Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Верхняе сьвятло з кабінета праз расчыненыя дзьверы падала ў віталыпо і часткай у большую залю, дзе касой плямай ляжала на стракатым дыване, мякка ступаючы па якім, Скварыш прайшоў да цёмнага вакна, паўзіраўся праз шыбіны на падворак. Унізе пад цёмнымі кронамі таполяў слаба адсьвечваў асфальт падворка ад адзінае лямпы ліхтара, бялслі вярхі некалькіх аўтамабіляў, прыткнутых нанач адзін за адным да бардзюра. Ён ведаў гэтыя аўтамабілі — два белыя «Жыгулі», жоўты, зачуханы «Запарожац» і новая «Волга», што належала нядаўняму адстаўніку палкоўніку. Часам там паяўляліся і незнаёмыя машыны — стаялі нейкі час і зыіікалі, калі-нікалі заставаліся на ноч, калі хто прыязджаў на госьці да сваякоў у гэтым вялікім доме. Цяпер чужых аўтамабіляў, здаецца, не было відаць, не было і «Волгі» — мабыць, палкоўнік пачуе на дачы. Скварышава жонка з унукамі таксама ўчора зьехала на дачу, а ён застаўся па гарадскоіі кватэры, сказаў, ёсьць справа. Хоць справы ў яго не было ніякай, проста хацелася пабыць аднаму, на адзіпоце са сваёй бядой. Ды во гэты візіт, які заняў увесь всчар і дашчэнту разбурыў ягопае адчуваньне адзіноты. Зрэшты, можа, і добра, што разбурыў, бо адзінота з нейкай пары таксама ня стала паратункам, як не было ім і шматлюддзе. Для прафесара наставала пара, калі людзей ля яго ўсё мемшала, а часам тыя і зусім зьнікалі, асабліва з ліку сяброў, калегаў; адзінота вакол яго ўпарта шырылася, абкладвала яго тоўстым глухім пухіром. Тое было нязвыкла, нават палохала, і ён ня ведаў, як лепш — дома без людзей ці дзе на людзях ня дома.
Тое, што не было чужых аўтамабіляў унізе, трохі яго супакоіла, хоць, падумаў ён, машына магла ўжо і ад’ехаць, пакуль ёп разьвітваўся з Красьнянскім. Але калі той не патэлефанаваў папярэдне, яны маглі і зяўнуць. А можа, яны ўладкаваліся дзе ў іншым месцы, далей на падворку, дзс цень ад таполяў быў гусьцейшы, а сьвятло ліхтара не дасягала далёка. Неяк вясной Скварыш выйшаў з кватэры прайсьціся перад сном, вечар быў слаўны, ён далекавата зайшоў у задуме — аж за будоўлю на суседняй вуліцы, і вяртаўся паўпрасткі, задворкамі. I ў канцы падворка натрапіў на не-
знаёмую машыну, звычайныя шэрага колеру «Жыгулі», і, мабыць, прамінуў бы яе ў прыцемку, калі б адтуль не пачуўся ціхі прыглушаны голас: «Аб’ект удаліўся па той бок, спыняю назіраньне». Скварыш пахаладнеў, зразумеўшы ўсё, і хуценька пайшоў прэч, уцягнуўшы галаву ў плечы. Збоку, блізка за газонамі сьвяціліся дзясяткі вокнаў з фіранкамі, без фіранак, і нават адчынсных у гэты пагодны вечар, нехта там, мабыць, і не здагадваўся, што яго падслухоўваюць. Ды й як здагадаешся?
Скварыш ня стаў тузаць штору, занавешваць вакно, так было зручней — яго тут, у змроку, не маглі бачыць знадворку, ён жа што-колечы бачыў. У расплывістай пляме сьвятла пад ліхтаром нячутна сьлізгапула жаночая постаць з сумкай, павярнула ў крайні пад’езд; з сярэдняга пад’езда выбег мужчына з сабачкам — абое зьніклі насупраць пад таполямі на газоне. Адтуль жа, з-пад таполяў, чуўся малады прыглушаны голас і сьмех. Скварыш ня бачыў адсюль, але ведаў: там, у альтанцы, ля дзіцячай пясочніцы зьбіраліся нанач дзецюкі, часам з дзеўкамі — па-маладому забаўляліся далёка за поўнач. Але, мусіць, ня толькі забаўляліся. Аднойчы адзін з іх, мабыць, добра паддаўшы, прайшоў каля шэрагу сонных аўтамабіляў, пакідаючы на кожным адмеціну — арматурнай жалязякай. Так, без усялякай мэты, дзеля свавольства. А можа, ад класавай нянавісьці да іхных уласьнікаў. Скварыш яшчэ пастаяў ля вакна, паўзіраўся з восьмага паверху ўніз, пасьля — у зьвечарэлае неба, дзе над плоскімі дахамі блізкіх дамоў засьвяцілася і журботна вісела адзінокая зорка. Міжволі ён імкнуўся адсюль, з уласнай кватэры, кудысьці туды, на волю, бо тут ён бяз рэшты страціў спакой, душэўны камфорт, а гэты візіт Красьнянскага разварушыў яго, зьбіў з тропу, і як ён ні супакойваў сябе, супакоіць ня мог. Чаго прыязджаў асьпірант, што меў на мэце? Ці сапраўды, каб паспачуваць, сагрэць чалавечай цеплынёй у трудны твой час? Ці...
Менавіта гэтае «ці» балючаю стрэмкаю засела ў Скварышавай душы, не даючы як-небудзь супакоіцца перад ноччу.
Ён яшчэ не адышоўся ад вакна, як у вітальні затрашчаў тэлефон, і Скварыш аж здрыгануўся. Пасьля напяўся, зыіе-
рухомеў — не, трубку ён, вядома, ня зьніме. Цяпер ён баяўся тэлефона, ужо другі месяц не размаўляў па ім — з таго часу, як яго паклікалі на бюро райкаму. Памятнае праклятае бюро, яно падкасіла жыцьцё, увесь лёс павярнула ў невядомы страхотны бок, разам з партыйным білетам адабрала, здаецца, волю да жыцьця, пакінуўшы толькі вось гэта — тайныя страхі, чаканьне невядомага, мабыць, яшчэ горшага. Пэўна ж, горшага. Бо на выключэньні яны ня спыняцца; даўно вядома, што яны дзейнічаюць па законах зграі: калі хтось закульгаў і ня можа гарцаваць нароўні з усімі, дык яго трэба расшкуматаць і зжэрці — выбракаваць, каб не псаваў усёй зграі. Закопы зграі, мабыць, адныя й тыя ж, што ў зьвяроў, што ў людзей. Тысячагадовая эвалюцыя віду тут мала што значыла і ў тых, і ў гэтых.
Але ж гэты Красьнянскі... Ну чым ён, Скварыш, мог выклікаць у яго такое спачуваньне, прымусіць да рызыкі — гэтага вечаровага наведваныія і гутаркі на мяжы рызыкі. Канечне, Скварыш ужо быў вучаны й ня надта раскрываўся ў адказ на ўвогуле разумныя, але й небясьпечныя пасажы асьпіранта. Асабліва наконт Афгану. Але і зусім адмаўчацца было неяк, ёл мусіў то кіўнуць галавой, то пагадзіцца дзе адным словам, дзе толькі намёкам на згоду. I толькі калі асьпірант загаварыў пра колішнюю лекцыю Скварыша, дзе ён выказаў некаторае сумненьне наконт палітыкі калектывізацыі, прафесар заўважыў, што ён зусім ня ў сэнсе адмаўленыія, а хутчэй канструктыўнага асэнсаваньня — вядома ж, у рамках палітыкі партыі, хіба з трохі інакшым асьпектам. Красыіянскі ж быццам не пачуў таго і горача даводзіў пра шматмільённыя закупы збожжа за рубяжом як наступства тае калектывізацыі. Вядома ж так, думаў Скварыш, каму тое не вядома, але навошта пра гэта гаварыць? Хіба ён не разумее, гэты гаварлівы асьпірант, пгго прафесар ня можа яму адказаць у той самай меры адкрытасьці, мусіць адмоўчвацца? А калі разумее, дык што гэта? Вельмі ўжо падобна на правакацыю, небясьпечпую, нават страшную для чалавека, выключапага з КПСС.
А калі не? А калі ўсё тое ад наіўнай шчырасьці, элементарнай чалавечай спагады? Усё ж Скварыш быў неблагі прафе-
cap, студэнты яго любілі, ён ведаў гэта і даражыў сваёй рэпутацыяй, часьцяком адчуваючы прыязнае стаўленьне да сябе. Бо стараўся не крывіць душой, ня надта даказваць тое, што было і без таго зразумела кожнаму. He шчыраваў — ні за Леніна, ні за Брэжнева, хацеў быць памяркоўным марксістам, наколькі тое было магчыма ў гэты пракляты час. Ды не ўдалося...
Тэлефон зноў празваніў раз і другі — мусіць, нехта ўсё ж ведаў, што ён дома, але Скварыш усё роўна не падышоў да тэлефоннай тумбачкі, хоць і затрывожыўся яшчэ болей. Замест таго ён ціхенька пратупаў у кабінет, наліў з бутэлькі ў сваю чарку і кулянуў, не закусваючы. Дзіўна, але надта не цягнула і выпіць, хоць для таго былі ўсе ўмовы — ня трэба было ні рыхтавацца да лекцыі, ні ўранку ехаць у інстытут. А выпіўшы, як во цяпер, ён не п’янеў, галава была цьвярозая, дэпрэсія не міналася, можа, нават большала. Каньяк, які ўвогуле ён любіў, цяпер здаўся рэзкім, нясмачным, амаль агідным. На гэты раз ён сеў пры стале на канапе, утаропіўшыся невідушчым зрокам у круглыя плямы на бліскучай паверхні, думаў. Надта яго бянтэжыў гэты візіт Красьнянскага, адчуваў: тое ня так сабе, мабыць, за тым нешта тоіцца. А што — здагадацца было няцяжка. Красыіянскага падаслалі.
Тое, што ён «пад каўпаком», Скварыш зразумеў яшчэ да выключэньня, можа, нават зімой, як атрымаў аднойчы ліст з-за мяжы, з Кембрыджу. Пакет быў з добрай паперы, але адзін ягоны канец, відаць было, адклейваўся, бо заклеены быў надта старанна і гэтак жа старанна запрасаваны. Тады ён стаў узірацца на іншыя канверты і згледзеў, што з адваротнага боку ўсе яны былі нібы калісьці намочаныя й старанна высушаныя. Мусіць, тое ж тычылася і ягоных тэлефонных размоваў — на кафедры, дома: перапады ў гучаньні, староньнія шчаўчкі кантактаў — чаго раней не было. Ён амаль перастаў пісаць лісты знаёмым, толькі рэдчас паштоўкі. Па тэлефонах гаварыў каротка і самае неабходнае. Але менавіта тады заўважыў, што да яго па тэлефонах зачасьцілі — знаёмыя і малазнаёмыя, і зусім чужыя людзі. Іншыя гаварылі далікатна, часам кранаючыся рызыковых тэмаў, іншыя
ж наўпрост пыталіся, як ён ставіцца да злачыннай гібелі нашых хлопцаў у Афганістане, да таго, што абмежаваны кантынгент нашых войскаў за столькі гадоў ня можа даць рады агідным наймітам імперыялізму — афганскім душманам. Як мог, ён выкручваўся, стараўся не гаварыць пэўна, але некаторыя патрабавалі пэўнага адказу. Было няёмка, агідна, хацслася вылаяцца і кінуць трубку.
Цяпер гэты Красьнянскі...
I быццам жа харошы хлопец, так шчыра дзякаваў за сумленьне, якое цяпер ня часта праяўляецца ў людзях, казаў, што правілыіа ёп гэта — пра Афган. У яго самога, Красьнянскага, нядаўна ў Афганістане загінуў стрыечны брат, прывсзьлі ў цынкавай труне, хавалі ўсім калгасам, маці самлела, труну не адкрылі, забараніў ваенкамат, і як уведаеш, хто там — можа, зусім і ня іх хлапец. Скварыш ужо чуў пра такія выпадкі, калі хавалі чужых замест сваіх, вайскоўцы чамусьці блыталі, нават у такой справе не было парадку. Але цяпер, думаў ён, тое, можа, і ня надта важна. Тая вайна несправядлівая ва ўсіх сэнсах, нават паводле марксізму-леніііізму, a тыя, хто яе ўсчаў, рана ці позна будуць названыя злачынцамі і праклятыя. Але што з таго радасьці яму, Скварышу, пакуль вось праклінаюць таго, хто пасьмеў пра іх заікнуцца. Яго выключылі з партыі, здаецца, хутка выганяць з працы. Хоць ёп і падаў апеляцыю і ўжо напісаў нямала папер, «аб’ясыііцелыіых», даказваючы, што нічога падобнага не гаварыў і нават ня думаў. Што ён цалкам і поўнасьцю падтрымліваў і падтрымлівае зьнешнюю і ўнутраную палітыку партыі, інтэрнацыянальную дапамогу братняму афганскаму народу. Да агіды лісьліва і вернападдана. Было брыдка ўспомніць, як ён на бюро райкаму, дзе яго выключалі, фальшыва апраўдваўся, і тое яму, мабыць, кепска ўдавалася, райкамаўцы наўрад ці верылі яму. Неяк ён не стрымаўся, закалацілася сэрца, прыйшлося пры тых самаўпэўненых маладых функцыянерах даставаць валідол, рукі трэсьліся, бубачкі лякарства пасыпаліся на калені, паскакалі ва ўсе бакі па бліскучай падлозе. Малады мардаты сакратар на хвіліну прыпыніў свой допыт і, нібы падсумоўваючы, сказаў: «Шкада, пя хочаце вы раззбройвацца перад партыяй». «А я й ня