Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Вакол было цёмна, даволі сьцюдзёна, але зацішна. Нейкі час ёп пластом ляжаў на бруку, аддыхваўся, пя ў стане падняцца, каб сесьці. Пасьля падняў галаву — у чорным небе высіўся шэры мур сьцяны, ад якой паўколам зачынаўся іншы, — мабыць, вежа гэтага старога збудаваньня. Сьцяна была ўзбоч, каля ягонага лёху, што чорнаю плямаю зеўраў нізка ля іюг. Вакол была ноч і воля, да якой ён нарэшце дапяўся. Алс чаму ж ад яго адхлынула радасьць?
Нешта ўпарта замінала той яго радасьці, можа, змрочная няпэўнасьць навакольля — што тое было? Вуліца, падворак, закінуты сквер? Але нідзе не відаць было дрэваў. Хоць павіпны ж былі яны расьці ля старога турэмнага муру. Замест дрэваў стромка ішла ўвысь чорная вежа, а за ёй мроіўся ў цемры шэры прасьцяг усё топ жа сьцяны. 3 кепскім прадчу-
ваньнем ён устаў на ногі, хістаючыся патэпаў уздоўж сьцяны, мацаючы яе зьбітай да крыві рукой. Пад яго босымі нагамі быў сьлізкі сьцюдзёны брук. Хутка ён упёрся ў куток; высокая, на два паверхі сьцяна паварочвала ў іншым кірунку. Ледзьве ня подбегам ён скіраваў ля яе, усё мацаючы рукамі яе шурпаты тынкаваны бок, думаючы натыкнуцца на браму, арку ці які выезд. Ды марна. Ён бег нядоўга і ледзь ня выцяўся аб выступ старой і няроўнай каменнай кладкі, за якой, аднак, бы чарнелася штосьці. To была шырокая і высокая ніша з дзьвярыма-выездам з гэтай каменнай пасткі. I праўда, у нішы чарнеліся вялізныя, абкаваныя жалезнымі крывулякамі дзьверы, але ні каля іх, ні ўнізе не прасьвечвала ні шчыліны. He было і клямкі. Ён ціха патузаў дзьверы, паштурхаў плячом — тыя нават не скрануліся ад яго слабой сілы. Тады ён кінуўся адсюль у другі бок, выцяўшыся аб штось у цемры, апынуўся на бруку. Моцна пабіў калена, ускочыў і зьнерухомеў у палахлівым зьдзіўленьні. Над ім у змрочнай шэрані неба высіўся знаёмы абрыс шыбеніцы, амаль над самай галавой невысока зьвісала вяроўка-пятля. Пад ёй быў збудаваны драўляны падмостак, на які ён і натыкнуўся ў змроку. Выйсьця адсюль не было.
Прыгаломшаны і зьнясілены, ён ціха апусьціўся долу. To быў поўны тупік; пастка за ім зачынілася. Надзея, што вяла яго гэтулькі часу, увачавідкі змарнела і раптам сканала. Ён яшчэ жыў, але толькі нейкаю часткаю свае істоты. Жыць у турме ня мела сэнсу, памерці таксама мела ня большы сэнс. Добра б не нарадзіцца зусім. Але, на жаль, тое ад яго не залежала...
Труба
Халсра на яе, гэткую дарогу, — калдобіна на калдобіне, гразь да калена — і калі яе разьмясілі гэтак? Але, мабыць, быў час, — вялізныя «МАЗы», трактары ды трубавозы ў слату і дождж разьмесяць і не такую дарогу. Тым болей хілы калгасны прасёлак, шкада яго ім ці што? Яны сваё зробяць і зьедуць у іпшае месца, а вы тут куляйцеся да зімы на гэтых калдобінах. А зрэшты, Валеру сёньня напляваць на дарогу, калдобіны і ўсё гэта гразкае поле, ужо якнебудзь ён пройдзе. Праўда, ужо два разы ён падаў, пасьлізнуўшыся. Крысьсе ягонага плашча ў гразі, ногі да каленяў — таксама. Але ён няблага выпіў сёньня ў раённай забягалаўцы «Рыца», Сямён Рудак раскашэліўся, ды і ўся ягоная выручка за бутэлькі засталася там жа. Во на бохан хлеба ды на кіло абаранкаў толькі і сабраў, каб не вяртацца дадому з пустымі рукамі. Цяпер, хоць і пазнавата, ён прыйдзе дамоў з хлебам, ня трэба будзе заўтра з бабамі ў чарзе зябнуць каля сельскай крамы, чакаць хлебавозку. Усё ж Валера інтэлігент з вышэйшай адукацыяй, сельская эліта. А што яго жытло за шэсьць вёрст ад райцэнтру, дык ці ў тым вінаваты Валера? Ведама, некаторым пашэнціла болей, і тыя ўладкаваліся зручней, нават у самім мястэчку, у яго ж пе атрымалася, і, па-сутнасьці, ён задаволены тым, што мае. А мае ён пасаду загадчыка клуба калісь перадавога калгаса «Шлях да камунізму», — сьціплая, праўда, пасада, ды лепшай для яго не знайшлося, дзякуй і за гэтую. «Во і тупай цяпср з мястэчка дадому сваім камуністычным шляхам», — спрабаваў іранізаваць з сябе Валера.
Як заўсёды пад градусам, ён пачуваўся даволі разумным і сьмелым, часам велікадушным у адносінах да сяброў ды і
да сябе таксама. Уласныя хібы па п’янцы яго мала краналі, ён іх доўга ў памяці не трымаў. Вядома, з мястэчка можма было б ісьці і па бальшаку, але па бальшаку было куды далей, а ён і без таго задоўжыўся ў раёне. Во і спрастаў дарогу на сваю галаву. Пайшоў напрасткі па будоўлі газаправоду, цераз поле і Сакольскі луг. Хто думаў, што тут так разьмесяць газавікі?
Мабыць, аднак, дарма ён не падумаў пра тое, не прадбачыў, які можа быць гэты шлях да камунізму. Калі не атрымалася ва ўсёй краіны, наўрад ці можна было чакаць удачы для асобна ўзятага грамадзяніна, простага сельскага культурніка. Цяпер во купайся ў гразі. Добра яшчэ, што ён нападдатку, а калі б быў цьвярозы, было б зусім самотна. Цьвярозыя заўжды надта памяркоўныя, асьцярожныя і нават баязьлівыя. Валера ж баякам сябе не лічыў — дык ці яму саступаць цяпер перад гэтым балотам? Падумаўшы так, ён ужо не выбіраў дарогі і жвава крочыў па лужынах, тым болып, што ягоныя гумовікі былі яшчэ амаль новыя. Хаця і ў новых ногі чамусьці рабіліся мокрыя.
Ён яшчэ не дабраўся да сярэдзіны шляху, як пачало цямнець, лужыны зьліваліся ў непралазную багну, удалечыні ўжо стала нічога не відаць. Каб не згубіць накірунак, ён часьцей пазіраў на земляныя хрыбціны ўздоўж трасы, ад якіх па полі расплывалася багністая хлтопкая гразь. Дзе-нідзе яны разрываліся нядоўгімі прамежкамі — гэта там, дзе траса была ўжо скончана, труба пакладзена і траншэя засыпаная. Але так было ня ўсюды. На некаторых участках толькі нядаўна ў траншэю паклалі трубы — шырокія, укручаныя ў паперу і бітум, дыяметрам амаль у рост чалавека. У рост падлетка напэўна. Нездарма вясковыя школьнікі, што вярталіся з заняткаў ці ўцякалі з урокаў, ладзілі ў трубах дзіцячыя забавы: і біліся, і курылі, і нюхалі розную дрэнь. За мястэчкам на мінулым тыдні знайшлі цела нейкага недалыгі, утопленага ў траншэі. Казалі, таксама падлеткі забілі. А можа, і няпраўда.
На луг Валера выбраўся, калі ўжо сьцямнела, амаль зьнясілеўшы ў гэтай бясконцай барацьбе з дарогай. I нават нібы пачаў цьверазець. Цяпер ён ужо выразна адчуваў, што лепш было заначаваць у мястэчку. Але ў каго заначуеш? У Сенькі
Рудака было б здатна ва ўсіх адносінах — нязлы чалавек і хата новая. Але ў Сямёна — злосная жонка, якая ненавідзела ўсіх мужыкоў-выпівох. У Камянецкага жонка быццам бы і шшто, не крыклівая кабета, але ў кватэры няма дзе павярпуцца: трое дзяцей, невядома дзе самі сьпяць. У міліцэйскага землячка Пуставога Валера і сам не застаўся б, калі б той і прапанаваў заначаваць. Такіх, як Пуставой, належала абміпаць за сто вёрст. Запросіць, а пасьля яшчэ здасьць у працьвярэзыпк — казалі, такое ўжо рабіў. He, у мястэчку ён не застаўся правільна, але во пайшоў не па той дарозе. Але ўся краіна хіба ідзе правільна? Тое меркаваньне трохі суцешыла Валеру: ён падумаў, што як у кроплі вады адбіваецца акіян, так і ў яго дурным выбары адбілася палітыка. Палітыка ягонай краіны — дужа было падобна да таго. Дык чаго ж тут дзівіцца?
Вось толькі надвор’е...
Надвор’е сапраўды рабілася ўсё болей сабачым. Мала таго, што рана пачало зьмяркацца, дык яшчэ і паімжэў дожджык, які ўсё мацнеў, гусьцеў і ўрэшце проста паліў. Усчаўся сьцюдзёпы вецер. Нават у плашчы Валера хутка адчуў, што прамакае. На гэткай дарозе нядоўга было схапіць прастуду, грып ці яшчэ якую трасцу. Як ягоны сябра ветэрынар Круглякоў. Прамок на рыбалцы — пад ранак выпаў сняжок з марозам — і ўхапіў ветэрынар сухоты. Праз год пахавалі — не памаглі ні дактары, ні чарпаморскія курорты. Хаця Круглякоў і без таго быў хліпкага здароўя, — ня піў, не курыў. Валера ж пакуль на здароўе нс наракаў. Аднак ён разумеў, што ўсё да часу, можа знайсьціся і на яго халера. Асабліва калі ня піць гарэлку. А якраз з гарэлкай цяпер рабілася ўсё горш — бракавала фінансаў. Грошы ў калгасе плацілі не рэгулярна, затрымлівалі на паўгода, часам нс было за што купіць хлеба, пя толькі гарэлкі. Во і цяпер, добра што ён здаў сабраныя пасьля дыскатэкі ля клуба пустыя бутэлькі, a то б... А то б пс было завошта і выпіць. Сёныія, аднак, выпіў, прасьвятліў душу. Цяпер толькі б дабрысьці дахаты. Звычайна ў якім бы стане ні быў, ён заўжды стараўся даклыпаць дамоў, дзе чакалі яго два хлопцы-падлеткі ды ня всльмі ласкавая жонка, настаўніца Валяпціна Іванаўна. Ня вельмі ласкавая, але свая.
А што калі крытыкуе, дык такой бяды, — мусіць, на тое яна і жонка, каб крытыкаваць. Асабліва цяпер, калі партыі не да крытыкі, а іншых крытыкаў не засталося. Аддзел раённай культуры? Там адны бабы, а начальнік Кобзеў Сямён Пятровіч сам ахвочы паддаць, асабліва калі на халяву. Таму хаця для краіны настаў трудны час, для выпівохаў у некаторых адносінах — самы раз. Было б за што.
Дождж уначы яшчэ памацнеў, і Валера падумаў, што гэта ўжо занадта; трэба было б недзе схавацца. Але дзе схаваешся ў полі? Праўда, ён памятаў, што наперадзе каля луга быў пагорак, да якога з двух канцоў вялі газатрасу. Там павінен застацца яшчэ мя звараны стык. Было зусім ужо цёмна, калі Валера дабрыў да пагорка і ўзьлез на рыхлую земляную гару. Як ён і меркаваў, стык яшчэ не зварылі, канец адной трубы ляжаў у траншэі, а задраны канец другой трымаўся на перакладзіне — бервяне, пакладзеным цераз траншэю. He выпускаючы з рукі сумку, Валера адважна прабраўся па бервяне да трубы, ухапіўся за яе шурпатыя берагі і ўскараскаўся ў нутро. Тут было суха, зацішна, толькі надта сьмярдзела бітумам; ды смуроду Валера ня надта баяўся. Галоўнае — не ліло за каўнер. Сьпярша на чатырох, а пасьля трохі прыўстаўшы, ён прабраўся ў гулкую глыб трубы і паваліўся задам на яе бакавіну. «Адпачну, дождж сьціхне, пайду...» Адразу зрабілася ціха і спакойна, нават быццам утульна ў металічным схове; неўзабаве ён падыхаў сабе на грудзі пад плашч і заснуў. Сноў яшчэ не пасьпеў згледзець, як праз нейкі час яго патрывожылі галасы: здалося, хтось таксама лезе ў трубу. Сустракацца тут з кім-небудзь у Валеры не было жаданьня, паўсонны, ён падняўся і, прыгнуўшыся, хутка палез па трубе — чым далей, — пакуль ня ўпаў, змораны алкагольнай стомай. Тут жа вольна выпрастаў ногі і бесклапотна салодка заснуў.
Сон убачыў ня страшны, нават у чымсь прыемны. Здалося Валеру, нібы засядае бюро райкама і яго, як некалі, выключаюць з партыі. Увогуле зразумелая справа, але ўсе райкамаўскія начальнікі надта ўжо спачувальна ставяцца да яго, ня лаюць, не крытыкуюць нават, толькі цёпла, па-сяброўску ўсьміхаюцца. Нібы ён зрабіў штось выдатнае, можа, нават