Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Хоць, відаць, тое было нялёгка — некаторыя абставіпы пачалі сьведчыць супраць тае яго любові. У гарах ён мог знайсьці схованку між зарасьніку і камянёў, але ў горадзе яе трэба было шукаць між людзей. Першы, да каго ён прыбрыў на золку, быў іхны колішні добры сябра, стары мудры гаршчэчнік, што нямала памог ім у іх барацьбс. Але гаршчэчнік, сказалі, памёр сваёй сьмерцю, падкошаны горам ад страты сыноў. Прасіць прытулку ў заплаканай зьнямоглай нявесткі ён не адважыўся. Зрэшты, абсыпаная дзецьмі, тая й ня надта запрашала яго, і ён пайшоў прэч. Памятаў, што непадалёк жыў студэнт, таксама іхны сябра, якога ён уцягнуў у рух і зрабіў неблагім агітатарам. Але ўжо было ведама, што хворага на сухоты студэнта, адзіпага сына ў маці, таксама ўзялі. Цяпер той паволі канаў недзе на сталічным стадыёне сярод тысячаў іншых — бязьвінных зусім і вінаватых хіба тым, што не схацелі жыць пад драпежнай уладай дыктатара. Другі, да каго ён пастукаў у тую ноч, спаў на ўласнай пасьцелі, але ён не пусьціў яго й на парог, сказаў, што сам сядзіць, бы на іголках, — чакае гасьцей у бронекамізэльках. To быў іхны аднадумца — сьвятар, і чалавек падумаў: можа, і праўда, можа, і чакае. Але яму стала крыўдна, а галоўнае — пачынаўся сьвітанак, і было невядома, куды падацца на дзень.
Патуляўшыся па ўскраінс, сн падаўся да вадавоза, якога ведаў з дзіцячай пары ад сваёй колішняй нянькі. To быў
балбатлівы стары, п’яніца і абібок, ён ахвотна ўзяў з ягопых рук апошшою ягоную кушору і прапаў на ўвесь дзень. I на ўсю наступную ноч, якую цяпер чалавек дабіваў разам з галодным восьлікам.
ГІад ранак, як поўня закацілася за пляскаты дах суседняй будыніны, чалавек устаў і падышоў да варотцаў у завулак. Тут ляжаў глухі начны цень, чорпае прысядзібнае кустоўе добра хавала яго на падворку. Унізе, рассыпаўшыся на паволыіым схіле, ляжаў сонны горад, месячныя прыцемкі лагодна ахіналі крывыя вулічкі жабрацкіх прадмесьцяў, бязладпыя забудоўкі каменпых, гліняных, саманных сядзібаў. Ыідзе паблізу ня бліскала ліводнага агеньчыка, не сьвяцілася піводнай лямпачкі; прадмесьці тапулі ў туманістым месячным сутопыіі. Толькі ўдалечыні зьзялі адбіткі сьвятла з-за высокіх дахаў камяніцаў у цэнтры, дзе высіўся нябачны адсюль прэзідэнцкі палац, ратуша з всжай і падсьветленым гадзіньнікам, гатэлі, дзьве паліцэйскія казармы за катэдрай у старажытпых, нядаўна мадэрнізаваных кляштарах. Турма месьцілася далей, па ўскраіне, і таксама ў кляштары каля рэчкі. To было дужа здатнае месьцейка, у ім цяпер пляжылі маладыя жыцьці шмат хто з ягоных сяброў. Іншых, мабыць, няма ўжо і ў жывых, і наўрад ці знойдуцца калі іх магілкі — гарылы ўмслі хаваць ахвяры — бяз знаку і сьлсду.
Стоячы ў месячных прыцемках ля паламаных варотцаў, чалавек рашыў канчаткова: тое ён зробіць сёньня, уранку, адкладваць далей было немагчыма. Адклад можа абярнуцца для яго катастрофай.
Шкада, для таго зноў патрэбныя былі людзі; было бязглузда рабіць тое ўпотай, без людзей. Толькі на людзях, лепей на плошчы. Але не на рынкавай — мэтазгодна было б на ратушовай. Тую плошчу ён ведаў змалку, туды хадзіў гуляць з нянькай, затым цераз яе бегаў у недалёкую школу. Там жа ёп упершыню спаткаўся са сваім адзіным і такім пяшчасным каханьнем, а галоўнае — там перажыў колькі хвалюючых хвілінаў на сходах і мітынгах, як пасьля столькіх гадоў таталітарызму пачала ўсталёўвацца дэмакратыя. Ды не ўсталявалася. А тады плошча раілася ад тысячаў людзей пад пацыяналыіымі сьцягамі, з партрэтамі колішніх герояў на-
цыі, ,пад мегафонныя гукі палымяных прамоваў... Сьвятарныя словы пра дэмакратыю, волю і незалежнасьць хвалявалі болсй, чым адмысловае віно, дужа верылася, што ўсё тое хутка настане. Але не настала і, здаецца, ужо не настане. Тыя, што тады зласьліва назіралі за імі з палацаў ды офісаў, са штабаў і казармаў, ліхаманкава рабілі сваю справу і выбіралі зручны для сябс момант.
I яны выбралі яго ўдала, якраз тады, як дэмакраты таго не чакалі, і скарысталіся спосабам, якога не прадбачылі.
Калі дэмакратыя зусім ап’янела ад пачуцьця грандыёзнай перамогі над шматгадовым таталітарызмам, гэтыя на авансцэну палітыкі выпусьцілі Бульдозер — раней нікому не вядомага правінцыйнага палітыка, за якім у цяньку стаялі іншыя, вядомыя і дужа разумныя. Задума была ў тым, каб Бульдозерам расчысьціць шлях да ўлады і прыхапіць яе для сябе. Але Бульдозер аказаўся хітрэйшым за ягоных апекуноў і, з нечуваным цынізмам захапіўшы ўладу, не схацеў ні з кім ёю дзяліцца, падгроб усю пад сябе. Сьпярша разагнаў парламент, пасьля па адным перасаджаў у турму нядаўніх хаўрусьнікаў; вядомага крыміналыіага аўтарытэта прызначыў кіраваць уласнай бясыіскай. Тым ён зьбянтэжыў лідэраў палітычных партыяў, якія напачатку нібы праглынулі языкі, ня ведаючы, як паставіцца да таго. А як адумаліся, стала позна: іхпыя партыі былі аб’яўленыя падрыўнымі і распушчаныя. За тры месяцы Цынічнай дыктатуры ад нядаўпяй дэмакратыі не засталося і сьледу. Парламенцкая апазыцыя апынулася на каменнай высьпе ў моры, мітусьлівых студэнтаў з універсітэту перасялілі за калючы дрот на гарадскім стадыёнс, універсітэцкія будынкі запялі пад паліцэйскія казармы. Прафесары па адным паўцякалі за горы — на эміграцыю, а тыя, што засталіся, шчыльней зачынілі аканіцы і не паказваліся на вуліцу. Народ стаіўся, сьцішыўся, змоўк у паняверцы, падобна было — зноў засынае, каб не прачнуцца стагоддзе.
Чалавек ня меў выразнага намеру каго-небудзь будзіць, тым болей — народ, разумеў, тос было яму не па сіле. Але ягоная неспатолыіая душа прагнула пратэсту супраць гістарычпай недарэчнасьці, якую ён бачыў у гэтым бруталыіым
перавароце Зялёнай дэмакратыі на Цынічную дыктатуру. ГІрагу пратэсту ён ня мог задушыць у сабе, яна стала мацпей за яго і вымагала ўчынку. Асабліва пасьля таго, як за горы даляцелі чуткі, што некаторыя з ягоных сяброў перабсглі па службу дыктатуры; іпшыя па эміграцыі павініліся і пачалі прасіць дазволу вярнуцца. Ён жа вярнуўся тайком, без дазволу.
На досьвітку пачаў неспакойна тупаць нагамі, а затым парывіста зароў восьлік. Тое затрывожыла чалавека, усё ж ён хацеў тут застацца незаўважаным. Але й пайсыді адсюль пакуль не выпадала: было зарана, адзінокі мінак на вуліцы тым болей прыцягваў да сябс ўвагу. Чалавек адышоўся ад варотцаў да арбы з прывязаным да яе восьлікам, ласкава паляпаў яго па шыі. Восьлік даверліва памкнуўся да яго, пацёрся аб яго сьцягном. Бедны восьлік, ён таксама пакутаваў на адзіноце, чакаючы ад чалавека ласкі і разуменыія. Але чалавек нічога ня меў яму даць і ня ведаў, як памагчы. Можа, варта было б яго адвязаць ад арбы ды пусьціць — хай корміцца самахоць. Асабліва, калі гаспадар зьнік надоўга. A мо назусім? Людзі цяпер прападалі ў любы час і дзе хочаш — уначы, з свайго ложку, на кірмашы, у аблавах, на вуліцах і тракцірах. Наляталі гарылы, шчоўкалі на руках кайданкі, і чалавек зыіікаў. Hi суда, ні адваката...
Стоячы ля восьліка, чалавек пазіраў, аднак, на завулак, што ад падворку зьбягаў уніз да шырэйшае вуліцы — ці ня зьявіцца там хто-небудзь. Яму патрэбныя былі людзі на вуліцы, сярод якіх неўпрыкмет мог бы зашыцца і ён. Ужо няблага разьвіднела, а ў завулку было пуста і ціха. Поўня ня зыіікла з неба, хоць яе бляск стаў не такі зіхоткі, як моччу, срэбная яе манета паволі закочвалася за хрыбціну педалёкай гары. Чалавек чакаў, што, можа, зьявіцца гэты ягоны недалэга-вадавоз ды дасьць рады бедалазе жывёліне. Ды ішоў час, а гаспадар не вярнуўся.
Яшчэ праз якіх паўгадзіны зусім стала відна. Здалёку і зблізку пачаў падаваць свае гукі горад: пошум аўтамабіляў у папрамку цэптру, жаночыя галасы зблізку; у ранішнім павстры над прыгарадам пранеслася імклівая чародка галубоў. Ад недалёкага манастыра пад гарой прагучэлі знаёмыя
з дзяцінства глухаватыя гукі звона — да раньняй імшы. Тыя гукі як бы абудзілі чалавека ад ягоных начных клопатаў — здаецца, ягоны час наставаў. На разьвітаныіе з восьлікам ён коратка палашчыў яго даверлівую шыю і засьцярожліва ўзыіяў на плячо невялікі хатулёк, да якога адразу пацягнуў сваю пысу восьлік. Панюхаў і незадаволена фыркнуў — не спадабалася. Пах бензіну не падабаўся і чалавеку, але цяпер было не да пахаў. Літровая бутля з бензінам была ягонай найбольшай каштоўнасьцю, даражэйшай за жыцьцё.
На гэтым ускраінным завулку пе было ходнікаў, адно — пыльны крываваты прамежак сярод старых каменных сьцен і будынін. Чалавск ішоў пасярэдзіне, як тут хадзілі ўсе. На рагу з шырэйшаю вуліцай трапіўся кудлаты вулічпы сабака, які моўчкі збочыў з чалавечага шляху і са спазьнелым зьдзіўленьнем зьнізу ўгору паўзіраўся ў сустрэчнага чалавека. На шырэйшай, але таксама мала прывабнай вуліцы чалавск пачаў спатыкаць мінакоў — высокая худая жанчына ў чорным несла на плячы кошык з агароднаю зелянінай — на рынак. Жанчына коратка зірнула на яго, незнаёмага тут чалавека з зарослым тварам і даўгімі валасамі, у дужа разношаным, з чужога пляча, цёмным швэдры. На ягоных стаптаных сандалях ляжаў даўно ня кратаны пласт пылу шматлікіх дарог. Але такія цяпер тут спатыкаліся на кожнай вуліцы і не прыцягвалі вялікай увагі. Ён зважліва ўступіў дарогу арбе, што цягнулі за сабой два змакрэлыя ад поту мулы. Мужчыну са скрыпучай двуколкай, накладзенай кукурузнымі пачаткамі, прапушчаць ня стаў і нейкі час ішоў поруч. Мужчына-негр туга ўпіраўся ў зямлю босымі нагамі і ўпарта сунуў перад сабой несамавіты агародны набытак. Усё — на рынак. У гэты ранішні час людзі сьпяшаліся прадаць, як даражэй, свой бядняцкі тавар, вырашчапы на бядняцкіх прысядзібных лапіках, адарваны ад сям’і, ад уласных дзяцей. Кожнаму найперш трэба былі грошы — на жыцьцё, на хлеб і падаткі. Бяздонпая дыктатарская казна бясконца патрабавала грошай — для войска, вялізпае зграі паліцыі, безьлічы дыктатарскіх сьпецслужбаў. У краіне, бы на дражджах, расьлі цэны на хлеб, а разам і памеры падаткаў ды розных плацяжоў, і канца іх росту пс было відаць. Тыя, што
беглі па рыпак з пустымі сумкамі й кошыкамі, кожнага ранку жахаліся ад іювых, большых за ўчарашпія цэпаў. Жаночыя твары скрозь несьлі на сабе скруху нязбыўнага клопату — як за меншыя грошы купіць болей, каб накарміць мужоў і дзяцей. To была невырашальная задача, не па зубах піякаму матэматыку. Ды й ніякай, самай дасканалай кампутарызаванай павуцы. Бедны, няшчасны народ, што трапіў у такую сьмярдзючую яму, з якой не відно было выйсьця.