Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
на іншы, на штось весялейшае, болей пэўнае і меней трывожпае?
Нс, гул-сьпеў не зьмяняўся, наадварот, з часам рабіўся болей выразны, набыў быццам бы знаёмыя ноты — штось з Моцарта, Берліёза. Неяк яму нават пачуўся вядомы матыў з другой санаты Шапэна. Славянскі кампазітар мінулага, ён ведаў таго кепска, але чуў калісь, што і бацька паходзіў з таго далёкага краю. Падобна, тут умяшаўся сакральны фактар — покліч продкаў ці што. Здаецца, ён нёсься ў зорнай віхуры менавіта ў той бок, прынамсі — на поўнач.
Ля сузор’я Зьмяі, гэтых выгнутых справа налева пяці буйных зорак, ён зноў адчуў блізкую прысутнасьць бацькі, хоць ні вобліку таго, ні гуку нідзе не заўважаў. Быццам той быў побач і ці то кіраваў ягоным шляхам, ці то сваёй містычнай прысутнасьцю суправаджаў яго. I жалобны нутраны матыў стаў болей выразны — ён ужо прывык да яго мелодыі і ведаў пэўна, што то — пахавальны марш. Але чаму пахавальны? Запытаць у нябачнай бацькавай прысутнасьці не было як, ды ён і не наважваўся. Ён паводзіў сябе ў гэтай касьмічнай бездані дужа ашчадна і стрымана, каб не пашкодзіць чаму, зрабіць што ня так. Ды й бацькава прысутнасьць была далікатнай і не назаляла. Відаць па ўсім, нябожчык-бацька меў большае дачыненьне да таго, што цяпер з ім адбывалася. У адрозьненьне ад сына, бацька так і не прызвычаіўся да краіны, дзе пражыў большую частку жыцьця і дзе аддаў Богу душу. Але не аддаў маладосьці, якая разам з фактам нараджэньня належала іншаму племю, ды й іншай культуры. А тое, мабыць, усё ж штось вызначае, як ён зразумеў, часам насуперак уласнае волі. I абставінам. Бацька быў не такі, як іншыя ля яго — не такі характар, не такая сутнасьць. Часам яго несумяшчальнасыдь з акаляючай рэалыіасьцю раздражняла сына, народжанага і выхаванага на новай зямлі, хоць ён і не асуджаў бацьку. Адно — доўга ня мог зразумець, таму, мабыць, ягоная сутнасьць і ня надта перадалася сыну. Але з ягонай сьмерцю... Пасьля сьмерці бацькі штось незразумелае пачало мацнець у сэрцы сына, і той сьцяміў, што гэта не выпадкам. Найперш ён адчуў нейкія моманты ўласнай рознасьці з той зямлёй, дзе нарадзіў-
ся, быццам у яго адкрылася іншая сапраўдная радзіма. Ды ён ведаў пэўна, што іншай радзімы не было, ён цалкам быў задаволены тою, што меў. Аднак, глядзі ты...
I цяпер гэты зорны палёт!
Мабыць, ён трапіў у самую высь неба, у самы зорны касьмічны зеніт. Зоркі абсыпалі яго з усіх бакоў, зьверху і зьнізу, нясьцерпна ярка зіхацелі перад вачыма, пераліваліся рознакаляровымі агнямі, некаторыя апынуліся зусім блізенька і хутка імчалі ля яго, болей насустрач і назад: іншыя паволі адплывалі ў бакі. A то непадалёк падалі зьнічкі, выпісваючы касыя срэбныя дугі, ад якіх не заставалася сьледу. На палёце яго да Валапаса з валадарна зіхоткім Арктурам у сярэдзіне, хаўтурны матыў загучаў выразьней. Мелодыя неслася аднекуль з вышэйшых сфераў і поўніла зорны абсяг нясьцерпным жалобным смуткам. Ён ужо выразна пачаў адчуваць, што тут нешта адбудзецца, і штораз пільней узіраўся ўніз. Унізе, аднак, скрозь было цёмна, толькі зрэдку штось бліскала — вадзяная паверхня ці, можа, асьветленае навакольле гарадоў-мегаполісаў. Адзіночныя і дробныя агні на такую высь, вядома ж, не пранікалі. I ён падумаў, што, можа, ён пачаў зьніжацца, ці мо зорнае неба апусьцілася на зямлю. Толькі чаму зямля была гэткай сурова маўклівай? Чаму яна так затаілася? Бы набракла горам і гневам і чакае чаго? У небе ж не было ні гора, ні гневу. Зрэшты, не было й радасьці, гэта ён адчуваў пэўна.
Як на зорным краявідзе заблішчэў коўш Вялікай Мядзьведзіцы, сумны харал загучэў на ўсю моц, толькі ён усё ня мог сьцяміць, адкуль? Зьверху, з навакольля, ці ўсё ж са змрочнай зямлі? Або можа, з ягонай душы? Ён падумаў, што, можа, менавіта з душы, што ён яго нёс з сабой. Але адкуль у душы было загучаць незнаёмай мелодыі? Звычайна гучала шмат іншых, ды ўсё ж знаёмых, хоць бы аднойчы ім чутых. Гэтага ж (ён мог сказаць з пэўнасьцю), ён ніколі ня чуў. Значыць, тады не з душы. 3 неба ці, можа, з зямлі...
Што з зямлі — то было болей пэўна.
Гэтае адкрыцьцё змусіла яго пільней узірацца ўніз, у зямное цемрыва; зоркі перасталі цікавіць яго — яго болей зацікавіла зямля. Усё ж нешта трэба было згледзець на ёй — там
была разгадка ягонай незвычайнай загадкі. Толькі дзе? Алс вось палёт ягопы запаволіўся, ён лунаў ужо нс сярод зораў, а пад імі, зпачыць, пачалося зьніжэньне. Здаецца, зьніжэньнс па сьпіралі ці што? Музыка гучала аж да нясьцерпнасьці ўрачыста і кранальна. Так, там яўна штось здарылася, падобпа — некага хавалі. Але каго? Так урачыста хаваць можпа хіба што самога Бога. Але няўжо тут жыў Бог? Усё ж месца Бога вышэй, над усімі і ўсім, створаным ім. Над зямлёй, планетамі, зоркамі і космасам. Так, прынамсі, лічыў ён змалку, так было засьведчана ў сьвятым пісаньні.
Ён ужо не апускаўся нават па сыііралі, ён кружыў над адным, бадай, месцам — чорным хаўтурным месцам у паўночным паўшар’і неба. Рэквіем то гучаў выразна, то заціхаў трохі, і тады ён разумеў, што аддаляецца ад нейкай мясьціпы — ці не ад крыніцы музыкі? Нейкі час у ягоным становііпчы нічога не мянялася — ягопыя кругі паўтараліся адзін за адным, і ён падумаў, віто ад яго штось вымагалася. Зрабіць ці хоць бы спытаць? Толькі ў каго? Нікога підзс нс было паблізу, нават і бацькаў прывід тут ужо зьнік капчаткова. Ён быў адзіп — у суцэльнай цемрадзі, пад зорным купалам, над цёмнай зямлёй, адкуль імкпула ўвысь і ўшыркі загадкавая музыка. I тады ён наважыўся.
— Каго хаваеце? — хрыгілавата крыкнуў у цемру і аж не пазнаў свайго голасу, — гэтак жахліва гучна прагучэў ён у касьмічнай прасторы. Толькі рэзананснае рэха голасу сьціхла ўгары, як зноў жа з тае прасторы пачулася:
— Народ хаваем...
«Які народ? Чаму народ?» — заварочаліся ў ягонай сьвядомасьці недаўменныя думкі-пытаньні. Але вымавіць іх ён лс наважыўся: мабыць, тое было ўжо занадта. Усё ўслухоўваючыся, ёп стараўся зразумець нешта і, здаецца, пачаў разумець. Канечне, не дарма тут бацька. Але пры чым тут ён, бацькаў сын? Навошта яго прынесла сюды нейкая добрая ці злая воля?
А калі боская воля? 1 прынесла яго сюды праз космас, цераз акіян не дарма, бо было ў тым нейкае наканаваньне. Мо пават выбар, думаў ён, па-ранейшаму кружляючы і кружляючы ў педаўмспьні над змрочнай зямной прасторай. Вы-
пісваў у разрэджаным паветры кола за колам, а рэквіем чуў то выразна і гучна, то цішэй, то аддалена. I раптам ён з жахам падумаў: што будзе, калі сьціхне музыка? Куды яму? Як яму? Вярнуцца назад ён ня ведаў як, а ўпасьці на гэтую змрочную хаўтурную зямлю было б жахліва. Падняцца ў космас? Але як? Тое ўжо ад яго не залежала, ён ведаў. Адчуваньне катастрофы ахапіла яго і ад яго ішло, нібы трансьлявалася ў наасферы. Можа толькі ў тым і быў нейкі сэнс ягонага тут зьяўленыія.
I ён круціўся, лунаў угары, пад зорнаю высяй, усё ня мог даўмецца, што трэба зрабіць, і навошта ён тут? Дзеля чаго? Ратаваць ці ратавацца самому? Але як ён мог нешта зрабіць, калі быў падначалены чужой волі, пазбаўлены ўласнага Я. Праўда, ён адчуваў, што так доўга цягнуцца ня можа, хаўтуры ўсё ж скончацца, колькі б ні цягнуліся. Цалкам магчыма, што з імі скончыцца і ён.
I сапраўды, музыка стала цішэць, бы аддаляцца кудысь у зямную цемрадзь. Але ён кружляў усё над тым самым месцам, ён не аддаляўся нікуды, — мабыць, ужо не было куды аддаляцца. Толькі штосьці ўнутры ў яго аддалялася ў пачуцьцях, у стаўленьні да тае трагедыі, — рабілася абагульненым, абстрактным, ці што. Глушэла жалобная мелодыя, і ён таяў з ёй разам. Хоць сябе фізічнага ён па-ранейшаму не адчуваў, бы і ня меў свайго цялеснага Я. Але цяпер пачало марнець і ягонае Я духоўнае...
Так цягнулася, мабыць, усё ж доўга, а мо і каротка — ён не адчуваў часу. Можа, гадзіну, а можа і год... I ўжо ён усьвядоміў, што яго самога ў прасторы стала да мізэрнага мала. Краёчак ягонага былога Я. Усё астатняе сасмактала цемра з далёкім, як у пачатку, жалобным гулам, ды зорным касьмічным бляскам угары.
А пасьля не засталося нічога...
Восьлік
На зорным пебе між чорных верхавінаў кіпарысаў бліскуча сьвяціла летняя поўня. Яе ясны зіхотны водсьвет няроўна ляжаў па верхніх камянях доўгай мураванай сьцяны, за якой туліўся вузкі бядняцкі падворак з мандарынавымі дрэўцамі на схіле ды двума-трыма каменнымі хлеўчукамі піжэй. Ля рогу аднаго з іх, прыхаваны цснем бліжняга кіпарысу, сядзеў чалавек, які, не зважаючы на начны позьні час, ня спаў і нават не заплюшчваў вочы, здаецца, і ня дыхаў пават, толькі чуйна ўслухоўваўся ў кожны гук з навакольля. Як цень ад кіпарысу пасунуўся ўбок, і поўня далікатна кранула зарослы чорнаю шчэцьцю твар, чалавек, не ўстаючы, пасунуўся далей у цень. Было відавочна, што ён асьцерагаўся начнога сьвятла, не хацеў, каб яго згледзелі тут, на гэтым ускраінным гарадскім падворку, дзе ён, відаць па ўсім, бавіў час, чагосый чакаючы.
Але побач не было нікога, ніхто да яго не падыходзіў. Вузкая сыдежка за нізкай сьцяной, што бегла ўсьцяж камяністага, зарослага чорным кустоўем раўчука, ляжала пустая, на падворку побач не здаралася ніводнага чалавечага руху. Дзесь у калючым, ссохлым ад дзённае гарачыні быльнягу нязмоўчна трашчэлі цыкады, ды за будынінай на падворку зрэдчасу варушыўся, уздыхаў галодны малады восьлік. Надвячоркам, як трохі сьцямнелася, чалавек падабраў у доле рэшту травяных аб’едкаў, пасунуў бліжэй да прывязапай жывёліны. Аднак восьлік пе накінуўся па траву, толькі няўцямна паўзіраўся ў незнаёмага чалавека і жаласьліва раўнуў — ён чакаў гаспадара. Але гаспадар прапаў ад учарашняга ранку, і чалавек думаў, як бы ня сталася бяда. Як бы гаспадар не прывёў сюды тых, каго цяпер належала асьцерагацца.
Асьцерагацца сн стаў даўно, прынамсі, ня першы месяц. Адразу, як ляснула іх сьвятая агулыіая справа, і яны рассыпаліся, хто куды. Тыя, іпто ацалелі ад арышту, турмаў ды лагераў, перайшлі горы, знайшлі нейкі прытулак у суссдняй, думалася, дэмакратычнай краіне, дзе яны меліся знайсьці і падтрымку. Дэмакратыі там, здаецца, хапала, алс з падтрымкай мала што атрымалася. Учора ён глухой горнай сьцежкай перайшоў мяжу і спусьціўся з гораў назад у гэтую няшчасную краіму, яго радзіму. Якую, не зважаючы на ўсё самае ліхое, прадаўжаў любіць сыноўскаю любоўю патрыёта ці, як некаторыя казалі, — нацыяналіста. Хай будзе і так, ад зьмены назвы ягоная адданасьць краіне і яе гаротнаму люду ня зьменпіыцца. Тое ён ведаў пэўна.