Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Годзе піць! Мальцы мы ці засранцы! Гайда помсьціць!
— Яшчэ бутэлька засталася, — папомніў Ляплеўскі.
— Тады налівай! Але па апошняй. Вунь Дубчыку, a то ён мала выпіў.
— Ды выпіў я. Можа, годзе? — няпэўна азваўся Дубчык, адпак, пасоўваючыся бліжэй да стала.
— Выпі. I ты, сусед, выпі, — запрапанаваў Снайпер-Іван Саўчанку. — Там, брат, сіла спатрэбіцца.
— Ад гарэлкі сіла? — усумніўся Саўчанка.
— А ты думаеш — не? Выпіўшы заўжды дужэйшы за цьвярозага. Навука гаворыць, чытаў.
— Але іюччу нядобра. Нібы бандыты, — сказаў Ляплеўскі. Яму, пэўпа, ня надта хацелася лезьці ў даволі сумнеўную справу, ды ён ня мог устаяць ад напору Снайпера-Івана.
— Нам, значыць, па начы нельга? Ara? А ім дык было лацьвсй. Заўжды ноччу шчыравалі, каб сьведкаў не было. Я ж памятаю, мне ішоў пятнаццаты год. Прыехалі трох: гэты Вусаў і з ім яшчэ два міліцыянты. Касаты — за панятога. Паднялі ўсіх агюўначы, толькі заснулі. Бацька якраз пастаўкі вазіў на станцыю, прыехаў азяблы, змораны, толькі чуні разуў, анучы ля грубкі разьвесіў. Уставай, ты арыштаваны. I вобыск. Усё перавярнулі, у дзежку з капустай шампалом шпыралі — контррэвалюцыю мацалі. Польскі шпіён! А я, панімаеш, ня дужа й спалохаўся, бо ведаю ж: не шпіён, мяне яны ня возьмуць. Чаму так думаў, дурань безгаловы? Вунь жа вас, Саўчанка, усіх пабралі, табе ж таксама было няшмат гадоў...
— Дык то ж у трыццаць трэцім, — азваўся з-за століка Саўчапка. — На ссылку ўсіх бралі: і старых, і малых.
А я скуль ведаў: на ссылку ці на расстрэл? Сядзеў з дзецьмі ў запеччы, каб вобыску пе мяшаць, а бацьку яны ля парога з узьнятымі рукамі пад вінтоўкай трымалі. Бачу, гэты
Вусаў выцягвае з куфэрка маю будзёнаўку з чырвонай зоркай. Скажу вам, неяк увосень бацька прывез з кірмашу, дужа яна мне падабалася, тая будзёнаўка з маленькімі такімі гузічкамі, таксама з зорачкамі. Я ж змалку да вайсковага прыхільнасьць меў, шкада, праз калецтва не давялося нават да сяржанта выслужыцца.
— Во чаму ты гімнасьцёрку ўпадабаў. Трэці год з плечаў не скідаеш, — ціха пасьміхнуўся Саўчанка.
— А што — паважаю. Але не пра тое гаворка. Надзеў раз тую будзёнаўку ў школу, ну мальцы й наляцелі: дай ды дай памераць. Адзін гузік і адарвалі. Бацька ўвечары пабачыў і адабраў, кажа: сьпярша аблавушку данасі. Крыўдна было, але, думаю, ладна. Ужо хутка дваццаць трэцяга лютага, дзень Чырвонай Арміі, ужо тады ён пра мяне ўспомніць. Выпрашу. Ды во — кукіш, а ня дзень арміі. Вусаў гэты маю будзёнаўку міліцыянту аддаў, кажа: не дамо польскаму шпіёну чырвонаармейскі ўбор кампраметаваць. Тая будзёнаўка мне затым два гады сьнілася.
— Таму ты і снайперам стаў? — спытаў Ляплеўскі.
— He, снайперам не таму. Снайперам — гэта па слабасьці характару. У партызанку, як вока асколкам выбіла, ну трохі загаілася, а тут блакаду немцы распачалі. Загад: усіх інвалідаў у строй. Якраз снайпера нашага Біклагу забіла, вінтоўка з прыцэлам засталася. Каму яе аддаць? Усе адмаўляюцца: то не магу, то ня ўмею. Вядома, дрэйфяць, бо тут адвагі паболей трэба, чым з нростым ружжом. Дык камандзір кажа: Івану Ярашэвічу, у яго адно вока спраўнае, а другога няма, то і прыплюшчваць ня трэба. Будзе біць нямецкіх захопнікаў. Во я і біў, як снайпер. Двух паліцаяў шлёпнуў і аднаго захопніка. Як цяпер памятаю: ранічкай на ўзьлеску вылез з люку на танку, узіраецца ў дальні ўзьлесак з бінокля. А я праз сто метраў пад кустом ляжу. Ну, я яму й гваздануў проста пад бінокаль, так і абвіс у люку.
— Герой! — няпэўна сказаў Ляплеўскі.
— А ты думаў! Медаль «За адвагу» ня кожнаму давалі.
— Ну, і камандуй. А мы за табой.
— Лады, мальцы! Тады яшчэ па каліву, і завязалі. A то... Ня знаю, які ён цяпер, а тады ладны бугай быў.
— Ня думай, пс зьмізарнеў. Такія пе мізарнеюць, — сказаў Саўчанка.
Яны і яшчэ выпілі — на гэты раз моўчкі, ужо агорнутыя новым клопатам, які абрынуў на іх гэты няўрымсьлівы Снайпер. Пасьля Ляплеўскі ненадоўга адлучыўся да плоту і зпоў вярнуўся да століка. Іншым разам пара было ўжо і разыходзіцца, усё ж купальская ноч караценькая, ды нейкая сіла трымала іх разам, як змоўшчыкаў небясьпечнае справы, якая немаведама яшчэ чым скончыцца. I яны ўсе сядзелі за столікам, на якім цьмяна шарэла газета з дзьвюма гіарожпімі шклянкамі. Саўчанка нялоўка нсяк саўгануў локцем і скіііуў кудысь кавалак хлеба, які тут жа палез шукаць у траве. I доўга ня мог знайсьці, пакуль Дубчык не намацаў яго зводдаль на сьцсжцы.
— I каб усе разам! Каб ніхто не сачкануў, — папярэджваў Снайпер-Іван.
— А чым мы яго? — прастадушна запытаўся Дубчык.
— А хто чым. Бяры кол або камень. Нажа няма?
— Нажа няма, — сказаў Ляплеўскі бяз ценю гумару.
— Дык прынясі! Ужо ж у хаце нож ёсьць?
— He, няма.
— Ну і хазяйства! Нават нажа ня маюць. А калі зарэзаць каго?
Дубчык аж дробненька засьмяяўся ад таго Іванавага досьціпу, а можа, успомніўшы, што і ў яго не было нажа. Можа, гады чатыры, як зламаўся бацькаў саморобны, выкуты ў местачковай кузьні, з драўлянымі тронкамі. У сваёй бабыльскай гаспадарцы Дубчык абыходзіўся сякерай, праўда, таксама старой і заржаўленай, з нязручнай і кароткай расхістанай ручкай. Яшчэ ягоны бацька, калгасны вартаўнік, зьбіраўся яе паправіць, маці ўсё лаяла яго за няздатны інструмент, ды так і не сабраўся да арышту. Тупаючы марознай зімой ля калгаснага сьвірану, ён усё сьпяваў прыпеўкі — недзе пачутыя, а таксама ўласнага сачыненьня, часам бязглуздыя, а часам з пэўным дужа надзённым сэнсам. I хтосьці яго ўчуў. Ці адмыслова падслухаў. Як арыштавалі ўначы, дык гэты Вусаў, мабыць, не стрымаўшыся, працытаваў адну, якая на ўсё жыцьцё ўрэзалася ў памяць падлетка-сыпа: «У калгасе
добра жыць, хто на могілках ляжыць». Бацька тады аж заўсьміхаўся з радасьці ад увагі да ягонай творчасьці. Тады наўрад ці ён прадбачыў, што і сам хута ляжа на нейкіх могілках, і паўміраюць малымі ягоныя тры дачушкі, састарыцца сынок, а тая сякера-інвалід з раструшчаным тронкам усё будзе служыць. Несьмяротная сякера.
— Я гэта — па тапор зьбегаю, — ціха прапанаваў Дубчык. — Давай, толькі хутка. А, ядры яго зьвер, — няўжо сьвітае? — Аднак сьвітае, — пагадзіўся Саўчанка. — А ў мяне ў Кутах яшчэ пайка ня скошаная...
— Скосіш, пасьпееш! Ат, матары яго, давай разьлівай, дап’ем, і годзе, — раптам вырашыў Снайпер-Іван. — A то... Сумленьне не дазваляе.
— He дазваляе. Сумленьне — яно тонкая рэч, — пагадзіўся Ляплеўскі, ужо бразгаючы бутэлькай аб пустую шклянку.
— Мне годзе, — сказаў Саўчанка.
— Годзе, дык годзе, — ахвотна пагадзіўся разьлівака.
— Нам болей дастанецца. Ага, вучыцель? — падхапіў Снайпер.
— Я ўжо пас!
— Што так? Ці брата не шкада? Я ж твайго Сяргея во як учора помню. Граматны мужык быў.
— Да, граматны.
— I дужа парцейны. Тожа ў калгас заганяў, — сказаў Саўчанка.
— Што ж, такая палітыка была.
— Ну, і яго загналі. Каб ня крыўдна было, — зноў з нейкім намёкам сказаў Саўчанка.
— Каму ня крыўдна? — зьдзівіўся Ляплеўскі.
Усё ж яны добра выпілі, і думкі ў іхных галовах роіліся густа, блыталіся словы, што ня ў лад з думкамі ішлі з языка.
— А ўсім — і камуністам, і беспартыйным, — няпэўна тлумачыў Саўчанка.
— Мой брат быў чэсны бальшавік, — пачынаў злаваць Ляплеўскі. — Гэта яго энкавэдэшнікі згубілі.
— Ён тут дваццаць чалавек згубіў, — удакладніў Снайпер-Іван, маючы на ўвазе Вусава. — I яшчэ мае нахабства
сюды нрыязджаць на госьці. Ці ня ведае, што ўсіх рэабілітавалі?
— А, можа, ён мяркуе, што рэабілітавалі няправільна. Інакш гэта ж — брак у рабоцс, — сказаў Саўчанка.
— Мы яму пакажам брак! Я яму самалічна чарапок раскрою! — лютаваў Снайпер-Іван, ускочыўшы з-за стала. Але ўпаў, зачапіўшыся гумавікамі за траву, зноў з натугай ускараскаўся па ногі. У той час з пашарэлага падворку сунуўся Дубчык з сякерай у руках, якую ў яго адразу выхапіў Снайпер.
— Во гэтай сякерай галаву зьнясу!
Наглядна дэманструючы астатнім, як ён зробіць гэта, Снайпер-Іван шырока замахнуўся ў паветры, і сякера, зьляцеўшы з тронка, недзе тупа шпокнулася ў гародзе.
— Што гэта? Што ты мне прынёс, паскуда! А ну, шукай!
Дубчык моўчкі палез у гарод, поўзаў там пад плотам і ў градках, алс знайсьці ня мог. Тады Снайпср-Іван выламаў бліжні кол з плоту, адкінуў на траву рэшту ссохлых лазовых перавязкаў.
— Пайшлі!
Ён быў ужо на добрым падпітку, але, мабыць, не заўважаў таго. Астатнія, відаць, цьверазейшыя за яго, напэўна, ужо сталі разумець сур’ёзнасьць сітуацыі і не адразу кінуліся за самазваным камандзірам. Хоць і ня стрымлівалі яго. Першым з гатоўнасьцю скіраваў за Снайперам-Іванам Дубчык, пасьля з-за стала ўстаў Саўчанка. Ляплеўскі спрабаваў нешта намацаць ма газеціне, ды кінуў і таксама падаўся сьледам за ўсімі.
— Мальцы, не адставаць, не адставаць мне!
Япьг выйшлі з падворку на пустэльную ранішнюю вуліцу. Всска спала, сонца яшчэ ня выкацілася з-за лесу, але павокал было ўжо добра відаць. Нсдзе ў хляве паблізу спазьпела пракукарэкаў певень, цераз вуліцу, вяртаючыся з начіюга паляваньня, перабег чыйсь кот. Саўчанка збочыў на свой падворак і прыхапіў павостраную зьвечара касу — прыдасца. Ля гілоту зраньня ўжо пасьвілася сівая каза Бараніхі, яна толькі азірнулася на мужыкоў і працягвала сваю традыцыйную справу. Бараніхі паблізу не было відаць, затое ў сваім двары Снайпер-Іван адразу ўбачыў жонку. Ну вядома, тая
ня спала, як заўжды, калі гаспадар дзе-небудзь бавіўся, і цяпер стаяла ў варотцах.
— Куды гэта вы?
Снаііпер-Іван зрабіў выгляд, што ня бачыць жонкі і важна пратупаў міма з калом на плячы. Тады жонка зьвярнулася да іншых.
— Аўдзей, Дубчык, куды гэта вы?
— Чакістага біць, — не адразу патлумачыў Дубчык.
— Ай, Божа, здурнелі, ці што!
Жонка зусім выскачыла з варотцаў на вуліцу і аж залемантавала ў прадчуваньні хуткага злачынства.
— Спыніцеся, не чапайце яго! He рабіце таго, вы сябе пагубіце, не хадзіце туды!
— Ціха, цётка! — прыкрыкнуў на яе Ляплеўскі.
Жанчына засталася ззаду, а болей іх ніхто не спыняў, і яны ня мадта хуткай хадою ішлі па вуліцы.
Сядзіба Касатага была на канцы вёскі, і чацьвёра мужчын ня надта суладнай чарадой валакліся туды. Імі кіравала да мэты нязьдзейсыіеная прага помсты, застарэлая крыўда, якая гэтак нечакана дала магчымасьць сквітацца. Ляплеўскі трымаўся трохі ўбаку ад Снайпера-Івана, ягонай рашучасьці па вуліцы пачало бракаваць. Хоць ён і быў ня меней за іншых п’яны, але ня мог не разумець небясьпеку іхнай задумы, асабліва яе наступствы. Мусіць, трэба б запярэчыць гэтаму Снайперу, думаў ён, але пярэчыць усё пе выпадала, і ён ішоў разам з усімі — цяпер сьледам за Дубчыкам. Дубчык жа, можа, упершыню адчуў сілу свае праваты і гатовы быў дзеля яе на што хочаш. Асабліва калі разам з мальцамі, на чале з адважным завадатарам Снайперам-Іванам.