Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
больш вырачыліся, і рука спаважна выцягнула .з рэчмяшка знаёмы пакунак. «Ага, аружыя! Во контра!» Учуўшы тое, паручнік зразумеў, што ягонае падарожжа прыпыненае, як бы не прыпынілася і жыцьцё.
Праўда, у ЧК яго ня білі і нават пе дапытвалі, толькі запісалі ў тоўстую рэгістрацыйную кнігу і, пасьля вобыску, павялі ў склеп. Змрочны сьмярдзючы калідор у тым склепе паварочваў кудысьці ўбок, дзе іх сустрэў новы канваір з вінтоўкай, які ціха буркнуў: «Куды гэтага?», і той, што ішоў ззаду, адказаў: «У сёмую, сказалі». «У сёмую, дык у сёмую», — адказаў сустрэчны, і яны ўтрох паіішлі ў самы канец калідора. Аднекуль чулася прыцішаная гамана людзей, паасобныя словы. Відаць па ўсім, людзей тут сядзела нямала, і ў гэты час, мусіць, яшчэ ня спалі. Ці, можа, яшчэ не дазвалялася спаць.
Як толькі расчыніліся дзьверы тае сёмае камеры, паручніка дужа штурханулі ззаду, і, спатыкнуўшыся, ён паваліўся на нечыя целы. Той, каго ён найболып патрывожыў, злосна, па-блатняцку, вылаяўся, паручнік выціснуў «прабачце», якос, аднак, засталося без адказу. Ён неяк узгрэбся на босыя ногі, ня ведаючы, куды ступіць ад дзьвярэй, пастаяў у маўклівым зьняменьні. Ля яго ног варушыўся патрывожаны ім чалавек, нешта бурчэў, іншыя маўчалі. Здаецца, народу тут было поўна, у застаялым паветры сьмярдзела потам чалавечых целаў, прэлай вопраткай і мачой, — то быў знаёмы для кожнага акопніка салдацкі смурод. Счакаўшы хвіліпу, ня ў стане асвойтацца ў цемрадзі, ён сказаў, каб не маўчаць:
— Нічарта ня бачу...
— I ня ўбачыш да заўтра. Мы тут, бы краты, — адказаў яму нехта, дужа шапялявячы.
— Во як! Вайскоўцы ёсьць?
— Наўрад. Будзеш першы.
— I, можа, апошні, — буркнуў той, з-пад ягоных ног.
— Хай так, — больш бадзёра сказаў паручнік і апусьціўся там, дзс стаяў — плячамі да самых дзьвярэй. Здаецца, першае знаёмства адбылося. Хаця наўрад ці яго цікавіла цяпер якое знаёмства, у ягоным становішчы дапякаў адзін клопат — што далей? Але адказ на яго, мабыць, не залежаў ад гэтых людзей. Ягонае ж тут зьяўленьне, відаць, кагось зацікавіла.
— Адкуль будзеце? — зважліва папытаўся, мяркуючы па ціхім голасе, псмалады чалавек, што мясьціўся недзе ў куце.
— 3 вакзала, — проста адказаў паручнік.
— Го, з вакзала! — нядобразычліва азваўся бойкі сусед ля пог. — На вакзале япы й бяруць.
— Чакаў цягніка...
— Ну й дурань! Чакаць на вакзале... Ля семафору трэба чакаць і на хаду садзіцца. Цяпер так робяць.
— Наўрад ці ў іх ёсьць якая заканамернасьць — яны ўсюды бяруць. Мяпе вось, напрыклад, узялі дома. 3 пасьцелі паднялі, — расказваў старэіішы з кутка.
— Яны і з магілы паднімуць, — прашапялявіў той, з сярэдзіны камеры. — Чэка!
— ЧК, ага. Гэта табе ня царская паліцыя. Што спала на хаду, — сказаў самы блізкі ў доле, і ў ягоным тоне разам з боязьзю чулася і затоеная павага менавіта да ЧК.
— He заўжды спала. Бывала, давала і яна дыхту. Асабліва турэмшчыкі.
— Ну, хіба турэмшчыкі. Але пры цары не сядзеў, ня ведаю.
— Такога яшчэ не было ў гісторыі Расеі, — пакутна загаварыў у куце стары. — Былі смутныя часы, разладдзе. Але такога павалыіага ачмурэньня не было. Бедная, няшчасная Расея...
— Рэвалюцыя, што ж вы хочаце, — даволі бадзёра, аднак, шагіялявіў іншы. — Рэвалюцыя без ахвяраў не бывае.
— Ат, пайшла яна на хер, твая рэвалюцыя! — рэзка кінуў у адказ сусед. — Ад яе адзін сіфіліс, ад твае рэвалюцыі.
— He скажы. Калі ёю правільна кіраваць...
— А хто, хто кірус? Троцкі? Ленін? Ды яны Расею разам з рэвалюцыяй Нямеччыне прадалі.
У іх ішла нейкая свая спрэчка, мабыць, нс цяпер пачатая. Паручнік ня ўмешваўся — моўчкі слухаў, спрабуючы вызначыць, хто гэтыя людзі. Ягоны сусед надта выяўляў у рэпліках і асабліва ў зласьлівым тоне блатняцкі, люмпенскі характар, і паручнік пайменаваў яго ў думках Блатняком. Тоіі стары з кутка, падобна, належаў да якой правіпцыйнай інтэлігенцыі; класавую ці якую прыналежнасьць шапялява-
га ён вызначыць ня мог. Іншыя, што патроху вырушыліся ў цемры, пакуль што маўчалі, але наўрад ці хто спаў, і паручнік папытаўся:
— Даўно вы тут?
— Як хто, — адказаў Стары. — Я чацьверты дзень. Ён во два, іншыя — хто колькі.
— Тут доўга ня дзержаць, — са значэньнем сказаў сусед — Блатняк. — Дзён пару і — на выхад!
— А куды?
— Гэ, куды! Ведама куды. У Гунькін роў.
Які гэта быў роў, паручнік ня ведаў, але ня цяжка было здагадацца. Значыць, сапраўды ён папаўся. Толькі ж, мабыць, павінны хоць дапытаць, вынесьці нейкі, хай сабе фармальны нрысуд. Хаця цяпер маглі і без прысуду. Застрэлілі ж у іхным палку штабс-капітана Магілянцава — адразу пасьля мітынгу, ля канавязі, бяз допыту і прысуду. А калі за яго заступіўся прапаршчык з узвода пешай разьведкі, застрэлілі і прапаршчыка. У імя рэвалюцыі. Менавіта тады паручнік Глушкевіч зразумеў: вайсковая служба для яго скончаная. У такім войску служыць немагчыма. He зважаючы на прысягу, на абавязак перад імперыяй, на загады новай, рэвалюцыйнай улады, трэба скідваць пагоны і дабірацца дадому, у родпы край, дзе яшчэ жыла маці, апошпі ліст ад якой ён меў паўгода таму. I вось прыехаў. Да ягонай станцыі заставалася шэсыдьдзесят вёрст.
Пасьля нядоўгага маўчаньня кароткую спрэчку нібы падагульніў шапялявы голас:
— А што ж вы хацелі, грамадзяне? Пралетарыят абараняе сваю ўладу. Бо кожная ўлада павінна ўмець сябе абараніць.
— Яно, можа, і так, — мякка запярэчыў Стары. — Тое вядома з часоў францускай рэвалюцыі. Толькі вы мне скажыце, чаму гэткая шалёная абарона? Напрыклад, я не выступаў супраць іхнай улады. Я нейтральны чалавек, абываталь.
— Вы не абываталь! — аб’явіў шапялявы. — Вы прадстаўнік чужога варожага класу. Во ў чым прычына.
— Ну, добра, я — чужы клас, — пасьля паўзы памяркоўна сказаў Стары. — Ну, а вось вы, напрыклад. Вы ж, пэўна, не чужога класу? Вы за пралетарыят?
— Так. Але я чужой партыі.
— Дык жа таксама сацыялісты?
— Сацыяліст-рэвалюцыянер. Заўважце розьпіцу.
— Нсвялікая, аднак, розьніца, як я разумею. I тыя, і другія супраць манархіі.
— Гэта калі ў тэарэтычным разрэзе. Але ў тактычным мы разыходзімся. Мы варагуем з бальшавікамі.
— Даволі сумніцельна...
— He сумнявайцеся. Тут ужо ці мы іх, ці япы нас.
Спакваля паручніку што-нішто рабілася зразумела. Той стары інтэлігент у куце быў быццам знаёмы яму яшчэ з даваеннага часу — такіх ён чуў, назіраў у вайсковых гарнізопах — усіх гэтых земскіх дактароў і начальнікаў, настаўнікаў ды паштавікоў. Збольшага ён адчуваў логіку іхнага мысьленыія, заснаванага на дылетанцкім разуменып палітыкі, хрысьціянскай маралі, памятаў іхныя гутаркі дзенебудзь на дачнай верандзе пасьля вячэрняй гарбаты, пасядзелкі за круглым сталом пад лямпай з модпым матавым абажурам. Япы былі людзі ня злосныя, часам і недурныя, ахвотнікі ў меру выпіць ды пагуляць у карты. У іх выхоўваліся неблагія дзяўчаты, патэнцыйныя жонкі гарнізонных падпаручнікаў, адна з якіх некалі ледзьве ня стала жонкаю Глушкевіча. Ды ня даў Бог. Ці вайна... Эсэраў ён зболыпага пазнаў пасьля рэвалюцыі, у войску, калі яны раптам павылазілі аднекуль, пераважна з уптэр-афіцэрскіх ці прапаршчыцкіх пасадаў і кінуліся выступаць на мітынгах. Яны мала чым адрозьніваліся ад бальшавікоў, і таму сустрэць у гэтым сутарэньні ЧК арыштаванага эсэра было для яго трохі дзіўнавата.
— А за што вас, прабачце, сюды? — стрымана запытаўся ёп нябачнага ў цемры шапялявага Эсэра.
— А пізашто. Нспаразуменьне выйшла.
— У іх непаразуменьня не бывае! — нярвова заварушыўся побач Блатляк. — Ім трэба каго-нсбудзь шлёпнуць. I цябе першага.
— Шлёпнуць, канечне. Калі так доўга ня кормяць, — шапялява пагадзіўся Эсэр.
— Ня кормяць і нс страляюць, — сказаў Блатняк.
— Можа, чакаюць, калі самі ногі працягнем? Каб на патроны пе расходавацца.
— He, царскія сатрапы такога ле дапускалі, — сказаў Эсэр. — У турме ўсё ж кармілі. Кепска, праўда, але кармілі.
— У іх там няўпраўка выйшла — аўтамабіль сапсаваўся, — зазначыў Блатняк.
— Думаеш, адрамантуюць і прывязуць прысмакі?
— He. Адрамантуюць, і нас — у Гунькін роў.
Паручнік прыслухоўваўся да іх невясёлай размовы і разумеў, што ягоных суседсяў трывожыў той жа клопат пра ўласнае жыцьцё, які назаляў і яму. Зрэшты, што ж, усё натуральна, што яшчэ магло трывожыць людзей у гэтым чэкісцкім склепе? I спадзяванкі на жыцьцё былі ў іх гэткія ж хліпкія, як і ў яго.
Недзе ў калідоры непадалёк пачуліся галасы, грубыя, патрабавальныя крыкі: “Выходзь! Быстра, тваю маць...”, брыдкая салдацкая лаянка. Падобна, там усчалася тузаніна ці нават бойка, чуўся тупат шматлікіх ног, нешта моцна выцяла ў сьцяну — аж здрыгануліся прыхінутыя да дзьвярэй паручнікавы плечы. Агідны ветрык небясьпекі дзьмухцуў у цемрадзі сьмярдзючай камеры, усе насыдярожана прымоўклі, чакалі, што вось-вось адчыняцца і іхныя дзьверы. Але дзьверы пакуль не расчыняліся, а тупат і тузаніна сталі аддаляцца, мабыць, там кіравалі на выхад.
— Цяпер ці ня наша чарга? — паныла ўздыхнуў Эсэр.
Яму ніхто не адказаў, усе маўчалі, і пасьля маркотнае паўзы першы раздумна загаманіў Блатняк:
— А я якраз перад тым, як сцапалі... гуляш не даеў. Такі быў смачны гуляш. Каб ведаў...
— За жыцьцё не наеўся, перад сьмерцю не наліжасься, — сказаў Стары.
— Што праўда, то праўда! — падхапіў Эсэр. —Як помню сябе, усё есьці хацеў. I на волі, і ў турмах.
— А што, многа сядзеў? — пацікавіўся Блатняк.
— Хапала!
— Я ж казаў: трэба даваць дзёру! — нярвова зашапатаў Блатняк. — А то давядуць, што ног не пацягнеш. Калі да таго ня стрэльнуць.
— Я ня супраць, — ціха адгукнуўся Эсэр. I з кутка разважна азваўся Стары:
— Вы думаеце, гэта магчыма? Гэта ж вельмі рызыкова, мабыць?
— А кулю ў лоб атрымаць не рызыкова?
Размова прыпынілася, і паручнік падумаў, піто, відаць, ііппага не застаецца. Ужо яго ЧК не памілуе, расквітасцца за ўсё. I за дваранскае паходжаньне, і за афіцэрства, і за рэвальвер у рэчмяшку. Але гінуць у гэтым сьмярдзючым сутарэныіі ці ў Гунькіным рове было пагапа і страшна. Такога сабе канца паручнік ужо не чакаў. Ды яшчэ ў гэткай кампаніі. Усе ягоныя продкі ляжалі пад якімі-ніякімі помнікамі на старых сельскіх могілках ля невялічкай праваслаўнай царкоўкі, усе памерлі сваёю сьмерцю, у сваіх пасьцелях. А дзе давядзецца легчы яму?
— А і праўда, — зашапялявіў Эсэр. — Як адчыняцца дзьверы, калі каго прывядуць... Кінуцца і — за вінтоўку.