Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
He разумеючы да канца ні свайго стану, ні прычыны трывожлівага гулу — звонку ці, можа, знутры, у сабе, ён урэшце памкнуўся ўстаць і сеў на край шырокага ложка. Але далей рашучасьць яго ўбавілася, пасядзеўшы крыху, ён зноў з палёгкай адкінуўся на скамячаную прасьціну пасьцелі.
Здаецца, дарма ён прыехаў сюды, у гэты блаславёны трапічны рай, здатны для ліодскіх целаў, аблагоджаны прыродай і морам. У яго быў іншы інтарэс, але сталася так, што кантракт на канцэрты падпісаць не ўдалося, трапіўся пяўдалы антрапрынёр, і ён падумаў тады, што, можа, гэтак і лепш. Ён вольны, без абавязкаў і мітусьні пабудзе ля мора, колькі ляжа на душу, а там будзе відаць. Тым болей, што дома, далёка на поўначы, яго ніхто не чакаў, пад той час ён вызваліўся ад якіх бы там ні было абавязкаў — перад сям’ёй, антрапрынёрамі; можа ўпершыню ў жыцьці настаў ягоны доўгі ці кароткі тайм-аўт. Ён быў музыка, але і з музыкай апошнім часам штось не заладзілася, ніколі ў яго не здаралася такой абыякавасьці, нават агіды да інструменту, які цяпер, бы непатрэбны, сіратліва стаяў у чорным футарале ля белых дзьвярэй. Штосьці ў ім разладзілася, гняло, — невыразнае, нават загадкавае, да канца не адчутае. Галоўнае — гэты вібрасты гул, падобны на нізкую ноту, якую хтосьці ня мог узяць да канца, толькі спрабаваў і цягнуў, бы няўмека. Але чаму ў ёй столькі няўтульнай гнятлівай трывогі?
Калі разумна і па-добраму, дык, мабыць, яму ў самы раз было б да псіхіятара, да іх сямейнага доктара Гаула, які некалі лячыў жонку, цешчу, старэйшую дачку. Але ніколі не лячыў яго самога — не было патрэбы. Зноў жа ён памятаў, як яшчэ ў дзяцінстве на тую схільнасьць тутэйшага люду да псіхіятрыі адгукнуўся ягоны бацька — грэбліва, бы да венеролага. Але бацька быў чалавек іншага веку ды й ішпага племя, якое, здаецца, мела калісьці звычай наогул абыходзіцца без дактароў. Мабыць, штосьці ад таго перадалося і сыну.
He заўважыў, як зноў задрамаў, — можа, карыстаючыся рэштай сіеставай цішы, і неяк адразу без пераходу ці паўзы яму прысьнілася іншае, што ў рэальным жыцьці ня мела да яго пэўнага дачыненьня. Але ў сьне тое ўспрымалася, бы
даўпо знаёмае, звыклае, і не выклікала зьдзіўлепыія. Найперпі ландшафт — шырокая прастора ўзгоркавай даліны, зялёная ад маладой травы, але з выгляду зусім ня прэрыя, пс савана, — шырокі лясны далягляд без паселішчаў і дарог. Ёп ішоў па травяністым схіле, за ім нясьпешна цягнуўся статак валоў ці бізонаў, тое неяк было не зусім зразумела, але ёп і не спрабаваў зразумець. Ён пачуваўся ў ролі ці то пастуха, ці то правадыра гэтага статку, і не камандаваў, не заганяў жывёліп, а суладна вёў іх кудысь па невысокай, петаптанай траве. Настрой і выява былі зусім букалічныя, калі б пс загадкавая трывога, што пакрысе вынікала невядома адкуль. Трывога тая, аднак, перарасла ў спалох, калі лаперадзе гіаблізу зьявіўся абрыў, — нейкая шырокая бездань, якую было ле абмінуць. Галоўнае, ён іія мог спыніцца, пе спыняўся і статак; мабыць не адчуваючы небясьпекі, валы (ці бізоны) маруднаю лавай сунуліся і сунуліся за ім і ўжо лаблізіліся да краю бездані. Іх трэба б спыніць ці завярнуць назад, але ён не рабіў таго — пя мог ці ня ведаў, як. I ён з жахам памкнуў па сьлізкай траве ў бездань, на дле якой штосьці бурліла, нібы кіпела ў аграмадным катле — бруд, вулканічная магма ці яшчэ што....
Адчуваньне блізкай катастрофы і пагібелі змусілі яго на нейкія душэўныя высілкі, якія прыпынілі тую пакуту, і ён прачнуўся.
Асьвятленьне ў пакоі зьмянілася: было цемнавата, здаецца, ластала ноч; дробныя шчыліпы-палосы перасулуліся ўгору і цяпер лаласавалі столь — гэта праз жалюзі прасьвечвала нізкае сьвятло вулічных ліхтароў. Прыглушана гучэла недалёкая музыка ламбады — ігралі ў суседнім гатэлі ці на ўзьбярэжжы пад пальмамі. Толькі ён адчуў з палёгкай, што пазбыўся прыкрага сну, як да ягонай душы зноў дапяў ралейшы загадкавы гул. Таго не магла заглушыць нават прычэплівая рытміка ламбады, ягоны несьціханы суцэльны фон клаўся на ўсе іншыя гукі знадворку, — то было ненатуральпа, лезразумела і загадкава. Ён устаў з пасьцелі і, гіе ўключаючы сьвятла, у паўзмроку пакою намацаў дзьверы ў лоджыіо.
Рытмічлыя гукі ламбады агарнулі яго з большай выраз-
насыцо, у твар дыхнула вечаровай парпасьцю, саланаватым подыхам мора. Босы, неапрануты, у адных толькі плаўках, ён ступіў да белых, яшчэ гарачых ад сьпёкі парэнчаў і абапёрся аб іх. Унізе пад лоджыяй ціхенька варушылася ад начнога брызу касмылявае лісьце пальмаў, уздоўж выгінастага берагу цягнуўся бісерны ланцужок матавых прыдарожных ліхтароў, якія зьнікалі за скальным мыском. Мора чорнай сьцяной лена варушылася на ўсім начным прасьцягу, нябачна зьліваючыся ў далечыні з зорным высокім небам. Была ноч, з ярка, бы ўдзень, асьветленай набярэжнай, абсаджанай шэрагамі пальмаў. Па гэты бок на горным адхоне грувасьціліся белыя будынкі вілаў, курорты і пансіёны; непадалёк, заліты нізкім сьвятлом, высіўся масіўны куб новага гатэлю кампаніі Шаратон. Унізе пад пальмамі, наўзбоч ад дарогі і гатэляў з бліскаўкамі рознакаляровых шыльдаў замерлі шэрагі аўтамабіляў; на прыморскай шашы іх трохі парадзелы паток, аднак, не прыпыняўся, бліскаючы фарамі, каціў і каціў у абодва бакі. Збочыўшы, два з іх спыніліся ўнізе, якраз перад ягоным гатэлем пад пальмамі. 3 аднаго неўзабаве выйшла пара, жанчына прыпынілася трохі, чакаючы, пакуль мужчына зачыняў аўтамабіль, затым абодва таропка скіравалі да ўваходу. 3 другога чамусьці доўга ніхто не выходзіў, і ён перастаў чакаць. Ён перавёў позірк угору, у зіхоткую ад зораў чарнату паўдзённага неба.
Якраз перад фасадам гатэлю невысока над гарызонтам і морам выразна зьзяў пяцьцю зоркамі славуты Паўднёвы крыж. Тры з іх былі амаль аднолькавай велічыні і яркасьці, а дзьве астатнія, што ўтваралі левае плячо крыжа, выдаліся драбнейшымі і амаль што зьліваліся ў адну, — быццам дзеля сіметрыі крыжа. I з-пад гэтых зораў раптам узьнікла невыразная, бы ў тумане, выява твару ягонага бацькі (на секунду, можа, ня болей), але ён ажно здрыгануўся ад нечаканасьці. I разам менавіта адтуль зноў данёсься той загадкавы гук, ён стаў мацнець, з ім сталі хутка большаць-набліжацца зоркі; стварылася ілюзія, нібы ён паляцеў насустрач. Сапраўды, ён страціў вагу, невядома як адарваўся ад поручняў, і апынуўся над морам. Сыіярша ён бачыў толькі зоркавы крыж, які ўсё болыпаў, выразна адчуваўся палёт, згледзеў
затым, як прамільгнулі і зьніклі ўнізе набярэжная, вуліца з пальмамі, бслыя фасады гатэляў, выгінастая палоска берагавога прыбою. ГІад ім апынулася шырокая чорпая пустка, а ёп ціха, бсз супраціву паветра, нібы бесьцялесны, мкнуў кудысьці ўгору — у зорную мітусыію чорнага пачнога неба.
Зноў, як і раней, тое не выклікала ў яго вялікага зьдзіўленыія сваёй нерэальнасьцю, было нават у чымсьці нрыемна; яго цялеснае адчуваньне зьнікла, і ён не адчуваў ні сьцюжы, пі ранейшай звыклай задухі. Ягопас бесьцялеснас Я распласталася над змрочным марскім прасторам, які, адпак, рассьцілаўся ўсё шырай і шырай, ён адчуваў тое, чым вышай падпімаўся над ім. Нсўзабавс зямная прастора і зусім зыіікла ўначы, павакол — зьверху і зьнізу, бліскала, мітусілася зоркавая карусель; дзіўна было дзе не наткнуцца на якую з нечакана блізка выніклых зорак. Але ёл не наткнуўся. Яго нават вабіла іхнае зіхоткае міюства, сярод якога ён стаў пазнаваць некаторыя зоркі. Адкуль было тос пазнаваньнс, певядома, ніколі ён адмыслова не вывучаў астраномію, можа так, выпадкам што-колечы з яе ўведваў. Але цяпер з пэўпасьцю пазнаў ярчэйшую камбінацыю з некалькіх зораў, што сьвяціла-міргала якраз на ягоным шляху наперадзс. To была раскіданая, бязладная гронка Стральца, ён нават палічыў зоркі, якіх аказалася дзесяць ці нават адзінаццаць — калі самых буйных, ля лічачы цямнейшых, дробных. Крыху далей над імі сунулася туманістая града Млечнага шляху, і ягоны шлях кіраваў наперарэз ёй. Тады першы непакой уварваўся ў ягонас адчуваныіе — што ж гэта з ім робіцца? Неяк пераадольваючы першую прыкрасьць, ён пачаў валыіей азірацца па баках, нават зірнуў назад — Паўднёвага крыжа ўжо ня стала відаць, і з ім дзесь неўпрыкмет зьнік, бы растаяў, невыразна-няўлоўны прывід бацькі. Мабыць, было менавіта так: бацька толькі прывід — ужо ён ня чуўся ўпэўнена, што то быў бацька. Унізе ляжала густая чарната — значыцца, ён пластаўся над акіянам, бо на мацерыку аднекуль бліснула б якое сьвятло. А можа, ён падняўся гэтак высока, што зыіікла зямля, і навакол быў адпо толькі космас. Сьцюдзёны, мёртвы, загадкавы космас. Але ён не адчуваў сьцюжы, ды і дыхалася нармалыіа, хаця хутчэй за
ўсё — ён ня меў патрэбы ў дыханьні. Нібы альбатрос над акіянам, ён бесьцялесна лунаў у зорнай стыхіі. Куды толькі?
Нешырокі прасьцяг Млечнага шляху ён адолеў даволі хутка, хоць было невядома, як мераўся час — зямнымі гадзінамі ці сьветлавымі гадамі. Аднак нічога асаблівага ў ім ён не адчуў — хіба пабольшала навакол дробных пылінакзораў, якія, аднак, не краналіся да яго. А як вырваўся з тае зорнай туманнасьці, зноў трапіў у вольную зорную прастору, у якім па-новаму загучаў той зьнешні ці нутраны гул-сьпеў. Цяпер, аднак, той гул стаў болей падобны на сытеў, урачыста-жалобны рэквіем. Але чаму рэквіем? Па кім рэквіем?..
Цяпер ужо было зразумела, што ён мкнуў-ляцеў кірункам на поўнач. Магчыма, ужо прамінуў экватар, — калі толькі з тое вышыні можна было спраектаваць на зямны экватар. Але куды? I адкуль вынікаў трывожны той сьпеў? Што яго яднала з тым сьпевам? I што чакала яго наперадзе?
Мусіць, аднак, ён ляцеў ня так і высока, хоць, несумненна, ужо ў космасе. I ён усё часьцей стаў пазіраць уніз. Праз нейкі час унізе паказаўся ледзьве прыкметны берагавы абрыс нейкага мацерыка, мабыць, акіян там скончыўся. Але што гэта быў за бераг, якога мацерыка, — ён вызначыць ня мог. Уздоўж берагу разьбегліся і цьмяна сьвяцілі туманістыя плямы сьвятла, — можа ад гарадскога сьвятла шматлікіх мегаполісаў? Значыць, то ня дзікая прастора, падумалася з надзеяй. Можа, Еўропа?..
Толькі што яму рабіць у Еўропе, да якой ён ня меў дачыненыія, яна не была ягонай радзімай, ён нават ні разу ня быў там наездам. Іншая справа бацька, бацькавы продкі. Некалі ў дзяцінстве ён чуў бацькаў аповед пра яблыкі «антоны» і з дзіцячаю наіўнасьцю верыў, што яны самыя смачныя. Смачнейшыя за апельсіны, за ананасы. Аднак ні есьці іх, ні нават убачыць ніколі не давялося. Хапала заўсёды іншых. Цяпер ён пачаў адчуваць, што падняла яго з гатэльнае лоджыі нейкая несумненна бацькоўская сіла, ці воля, ці хоць бы ягоны прывід, які затым зьнік. Ці, можа, застаўся ззаду. Цяпер у зорнай прасторы яго вёў іншы лакатар, вёў, аднак, упэўнена, мабыць, загадзя пракладзеным курсам. Што гэта было? Ці ня той гул-рэквіем? Але, можа, ён зьменіцца