Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Яшчэ дужа баючыся паверыць у сваю ўдачу, ён усё ж страціў частку свае насьцярогі і ледзьве не загубіў усю справу. Сталася тое праз ягоныя рукі. Неяк прынесшы ежу — міску чачавічнага сёрбава, наглядчык, немалады, з хваравітым тварам мужчына, спыніў позірк на ягопых руках. Ён таксама заўважыў тое, але рук схаваць не пасьпеў — у абедзьвюх была ягоная міска. «Што, будаўнік?» — папытаўся наглядчык і кіўнуў на ягоныя рукі. Будаўнік, — як мага спакайней адказаў ён, хоць у ягонай душы ўсё напялася ад раптоўнага страху: няўжо здагадаўся? Але не, здаецца, не здагадаўся, бо сказаў быццам са спачуваньнем нават: і я рабіў мулярам. Пасьля ўжо, застаўшыся на адзіноце, ён уважліва дасьледаваў свае агрубелыя, у цьвярдых мазалях рукі. Ніколі яны ў яго не былі такія, фізічнай працай на волі ён амаль не займаўся. Будаўніком стаў тут, у гэтай камеры. Толькі не будаваў — бурыў старадаўні каменны мур; мабыць, тое было цяжэй, чым будаваць. Але дзеля волі на што ня пойдзеш? Тое можна зразумець, толькі назаўжды страціўшы яе, волю.
Мусіць, было б лепш, калі б ён загінуў, памёр, каб яго пахавалі сябры па барацьбе, і яна, паплакаўшы, пахавала б разам з ім і сваё да яго каханьне. Так было б лепей, але так ня стала. Сталася горш, і тое душыла сваёй няпэўнасьцю, несканчонасьцю, недагаворанасыдю. У той восеньскі вечар яны рассталіся, як меркавалі, на пару гадзін, апоўначы ён абяцаў вярнуцца ў яе сьвяцёлку на паддашшы акрай гарадскога парку. I яна, памятас, нават не зьбіралася класьціся спаць, сказала: буду чакаць. I пе разьвіталася як мае быць, толькі трошкі прыгарнулася да яго і расчыніла пала-
віну дзьвярэй — ідзі! Ён і пайшоў. Ён сьпяшаўся, бо ісьці было на край гораду, а часу бракавала, і ён спазыіяўся. Каб ведаць, куды сьпяшаўся! Думаў, па справе іх сьвятой барацьбы, да сябра, а там чакала яго самая чорная здрада. I ён пе пасьпеў падаць каханцы хоць які-небудзь знак, так нечакана абрынулася на яго бяда. I зьнік назаўжды. Можна было падумаць: уцёк. Ад сяброў, ад яе, з гораду наогул. Ды яшчэ падумаць, піто здрадзіў. Можа, усё тое зрабілі іхныя ворагі, каб сябры і яна думалі, што ён прадажнік. I цяпер замест каханьня япа яго ненавідзіць. Хіба ж можна кахаць здрайцу? А яшчэ ён пс сказаў ёй самага галоўнага слова — усё думаў, зьбіраўся, ды адкладваў. To не было зручнага моманту, то здатнага для таго часу. Думаў: пасьля.
He, яму вельмі патрэбна апынуцца ііа волі.
Усс гады, праведзеныя ў адзіночках ды ў агульных камерах, ён і ня марыў калі-небудзь дачакацца волі. Вядома, можна было чакаць амкістыі, часу, калі сканае дыктатар. Але дыктатары ў гэтай краіне паміралі нячаста, бо мелі жалезпае здароўе, як і наогул усе дыктатары. Хутчэй памрэ ён, ягонае здароўе ніколі не было надта моцнае. На волі, праўда, пеяк ліпсў, падахвочапы барацьбой за вялікую ідэю. Тут жа ён падупаў і часта кашляў, балела ў грудзях. Але як зьявілася гэтая надзея, ёп адчуў сябе лепш, быццам набыў другое дыханьне, і кашляў толькі лежачы на трантах, як калупаўся ў кутку нават пе кашлянуў ні разу. Ня мог таго дазволіць сабе.
Аднойчы глыбокай ноччу, як пратупалі за дзьвярыма і сьціхлі крокі наглядчыка, ён намацаў у нары штось іювае. Новы край каменя, ражок, за які можна было ўхапіцца. Пакуль што аднаруч, але, калі яшчэ папацець, дык можна і аберуч. Тое адкрыцьцё яго надта ўзрушыла. Гэта быў плён, іювыя магчымасьці, узрастаньне надзеі, набліжэньне жаданай мэты.
Алс, мусіць, ня трэба было сьпяшацца. Хутка выдраць той камень наўрад ці ўдасца, на тое ў яго проста не хапала сілы. Сьпярша трэба было абкрышыць, пашырыць шчыліну, можа, раскалупаць побач другую. Усё ж, мусіць, ён перабольшыў свае магчымасьці, пачаў дужа пацець і, натуралыіа, стам-
ляцца. Асабліва пад ранак. Ды яшчэ бадай што бяз сну. Якіх дзьве гадзіны зьвечара ці перад пабудкай, мабыць, было замала, каб адысьці ад стомы, аднавіць сілы. Сваю міску чачавічнага сёрбава ён зьядаў усю, але таго было цяпер мала. Неяк папрасіў дабаўкі, ды на яго толькі зьдзіўлена глянулі: чаго гэта ён раптам? I ён змоўк. Мусіў абысьціся тым, што давалі.
3 тае хвіліны, як ён намацаў край каменя, часьцей стаў думаць пра яе. Яе мілы воблік паўставаў перад ім у куце, як ён калупаў, шкрэб, тузаў. Зьяўляўся ў кароткім сьне. I заўжды кепска — сумна і гаротна. Ніколі — весела, гульліва, як нярэдка было наяве, асабліва калі яны заставаліся ўдваіх на яе паддашку. За сьценамі шумеў дрэвамі вецер, у вокны пазіралі вузлаватыя сукі клёнаў, а ім так хораша было ўдваіх. Нават бяз словаў. 3 маўклівым клопатам адзін пра аднаго і аб іх агульнай і сьвятой справе.
Цяпер яму б толькі сказаць, што ён кахае яе і ён — ня здраднік. Ён — ахвяра, і няхай яна тое ведае. Каб усё папраўдзе. Каб яна ня думала пра яго інакш — інакш ён не заслугоўвае. Каб ён ведаў, як тое можа абярнуцца, ён быў бы тады інакшы. Быў бы ў сто разоў лепшы. Сьмялейшы. Разумнейшы. I кожны дзень, калі яны былі разам, гаварыў бы ёй, што кахае. Як нікога — ніколі. Калі б тое ведаў. Але ж ня ведаў і не сказаў. I яго дужа гняло несказанае слова.
I цяпер гэтая надзея...
Пакуль што, аднак, усё ішло няблага. Падобна, турэмшчыкі нічога не заўважылі і ні пра што не здагадваліся. 3 воглага заўсёды кутка дужа веяла сьцюжай, камяні сталі халодныя, нават мерзьлі рукі. Тое, аднак, дало падставу адчуць, што засталося няшмат. Некалькі апошніх камянёў, а там — воля. Аднойчы ўдзень, лежачы на сваіх трантах, ён пачуў галасы — гэта адтуль, з-за сьцяны. Гаварылі дзесьці паблізу ад ягонага кутка, словаў нельга было разабраць, але то былі людзі з волі. Значыць, воля была дужа блізка. Менавіта ў такі час ён стрываў немалую трывогу што пачалася з ранку. За дзьвярыма ўсчаўся крык, здаецца, кагосьці там білі. Пасьля крык стаў глушэйшы, перайшоў у камеру, ці што? Ён сядзеў, слухаў і, сьцінаючы сэрца, чакаў. Думаў,
піто тое нейкім чынам можа тычыцца і яго. I праўда, неўзабаве ягопыя дзьверы шырока расчыніліся, уварвалася цэлая зграя турэмшчыкаў, з лаянкай выпхнулі яго ў калідор — пачалі шманаць. Перавярнулі ягоныя транты, абмацалі сьцены. Ён нібы абмёр ад кепскага прадчуваньня, здалося, што япы нешта ведаюць. Магчыма, ён аж пабялеў з твару і спалохаўся, што тое заўважаць. Быццам, аднак, не заўважылі — вымеліся, папярэдне піхнуўшы яго на скамячаныя растрэсеныя транты. Тую ноч ён не калупаў у куце, болей чакаў і слухаў. Нешта неспакойная выдалася ноч — ледзьве не да рапку хадзілі й бегалі за дзьвярыма турэмшчыкі, зноў чуліся крыкі, лаянка, грозныя каманды. Але пад ранак усё быццам пацішэла і зусім аціхла. Ён трохі задрамаў перад пабудкай.
Наступныя суткі былі спакайнейшыя, і ён, бы згаладнелы да ежы, улёг у сваю справу. Ён стараўся браць углыб, у самую тоўшчу сьцяны, не калупаючы яе ўшыркі. Калі б ухапіцца глыбей, ды яшчэ аберуч, каб ужо выдзерці, выкаціць вялікі камень, утварылася б нара-лёх. Каб толькі якая адтуліна. Ужо б ён прашчаміўся.
Што-колечы ён накалупаў, але стала невядома, куды падзяваць той каменны друз. Пакінуць у куце было нелыа, тос б адразу заўважылі. Разы два ён высыпаў у парашу, якую выносілі зыіяволсныя пад наглядам турэмшчыкаў. Але й тое было рызыкова. Хіба зьядаць? Пакуль што ён сыпаў друз у чаравікі, што стаялі збоч каля дзьвярэй. Быццам навідавоку, але змрок не даваў згледзець, што ў іх. Сам быў босы. Быццам у абутку яму было горача.
Ранкам аднаго дня, яшчэ да сьняданку, зірнуўшы ў свой кут, ён ледзьве ня страціў прытомнасьць: у змроку цьмяна сьвіцілася вузенькая кароткая шчылінка. Бы сьветлая стрэмка на глухой чарнаце сьцяны. Баючыся, што тое заўважаць наглядчыкі, ён кінуў туды сваю турэмную куртку, неяк захінуў сьветлую стрэмку. Турэмшчыкі, і праўда, не заўважылі, але ён падумаў, што годзе! Трэба як найхутчэй ірваць кіпці. Іначай усё прападзе.
Наступпаю ноччу ён дамогся новага посьпеху — так пашырыў шчыліну, што мог прасунуць у яе абедзьве рукі, неяк
узяцца за бок каменя. Належала яго рваць на сябе, але ці вырвецца? Ці стане ў яго столькі сілы? Усё ж сілы, мабыць, было малавата. Тады ён пачаў варушыць камень — цягнуць і піхаць яго з боку ў бок, зьвсрху ўніз. Тое адабрала нямала часу, але дало большы вынік, — здаецца, ён перамагаў каменную пароду, з яго слабымі чалавечымі сіламі і яго магутнаю прагай волі.
Нарэшце ён выдзер гэты камень, хоць у самога паплылі ад натугі каляровыя кругі ўваччу, захлыналася дыханьне. У сьцяне быў вузкі і глыбокі лаз, з якога патыхнула сьцюжай і змрокам бязьмесячнай ночы. Але, мусіць, у яго не засталося часу. Да ранку былі лічаныя хвіліны — ён адчуваў, што не пасьпее. I ў апошнія хвіліны можа здарыцца бяда.
3 вялікаю асьцярогай ён ускаціў камень на ранейшае месца, доўга круціў яго, пакуль уладкаваў дакладана туды, дзе ён заўсёды ляжаў. Неяк затуліў трантамі шчыліны. Здаецца, і зблізку нічога не было відаць. Але калі ня ўчыняць шмон. Калі будзе шмон, усё прапала.
Той дзень ён пачуваўся бы на іголках. To сядзеў, то ўскокваў, хадзіў сюды-туды па апрыклай камеры. Наглядчык, што прынёс яму сёрбава, быў у воглым шынялі і змакрэлых ботах, значыцца, там, на волі, ішлі дажджы. Здаецца, настала восень. I яго ня выкрылі. Ужо гэта была ўдача — нечуваная, небывалая. Жахліва, калі ўсё сарвецца ў апошпі час. У апошнія хвіліны. Яму б толькі дачакацца начы...
Але настала і ноч. Турэмшчыкі паводзілі сябе, як заўжды: прынесьлі вячэру, зьмянілі парашу. Hi ў іхных паводзінах, ні ў позірках, здасцца, ire было нічога, што выклікала б у яго трывогу. Ужо ён бы заўважыў. Ягоны позірк і слых сталі цяпер, бы напятыя струны, бы лазерпы прамень — ён заўважаў усё. Надта шмат цяпер залежала не ад яго — ад іншых. I ён настроіўся на іншых — на ягоных турэмшчыкаў. Што залежала ад яго, ён зрабіў усё. Нават болей, чым спадзяваўся.
Ён хваляваўся. Увечары ня здолеў зьесьці сваю пайку хлеба (ня лезла ў горла) і ня ведаў, куды яе схаваць. Нязьедзеная, яна магла выклікаць падазрэпьне і выдаць яго. Сунуў у гамашы, да паловы засыпаныя друзам. А сам ужо прызвы-
чаіўся босы. Як босаму будзе там, на волі, не хацслася думаць. Галоўнае, каб вырвацца на тую волю. Як добра ўцямнела і за сьцяной аціхлі ўсе шолахі-шумы, стаў на калені і перахрысьціўся. Канечне, ён быў ня надта рэлігійны, але ж... Мусіць, для надта вялікае мэты здатпыя ўсе сродкі — і д’яблавы, і Богавы. Абы памаглі. Трохі адкаціў убок камень, згорбіўся, нагнуўся — галава пакуль што лезла. Дужа абдзёр вуха, садраў скуру на лобе, але прашчаміцца целам было трудней. Галоўнае, ле пралазіла плячо і з ім рука, як ён ні выкручваў яе ў гэтым каменным лёху. Тузаўся так і сяк, аж спалохаўся, што зусім зашчаміўся, бо ня мог ужо выдзерціся і пазад. Але ўсё ж, неяк намогшыся, прашчаміў руку з галавой, мабыць, да крыві абдзёршыся пад кашуляй. Горш, аднак, што і далей ня стала лягчэй. Ен ужо адчуваў, што прасунуцца назад ці наперад у яго проста не стае сілы. Нейкі час ён ляжаў так, зашчэмлены ў камяніцы, і ня рухаўся. I тады выразна адчуў, што прападзе. Калі ня знойдзе ў сабе сілы на апошні рывок. Яго ахапіў спалох. Але спалох, мусіць, і надаў сілы, прымусіў ірвануцца. За штосьці ён учапіўся рукой наперадзе і трохі пасунуўся. Затым зноў напяўся і яшчэ пасунуўся. I яшчэ. I ўрэшце па грудзі выдзерся з каменага лёху, далей стала лягчэй. I ён апынуўся пад сьцяной знадворку, на мокрым, сьцюдзёным бруку з дробнаю траўкай між камянёў.