Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
у сесіях абласпога савету, дэпутаткай якога была абраная. Ягоная Валянціна актыўнічала з усёй уласьцівай ёй кіпучай энергіяй і тым ганарылася. Валера ж з тае прычыны часьцяком пакутваў, перыядычна і марна абураючыся: калі галодны да позьняй ночы тырчэў у клубе; калі не знаходзіў чыстай сарочкі да чарговага канцэрта клубнай самадзейнасьці; калі ўвечары не было за што выпіць і не было ў каго пазычыць на бутэльку. Жончын жа кашалёк даўно быў не для яго. Але за гады сумеснага жыцьця ён паступова прывык да свайго незайздроснага лёсу нявольніка камуністычнай сістэмы, як моўчкі ён сябе называў.
Ягопая ж старэнькая маці, дажыўшы да пенсіі, перастала прызнаваць камуністычную ўладу наогул, якую да таго тайна і ўпарта ненавідзела за пагібель мужа ў трыццатыя, размаўляла з сялянамі па-беларуску і зрэдчас хадзіла ў каталіцкі касьцёл, бо ў акрузе не было ўніяцкага. Валянціна Іванаўна летась закінула на шафу патрэпаныя кансьпекты гутарак па навуковым атэізьме і следам за раённым кіраўніцтвам са сьвечкай у руках пайшла ў прыгожа адрамантаваную праваслаўную царкву. «Нельга адрывацца ад народа», — патлумачыла япа сваю нечаканую рэлігійнасьць. Валера на гэта толькі крыва ўсьміхнуўся і не пайшоў у царкву. Па-першае, пад той час ён стаў беспартыйным, па-другое, яму хапала і клуба з партрэтам сурова насупленага прэзідэнта, які яго абавязалі павесіць над сцэнай. Такія ж партрэты віселі ў кожным класе іх школы, пра што паклапацілася член бюро райкама ПКБ Валянціна Іванаўна.
Калі добра падумаць ды на цьвярозую галаву, дык няцяжка было зразумець, што ў безвыходнай пастцы Валера апынуўся не ўчарашняй начы ці днямі, нават не ў гады перабудовы, а куды раней. 3 прычыны ўласнай дурноты ён зрабіў учынак, які ў той час яму здаваўся ўдачай, а затым пакрысе стаў ціснуць на яго чыгунным цяжарам, гасячы шматлікія яго зусім чалавечыя памкненьні. Асабліва ў апошнія перабудовачныя гады, калі грамадзянскія хібы мінулага ўпершыпю былі названыя ўласнымі назовамі і шмат што перастала быць грамадзянска-партыйным абавязкам, стаўшы, як яму і належала, звычайнай подласьцю. Ня ўсе, каго
гэта тычыла, пранікліся раскаяньнем, але і наўрад ці хто ганарыўся сваім тайным мінулым, адчуўшы хоць бы кароткі спалох ад магчымых наступстваў. Некаторым перастала памагаць і бутэлька.
Пачаткі душэўнага дыскамфорту кожнага таіліся ў далёкім ці нядаўнім мінулым, пра якое некаторыя стараліся забыцца; і іншыя, каб і хацелі, не маглі тое зрабіць. Валера сваё ўкрыжаваньне памятаў з усімі драбніцамі, забыцца на яго яму так і не далі.
У час разьмеркаваньня на працу пасьля сканчэньня педінстытута сакратарка дэкана паклікала яго ў кабінет — зазірнуць на хвілінку. Справа адбывалася ўвечары; адстаўшы ад сяброў, ён затрымаўся ў вучэбным корпусе па нейкай патрэбе і трохі зьдзівіўся выпадковай сустрэчы ў пустым калідоры: дэкан, думалася, ужо даўно павінен быць дома. Трохі заінтрыгаваны зайшоў у прыёмную, адтуль у кабінет, дзе за прыбраным ад папяровых завалаў сталом сядзеў зусім не дэкан, а незнаёмы малады чалавек з высокімі залысінамі ў бялявых, акуратна зачасаных валасах. Са зьзяючым, быццам ад гэтае сустрэчы, тварам, ён паціснуў Валераву руку, запрасіў сесьці. Тут жа пацікавіўся, як Валера Сарокін здаў дзяржэкзамены, якія ў яго далейшыя планы? Ці задаволены ён сваім разьмеркаваньнем? Валеру разьмеркавалі ў нейкі мядзьведжы куток на Палесьсі, задаволенасьці з тае прычыны ў маладога выпускніка было няшмат, што, мабыць, і адбілася на яго насьцярожаным твары. Незнаёмы, здаецца, усё зразумеў адразу, сардэчна яму паспачуваў і абяцаў памагчы. Як можна было памагчы, калі сьпісы былі падпісаны і зацьверджаны, а можа, і разасланы ў вобласьці, Валера не разумеў; незнаёмага ж гэтыя абставіны ані не бянтэжылі. Той толькі крышку ўсьміхнуўся і сказаў, што, калі трэба, усё можна ўладзіць. «Дзяржаўная камісія, канешне, — улада, але ёсьць улада і вышэй. Думаю, вы разумееце, пра якую я кажу ўладу?» — «Разумею», — выціснуў з сябе Валера, пакуль, аднак, мала што разумеючы. «Але і ад вас патрабуецца дапамога. Ня вельмі вялікая, але важная для органаў. Як вы — згодны?» — уставіўся чалавек у трохі зьніякавелага Валеру. Здаецца, толькі тады Валера пачаў штось разумець.
У выпадковых гутарках з рознымі людзьмі яму ўжо даводзілася што-пішто чуць пра работу гэтых таямнічых органаў, як імі часам пазываўся вядомы ўсім КДБ. Што-нішто пра тое ён чытаў у газетах. Але галоўнае — ён памятаў некаторыя скупыя аповеды маці пра бацьку, — як яго ўзялі невядома за што і ён прапаў, ня даўшы ніводнага знаку пра сябе. Нейкі час Валера нават перажываў з гэтай нагоды, баяўся, як бы бацькаў лёс не адгукнуўся і на лёсе сына, але, відаць, перажываў дарма. Яго прынялі ў камсамол, ён лёгка паступіў у іпстытут, ніхто яму ніколі не напомніў пра яго рэпрэсаванага бацьку. Ды ў інстытуце мала хто ведаў пра тое. За чатыры гады вучобы Валера прывык сябе адчуваць нароўні з усімі, з органамі ні разу ня меў справы і ўвогуле думаў, што іхняя праца яго ня тычыцца. Усе ягоныя сябры ў групе і на курсе былі добрыя хлопцы, спрэс працоўнага паходжаньня; піхто пе займаўся ні сьпекуляцыяй, ні фарцоўкай, у нізкапаклонстве перад гнілым Захадам таксама нікога немагчыма было западозрыць. Хаця, як цяпер аказалася, ад яго і не патрабавалася каго-небудзь падазраваць або за кімсьці сачыць. Проста належала даць фармальную згоду на супрацоўніцтва з органамі, падпісаць адпаведнае абавязацельства і выбраціз псеўданім. Які хочаш, на свой густ — хоць «Талстой», хоць «Пушкін».
Нядоўга падумаўшы, Валера падпісаў паперку і, зірнуўшы ў акно на разлапістае гольле клёна, нерашуча прапанаваў: «Клёнаў».— «Ну і добра, хай будзе Клёнаў. Так і запішам, — пагадзіўся чалавек. — Цяпер вы ў нашым актыве. Калі што — мы з вамі зьвяжамся». — «А як жа з разьмеркаваньнем?» — хацеў запытаць Валера, бо хутка трэба было зьбірацца на новас месца працы. Ехаць да ягонага месца ў далёкі невядомы Петрыкаўскі раён Валеру ня надта хацелася, калі папраўдзе — зусім не хацелася, і ён не адзін дзепь перажываў праз тое. Але ягоны шэф адразу змоўк, нібыта забыўся, з чаго пачынаў размову, і Валера не наважыўся ў яго запытацца. Падумаў, можа, і сапраўды яго яшчэ паклічуць і ўсё перайпачаць як трэба.
Аднак не паклікалі і не перайначылі. Маладжавага чалавека з залысінамі ён ніколі болей ня бачыў, у прызначаны
тэрмін мусіў паехаць у школьную сямігодку пад лесам на краі балота, дзе і працаваў чатыры гады, пакуль не ажаіііўся з разьведзенай, старэйшай за яго настаўніцай Валянцінай Іванаўнай. За пяць гадоў, што прайшлі пасьля памятнай размовы, у яго не было ніводпага кантакту з кім-небудзь ад тых органаў, падобна, ніякай цікавасьці да яго ў іх не ўзьнікала. Ад іншых, болей вопытных людзей ён ведаў, што гэтыя органы — не ЗАГС, разводу нікому не даюць і вярбуюць людзей назаўсёды. Таму паперкі з ягоным подпісам і псеўданімам «Клёнаў» будуць дзесьці ляжаць з грыфам «Зусім сакрэтна» і «Хаваць вечна», аж покуль іх не пагрызуць мышы. Ці не паб’е моль. Усьведамленьне свайго дачыненьня да справы, якая мае такую дзяржаўную важнасьць, часам зімовай сьцюжай абдавала Валеру і ў хвіліны спрыяльныя, і асабліва ў хвіліны трудныя. Вядома, гэтае ўсьведамленьне не аднойчы ўтрымлівала яго ад шмат якіх легкадумных па маладосьці ўчынкаў, але было і так, што скоўвала волю, калі яе трэба было праявіць для ўчынкаў людскіх і добрых. Часам ён хацеў і мог, але не рашаўся. Хіба калі вып’е, расслабіцца, адкрые душу ў сяброўскай размове з сабутэлыіікамі, і то ўсё ламаючы галаву: хто перад ім — сябра ці стукач, таксама які-небудзь Клёнаў, Бярэзін ці, можа, Дубаў. Пад той час ён ужо ведаў сілу гэтых людзей і заўжды меў іх на ўвазе. Калі ягонага сябра заатэхніка Кірыліна за нешта няўцямнае зьнялі з працы, ён адразу адчуў, чыя гэта справа, і не заступіўся, не спрабаваў памагчы апраўдацца, хаця да таго амаль кожны выхадны яны разам вудзілі рыбу і нямала выпілі гарэлкі. Мабыць, Валера павінен быў нешта зрабіць для яго, але не зрабіў, бо сам спалохаўся: ці мала што ягоны гаваркі сябра мог сказаць каму за бутэлькай. Яму, напрыклад, ён нагаварыў столькі, што гадоў на пятнаццаць хапіла б абодвум.
Што ж да яго даўняга, амаль ужо забытага ім псеўданіма, дык яго ўсё ж прыпамяталі.
Увосень у школу прыехаў новы настаўнік фізікі Лукашэвіч Павел Іванавіч, адзінокі, немалады, трохі дзіўнаваты чалавек, які пасьля заняткаў самотна сядзеў у сваёй каморцы. Каморка была часткай кватэры суседкі, акушэркі Клаўдзі,
з агулыіай кухняй, дзе да таго часу аднаасобна гаспадарыла акушэрка. Халасьцяк Лукашэвіч за тры месяцы працы, мабыць, ні разу ня выйшаў з-за дашчанай перагародкі па кухшо, і тос, па ўсёй верагоднасьці, насьцярожыла суседку. Неяк пасьля адной нарады ў райана Валеру, які ў той час быў настаўнікам беларускай мовы, папрасілі затрымацца і зайсьці ў бібліятэку, дзс яго ўжо чакаў незнаёмы тып з квадратнай сківіцай і густымі брэжнеўскімі брывамі. Тып узростам быў куды старэйшы за Валеру, але бы з роўным жыва завёў з ім лёгкую размову пра тое, як вудзіць ляшчоў, у чым ён быў сьпец, як адразу адзначыў Валера, які таксама вудзіў усялякую рыбу. Алс во, ііібы між іншым, Тып пацікавіўся, ці сустракаецца Сарокін з новым настаўнікам фізікі, і прыкметпа пасьцярожыўся, чакаючы адказу. Валера адразу сьцяміў, дзсля чаго яго паклікалі сюды, і моўчкі вылаяўся. 3 тас прычыны ён мусіў адстаць ад сяброў і прапусьціць немалую п’янку ў рэстаране. Памеркаваўшы, аднак, сказаў, што з Лукашэвічам не сустракаецца, і наогул фізік ні з кім не сябруе, болей сядзіць дома. Тыпу гэтае паведамленыіе Валеры ня дужа спадабалася, ён адразу прагнаў з цьвёрдага твару нешта падобнае да ўсьмешкі і сказаў, што гэтую справу трэба паправіць, бліжэй падысьці да Лукашэвіча. Запрасіць калі ў выхадны на госьці, выпіць, пагутарыць па душах. Можна нават пакрытыкаваць улады, але ня так, каб вельмі, лепш мясцовыя, на раёнпым узроўні, — тое дазваляецца. Вельмі гэта не спадабалася Сарокіну-Клёнаву, і ён напружана думаў, як быць? Было пэўна, што п’янка ў рэстаранс для яго ляснула, і Валера занерваваўся, тым больш, што ён зусім не хацеў рабіцца памочнікам гэтага Тыпа. Каб як-небудзь ад яго адкараскацца, Валера даволі рашуча аб’явіў, што Лукашэвіч — нармальны настаўнік, свой прадмет ведас, выкладаць умее, бо мас немалы педагагічны вопыт. Уважліва выслухаўшы Валеру, Тып зрабіў працяглую паўзу, затым сказаў тонам вялізнай важнасьці: «Я не павінен вам гэтага казаць, але для вас зраблю выключэньне. Справа ў тым, што ваш Лукашэвіч у час ваііны супрацоўпічаў з акупантамі, і на ягоных руках — кроў савецкіх патрыётаў».