Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
А калі не? Калі Красьнянскі зусім па ўласнай ахвоце? Па сваёй дурноце, нарэшце. Тады яго выкінуць з кандыдатаў, адбяруць універсітэцкі дыплом, спляжаць кар’еру. A то й пасадзяць. Як тады яму, Скварышу, жыць? Што скажуць пра яго ў інстытуце? Як паглядзіць у ягоныя вочы дачка?
Дачка была, можа, найбольшым клопатам у ягоным
жыцьці, большай праблсмай, чым лават жонка. Ужо немалая, студэнтка, што вырасла на ягоных вачах і на ягоных руках, яна, тым ня менш, таіла ў сабе неразгаданую загадку: якая яна? Тое, што адбывалася ў грамадскім жыцьці краіны, вядома, не магло не кранаць яе, выдатніцу-школьніцу, а затым студэнтку, але ён дагэтуль ні разу ня чуў ад яе ні слова ўхвалы, ні слова асуджэньня. Нават незадаволенасьці. Усе гэтыя рэабілітацыі, рэпрэсіі, барацьба з касмапалітамі і безыдэйнасьцю, нават распорваньне ці звужэньне штаноў у хлопцаў, лаянка еўтушэнкаўскай паэзіі зьнешне ніяк не выяўляліся ў ягонай Людкі. Прынамсі, дома, пры бацьках, яна была да таго лібы глухая. Аднойчы ён рэзка загаварыў з ёй пра камсамол, знарок правакуючы яе на адказ, і дачка толькі зіркнула на яго страхавіта-зьдзіўленым позіркам і не сказала нічога. «Божа, падумаў ён, — і яна? Ці яна асьцерагаецца яго, бацьку, ці сама ўжо там? У іх на кручку ў свае дзевятнаццаць гадоў? Няўжо і цяпер, у эпоху разьвітога сацыялізму, нічога не зьмянілася ні ў грамадстве, ні ў псіхалогіі яго членаў? Ну добра, баяўся ён, але чаго ўжо баяцца ім?»
Мабыць, баяліся, бо жыў страх.
Ён зноў пачаў хадзіць паласатай дарожкай — да дзьвярэй і пазад. Мінаў час, а нешта ні ў галаве, ні ў душы не праясьнівалася. Урэшце ўсё абарочвалася найбанальнейшай сітуацыяй — каму прападаць? Або яму, або Красыіянскаму. У такіх выпадках прэч адлятала мараль, спрацоўваў адно інстынкт, жывёльны эгаізм, як біялагічны сродак выжываньня. Ведама, гэта кепска, гэта непрыгожа, гэта амаралыза. «Але рабі, што трэба, і хай будзе, што будзе», — шматзначна вучыў некалі Талстой, гэты вялікі мараліст стагоддзя. Хоць добра было Талстому вучыць, у яго была Ясная Паляна. A што ёсьць у яго, прафесара Скварыша? Апроч зарплаты ды гэтых во катухоў — кватэры?
He, мусіць, праўда ўсё ж за Пратагорам з ягонай высновай аб чалавеку як меры ўсіх рэчаў, менавіта чалавек заўжды вызначае, як яму жыць. Замест чалавека таго ня можа зрабіць ніхто — ні Бог, ні д’ябал, толькі ён сам. Кепска, аднак, што ён, Скварыш, не належаў да ліку людзей, якія свой
выбар робяць рашуча і беспаваротна. Але чалавек, пастаўлены псрад фактам неабходнасьці такога выбару, страчвае свабоду. Ён чалавск несвабодны. Свабодпым жа ён робіцца тады, як зыіікае сітуацыя, што вымагае выбару.
Бяда яшчэ ў тым, што людзям занадта шмат трэба, мабыць, прыродай ім мя дадзена абмяжоўваць сябе, як дадзепа жывёле. Яны Богам надзсленыя свабодай думкі, а ім яшчэ трэба і свабода слова, як некалі зьедліва заўважыў К’еркегор. Сапраўды, ці не занадта вялікая гэта раскоша ў таталітарным грамадстве — свабода слова. Ва ўмовах дэмакратыі іпшая справа. Там пра свабоду ня мараць, там ёю карыстаюцца гэтак натуральна, як дыхаюць паветрам. Тут жа нават памкненыіе да яе — крамола, за якую непазьбежная расплата. Расплата ўсё тым жа — свабодай і лёсам. Д’ябальскае грамадства, д’ябальскі час! I калі ўсталявалася тое? Ці, можа, і не выводзілася? Можа, і праўда, што пагібель сучаснай культуры пачалася даўно. Ці ня ў ноч на 25 чэрвеня 1820 году, калі разумнік Гегель, гэты філосаф таталітарызму, вырадзіў сваё знакамітае: усё рэальнае — разумнае. Універсальнае апраўданьне тыраніі. Ня дзіва, што ягоны дэтэрмінізм адполькава прыйшоўся даспадобы як ягоным землякамфашыстам, так і расейскім камуністам. Зручная філасофія дваццатага стагоддзя... У санлявай сьвядомасьці Скварыша думкі ішлі чарадой, ня дужа лагічна чапляючыся адна за адну. Алс з часоў Дэкарта вядома, што ў духоўным жыцьці разумныя думкі займаюць надта малое месца. Куды болей тых самых блытаных, санлявых і нелагічных, ад якіх мала сэнсу. Так, гіустазельле, духоўная палова, асьцё, праз якое калі-нікалі, аднак, прарастае штосыді значнае і нават геніялыіае. Але калі няма страху. А можа, менавіта ў атмасферы страху найболей напружана і працуе розум? Хаця б у пошуках выйсьця...
Рэшту тае начы ён не хадзіў па кватэры, сядзеў у вяртлявым крэсьле за пісьмовым сталом, утаропіўшыся невідушчым позіркам у свае праклятыя радкі. Настольная лямпа ярка і звыкла асьвятляла кавалак заваленага паперамі стала, галава і твар Скварыша туліліся ў цешо. Так было зручна. Стома ад перажываныіяў усё ж дапякла яго, ён стаміўся, але сон ня
йшоў, і ён ня клаўся. Вялікія турботы прыгняталі яго — як зрабіць лспш? Каб без памылкі, ад якой не давялося б пасьля кусаць локці. Калі будзе позна. Але тая праклятая задачка, здаецца, увогуле ня мела рашэньня. Колькі над ёй ні біцца. Былі два варыянты, і абодва жахлівыя. Значыць... Значыць, марна было столькі ламаць галаву, думаць. Тым ня менш, думаў і ламаў галаву, — шукаў, перабіраў у паўсоннай сьвядомасьці магчымыя і немагчымыя, па сутнасьці, фантастычныя варыянты. I вельмі выразныя наступствы. Наступствы ўсе былі бязрадасна горкія і пачварныя. Ярка асьветленыя на стале старонкі ўсё болей рабіліся чымсь фантасмагарычным, прывідным, набывалі жахлівы зьмест, ён ужо баяўся да іх дакрануцца, каб не наклікаць новай бяды. Яны займалі ўсё большую ўладу над ім, ён апынуўся ў поўнай ад іх залежнасьці. Як было ад іх пазбавіцца? Мусіць, толькі адным спосабам — здаць туды, дзе была ў іх патрэба. I вызваліцца. Але тое ці не канчаткова заняволіць яго?.. Тое, што настаў ранак, ён адчуў гіа ііяпэўных гуках у суседняй кватэры, недзе ціхенька запяяў водаправод. Тады ён устаў, рассунуў шторы на шырокім вакне. Неба над дахамі ўжо на ўсю моц залівала сінеча сьвітанку, стала відней у кабінеце, і ён выключыў лямпу. Ісьці ў КГБ трэба было да дзевяці гадзін, каб не спаткацца з кім па дарозе, не тлумачыць нічога. Здаць, і — назад. Мабыць, там разьбяруцца, куды, каму. У які аддзел, якому маёру ці падпалкоўніку. Трэба думаць, гэта ў іх наладжана. Даносы не прападаюць. Ня тое што заявы ў гарвыканкаме.
Ён выйшаў у вітальню з рашучым намерам пайсьці, не адкладваючы, тым болей, што будынак КГБ быў няблізка. Пакуль дойдзе, настане ранак. Але калі паперы перадаваць праз дзяжурнага, мабыць, трэба канверт. Давялося вяртацца па канверт, на якім ён вывеў выразнымі літарамі: «КГБ БССР». Заклейваць ня стаў, мусіць, так было лепей. A то падумаюць, што ў канверце пластыкавая бомба, і затрымаюць самога. Затрымлівацца там ён не хацсў нават на хвіліну. Ліфт незвычайна гулка грукацеў у ранішняй цішы пад’езда, пакуль ён спускаўся з паверху. Унізе ля доўгага шэрагу паштовых скрынак сутыкнуўся з суседам, адстаўніком-вайскоўцам. Той, у спартовых штанах і красоўках, мабыць, вяр-
таўся з ранішняй прабежкі і толькі зьдзіўлена акругліў вочы, пабачыўшы Скварыша. Скварыш нічога тлумачыць ня стаў, хутчэй сігануў ад парога да прыступак. Цяпер ён не хацеў бачыць нікога.
Спакваля прачынаўся горад, на пустых з ночы вуліцах усё большала таропкіх мінакоў. Бліжай да цэнтру, якраз на прыпынку, яго дагнаў першы тралейбус, і ён рухава ўскочыў у пусты прыбраны салон. Сядаць там ня стаў — як калісь у далёкім студэі-іцтве, прыткпуўся на задняй пляцоўцы і стаў пазіраць праз шкло. Нязвыкла было адчуваць сябе так, павернутым тварам назад. Але цяпер так было лепей.
3 тралейбусу выйшаў за два кварталы ад знакамітага ў горадзс будыпка, і тут рашучасьць пачала пакідаць яго. Чым бліжэй ён падыходзіў да бакавых дзьвярэй КГБ, тым рашучасьці заставалася ўсё мепсй. Ля дзьвярэй ён зусім замарудзіў крок, матавае шкло дзьвярных філёнак не давала згледзець, што там адбываецца. Але ён ведаў, што там стол і дзяжурны — нсяк зімой зазірнуў выпадкам. Ля вушака на сьцяне чырванела невялічкая шыльда: «Прнем посетмтелей круглосуточно», яна абнадзейвала. Але менавіта ля самых дзьвярэй ён згубіў рэшту намеру і пратупаў міма. Дайшоў да рога будынка, завярнуў на іншую вуліцу і стаў. Што ўрэшце рабіць? Вельмі хацелася плюнуць на ўсё ды паехаць дадому. Можа, дапіць бутэльку і заваліцца на капапу. Хай яно ўсё гарыць ясным агнём...
Але, мабыць, гэта агнём не згарыць. Гэтае ўсё не гарыць у агні і ў вадзе ня тоне. Тое ён ведаў пэўна. Калі ён цяпер нешта ня вырашыць — рашуча і мазаўжды — дык яго чакае незайздросная рэшта жыцьця. Значыць, хоча ці не, а трэба вяртацца.
I ён вярнуўся. Зноў нерашучым крокам наблізіўся да матавых філёнкавых дзьвярэй, на гэты раз трымаючыся бліжэй да гранітнага цокаля будынка. Каб не адступіць. Каб адступіць было неяк. I з ходу рвануў за доўгую адпаліравапую ручку дзьвярэй.
За сталом пры дзьвярах ле было нікога, дзяжурны, — мардаты ўкормлены прапаршчык з партупеяй цераз плячо — апынуўся якраз насупраць — ад суму шпацыраваў па пра-
ходзе. Скварыш павітаўся. Той, здаецца, ні кроплі не зьдзівіўшыся раньняму наведніку, нават бы ўсьміхнуўся — маўляў, давай, заходзь. I Скварыш сунуў у ягоныя рукі канверт.
— Каму?
— Ды там разьбяруцца. Ад Скварыша.
— Гэта вы? Падпісана, да?
— Усё падпісана.
Каб разам спыніць тую размову, Скварыш, не разварочваючыся (бы надта сьпявіаў на працу, ці што), задам піхнуў дзьверы і апынуўся на вуліцы. Мляўкім крокам пайшоў па тратуары па-над самым бардзюрам, і жахлівая ява зробленага ўсё болей апаноўвала яго. Як жа так, навошта?.. А калі ён спудлаваў? Падставіў сумленнага чалавека? Што ж тады ён нарабіў?
Ды, мабыць, нарабіў...
На рагу будынка ён зноў спыніўся, паазіраўся на шкляныя дзьверы. Ну, што рабіць? Вярнуцца, узяць заяву назад? Алс ці аддадуць назад? Мабыць, прапаршчык-дзяжурны ўжо рэгіструе яе ў якой тоўстай кнізе. А як зарэгіструе, дык ніякая сіла яе адтуль ня выпіша. Будзе захоўвацца вечна. Дзяржаўная тайна. Во — так!
Бедны, няшчасны асьпірант Красьнянскі.
Бедны, няшчасны прафесар Скварыш...
Музыка
Надвячоркам ён задрамаў у зацемненым гатэльным нумары. Праз няшчыльныя пласьціны белых жалюзяў у пакой цадзілася дробна-паласатае сьвятло, якое ламана стракацела па мэблі, дыване на падлозе, па сьценах, нсвялікай карціне з выявай карыды. Што — менавіта карыды, пра тое можпа было толькі здагадвацца: постаці на карціне спрэс выяўляліся ў форме трохкутнікаў, чорных і чырвоных — быкі і матадоры. Ён, аднак, не ўглядаўся ў карціну — ён ня дужа заўважаў карцін ні ў гатэлях, ні ў офісах. Ён быў музыка, і пашмат большую цікавасьць для яго мелі гукі. Але цяпер, калі сіеста збольшага сканчалася, а вечаровы курортны тлум янічэ ме настаў, было быццам ціха, адно мерна гуў пад стольлю вялізны трохлопасны вентылятар, ды ў падваконьні раз-пораз уздыхаў кандышан. I ўсё ж менавіта ў гэтай цішы ўзьнік нейкі незразумелы гук, які вынікаў невядома адкуль і чамусьці трывожыў слых. Ён і прачнуўся ад таго гуку, хоць не зразумеў нічога, сподам душы, аднак, адчуваючы штось благое, і доўга ляжаў, ня кратаючыся. Прахалоды ў пакоі не было ані колькі, было душна, млосна, неяк надта дыскамфортна, і ён не разумеў прычыпы таго дыскамфорту. Магчыма, ён захварэў ці пачынаў захворваць. Ці не з тае нагоды прапаў апетыт, на сьняданьні ў кавярні ён выпіў шклянку апельсінавага соку і есьці нічога ня стаў. На абед зусім не пайшоў. He было ні сілаў, ні жаданьня ўставаць і ісьці ў гаманкую залю рэстарану, парушаць свой спакой. I ён ляжаў, услухоўваўся ў пошум вентылятара і думаў. Адчуваў — лайлепей ляжаць. Калі б толькі не праклятая задуха, ад якой у тропіках не было паратунку ні ўдзень, ні ўначы. I вось гэты гук, што абудзіў яго ад санлявай зьнямогі.