Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Ну, фальваркоўцы, як і дваране, розныя бываюць, — памяркоўна сказаў Блатпяк. — Каторыя і нішто.
— Яны, можа, і нішто, — шапялявячы, запярэчыў Эсэр. — Але як клас — ворагі рэвалюцыі. Контра!
У куце, чуваць было, заварушыўся стары настаўнік.
— Вось, пан эсэр, вы ўсё вялікімі катэгорыямі: клас, народ. Алс хто калі з вас меў справу цалкам з класам або народам? Усё, ведаеце, болей з суседам, гандляром ці прыказчыкам. 3 кожным упаасобку. А прывыклі абагульпяць.
Мабыць, так, схаластыка, — падумаў паручнік. Алс кепска нават пя тое, што ў некаторых галовах укаранілася тая схаластыка, горай, што схаластыка стала дзяржаўнай дактрынай, ад якой так ці інакш залежаць лёсы тысячаў, калі не мільёпаў людзей.
— Ня класавы ў вас падыход, — бяз злосьці, аднак, мовіў Эсэр.
— Ня класавы, праўда. Боскі. Усё ж Бог стварыў чалавека, а мя класы, партыі. Класы і партыі — гэта, мабыць, справа пячысьціка. На пакуту людзям.
— Каб адно адным паганялі, — як заўжды зьедліва ўставіў Блатняк і запытаўся з выклікам: — Праўда, Маўчуп?
— Можа, і гіраўда, — не адразу, спаважна адазвалася з цемры. Блатняк пачакаў, мабыць, думаў учуць і яшчэ што, але далей было маўчаныіе.
— А цябе завошта сюды, калі не сакрэт?
— За цара, — не адразу, з натугай адказаў Маўчун.
— Ты што — радня яму?
— He, не радня.
— Дык пры чым тут цар?
— Вартаўнік я. Ва ўправе служыў. А яны прыйшлі партрэт скідваць...
— Хто яны?
— Ды гэтыя... Чэкісты. Дык я... Узяў тапор і...
— I пасек іх? — з цікавасьцю дапытваўся Блатняк.
— Не-а. Аднаго толькі. Галоўнага.
— Да-а, — сказаў эсэр. — Кепскія твае справы.
— Ну, — проста пагадзіўся Маўчун.
Няпэўная начная ціша ў сутарэньні зноў парушылася нейкімі невыразнымі галасамі ў тым канцы калідора, прагу-
чала лаянка, падобна, там некага білі, — прывялі ці, можа, зноў выводзілі на расстрэл ці на допыт. У камеры прыціхлі, услухоўваючыся, са страхам чакаючы кепскага. Паручнік пасунуўся ад дзьвярэй у кут, так было зручней, калі што, кінуцца ў дзьверы. Кепска, думаў ён, што скрозь было цёмна, у цемры можна было памыліцца. Затое, можа, лепш будзе ўцякаць. Хоць як там ужо выйдзе. Цяпер ня шмат прадугледзіш.
— Значыць, так, — ціха сказаў ён. — Расчыняць, і я кідаюся. За мной — вы, — ён дакрануўся да выцягпенай нагі Блатняка. — Зараз жа астатнія.
— Тады трэба перасесьці, — сказаў Блатняк. — Маўчун ня пойдзе, дык ён каб у канцы. Хай перасядзе з вучыцелем.
— Хай перасядуць, — пагадзіўся паручнік.
Трошкі стогнучы, Маўчун падняўся са свайго наляжанага месца і палез у кут да Старога. Тоіі таксама нешта мармытаў сабе, незадаволены чымсь. Аднак паручнік ня надта іх слухаў — ёл стараўся не прамінуць які рух у калідоры, каб ня даць застаць іх зьнянацку. Рух там, аднак, заглух, мабыць, каго было трэба, вывелі, і ў сутарэньні зрабілася паначному ціха.
— Аднак аташчалі мы, чорт пабяры, — сказаў Блатняк. — У мяне ўжо кішкі да хрыбта прысохлі ад голаду.
— Хаця б далі вады, — паскардзіўся Стары. — Без вады арганізму ніяк: абязводжваньне тканак.
— Цікава, а колькі можна бязь ежы? — запытаўся Блатняк.
— Бяз ежы пацягнем, — адказаў Эсэр, як самы ў тым дасьведчаны. — Можна тыдзень і два. А без вады кранты.
Пакуль што паручнік не адчуваў ні смагі, ні асаблівага голаду, усё ж учора ён піў на станцыі гарбату, і цяпер напружана думаў, як лепей учыніць гэтыя ўцёкі. Роля першага, пачыналыііка несла як пэўную небясьпеку, так давала і пэўпыя перавагі; ад ягонага спрыту і ўмельства залежала ўсё астатняе. Калі ён адолее канваіра ды завалодае зброяй, дык, можа, яны й вырвуцца.
Ён намагаўся слухаць, каб адразу злавіць які важны гук
з калідора, і баяўся заснуць. Дрымота, між тым, агортвала яго ўсё болей, і тады ён, страпянуўшыся, ціха гукаў іншым: «Ня спаць». Япы не маглі дазволіць сабе заснуць, кожную хвіліну трэба было быць гатовымі кінуцца ў дзьверы, як толькі тыя расчыняцца. Як за кім прыйдуць ці каго прывядуць. У кутку ля дзьвярэй паручнік выбраў сабе найбольш зручную позу.
Аднак міпаў час, а дзьверы камеры заставаліся пязрушныя, бы замураваныя. 3 таго боку, здаецца, ніхто каля іх і не пратупаў ні разу. Спакваля зноў усталявалася трывожная начпая ціша. Дужа цягнула на сон, і трэба было немалое памаганыіе, каб адолець дрымоту. Паручніку, мабыць, не заўжды тое ўдавалася, і тады ў яго паўсоннай сьвядомасьці пачыналі мільгаць нейкія абліччы, пібы чуліся фразы, урыўкі падзеяў з яго нядаўняга фраптавога мінулага, даўнейшай службы і нават штосьці з дзяцінства... Чамусь зьявілася перад зрокам разьбітая фура на гразкай вуліцы галіцыйскага мястэчка, забіты конь з разьдзьмутым, як бочка, брухам, і — бяз пэўнай з папярэднімі падзеямі сувязі — маці. Старая, заплаканая, з маўкліваю тугой у вачах, — мусіць, такая, якой ён бачыў яс апошні раз, ад’язджаючы на фронт у пятнаццатым. «Застапецца адпа», — падумаў паручнік, і гэтая недарэчпая думка аж скаланула яго сваёй нечаканасьцю, адразу прапіаўшы сон. Маці ўжо страціла амаль усіх — дзяцей, мужа, пляменыіікаў, брата. Хто памёр, не стрываўшы такога жыцьця, хто прапаў па вайне ці апынуўся на захадзе, як сястра Тацяна, што з мужам-дыпламатам выехала ў Фінляндыю. Адзім іхны брат не вярпуўся з палону, другі быў забіты ў першых баях ва Ўсходняй Прусіі. Ён застаўся апошні і, мусіць, з такой пяўрымсьлівасьцю памкнуўся да маці, нібы адчуўшы яс далёкі жальлівы покліч з паўзабытай ім Полаччыпы. Ледзьве ня ўсе свае маладыя гады, гады вайсковае службы і пасьля ён таптаў чужую зямлю, жыў сярод чужой прыроды, у незнаёмых раней гарадах, сярод чужых, іншамоўных людзей. Да іх прывыкаў, звычаіўся з іхным бытам, мала і рэдка ўспамінаючы, адкуль ён і дзе ягоныя вытокі жыцьця. Можа б, жыў так і далей, калі б не вайна, ня гэтая рэвалюцыя, калі ўсё ранейшае паляцела ў тартарары. За
кароткі час ён ня толькі страціў чын, пасаду, сякія-такія набыткі, алс й звыклыя маральныя апірышчы, калі ўвачавідкі мяняліся вакол людзі і ягоныя да іх адносіны. I тады неўпрыцям і настойліва паўставалі ў памяці вобразы іншага, ранейшага, паўзабытага ім жыцьця. Здавалася, людзі ў тым жыцьці былі зусім не такія, як гэтыя, — нязьменныя, з дабрынёй і Богам у душы, прыязнай прыветнасьцю на тварах, якімі ён памятаў іх з дзяцінства. Бадай, у роспачным адчаі, як да паратунку, ён памкнуўся да іх, да роднае стараны, дзе мінула яго дзяцінства, застаўся вялікі драўляны дом з адкрытай верандай пад стромкімі вязамі з бусьлянкай, у якой кожнае лета ладзілі сваё жытло пара буслоў, ляскалі доўгімі дзюбамі — выводзілі бусьлянят. Пад імі ўнізе туліўся нешырокі ўтульны падворак малазаможнай шляхсцкай сядзібы з квяцістаю клумбай перад шырокімі прыступкамі ганка. Побач мясьціліся старасьвецкія драўляныя службы з летняю кухняй, клецямі, стайняй, у таямнічым паўзмроку якой бразгалі цуглямі два буланыя стаеньнікі; на аднаго з іх, рахманага Сярка, некалі падсаджвалі белагаловага хлопчыка ў бслай матросцы, і сэрца яго замірала ад страху і адвагі. Аднойчы ён упаў з Сярка, дужа папэцкаў матроску, і яны дамовіліся з хурманам Дзянісам утаіць тое ад маці, схлусіць, што ён упаў у лужыну ля падворку. Назаўтра маці загадала Дзянісу засыпаць лужыну. Дзіва, што застасцца ў душы на сконе жыцьця... з пезабыўных уражаньняў раньняга дзяцінства ўзнавілася ў памяці іх даўняя паездка ў недалёкі Полацак да мошчаў сьвятой Еўфрасіньні, — як яны ранічкай ехалі туды ў ландо з бацькам і маці, мінаючы азёры і прыазёрныя вёскі, і ўрэшце, як скончыўся лес, па даляглядзс па-над далёкімі прысадамі засьвяціліся стромкія купалы Сафійкі, ярка асьветленыя летнім ранішнім сонцам. Ці пабачыць ёп калі іх — тыя сьвятыя купалы, што доўгія гады стаялі ў змроку ягонай памяці — сярод страшнай калатнечы, гразі, крыві, бязладдзя вайны? Так недалёка засталося да іх, і так трудна іх дасягнуць.
Мабыць, ён усё ж задрамаў трохі, на якіх пару хвілін, і аж скалануўся ад печаканага крыку, што раздаўся па той бок дзьвярэй.
— Па-ад’ём! Падгатовіцца — прыём пішчы!
У камеры разам спалохана заварушыліся, падскочыў і сеў гюбач Блатняк, за ім санлява падняўся з долу Эсэр. У сьцянс насупраць ужо цьмяна азначалася невялічкае закратаванае акенца, сталі відаць плечы, галовы, шэрыя твары арыштантаў, і паручнік упершыню азірпуў людзей, з якімі прабыў поч. Крык у калідоры, які цяпср чуўся далей, чымсьці яго бянтэжыў, можа, тым, што на дварэ пэўна віднела, і ён сьцяміў, што з уцёкамі прыпазьніліся. Зноў жа ён ня ўбачыў па белабрысым, надта прышчавым твары памагатага Блатняка патрэбнай рашучасьці — там выразна мільганула зьбяптэжанасьць, што ўвачавідкі зьмянілася бадай што дзіцячаіі радасьцю, і Блатняк закрычаў:
— Чуеце? He, вы чуеце? Жраць дадуць, далібог!
Эсэр, бачпа было, з прагнаю ўвагай імкнуўся злавіць гукі з калідора, і яго запалыя, аброслыя блытанай шчэцьцю шчокі ды разяўлены ад увагі рот з выбітымі наперадзе зубамі выдавалі слабасільнага, нават змардаванага чалавска. Крыху далеіі у рэдзенькім сяйве сьвятла з акенца блішчэла лысая галава старога вучыцеля з зусім белым пушком — рэштаю валасоў над вушамі. Недзе ў густым ценю пад акенцам туліўся нябачны ад парога Маўчуп. Здаецца, паведамленьне лра харч зьбівала іх з тропу, блытала намер; паручнік бачыў, як напружыліся іхныя твары — менавіта ад навіпы пра харч. За дзьвярыма побач дужа бразнуў замок, і паручнік ускочыў на ногі. Ёп чакаў, што дзьверы расчыняцца, а тыя толькі прачыніліся трохі, і цераз парог цяжкавата грукнула старое закапцелае вядзерца. У камеру шыбануў знаёмы з салдатчыны пах гарачай кашы-пярлоўкі.
— Трымайце на пяцёх...
— Вы бачылі? — з ненатуральнай радасьцю закрычаў побач Блатняк. — Нас кормяць!..
I не пасьпсў яшчэ паручнік штосьці падумаць, як Блатпяк, спрытна шмыгануўся пад яго нагамі, ухапіў ад парога вядзерца і пачаў уладкоўваць яго сярод камеры. 3 таго боку да яго ўжо супуўся змардаваны Эсэр, запаволена, бы нерашуча, мясьціўся стары вучыцель. За імі падняўся з свайго месца і Маўчуп. Нібы апляваны, паручнік няўцямна стаяў
пры дзьвярах. Здаецца, увесь яго выпакутаваны план вылятаў насмарку, увагай гэтых людзей бяз рэшты завалодала ежа.
— А як жа — бяз лыжак? — запытаўся Эсэр.
— А ручкамі, ручкамі, пан сацыяліст. Во так! — па-блазенску выпінаўся Блатняк, тут жа зачэрпаўшы жменяй ня дужа густую кашу, пачаў вылізваць яе з далоні. За ім болей рашуча папнуліся да вядзерца і Стары з Эсэрам.