прыйдзіце і валадарце намі, бо зямля наша вялікая, а парадку ў ёй няма.
— Гэта вы памыляецеся, — сказаў Эсэр. — Ёсьць свабода! За тую свабоду наша партыя эсэраў на катарзе гніла.
— He супярэчу, можа, і гніла. Але за якую свабоду? За свабоду для сябе, а не для народа. Народу не свабода, а бізун добры самы раз будзе.
— Ну, тады вы рэакцыянер! I манархіст, мабыць?
— Хай сабе і манархіст, — не пярэчыў Стары. — Але вы азірніцеся, што вырабляе той ваш парод на свабодзе. Вунь у нас, у мястэчку. Жыў такі пан Красоўскі, небагаты, шляхетнага роду. Палац каменны тры стагоддзі прастаяў ля ракі. Дык гэтыя местачкоўцы, свае ж сяляне, прыйшлі, пачалі цягнуць, рабаваць. Віна знайшлі, напіліся, падпалілі стай-
іію. Стары пап кажа: «Што ж вы робіце, як вам ня сорампа?» А яны: «Дык ці ж гэта мы пачалі? Такія парадкі, закон у Піцеры выйшаў — свабода! Расея гіне, трэба хапаць, каб не прапала. Пакуль свабода». I разрабавалі, і папалілі — і палац, і службы. А старога Красоўскага сьвятар ледзьве ўратаваў ад п’яных. А вы кажаце — свабода! Паглядзіце, хто нас сюды папрыводзіў, хто страляць будзе. Хіба тыя людзі не з парода? А тыя, што ў ЧК сядзяць, хіба не за народ? Хоць бы па словах.
— Во, мспавіта на словах, — падхапіў Эсэр. — А па сутнасьці гэта шкурнікі. Прыстасавапцы да сьвятой сацыялістычнай ідэі ўсе гэтыя бальшавікі, чэкісты...
— Якая ідэя, такія да яе й прыстасаванцы, — упарта пярэчыў Стары. — Калі ідэя гэтак абрастае прыстасаванцамі, значыць, благая ідэя.
— Ну, пра ідэю так не кажыце. Ідэя роўнасьці і брацтва — пайлепшая з ідэяў. Ад часу францускай рэвалюцыі...
— Роўнасьці, кажаце, брацтва? Колькі за тое крыві пралілося, а дзе тое брацтва? Усё шалёная барацьба, брат па брата, клас па клас. Столькі стагоддзяў мінула, а нічога не мяпясцца.
— Зьменіцца. Рэвалюцыя толькі пачатак.
— Які пачатак, такі, мусіць, і працяг будзе.
— He, будзе лепшы. Залаты век папсрадзе.
— Дай-та Бог... Ды дужа сумнеўна.
Паручнік маўчаў і слухаў. Увогуле іхныя довады былі зболыпага яму знаёмыя, гэткага і да таго падобнага ён пямала ўжо наслухаўся, асабліва за час рэвалюцыі. Скептычныя погляды старога настаўніка былі бліжэй да ягонай сьвядомасьці, чым бадзёрыя запэўненьні Эсэра. Ня мог ён прыпяць самаўпэўненую балбатню людзей, якіх не паважаў менавіта за іх крыклівую настырнасьць у справе свабоды. Гэта не пачуцьцё, гэта спрэс словы. Сапраўднае пачуцьцё маўклівас, яно выказвасцца болей справай, ды нс траскучымі словамі. Лёгка было крычаць аб свабодзе народа, калі гэта ні да чога не абавязвала, трудней было для яго пешта зрабіць. I нават не для народа, а для групы людзей, для пекалькіх чалавек. Як толькі зьяўлялася такая неабходнасьць,
тады ўся рэвалюцыйная пыха з гэтых людзей зьлятала, і яны рабіліся, бы пухіры, з якіх выпусьцілі паветра. Зрабіць штонебудзь для бліжніх яны ня ўмелі. Лацьвей было для народа. Але ў разуменыіі паручніка народ здаваўся разумовай абстракцыяй, канкрэтна ён яго ўявіць ня мог, як ня мог уявіць сутнасьці сьмерці або бясконцасьць сусьвету. Мусіць, тое было за межамі ягонага досьведу і здольнасьцяў да ўяўленьня.
Затое ён няблага навучыўся бачыць і разумець асобнага чалавека, хоць бы й гэтых розных, выпадкова сабраных у купецкім сутарэныіі людзей. I ён мог прыкладпа вызначыць, што ў кожнага за душой, і на што кожны з іх здольны. Ён думаў, што перад пагрозай пагібелі кожны з іх пашчыруе ў змаганьні за жыцьцё; усё ж яны разумелі, што літасьці ад ЧК ня будзе. Некаторае падазрэньне ў яго выклікаў хіба што Маўчун, які аддаў яму боты, — надта лёгка аддаў, без шкадаваньня. Яго зацятая маўклівасьць таксама магла значыць рознае. Блатняк хоць і не выклікаў асаблівых сімпатыяў, але да справы, якую яны задумалі, здаецца, мог прычыніцца няблага. Эсэр, мабыць, быў хітрэйшы, чым выяўляў сябе ў гэтай камеры. Ну, але што рабіць, выбар у паручніка быў невялікі.
— А вы, афіцэр, адкуль родам? — запытаўся Эсэр. — Са сталіц, мабыць?
— He, не са сталіц. 3-пад Полацка.
— А, мабыць, з фальваркоўцаў?
— Вы ўгадалі, — згодна адказаў паручнік і болей пра сябе не сказаў нічога. I ад таго, што паведаміў, стала няёмка, нібы чымсь пахваліўся. Мусіць, было б лепш, калі б ён назваўся сацыялістам ці простым рабочым, блатняком нават. Але іграць чужыя ролі паручнік ня ўмеў, адчуваў да таго ледзьве не фізічную гідоту, хоць і праўду пра сябе казаў каму-небудзь рэдка, у скрайнім выпадку. Як тут вось. Сказаў, бы распрануўся перад людзьмі ў гэтай сьмярдзючай цемры. Усё ж вялікая справа ананімнасьць, якая цяпер рэдка здараецца на людзях (хіба што ў дарозе), калі ні да цябе, ні ў цябе няма ніякае справы да іншых. Тут вось такая справа знайшлася.