Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Пачуўшы гэта, Валсра зьніякавеў: аказвасцца вунь што!
Калі Лукашэвіч — пасобнік акупантаў, дык гэта мяняе ўсю справу. У Валеры стрыечны брат загінуў ад рук акупантаў, у сорак трэцім акупапты зьнішчылі суседнюю вёску разам з яе жыхарамі, землякамі Валеры. Але тут у Валеры ўзьнікла шмат пытаньняў, і першае з іх: чаму органы так доўга не арыштоўвалі гэтага здрадніка пасьля вайны? Прыкладна так ён і папытаўся ў Тыпа. Той, аднак, ме адказаў і перайшоў да канкрэтнай справы. Ён сказаў, што Сарокін усё ж павінен паладзіць з Лукашэвічам дружбу і пры выпадку завесьці размову гіра Чэхаславакію, даведацца, як той адносіцца да факту ўводу войска Варшаўскага дагавору ў гэтую краіну. Што на гэты конт думае? Канкрэтнае заданьне трохі зьбянтэжыла Валеру, і ён падумаў: ці ня надта розныя гэта рэчы — нямецка-фашысцкія акупанты і ўвод нашых войскаў у Чэхаславакію? Надта тут туманная сувязь. Але каб хутчэй адкараскацца ад гэтага чалавека, ён змоўчаў, і яны разьвіталіся. Дамовіліся сустрэцца праз тыдзень.
У той дзень, вяртаючыся дадому, Валера не пераставаў думаць пра нечаканае заданьне і ў каторы раз прыходзіў да высновы, што тут нешта ня так. Зразумела, што яны капалі пад старога настаўніка зусім не за супрацоўніцтва з акупантамі, якога, можа, і не было, а найперш іх цікавіла Чэхаславакія. Міфічнае супрацоўніцтва ці не было засланкай. Валера, вядома, выканае заданьне, пагутарыць з Лукашэвічам, але наўрад ці яны атрымаюць ад яго кампрамат на настаўніка. Тым больш па тэму Чэхаславакіі. У той жнівеньскі ранак Валера сам слухаў па «Бі-бі-сі» рэпартаж пра ўвод войскаў і лаяўся, аж пакуль жонка не адабрала ў яго «сьпідолу». У Чэхаславакіі душылі свабоду — гэта ж было зразумела. Праўда, ён толькі лаяўся, але пра свае адносіны нічога нікому пс сказаў. У школе пра тое таксама дружна маўчалі. Адзін толькі ветэран Зудзіловіч хадзіў па вёсцы і зласьліва даказваў, што зноў ледзь не спазьніліся, даўно трэба было зрабіць тое, a то глядзі, каб амерыканцы не адхапілі ў нас братнюю Чэхаславакію, якую ён вызваляў ад фашыстаў.
Неўзабаве ў лядзелю, калі Лукашэвіч на адзіноце сядзеў у сваёй каморцы, Валера пастукаў у яе зьбітыя з дошак дзьверы. Лежачы на ложку, настаўнік чытаў нейкую кніжку
і, заклаўшы палец паміж старонак, устаў насустрач. Валера бадзёра павітаўся, сьпярша загаварыў пра надвор’е, пра грыбную пару, якая сёлета абяцала быць ураджайнай. Але далей размова чамусь не павялася, і Валера запытаўся проста: адкуль Лукашэвіч родам, дзе быў у вайну? Аказваецца, родам ён з Гомельшчыны, у пачатку вайны трапіў у палон, уцёк і партызапіў у Славаччыне; інвалід, мае нявынуты асколак ад нямецкай грапаты ў патыліцы. Як ён адносіцца да таго, піто цяпер робіцца ў Чэхаславакіі? Ды як да нахабнага ўдушэньня Чэшскай вясны, яе маладога памкненьня да незалежнасьці, — як жа яшчэ да таго можа адносіцца сумленны чалавек? Лукашэвіч сказаў тое проста, бяз хітрыкаў і намёкаў, як пра нешта, што само па сабе зразумела. I Валеру гэта спадабалася. Ён сам думаў якраз гэтак, толькі ён пра тое ніколі б не прызнаўся нават перад жонкай Валянцінай. Тады Валера адразу падумаў пра таго Тыпа, сустрэча з якім меркавалася праз два дні: халеру я вам пра гэта скажу. Ужо яго вам я ня выдам.
I на самай справе, у знаёмым кабінеце райбібліятэкі, дзе яго ўжо чакаў Тып, Валера па ягоным загадзе накідаў паўстаронкі тэксту, падпісаўся: «Клёнаў». Той прачытаў і нечакана не на жарт зазлаваў: «Вы што мне марочыце галаву? Каго спрабуеце ашукаць? Хіба Лукашэвіч гэтак сказаў? Ён во як сказаў...» I Тып з іншай, вынятай са скураной папкі паперчыны прачытаў яму сапраўдныя словы Лукашэвіча. Валера зусім разгубіўся, падумаўшы: адкуль ён чуў іхнюю размову? Там жа было іх двое. Ці, можа, дзе сядзеў трэці?
Для Валеры яго няхуцавая спроба ашукаць органы абышлася занадта дорага. Праз пару месяцаў Лукашэвіча забралі з райаддзела міліцыі, куды выклікалі быццам бы дзеля афармленьня прапіскі. А яшчэ праз месяц Валеру Сарокіна на бюро райкама выключылі з партыі з туманнай фармулёўкай — за перараджэньне. I тут жа звольнілі з працы. Паўгода ён прасланяўся без ніякага занятку, пакуль старшыня калгасу пя ўзяў яго загадчыкам клуба — замест маладой жанчыны, што пайшла ў дэкрэтны водпуск. Валера быў дужа ўдзячны старшыні, былому партыйнаму сакратару, якога ў трудны час кінулі з райкаму на ўздым сельскай гас-
падаркі. Увогуле, ён і ўзьняў калгас, калгасьнікі яго нават любілі. Аднойчы ў хвіліну шчырасьці, калі са старшынёй была выпіта бутэлька «Сталічнай» і Валера пачаў п’яна і нялоўка дзякаваць старшыні за дабрыню, той раптам сказаў: «Думаеш, я гэта — дзеля цябе? Ды хто ты такі? Толькі дзеля карысьці справы! Падмочаныя, яны заўжды болей стараюцца, па сабе ведаю». I засьмяяўся.
Валера маўчаў. Увогуле ўсё было правільна: ён быў падмочаны. I нават вельмі. Але хто яго падмачыў? Ужо ня ён сам сябе. А можа, і сам, хто ведае...
Была і ў Валеры пара (асабліва на пачатку яго настаўніцкай працы), калі ён сумленна хацеў адпавядаць ідэальнаму абліччу камуніста, што ўвогуле было нескладана. Трэба было толькі ціха сябе паводзіць, болей маўчаць. Што ён і рабіў, хаця часам падмывала выказацца, нават абурыцца. Асабліва, калі тое здаралася пад градусам. Але ён хутка зразумеў, што гэта небясьпечна. Ён рэдка выступаў на сходах, болей сядзеў і слухаў, тым больш, што актыўных выступак хапала заўсёды, і заўсёды не хапала часу. Ніколі ня лез у спрэчкі з начальствам, а на яўнае бязладдзе навучыўся заплюшчваць вочы і затыкаць вушы. Нават дома, у сям’і, у адносінах з жонкай, тым больш такой актывісткай, як яго Валянціна.
У часе нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў раённая наменклатура кінула тайны, але настойлівы заклік: усе — за кандыдата пры ўладзе! Ягоная Валянціна Іванаўна, як заўжды, зрабілася членам выбаркама і амаль на тыдзень перасялілася ў райцэнтр, дзе няспынна засядала камісія. Праседзсўшы з сынамі тры дні бяз хлеба і бяз грошай, Валера заскочыў у выбаркам узяць у жонкі хоць на хлеб. У выбаркаме ліхаманкава тасавалі выпікі выбараў, у памяшканьне не пускалі нікога, ён паклікаў Валянціну ў калідор і там, на падаконьніку, яна таропка расшпіліла сваю гаспадарчую сумку. Сярод іншых папераў і рознай драбязы ён адразу ўбачыў тоўсты пачак нейкіх бюлетэняў і зьдзівіўся: што гэта? «Ня твой клопат!» — спалохалася жонка, ляснуўшы яго па руцэ. Ну, усё зразумела, сьцяміў Валера і пасьля па дарозе ў краму пакутліва думаў, што рабіць? Гэта ж злачынства, яўная
фальсіфікацыя, трэба было людзям цягнуцца па гразі ў мястэчка галасаваць, выбіраць з пяці аднаго, калі гэтыя ў зачыненым пакоі пад аховай міліцыі зробяць усё, што захочуць. I каму паскардзішся, калі члены камісіі строга падабрапыя выкапкамамі і ўсё робяць па іхнім плане. Значыць, маўчаць, рабіць выгляд, што нічога ня ведаеш, ні ў чым нікога ле падазраеш. Калі ня хочаш сабе яшчэ горшага. Асабліва калі да ўлады прыйдзе іхні абраньнік.
Зрэшты, так яно і здарылася. Яны далёка глядзелі, гэтыя раёпныя стратэгі, і не памыліліся. А разам з імі і яго Валянціна Іванаўна. Цікава, што яна думае цяпер пра яго прапажу? Звычайна ў такіх выпадках, калі ён дзе-небудзь затрымліваўся і сыны пачыналі пытацца, дзе бацька, іхняя маці з грэблівай усьмешкай адказвала: «Прыйдзе, нідзе ня дзенецца». Зайздросная вытрымка — і так ва ўсім.
«Але што ж, так і сядзець у гэтай жалезнай нары і гінуць у поўпай пакоры недарэчнаму лёсу?» — думаў Валера. Становішча яго, канешне, было зусім ахавае, хаця ў глыбіні сьвядомасьці ўсё ж таілася маленькая спадзёўка. На авось ці, можа, на цуд. Калі іншага не было, звычайна спадзяваліся на цуд, мабыць, так было заўжды. У жыцьці і ў гісторыі. Цуд, вядома, памагаў рэдка, болей падводзіў, асабліва атэістаў-балыпавікоў, якія, быццам не ведаючы таго, цяпер так дружна рушылі да хрысьціянскіх цудаў. Авось паможа! Калі памаліцца Богу, абразам, паклікаць царкоўных іерархаў на шматлюдныя прапагандовыя шоу. Авось будзе вынік. Можа, калі-небудзь і будзе, але пакуль што дапамогі ад іхняга старапыія было няшмат — эканоміка катастрафічна падала, фінансы ўжо разваліліся. Але камуністы маліліся! Чым далей, тым болей. Ці можа, рабілі выгляд, што вераць і моляцца, прытвараючыся ў набожнасьці. Гэтыя заўжды былі вялікія майстры наконт прытворства. Валеру ж тут прытварацца нс было патрэбы, не было псрад кім, і ён разумеў, што, калі не пастараецца сам, дык ніколі яму адсюль ня выбрацца. Значыць, трэба старацца. Мала што абдумаўшы і нават без выразнай мэты, ён падняўся і на кукішках, прыгнуўшыся, палез па трубе — няважна ў які бок, абы пе сядзець на месцы.
На гэты раз ён поўз па-сабачы доўга, пакуль ушчэнт не стаміўся. I ўсё без якога-небудзь выніку. Hi стыку, ні люка, ні якога голасу знадворку — нічога нідзе. Вельмі магчыма, падумаў Валера, што яны заварылі апошні на гэтым участку стык і паехалі на новае месца. На новую базу. Але дзе яна магла быць, тая іх новая база, ён здагадацца ня мог. I трэба ж было яму ўлезьці ў гэтую пастку! Называецца, спужаўся дажджу. Ды хоць бы прамок да касьцей, ухапіў прастуду, грып ці яшчэ якую халеру, — можа б, урэшце як-небудзь выкараскаўся. А во як выкараскаешся адсюль, калі прапаў выхад? Выхад на самай справе зьнік, яго заварылі, засыпалі і зараўнялі, — во ў чым справа.
Як жа яму цяпер быць? Мабыць, ніяк. Ён ужо не жыхар на сьвеце, ён — перасяленец пад зямлю. Дарэчы, па сваёй п’янай дурноце. Аказваецца, па п’янцы магчыма і такое. He прадбачанае нават для самага цьвярозага розуму.
Ён доўга ляжаў на дне трубы, адпачываў. Пасьля падцягнуў бліжэй сумку і даеў хлеб. Абаранкі расьпіхаў у кішэні, — каб спаражніць сумку, якая болей яму не спатрэбіцца. Вольным рукам будзе лепш. Хоць бы ведаць, колькі ён прайшоў пад зямлёй, — пры такім спосабе хады тое было няпроста. Усё ж ісьці было цяжка, няспрытна, надта сагнуўшыся, на кукішках. А можа, і ня варта было нікуды ісьці? Легчы і сканаць. Гэта было б лягчэй. Значыцца, і разумней.
Але няўжо яны там не спахопяцца, не заўважаць ягонай прапажы, ня ўзьнімуць трывогу? I не здагадаюцца, дзе ён зьнік. Хоць бы Сямён Рудак. Сямён быў апошні, хто ў мястэчку ля забягалаўкі бачыў Валеру. Яны доўга разьвітваліся — не маглі разьвітацца. Хаця Сямён што — у Сямёна ўласнага клопату поўная галава. Нядаўна адчыніў гандлёвы ларок з рознай драбязой — «сьнікерсамі», галантарэяй ды іншым, — дык абчысьцілі ноччу. Цяпер бегае, шукае зладзеяў. У міліцыі так і сказалі: шукай сам. Знойдзеш, даложыш, — прымем меры. Ня знойдзеш — аштрафуем за кепскія клопаты аб ахове. Вось такія парадкі. Магла б узьняць тарарам Валянціна, але ад яе дачакаешся! Для яе галоўнае — не ўзьнімаць паніку. Яшчэ парадуецца, што прапаў, скажа сынам: прыйдзе, нідзе ня дзенецца. Калі толькі тыя папытаюц-