Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
нечакана зьявілася ў іхнай кампаніі. Цяпер ужо цяжка і прыгадаць, хто прывёў яе — Бабкоў ці Сельмашынскі, два іхныя нсразлучныя сябрукі, франтавікі-ардэнаносцы, кандыдаты ў члены партыі, хлопцы канчалі інстытут, сядзелі на дыпломах і рыхтаваліся да прыёму ў члены. I менавіта ў той час органы завербавалі іх у сексоты. Але пара была пасьляваенная, яшчэ мела кошт франтавое сяброўства, і хлопцы амаль адначасна прызналіся адзін аднаму пра тую вярбоўку. Падзівіліся, вядома, але падзівіцца давялося яшчэ болей, калі першым заданьнем тых органаў Бабкову было нешта вызнаць пра бацькоў Сельмашынскага, а Сельмашынскаму — нешта дазнацца пра ягонага сябра. Сябры, вядома, згодна прасігналілі, але тыя сігналы папярэдне абгаворваліся і ўзгадняліся між імі, каб ііезнарок не нанесьці шкоды адзін аднаму. Мусіць, органы ўсё ж нешта западозрылі, і тады сярод іх паявілася Валя, вясёленькая такая хахатушка ў вельветавым жакеціку. Яна неяк спрытна ўлезла між хлопцамі ды так павяла сябе ў адносінах да таго і другога, што тыя закахаліся ў яе абодва. А закахаўшыся, хутка паварагавалі, мабыць, ужо не ўзгаднялі свае сігналы, пачалі пісаць інакш, чым раней. I сумна скончылася тое: абодва аднойчы зьніклі, і ніхто з іх агулыіых знаёмых мя мог сказаць куды. А Валя неяк сустрэлася Скварышу ў цягніку Масква-Тбілісі, ехала з маленькай дачушкай, казала, туды пераводзяць па службе. А па якой службе, калі не сакрэт, пацікавіўся ён. Ды так, па вайсковай, па лініі мужа, сказала яна і адвяла позірк. Можа, і па вайсковай, падумаў ён, але навошта тады заклапочана адводзіць позірк? Ён і не заўважыў, як скончыўся фільм і на экране апантана замітусілася срэбра, тады ён устаў і ціскануў выключальнік. Час быў ня раныіі, мусіць, трэба было ўставаць і пісаць. Усё, як было. Як, хто і што гаварыў. Хоць, зрэшты, амаль увесь час гаварыў Красьнянскі. Значыць, так і напісаць. Але ж то — данос на Красьнянскага? А што ён мог зрабіць, што яшчэ напісаць? Усс роўна той дасьць поўную справаздачу аб гэтай гаворцы. Няважна, у якой форме. Важна, каб тыя не падумалі, што ён нешта ўтойвае. Ня хоча раззбройвацца перад роднай партыяй. А так — калі ласка, ён паднімае абедзьве рукі, ён здаецца. Сам, добраахвотна. Карайце, калі хочаце. А можа, усё ж па-
мілуеце? Праклятае гэта пачуцьцё надзеі на краі пагібелі, гэты рудымент пячорнага аптымізму. Ведаў жа, што не даруюць, спагоняць, як мае быць. А вось спадзяваўся... Ён ведаў, што менавіта схілыіасьцю чалавека да надзеі на лепшае выдатна карысталіся немцы-фашысты. Выганяючы людзей на зьнішчэньне, яны клапаціліся, каб тыя ўзялі каштоўныя рэчы і цёплую вопратку і харчу на трое сутак. У лагерах зьнішчэньня іх сустракалі з аркестрам і перш-наперш вялі ў лазьню, на медагляд да кваліфікаваных сьпецыялістаў, якія па адным стралялі ім у патыліцу. На ростамсры. Яны ўмелі зрабіць, каб людзі па-дурному спадзяваліся да самай апошняй хвіліны і паводзілі сябе адпаведна з уласнай надзеяй. Мусіць, так сябе паводзіць будзе і ён. Мабыць, ужо асуджаны, а ўсё чапляецца — за партбілет, за працу. Бо яны ж не гавораць, што запланавалі яму. А яму хочацца як-небудзь выкараскацца з-пад іхнай навалы. А можа, а можа...
А ўсё ж, можа, яны і ўлічаць ягоную шчырасьць, зразумеюць яе як абсалютную лаялыіасыдь і як-небудзь спусьцяць усё на тармазах, думаў ён, ня надта падрабязна, але ўвогуле правільна апісваючы сваю размову з Красьнянскім. Вядома, болей — словы і фразы Красыіянскага. Пад самы канец, калі ўсё амаль дарэшты было выкладзена на паперы, бліснула ўпартая думка-сумнеў: а калі ўсё ж тое — ад наіўнае шчырасьці? Сапраўды, ад спачуваныія да яго, старога кніжнага дурня? Тады піто ж... Ён жа загубіць чалавека. I яго сям’ю. I яго малую дзяўчынку, здаецца, Ірачку з марожаным на палачцы, сьцятай у маленькім кулачку... Во д’ябальшчына, во становішча! Што ж тады ён робіць?
Але што было яшчэ рабіць?
Скварыш адсунуў ад сябе тыя дзьве старонкі дробнага тэксту — мабыць, горшага ён не пісаў за ўсе свае пяцьдзясят гадоў. Подлыя старонкі, нічога ня скажаш. Вылез з-за стала, наліў чарку каньяку, выпіў. Наліў другую... Пакуль чуцьцё ўпарта патрабавала нейкае пэўнасьці, канчатковага рашэньня, якога ўсё не знаходзілася; кожны варыянт быў горшы за папярэдні. Хоць варыянтаў тых было ў яго два. I абое — рабое...
Між тым, настала глыбокая ноч. Дом сьцішыўся, перас-
талі гудзець ліфты, грукаць дзьверы. За сьцяной у суседняй кватэры ціхенька паплакала ды сьціхла дзіця, мабыць, заспула. Жыхары ў сваіх сотах-кватэрах вялікага дому пакрысе сьцішыліся, паснулі, толькі ў трубах водаправоду часам чулася нейкае тоненькае жалобнае скуголеныіс. Скварыш зноў пачаў хадзіць па кватэры, падышоў да цёмнага вакна ў зальчыку. На падворку ўнізе неяк быццам ярчэй, чым зьвечара, сьвяціў на мачце ліхтар, ярчэй сьвяціліся кодабы аўтамабіляў між счарнелых кронаў дваровых дрэваў. Цяпер там было сонна і пуста. I гэтак жа пуста і стомлена-сонна рабілася на душы ў прафесара.
Можа, цяпер было б лепш, каб дома, а не на дачы была яго жопка Леакадзія Адамаўна, было б каму сказаць слова, ня глухнуць у гэтую маўклівую ноч. Хаця, можа, і ня лепш. 3 жовкаю ён ужо даволі нагаварыўся аб сваім няшчасьці, жопка яму не спачувала. Толькі дакарала за ягоны доўгі язык, за дзіцячую даверлівасьць. За дурную наіўнасьць. Можа, і так, ён ёй нс пярэчыў. Жонку ён добра ведаў, пражыў з ёю жыцьцё, яны выгадавалі дачку, гадавалі ўнукаў, але...
Было невялікае “але” ў іхным жыцьці, якое заўжды ў далікатных выпадках прымушала яго прытармазіць, успомліць, змоўкнуць, каб не перасягнуць апошнюю рысу шчырасьці. За той рысай была небясьпека, ён адчуваў гэта, хоць фармуляваць яе пазьбягаў, нават баяўся. Маўклівае табу доўгія гады ляжала за той рысай.
Ён тады быў яшчэ даволі маладым чалавекам, толькі што сьпечаны кандыдат навук, жылі яны на прыватнай кватэры, вядома ж, без тэлефона. Неяк улетку прыйшла тэлеграма, што занядужала маці — упала, зламала нагу, просіць, каб прысхаў. Ён хутка сабраўся, паехаў, зайшоў у раённую бальніцу, уладкаваў туды маці. Назад паехаў дні праз тры, спазьпіўся на рэйсавы аўтобус, дабіраўся спадарожнымі, і надвячоркам з лёгкім партфелем у руках кіраваў на сваю прыгарадную вуліцу. I тады ён убачыў жонку, якая неяк хуцегіька гаманіла з маладым чалавекам у блакітнай тэнісцы, усё азіраючыся па баках. Было гэта за якіх два кварталы, на скрыжаваный дзьвюх вуліц, ля водаразборпай калонкі. Леакадзія змалку была блізарукай, але акуляраў тады не насіла, і
ня згледзела, як ён да іх набліжаўся. Пагаманіўшы трохі, яны хуценька разышліся — жонка, азірнуўшыся, павярнула за вугал на сваю вуліцу, а той, у тэнісцы, — у іншы яе канец, кірункам да цэнтру. Скварыш нетаропка дайшоў да калонкі, жонкі ўжо ня стала відаць, а той яшчэ крочыў здаля, за які квартал ад яго. Непрыемна ўражаны, Скварыш павярнуў не за жонкай, а ў другі бок, за тым незнаёмым. Ён так ішоў за ім на некаторай адлегласьці, не набліжаючыся і не адстаючы. Бліжэй да цэнтру незнаёмец зайшоў у гастраном, купіў пачак цыгарэт, пасьля нядоўга тэлефанаваў з вулічнага аўтамату. У Скварыша было адно падозраньне, яно вяло яго з пэўнай настойлівасьцю і ўрэшце прывяло менавіта туды, куды ён і думаў. I дужа баяўся. To быў бакавы ўваход у будынак КГБ — непрыкметныя дзьверы бяз шыльды і вартавога. Чалавек у тэнісцы каротка зіркнуў у адзін бок, у другі — і зьнік за дзьвярыма. Скварыш няхутка дабрыў дадому. Жонка паставілася да яго, як звычайна, ён ні пра што ў яе не пытаўся, чакаў, што сама скажа пра сваё спатканьне ля водаразборнай калонкі. Але не сказала. А неяк ужо напачатку восені, як ён вяртаўся з ёй пасьля дзённага сеансу ў кіно, насустрач трапіў малады хлопец, і ў той самай тэнісцы. Толькі цяпер на ім быў надзеты пінжак. I жонка, як заўважыў Скварыш, каротка кіўнула яму, як знаёмаму. “Хто гэта?” — трохі пагадзя запытаўся Скварыш. “Ды так, — сказала жонка, — настаўнік адзін”. “Нішто сабе, — падумаў Скварыш, — настаўнік, а бегае ў КГБ”. Але тады ён змоўчаў і болей размовы з жонкай пра таго чалавека ў іх не было. Засталося толькі пытаньне, адказу на якое да канца сваіх дзён будзе баяцца Скварыш. Дык, можа, яно й лепш, калі цяпер ён адзін, і ягоным турботам ня будзе сьведак. Усё сам-насам.
Са страхам і агідай ён перачытаў свае дзьве старонкі паганага тэксту-даносу. Менавіта даносу, бо як жа яшчэ можна было іх назваць, — тое Скварыш разумеў выдатна. Ён нічога там не прыдумаў, нічога не дадаў да таго, што гаварыў Красьнянскі, усё выклаў так, як яно й было. Праўдзівы быў да канца. Але чаго вартая тая яго праўдзівасьць, якой была ёй цана? Можа, парваць, спаліць і нікуды не хадзіць, — у каторы раз прыйшла няпэўная думка-намер. Але
што будзе тады? Выкінулі з партыі, выкінуць з працы, адбяруць дыпломы. Што адбяруць дыпломы і званьні, то пэўна. Адабралі ж капдыдацкі дыплом у дацэнта Шавякова — за перараджэныіе. У дысертацыі абгрунтоўваў выгоды калектывізацыі, а пасьля ў лекцыях выказаў сумненьне наконт тых выгодаў. Далі дыхту дацэнту — не перараджайся! He разумней. Заставайся ў жыцьці пнём і калодай — без вачэй і вушэй, тады будзеш адпавядаць усім навуковым званьням. Добра, Шавякоў меў гадоў трыццаць ад роду, быў хлопец дужы, мог працаваць грузчыкам на агародпінавай базе. A дзе будзе працаваць ён? Што ён умее, апроч як пераказаць устаноўкі марксізму-ленінізму, якому ён даўно і пераканана пя верыць. Але што рабіць, мусіш. Вучыць студэнтаў, прымаць экзамены, несьці заведамую лухту, бо яна корміць, дае хлеба і да хлеба. 1 ўсё было добра, пакуль маўчаў, пакуль нічога — нікому, апроч таго афіцыйнага, праверанага і зацьверджанага, што ўжо амаль бяздумна і механічна балбатаў па лекцыях. А тут во не стрываў, вымавіў усяго дзьве-тры фразы на цёмнай вуліцы блізкім сябрам. I ўся яго шматгадовая ранейшая старанпасьць абрынулася ў тартарары. Калі гэта сапраўды правакацыя, паладжаная органамі праз асьпірапта Красьнянскага, іхны яму экзамен, дык тыя дзьве старонкі памогуць. Павінны памагчы. Усё ж яны засьведчаць, што ёп чалавек адкрыты, і ні ад партыі, ні ад КГБ нічога ня ўтойвае. Ну там нешта сказаў, можа, не зусім цьвярозы, можа, яго трохі перакруцілі, утрыравалі. Але ён не раззлаваўся на даносчыкаў і цяпер раскайваецца. Можа, выключэньне заменяць на «страгача». «Страгач» — не сухоты, год паносіць, і здымуць. I зноў усё пойдзе, як ішло дагэтуль. Ціха і спакойпа. Добра ішло. Хіба што з гэтага моманту прафесар будзе павучаны. Тады ўжо сапраўды да канца жыцьця нічога — нікому.